Дзінь-дзілінь: Пара гуляцьу казкі!
Сяржук Вітушка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 114с.
Мінск 2011
39
тутспыніцца? Мы людзі падарожныя,хацелі бтрохі адпачыць. Нам многа не трэба - абы які цёплы кут. Нас, во, толькі двое - я і мая жонка. Яна, праўда, цяжарная - вось-вось народзіць. Але не бой-цеся - мы вам клопату не прычынім... Выбачайце, можа, мы пера-шкодзілі?Тут вастак многа сабралася - мусіць, нешта будзе?.. Дык можна? Отдзякуй! Дай Богздароўя. Хадзем, Марыся...
Дзея другая
Анёл, як канферансье, выходзіць і прадстаўляе артыстаў.
АНЁЛ. Усім! Усім! Усім! (Цытуе з кнігі.) «Слава на ўзвышшы Богу, зямлі -мір, а людзям -добрая навіна! Нарадзіўся ІсусХры-стос, Сын Божы!» 3 гэтай нагоды мы і ладзім наш святочны Ка-лядны канцэрт. Першым нумарам праграмы - агнявое відовіш-ча! Яго прадэманструе самая бліскучая зорка нашай эстрады -Зорка Калядная!
Зорка выходзіць на сцэну з запаленым «бенгальскім агнём».
ЗОРКА КАЛЯДНАЯ. Я прыйшла асвятліць цемру! Цемра -мры!.. (Агонь згасае.) Гэты феерверк згас. Але святло веры, за-паленае ў душы, не згасне ніколі!
Зорка раскланьваецца і сыходзіць. Гэтаксама пазней, пасля сваіх выступаў, будуць сыходзіць і іншыя артысты.
АНЁЛ. Наступным нумарам нашай праграмы - хваласпеўу вы-кананні Нябеснага хору.
Збіраецца Хор.
ХОР. Дарагія сябры, кожны радок гэтай песні паўтараецца
40
двойчы, і мы хочам, каб вы нам падпявалі. I наогул - мы хочам, каб ваша душа заўсёды спявала!
Учора звячора (2 р.) Засвяціла зора.
Зора засвяціла -Светузвесяліла. Свет узвесяліўся: Хрыстос нарадзіўся!*
АНЁЛ. Трэцім нумарам нашай праграмы - выступленне высокіх замежных гасцей - трох Мудрацоў з Усходу.
Уваходзяць Мудрацы.
МУДРАЦЫ (спяваюць).
У Бэтлееме (2 р.) Вясёла навіна -Чыстая Дзева (2 р.) Нарадзіла Сына. Хрыстос радзіўся, Бог аб'явіўся, Анёлы граюць, Дзіцятка вітаюць, Дзіва-дзіва абвяшчаюць. Мудрацы слаўны (2 р.) 3 Усходу прыходзяць, Ладан і міру (2 р.), Золата прыносяць...
*Тут і далей выконваюцца толькі фрагменты традыцыйных калядак -дзеля дынамізму ўсяго дзейства.
41
Чакайце, а дзе ж нашы гасцінцы? Мы ж тут мелі... бутэлечку з мірай, скрыначку з ладанам, торбачку з золатам. Во, старэчыя галовы, забыліся за кулісамі. Прабачце, мы зараз вернемся...
Дзея трэцяя
На сцэну крадзецца Чорт.
ЧОРТ. Не-е-е, вы яшчэ не скора вернецеся. Вы яшчэ доўга бу-дзеце шукаць свае цацкі - бо хто хаваў! Гы-гы-гы... Чакайце -будзе вам і «нова радасць», і «вясёла навіна»... Каму вясёла, а каму і не. Мне - дык хоць ты плач. Толькі я пасткі свае рас-ставіў, запаланіў усіх, прымусіў пад сваю дудку скакаць - дык на табе - аб'явіўся! «Збавіцель»!
А які датуль быў баль, якія датуль былі акторы... Во! Во, гэтыя ўсе людцы! Адзін другога душыць, адзін другому хлусіць, кругом енк і слёзы... А мне - дык найлепшая музыка.
Але чакайце - мы яшчэ пабачым, хто каго. Яшчэ пабачым...
Заступае Ваяка.
ВАЯКА. Усім устаць! A то пасадзім. Падрыхтавацца да сустрэ-чы галоўнага героя! Цар надусімі царамі, кароль надусімі кара-лямі - ягамосць сам Ірад уласнай персонай прыбываюць...
Уваходзіць Ірад і дэманструе сябе.
ІРАД. Так,так - гэта я. Цар. Вось мая карона... Вось мойтрон... (Азіраецца.) Э, а дзе мой трон?!
ВАЯКА. Вашамосць, дык вы ж самі загадалі ўчора зрабіць новы. To стары ўжо аддалі ў музей і таблічку пачапілі: «Да гэтага трона сам цар Ірад дакранаўся... адным месцам».
42
ІРАД. А дзе новы?
ВАЯКА. He хвалюйцеся, вашамосць, - зараз будзе.
ІРАД. Ну, ідзі падгані, бо мне ўжо пара выступаць.
ВАЯКА. Ёсць! Аць-два! (Выходзіцы' заразжавяртаеццаз тро-нам.) Га-то-ва!
ІРАД. А ты спрытны!
ВАЯКА. Рады старацца!
ІРАД. Ну, пабачым, пабачым... Някепска, зусім някепска. Про-ста цудоўна’ Я ўсцешаны! 0, я ўзрушаны! Пад новы трон трэба новы гімн прыдумаць. Зараз сачыню:
Трон мой дзяржаўны,
Ты гэткі слаўны,
Ты даражэй мне за родную маць!
Ў злотай кароне
На сваім троне
Вечна гатовы сядзець-кіраваць!
Ў злотай кароне
На сваім троне
Вечна гатовы і есці і сра... жацца
3 урагамі.
Кругом адны ўрагі! Гімна не дадуць сачыніць. Нейкія рыфмы зусім няскладныя. Але годзетутламаць кумедзь. Да працы! Я буду кіраваць. (Сядае на трон.) Не,такя ўсю красату закрываю. Трохі ссунуся на край (сунецца і валіцца) ... а чорт цябе пабірай!
Выскоквае Чорт.
ЧОРТ. Выклікалі?
ІРАД. Ты хто?
ЧОРТ. Я? Гм... Вучоны. Чарнакніжнік. (Цытуе.) «Чытана-піса-
43
на, кабыла лысая, жарабё рабое - з'еў воўк абое». Мог бы ваша-мосці служыць дарадцам.
ІРАД. Ты - мне служыць? Такі малы?
ЧОРТ. А вы не глядзіце, што я малы. Я магу вялікае паскудства зрабіць.
ІРАД. 0! Гэткія мне патрэбны. Добра, бяру цябе ў дарадцы.
ЧОРТ. Рады старацца!
ІРАД. Толькі чакай, а што гэта ў цябе на галаве? Ці не рожкі?
ЧОРТ. He. Гэта ад вялікага розуму. Думкі пруць - дык вось пра-біліся такія гузачкі.
ІРАД. А-а-а... Ну, дык скажы ты мне, вучоны, што гэта за пярэ-палах сёння ўначы здарыўся? Як усчаўся нейкі гарлаграй, як Hernia засляпіла...
ЧОРТ. Вашамосць, а вы яшчэ не ведаеце? Новы цар нарадзіўся.
ІРАД. Што?! У мяне новы цар нарадзіўся, а я нічога не ведаю? Дзе мая жана? Іраіда?!
ЧОРТ. Чакайце, чакайце, ваша дарагая жана тут ні пры чым. ІНШЫ цар нарадзіўся.
ІРАД. Ну во, я ж казаў, паўсюльурагі. Ваяка, ану - разбярыся!
ВАЯКА. Ёсць! Аць-два! (Прыводзіць Мудрацоў.) Га-то-ва! Во, прывёў - замежныя шпіёны. Гэта яны чуткі пра новага цара рас-пусцілі.
МУДРАЦЫ. Вітаем цябе, слаўны гаспадару святой зямлі. Маем гонар рэпрэзентавацца: мудрацы з Усходу. Мы не ворагі, не шпіё-ны - во нашы пашпарты і візы...
ІРАД. Кантрабандысты?
МУДРАЦЫ. Ды не -у насусё«па закону»: адна бутэлечка. 3 мі-рай. Скрыначка з ладанам, торбачка з золатам. На мытні ўсё за-дэкларавалі. Гэта Яму гасцінцы.
ІРАД. Каму?
44
МУДРАЦЫ. Яму - Дзіцятку,Сыну Божаму, штотугу вас нарадзіўся.
ІРАД. Што? Бог у нас на зямлі... He можа быць!
МУДРАЦЫ. Можа-можа. Восьжаіў Кнізенапісана. Паслухайце!
З'яўляецца Анёл і чытае.
АНЁЛ. «...Узвяшчаю вам вялікую радасць, бо нарадзіўсяў Бэт-лееме-горадзе Ісус Хрыстос, Сын Божы. Уратуе ён людзей ад гра-ху...»
ЧОРТ. Мала чаго ў кнізе напісана. Пісаў пісака - не разбярэ і сабака.
МУДРАЦЫ. Калі не верыце, то паглядзіце ўгору — ці небачыце ягонай Зоркі ў небе!
Усе глядзяць угору.
ІРАД. Дык хто ж там усё-ткі нарадзіўся?
МУДРАЦЫ. Ён! Сын Божы. Цяпер недзе Дзіцятка малое - а бу-дзе Цар надусімі царамі, Кароль надусімі каралямі!
Але можаце не хвалявацца - вашай улады Ён не забярэ. Ён Уладар не на зямлі, а ў сэрцы чалавека.
ІРАД. А-а-а...
МУДРАЦЫ. Ага. Паверце - не бойцеся. Хадземце з намі, каб занесці Яму дарункі ды пакланіцца.
ІРАД. Я - пакланіцца?! Ды вы што? Я нікому не кланяюся, на-ват галавы не схіляю. (Убок: Гэта ж і карона можа зваліцца.) He, я з вамі сёння не пайду. Падарунка не маю. Для мяне ўсё гэта так нечакана... Вось што зробім. Вы сабеідзіцеі ўсётам разню-хайце - тады мне даложыце. А я тым часам падрыхтую падару-начак...
Ваяка выпіхвае Мудрацоў.
45
ЧОРТ. Вашамосць, вы трымаліся выдатна. Прайдзісветам гэ-тым так і не паддаліся. Бач ты - новага цара яны шукаюць. А ка-му ён патрэбны? А вы што,ужо стары? Гэта ж вы самы мацнейшы з наймацнейшых, навошта над вамі яшчэ нейкі «ўладар»! Гэта ж вы багач з багачоў - ад якой бяды ён будзе вас збаўляць, гэны «збавіцель»! Гэта ж вы самы вялікі ў свеце разумнік - на чорта вам «настаўнік»!
ІРАД. Праўду кажаш - на чорта? Але што далей рабіць?..
ЧОРТ. Вашамосць, вы ж самі добра ведаеце. I не раз тое ра-білі... Няма чалавека - няма праблемы.
ІРАД. Так. Так! Высечы здраду пад корань! Ваяка!
ВАЯКА. Ёсць! Толькі вось... як мне яго знайсці: малыя, яны ж усе аднолькавыя.
ІРАД. А ты ўсіх забівай, без разбору. Усіх немаўлят! Усім смерць! Смерць! Смерць!
Падыходзіць Чэрап.
ЧЭРАП. Ну, чаго крычыш - я ўжо тут.
ІРАД. Хто?
ЧЭРАП. Я, твая смерць.
ІРАД. Мая? He, я загадаў, каб ім!
ЧЭРАП. Гэта будзеўсім.
ІРАД. Але я не хачу! Я не дазволю! ...Слухай, смертухна-ма-тухна, а давай па-харошаму. Ты мяне цяпер не чапай, пашкадуй.
ЧЭРАП. Аты сам каго пашкадаваў? Ці ж у цябе не прасілі літасці? Дык вось - і табе не будзе.
ІРАД. Смертухна-матухна, а давай я табе заплачу.
ЧЭРАП. Плач - не плач - на мяне слёзы не дзейнічаюць.
ІРАД. He, не пра тое - я не заплйчу, а заплачў! Я багаты, магу даць што хочаш. Вунь, я бачу,у цябе галава зусім голая. Хочаш -
46
хустачку дам шаўковую... Ахочаш- шапачку пуховую... А хо-чаш - карону залатую...
ЧЭРАП. Што мне тваё золата? У мяне й так найболей багацця ў свеце, бо забіраю самае дарагое - жыццё. Але што я цябе, дур-ня, вучу. Табеўсё роўнаўжо ніякая навука не спатрэбіцца. Аць... (Зразае галаву Іраду, кланяецца і сыходзіць.')
ВАЯКА. Два... (шакавана) Га-то-ва...
ЧОРТ. Ну, што, вайсковы, рот разявіў - ці ж ты гэткае здыхаты не бачыў? He бядуй - пайшлі са мной. У пекла. I мяса гэтае з са-бой возьмем. Там на агні абсмажым, а костачкі абгрызём. I зэдлік гэныламаны вазьмі - на распалку пойдзе. (Спявае на матьіў тра-дыцыйнай прыпеўкі.)
Усім песням канец,
Пайшлі дзеўкі ўтанец, А за імі парася -Растапырылася.
Усе сыходзяць і выносяць Ірада і трон.
Дзея чацвёртая
Уваходзіць Анёл.
АНЁЛ. А насмяцілі! А насмярдзелі! (Зганяе венікам пыл.) ... Вось цяпер чыста. Можна працягваць. Шаноўная публіка, выба-чайце за нечаканы перапынак унашай канцэртнай праграме. Ізноў на сцэну запрашаюцца тры Мудрацы з Усходу.
МУДРАЦЫ. Мудрацы слаўны (2 р.)
3 Усходу прыходзяць,
Ладан і міру (2 р.), Золата прыносяць. Хрыстос радзіўся,
47
Бог аб'явіўся, Анёлы граюць, Дзіцятка вітаюць, Дзіва-дзіва абвяшчаюць!
Вось, вось нашы гасцінцы-падарункі, міра - гаючы алейчык, ладан - духмяная смолка, ды золатка. Мы падрыхтавалі гэтыя ка-лядныя падарункі, і вы так рабіце. Хай будуць вашы падарункі шчодрыя і шчырыя...
АНЁЛ. Наступным нумарам будзе выступленне Пастушкоў.
Уваходзяць Пастушкі. Разам з імі на сцэне з'яўляецца жыўнасць.
ПАСТУШКІ. Мы папросту заспяваем. На сваёй мове. Божанька нам гэтую мову даў, дык і малітвы нашы гэтак хутчэй пачуе.
Нова радасць стала, Яка не бывала: Над Бэтлемам звязда ясна На ўвесь белы свет заззяла... Хвалім мы цябе, Божа, Хвалім цябе, як можам. Дай на небе жыццё шчасна, На зямлі жыццё прыгожа.
ЖЫЎНАСЦЬ. А нас хоць і не аб'яўлялі, але й мы па-свойму за-спяваем. (Спяваюць на матыў «Ціхае ночы...»):
Ме-ме-ме-ме, Бе-бе-бе-бе, Му-му-му, Ко-ко-ко, Мяў-мяў-мяў... Гаў-гаў-гаў... I-го-го-і-го-го...го.