• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзінь-дзілінь: Пара гуляцьу казкі!  Сяржук Вітушка

    Дзінь-дзілінь: Пара гуляцьу казкі!

    Сяржук Вітушка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 114с.
    Мінск 2011
    36.34 МБ
    48
    Дзея пятая
    Усе добрыя персанажы выходзяць на сцэну.
    АНЁЛ. А цяпер падрыхтуйцеся сустрэць галоўнага Героя’ Цар над усімі царамі! Кароль над усімі каралямі’ Сам Ісус Хрыстос і Святое Сямейства!
    Уваходзіць Святое Сямейства: Язэп і Марыя з Дзіцяткам.
    УСЕ. Слава! Слава! Слава!
    ІСУС. Ва-а-ва-а-ва-а!.. (Плача, папросту плача.) МАРЫЯ. Выбачайце, яму ўжо спаць пара.
    А-а, а-а, люлі, Дзеткі ўсе паснулі. Адзін мой Сынок не спіць, He спіць, не гуляе (2 р.), 3 катком размаўляе...
    Тым часам усе па чарзе выходзяць.
    Дзея шостая
    Вылазіць Ваяка.
    ВАЯКА. Прабачце, калі ласка... Я пакаштаваў... Нейкітой Ірад зусім нясмачны. Можа, маеце што закусіць галоднаму артысту?..
    Ой, дбайце-дбайце -Кілбаскі дайце, Слёзанькі коцяцца -Кілбаскі хочацца...
    I гэтак далей, пакуль не дадуць.
    49
    СКАРБ НАСВЯТОГАЯНА
    Купальская батлейка паводле вершаў Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Францішка Аляхновіча, Уладзіміра Караткевіча.
    Хай не гневаюцца на мяне класікі - я не хацеў прымазацца да іх славы, а толькі хацеў сцерці пыл з іх несмяротных кніжак.
    ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ
    ХЦІВЕЦ СУСЕДЗІ
    ЧОРТ ВЕДЗЬМА ПРЫВІДЫ
    Дзея першая
    П'яны Хцівец ідзе праз лес і пяе.
    ХЦІВЕЦ. Сем чарак гарэлкі ой дайце мне дайце, Ой дайце мне дайце, поўны налівайце, А першую дайце, каб мне пасмялеці, А другую дайце, каб павесялеці...
    Кажуць у вёсцы бабы - я хцівец лянівы, Без працы хацеў бы зрабіцца шчаслівы.
    51
    Але добра знаю - праца любіць дурня, А я ж дык разумны! Я ж надта культурны! За цяжкай работай можна й прапасці.
    А шчасце? Што шчасце? Можна і ўкрасці... Але дзе ж я ўбіўся, залез сярод лому, Гэта ж я вяртаўся з вяселля дадому -Ці не заблукаў я ў лесе заклятым?
    А хай цябе немач, чым я вінаваты?
    А бадай згарэла... Гэткая чашчоба, А во і гарыць штось - шчэ адна хвароба! Глянь ты - агонь проста з зямелькі бярэцца, Хоць гарыць - не паліць, няможна сагрэцца. А-ей, гэтак страшна, а не дай ты, божа, А вы ж мае людцы, ратуйся хто можа!
    3 лямантам уцякае і апынаецца каля сваёй хаты.
    Дзея другая
    СУСЕДЗІ. Што гэта за лямант? Ці вайна і немцы?
    Ці яшчэ якія пруцца чужаземцы?
    А... гэта ж наш Хцівец...
    ХЦІВЕЦ. Людцы, што я бачыў!
    Ад такогастраху здурнееш,няйначай.
    Агонь нейкі дзіўны з нічога бярэцца,
    Хоць гарыць - не паліць, няможна сагрэцца...
    ПЕРШЫ СУСЕД.
    Гэта, мусіць, з неба маланка злятала, Дык табе, п'яному, у вачах і стала.
    52
    ДРУГІ СУСЕД.
    Можа, тое ззянне з магілкі святога, Пэўне, будзеш шчасліў праз гэта у Бога.
    ТРЭЦІ СУСЕД.
    А можа, схаваны быў то скарб закляты, Калі б яго ўзяў ты - то быў бы багаты...
    Суседзі пасмейваюцца і сыходзяць.
    ХЦІВЕЦ.
    Скарб? Гэта цікава. Вось бы яго цопнуць! Тады ўсе наўкола ад зайздрасці лопнуць.
    А што скарб закляты - то я не баюся, Я дзеля патрэбы й чорту пакланюся.
    Дзея трэцяя
    Перад Хціўцам раптам вылазіць Чорт.
    ЧОРТ. Кланяюся пану.
    ХЦІВЕЦ.	Кланяюсь узаемна.
    ЧОРТ. Рады запазнацца.
    ХЦІВЕЦ.	I мне тэж прыемна.
    Хто ж такі пан будзе?
    ЧОРТ.	Няўжо ж не пазнаўшы?
    ХЦІВЕЦ. Я трохі злякаўся. Шчэ не ачуняўшы.
    ЧОРТ. Ды я не тутэйшы. Камерсант. Здалёку. Душы закупляю для пана штороку.
    ХЦІВЕЦ. А ваш пан багаты? Ці дорага плаціць? ЧОРТ. Іх... Слухай, мільёны ён на гэта траціць.
    Яму трэскі грошы, а грошы - што трэскі.
    53
    	Усякага купіць, абы толькі кепскі.
    ХЦІВЕЦ.	А я - ці не мог бы прадацца вашэці, Каб быў я багатшы ад усіх на свеце?
    ЧОРТ.	Можна. Вельмі проста. А чаму ж няможна? Цераз майго пана - нігды не парожна. Пры сабе не маю, але вунь у пушчы Ляжыць скарб закляты за ройстам у гушчы. А там, на засценку, ёсць ведзьма старая. Скажа, як браць скарбы, - яна усё знае. Ну, дык згодны?
    ХЦІВЕЦ. ЧОРТ.	Згодны. Падпішы крывёю. Надта ж добры гандаль мы зробім з табою. Хцівец па складах чытае з паперкі.
    ХЦІВЕЦ.	Вы-ра-ка-ю-ся ду-шы за гро-шы, А нашто тая душа, калі маеш барыша?
    ЧОРТ.	Калі маеш грошы - то і сам харошы. Хцівец падпісвае.
    ХЦІВЕЦ. Выракаюся душы за гро-шы!
    ЧОРТ (знікае і падхоплівае рэхам):
    Грашы... грашы... грашы...
    	Дзея чацвёртая
    ХЦІВЕЦ.	А цяпер да ведзьмы у той лес закляты. Але як жа ўлезці да яе у хату? Кішмя кішаць гады, кажаны, вароны, А кіну я камень дзеля абароны!
    54
    Кідае.
    Бэнц! Сабе па лэбе!А бадай ты спрахла! Відаць, нацярплюся я сягоння страху! Дык дзе ж тая ведзьма, трасца ёй у косці! Чаму непрыветна сустракае госця?
    3 коміну вылазіць Ведзьма.
    ВЕДЗЬМА. Якая ж то немач цябе тут прыпёрла? Прэч ідзі дадому. Залі сабе горла.
    ХЦІВЕЦ. Маю інтарэсы важны для вашэці, Гэты адрасочак даў мне па сакрэце...
    ВЕДЗЬМА. А, казаў мой брацік пра цябе учора.
    Я цябе чакала, але не так скора.
    He рабі мне глуму, а залазь у сені, Але зажмур вочы, выверні кішэні I паўзі у хату. He перадам. Задам. Гэтакаму госцю я заўсёды рада.
    Хцівец залазіць у хату.
    ВЕДЗЬМА. Ну, кажы, што трэба? Мусіць, ці не грошы, Бо, відаць, для нас ты - чалавек харошы.
    ХЦІВЕЦ. Заклятага скарбу хацеў бы дабрацца, А ваша дык знаеш, як за яго ўзяцца?
    ВЕДЗЬМА. Бачыш, які ласы. Скарб - гэта не жарты.
    Пагляджу спачатку, а чаго ты варты, Задам я заданне - як выдзержыш пробу, Дык дастанеш скарбу, а не - дык хваробу. Калі скарб закляты - шукаць трэба ўночы, I у ночы цёмнай, хоць выкалі вочы. Чарадзейства трэба, каб стаці відушчым,
    55
    Знайсці папраць-кветку па начы у пушчы. А ўжо тую кветку калі хто дастане, Ўбачыцьусе скарбы і багатым стане. Ну, дык ці гатовы выканаць заданне? Надта ўжо цяжкое тут выпрабаванне.
    Вырві сэрца, высуш сэрца, Запалі агнём, як свечку!
    He глядзі, што кроў пральецца, He хавайся у падпечку!
    Як прыйдзе Купальска ночка, Выйдзі з сэрцам, як з паходняй, Ад кусточка да кусточка Асвяці ўсё пачародне!
    Так свяці, ня бойся мукі, 3 верай вернай і надзеяй, -Кветка прыйдзе сама ў рукі, Толькі сэрца спапялее.
    Чуеш гэта, зробіш гэтак?
    Будзеш панам, слаўным князем;
    А не зробіш - сотні летак
    Будзеш гніць, як жаба ў гразі.
    ХЦІВЕЦ. 0! Я дзеля грошай на ўсё гатовы.
    Зраблю што захочаш - даю табе слова.
    Хцівец вырывае з грудзей сэрца.
    ВЕДЗЬМА. А што, і зрабіў так, як я гаварыла?
    I скуль толькі розуму ды сілаў хапіла? Цяпер цябе, хціўчык, як ты душу страціў,
    56
    Як свайго роднага буду трактаваці. Хадзі ж, мой міленькі, у лупы пацалую, Сваімі смакоццямі шчодра пачастую. Бяры, самагонкі сербані глыточак, Закусіць вазьмі, во, паганы грыбочак, Яшчэ блін каровін з сабачыным шмальцам, Калі не палезе - дык я папхну пальцам.
    Ведзьма корміць Хціўца.
    Ну вось, цяпер слухай мой загад апошні -Ўжо як схопіш кветку, як дастанеш грошы, Глядзі, нізавошта, дзяцюк, не жагнайся I да самай хаты йдзі - не азірайся.
    ХЦІВЕЦ. Ну, гэта вядома - пры зладзейскай працы Трэба не жагнацца і не азірацца.
    Ведзьма знікае.
    Дзея пятая
    ХЦІВЕЦ. Дык сёння Купалле і ноч перад Янам, Значыць, будуць грошы! Значыць, буду п'яны!
    Пяе.
    Купалінка, купалінка,
    Цёмная ночка, Цёмная ночка, А грошыкаў бочка...
    Глянь! Папараць-кветка зіхаціць, як слонца, А блішчыць як ясна - хораша бясконца.
    57
    Няўжо ж удалося? А дай жа памацаць. Куды ж яе ўсунуць? Толькі б не патраціць.
    Усуну ў бутэльку - з ёй я неразлучны, От які выпадак падфарціў мне зручны.
    Пяе.
    Сем чарак гарэлкі ой дайце мне дайце, Ой дайце мне дайце, поўны налівайце, А першую дайце, каб мне пасмялеці, А другую дайце, каб павесялеці...
    Дзея шостая
    ХЦІВЕЦ. Папраць-кветку маю - я цяпер відушчы, He схаваюць скарбы ні лясы, ні пушчы, Hi зямля-курганы, ні замкі-руіны, Пазбіраю скарбы я з усёй краіны.
    0! Штось варушыцца і з зямлі вылазе, Можа, само злота паявіцца з гразі.
    З'яўляюцца прывіды.
    А, не! Гэта здані, што скарбы сцярожаць, А я не баюся - мне цяпер ўсё можна.
    З'яўляецца прывід з куфэркам.
    Ён адчыняе вечка, каб прасушыць скарб.
    ПЕРШЫ ПРЫВІД.
    А хоць дасць мне доля ў дамавіне месца -Ўстане цень з зямлі мой, на крыж абапрэцца.
    58
    I ў той бок глядзеці будзе век нязводна, Дзе ляжаць загоны Беларусі роднай.
    Хцівец выходзіць да прывіда, лісліва кланяецца, а насамрэч забірае манеты з куфэрка сабе ў торбу.
    Прывід знікае.
    У іншым месцы з'яўляюцца два новыя прывіды, таксама з куфэркам, і гавораць свае словы.
    ДРУГІІТРЭЦІПРЫВІДЫ.
    Чорны замак Альшанскі. Месяц плыве ў хмарах.
    Вежы туманныя ў змроку сны пра мінулае мараць. Слухаюць вецер дзікі, вой далёкі ваўчыны, Слухаюць, як ледзь чутна трасуцца са страху асіны.
    У! Як ціха і мёртва! I які змрок глыбокі.
    Ціха, ты чуеш, здалёку сюды набліжаюцца крокі. Кожную поўнач такую ў замку, што стыне ад жаху, Па галерэі праходзяць прывіды дамы з манахам...
    Хцівец заходзіць ззаду, штурхае аднаго прывіда, сам хаваецца. Прывіды сварацца паміж сабой, адзін уцякае, другі даганяе.
    Калі прывіды знікаюць, хцівец перакладае золата з куфэрка ў торбу.
    З'яўляецца чацвёрты прывід, таксама з куфэркам, і кажа свае словы.
    ЧАЦВЁРТЫ ПРЫВІД.
    Як я памру - прабіце сэрца мне калом, Асінавым калом прабіце йго наскрозь I закапайце мой глыбока ў зямлю труп Ды камень як гару ўзваліце мне на гроб, Каб я устаць не мог...
    59
    Хцівец палохае прывіда, і калі тойуцякае, забірае грошы.
    ХЦІВЕЦ. Дастануцца скарбы толькі мне самому, Усё пазбіраю - і хутчэй дадому!
    Збірае звонкія манеты ў торбу.
    А што ж то за крыкі, чаго іржуць коні? Можа быць, паслалі за мною пагоню?
    А хай сабе скачуць, а хай сабе грозяць, Схаваюся ў бульбу - там мяне не возьмуць.
    ПРЫВІДЫ. Толькіўсэрцы трывожным пачую За краі ну радзімую жах, -Ўспомню Вострую Браму святую I ваякаў на грозных канях.
    Ў белай пене праносяцца коні, -Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні He разбіць, не спыніць, не стрымаць.
    Пагоня аддаляецца і заціхае.
    ХЦІВЕЦ. Трасцу, не дагоніш!
    He памогуць коні, зусім не баюся Я вашай Пагоні.
    Я ўжо каля хаты, Я ўжо каля мэты Iмне застануцца Старыя манеты.
    Перадражнівае.
    Старадаўніх літоўскіх манетаў Ад мяне вам ужо не забраць.
    60
    Дзея сёмая
    Хцівец на парозе сваёй хаты. Збіраецца ўлезці. Ззаду з'яўляецца Чорт.
    ЧОРТ. Трэсь!
    ХЦІВЕЦ. Што гэта рвецца?
    ЧОРТ. Бзынь!
    ХЦІВЕЦ. Штось там зазвінела?
    Можа, пэнькнуў ворак і скарб мой не цэлы?
    Азіраецца і бачыць Чорта.
    ЧОРТ. Ты ж загад парушыў, каб не азірацца, -Золата прапала. Замест злота - «зайцы».
    Хцівец з торбы дастае не манеты, а паперкі - рублі РБ, «зайцы», яны разбягаюцца ў розныя бакі.
    Хцівец хапае Чорта за горла.