Дзінь-дзілінь: Пара гуляцьу казкі!
Сяржук Вітушка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 114с.
Мінск 2011
Цмокава морда засвяцілася шчасцем.
- А вось на пагорку, каля сваёй пячоры сядзіш ты - гаспадар усяго гэтага багацця. А вось побач - твае яйкі, вялікія і гладкія. Там, усярэдзіне нешта пачало грукацца, пэнкнула шкарлупіна, і зтвайго Цмокавага Базылішкавага яйка вылупіўся... чалаве-чак!
- Што-о-о!!! - морду Цмока перакасіла. Вочы ягоныя блісну-лі такой злосцю і гневам, што спапялілі б на месцы кожнага. Воўк абачліва скочыў і схаваўся ў Цмокаву пячору і ўжо адтуль пра-мовіў:
- Восьз такой мордай і выходзь на сваіх ворагаў. Якты і хацеў, я цябе навучыў.
- Дзякуй. Але другі раз са мной так не жартуй. Заб'ю.
Пасля гэткай навукі хеўра разбеглася хто куды. Цмок заваліў-ся спаць, Чмель паляцеў у сваю нару, а Воўк пабег да свайго логава, што пад Вільняю, на Воўчай Лапе. Але да Воўчай Лапы ён не дабег.
Цяпер самы час сказаць вам, што быў гэта не просты воўк, а ваўкалак. Ён таксама чакаў той вялікай бойкі - хто пераможа, каб ведаць, на чый бок перакінуцца - да Цмока ці да людзей.
«Дрэнь справы з нашым цмокам, - думаў ён па дарозе, - са-старэў ён зусім, здзяцінеў. Мордачкі будзе крывіць. Хіба ж гэ-тым людзей пераможаш? He, гэтым іх не пераможаш. А раз так -сяродлюдзей жыць, па-людску і выць».
На краі лесу Воўк адшукаў пень-выварацень. У пень быў уторкнуты нож. Воўк завыў, узнялася віхура, і рэхам разнесла гэты жудасны вой па наваколлі. Воўк пераскочыў цераз пень
96
і абярнуўся ў чалавека - старога, патлатага ведзьмака ў ваўчы-ным футры і шапцы. Дастаў з пня нож, павесіў на пояс і рушыў назаду Вільню. Прамінуўпрадмесце, падняўся наЗамкавую гару, пастукаўся ў браму княскага замка. Князь загадаў упусціць яго да сябе.
- Княжа! Ты пытаўся ў мяне, як перамагчы цмока? Дык вось, я прыдумаў. Цмока можа перамагчы толькі яшчэ больш моцны цмок.
- Дзе ж я табе яго вазьму?
- Стань сам.
- ???
- Трэба зрабіць так. Вазьмі свой вялікі срэбны шчыт, нашма-руй яго да люстранога бляску і, як выйдзеш біцца з цмокам, па-кажы яму гэты шчыт. Цмок зірне на яго і ўлюстэрку пабачыць злоснага вялікага цмока. Ад гэтага пагляду ён сам здранцвее, а ты ўтой момант адсячеш яму галаву.
- Цудоўна! Зараз жа гэтак і зраблю! Аяк заваюем Бакшан-скую гару, будзе табе шчодрая ўзнагарода.
I пайшоў вядзьмак-ваўкалак з княскага палаца ў самую вясё-лую віленскую карчму на Пагулянцы. Замовіў сабе кварту меда-вухі і пачаў сам гуляць і ўсіх частаваць. Так гуляў ён аж да рані-цы, а раніцай у карчму на пах медавухі прыляцеў Чмель. Той самы, наш знаёмы. Ён круціўся каля чаркі і тут раптам пазнаў залатыя зубы, якія ўчора сам жа і ставіў.
-Ты?! '
-Я.
- Як ты мог?!
- А вось так, запраста. Паглядзеў я, што людзей не спыніць, і вырашыў: калі з імі жыць, па-іхняму і выць...
- Дык ты, можа, і пра цмока ўсё расказаў?!
97
- А што яго, старога, шкадаваць, ён усё роўна хутка здохне. I ты зараз здохнеш, вось прыхлопну цябе!
- Сам ты здохнеш, - Чмель стралою кінуўся проста ў рот ведзь-маку ды ўджаліў яго зусяе моцы ўсамае горла. I хоць сам ён пры гэтым загінуў, але помста адбылася. Горлаў ведзьмака рас-пухла, дыханне яму заняло, і ён задушыўся.
А тым часам Князь ужо сабраў войска і выступіў на бойку з Цмокам. Апошнюю і вырашальную. Княскія гетманы і жаўне-ры цягнулі гарматы, стрэльбы, мячы, дзіды, а Князьтолькі пасмей-ваўся. Ён жа меў яшчэ больш магутную сакрэтную зброю - вя-лікі, пукаты, нацёрты да люстранога бляску шчыт. I як толькі падышлі яны да Базылішкавай гары, Князь па-геройску рвануў-ся наперад. Заспаны Цмок, пачуўшы нейкі грукаті лязгат на два-ры, высунуўся з пячоры. А Князь яму тыц - і падсунуў пад самы нос шчыт-люстэрка. Іўбачыў наш Цмок сваё адлюстраванне. Паколькі шчыт быў пукаты, то адлюстраванне выйшла скажонае, страшэнна смешнае. Ад нечаканасці Цмок зарагатаў, ды так моцна зайшоўся смехам, што сэрца яго не вытрывала. Яркай вясёлкаю ўзляцела на неба цмокава душа і пасялілася на вялікай аблачы-не. 3 таго часу толькі аблокі на небе паказваюць нам, якія цмокі даўней вадзіліся на зямлі.
А Князьтады радасна закрычаў:
- Перамога! Горад наш! Цяпер мы разбудуем наша места шырока-шырока! Даю загад, каб усе на Вільню камяні цягалі!
Тут ён убачыў пад нагамі гладкія шэрыя камяні, што ляжалі каля Цмокавай пячоры, як тыя яйкі ў гняздзе. Ухапіў адно яйка, падняў высока-высока. I абвясціў:
- Во гэты камень я ўмурую ў сцяну новага замка! А гэты -у сцяну новага палаца! А гэты - у сцяну касцёла!
98
Эпілог
Кажуць, што гэта толькі казка, але вучоныя знайшлі некалькі фактаў. На Бакшанскай гары, дзе была Базылішкава пячора, сён-ня месціцца музей,і месціцца ён не абы-дзе,а ў падзямеллі,якое цалкам магло быць калісьці цмокавай пячорай. Пра гэта месца і пра цмокаў, якія тут вадзіліся, і сёння яшчэ старыя віленчукі расказваюць жудасныя легенды. Каля падножжа Замкавай гары археолагі знайшлі скамянелыя шкарлупіны вялізнага яйка, з та-кіх яек даўней маглі вылуплівацца цмокі. Цяпер паглядзець на гэтае шкарлупінне можна на вуліцы Урублеўскага. А яшчэ кожны турыст можа ўбачыць, што ўсценах віленскіх замкаў, палацаў і касцёлаў умуравана надта шмат гладкіх камянёў, падобных на яйкі. А на касцёле Святога Казіміра адзін з умураваных камянёў нядаўна пачаў падазрона павяліч вацца, так, што каля яго абвалі-лася тынкоўка.
Калісьці Цмок распавядаў Чмялю:
- Прыйдзе час, і гэтыя яйкі пачнуць расці. Зтых вялікіх яек і вылупяцца сапраўдныя вялікія цмокі.
ДУХМЯНА
На рагу вуліц, Троцкай і Завальнай бабуля прадавала кветкі. Яркія духмяныя букецікі куплялі ахвотна. Таму што быў цёплы купальскі вечар,людзі спяшаліся на канцэрты й відовішчы,і кож-наму хацелася мець святочны выгляд. Распрадаўшы кветкі, ба-буля пайшла дадому. А над тым месцам, дзе стаяў стары плеце-ны кош з васількамі, рамонкамі, медуніцай, засталася нябачная аблачынка кветкавага паху. Як звалі бабулю, мы наваті не веда-ем, а вось з празрыстай аблачынкай духмянага кветкавага паху мы зараз пазнаёмімся. Звалі гэтае дзіва Духмяна.
Застаўшыся адна ў вялікім горадзе, яна й не падумала, як бу-дзе вяртацца дадому. Навокал было столькі цікавага, што ёй кар-цела ўсё агледзець. Якія прыгоды яе чакалі, яна яшчэ не ведала.
Першае, што ўбачыла Духмяна, гэта былі волаты-атланты, якія падтрымлівалі стрэшку пры ўваходзе ў старадаўні палац Тышке-вічаў. Стараючыся лепей разгледзець асілкаў, яна круцілася ў іх проста перад носам. А яны былі звыклыя толькі да вулічнага чаду, таму нечаканы кветкавы пах заказытаўім у носе. Атланты чхнулі так моцна, што Духмяну перакінула на другі бок вуліцы. Атам, якраз насупраць, месцілася пякарня, дзе можна было купіць све-жыя, толькі спечаныя, яшчэ цёплыя булачкі. Нейкая дзяўчынка гэтакі зрабіла. Яна выйшла з пякарні з пачком,з якога адразуж вылецела аблачынка смачнага пячыстага водару. Аблачынкі раз-гледзеліся, падплылі адна да адной і пазнаёміліся.
- Я Духмяна.
- Я Пячыста. Ты што робіш?
- Гуляю. А ты?
101
- А я іду ў госці. Тут недалёка жывуць мае сяброўкі Гарбатэля і Кавуся. Пойдзем разам?
- 0, з прыемнасцю!
I праўда,трохі далей на гэтым самым бакуТроцкай вуліцы была кавярня «Смакі водар». Але па дарозе аблачынак перанялі хвац-кія маладзёны.
- Згуляйце ў латарэю! Згуляйце ў латарэю! Вы лёгка можаце выйграць шалёны прыз! Вам усяго толькі трэба адгадаць пах. У нашай рэстарацыі кліентам падаюць чабурэкі, і, пакуль яны яшчэ ненадкусаныя, вам трэба адгадаць змесціва.
Дасведчаная Пячыста прашаптала на вуха Духмяне:
- He згаджайся, я іх ведаю. Яны абавязкова падмануць. Па-першае, яны ўчадзяць цябе смуродам перапаленага алею, час-ныку й цыбулі, не выберашся. Па-другое, ты адгадаеш: «Старая ялавічына?» А яны табе скажуць: «Дзе там! Маладая бараніна!» Альбо ты адгадаеш: «Грыбы-пячаркі?» А яны рассмяюцца: «Што ты! Баравікі!»
Духмяна і Пячыста пырснулі смехам і паспяшаліся абмінуць гэтых нахабных гарлапанаў. А наперадзеім махалі Кавуся і Гар-батэля.
У гэты момант падышла яшчэ адна дзяўчынка, відавочна, сяб-роўка першай. Яна таксама трымала ў руках пачэчак. Але ў гэ-тай дзяўчынкі ў пачку было штосьці іншае - шакаладныя цукеркі, набытыяў краме на гэтай самай вуліцы,толькі трошкі далей. Над дзяўчынкай лунала воблачка салодкага паху.
Пячыста пазнаёміла Духмяну са сваімі сяброўкамі, а тыя назва-ліся ў адказ:
- Шакаладэса.
- Кавуся.
- Гарбатэля.
102
Перад ўваходам у«Смак і водар» таўклася цэлая кампанія пахаў араматызаваных каваў і экзатычных гарбатаў. Сяброўкі з цяжкасцю праціснуліся ў самы далёкі пакойчык, дзе было спа-кайней. Дзяўчаты за столікам смакавалі свае напоі ды слодычы, а надімі пагойдваліся аблачынкі водараў. Спачатку Духмяне зда-ліся цікавымі іхнія шушуканні ды хіхіканні. Але з ёй ніхто не за-гаворваў, не распытваў ні пра што, а размовы пра незнаёмых кавалераў, захапленне нечуванымі заморскімі ласункамі і кпіны з нейкіх нахабных канкурэнтакёй хутка надакучылі. I яна ціхень-ка, не развітваючыся, уцякла на вуліцу.
Адразу яе позірк прывабіў агромністы пажоўклы ліст нейкай расліны на ўсю вітрыну крамы насупраць. Гэта была тытунёвая крама. На парозе яе стаяў задаволены фарсун і прынюхваўся да нейкай размаляванай скрыначкі. 3 гэтай скрыначкі, як чортз та-бакеркі, да Духмяны падкруціўся інтрыгоўны авантурны дух.
- Маю гонар рэпрэзентавацца: Тытуневіч-Тытунеўскі, спадар. А васпані, я бачу, госця ў нашым горадзе... Дазвольце скласці вам кампанію, мы можам прагуляцца па Вільні, я вам усё пака-жу...
Духмяна ўмомант расхвалявалася і расчырванелася. 0, такі важны пан,такая прапанова! - падумала яна. Алетым часам,па-куль тытунёвы пах заляцаўся да нашай аблачынкі, шчаслівы па-купнік зтой самай скрынкі дастаў цененькую паперку, скруціў тоненькую цыгарку і запаліў. Засмярдзела серкай, і пах тытуню імгненна змяніўся. Ён паспрабаваў абняць Духмяну:
- Я хацеў бы, каб вы заўсёды былі са мною,толькі са мною, не пашкадуеце, - шызы дымок рабіўся ўсё больш агідным.
Духмяна адчула, што траціць прытомнасць, выслізнула з яго-ных абдымкаў і кінулася наўцёкі. Летучы ад пагоні тытунёвага дыму, яна, не разгледзеўшыся, ускочыла ў прачыненую фортку
103
таксоўкі, што спынілася каля парфумнай крамы. Ітут наша аб-лачынка зразумела, што патрапіла з агню ды ў полымя. Той самы смурод недапалкаў і яшчэ штосьці агіднае. Раптам нехта моцнай рукой выхапіў яе ад гэтых пахаў, і яна апынулася ва ўладзе ней-кага моцнага і чымсьці знаёмага духу.