Дзінь-дзілінь: Пара гуляцьу казкі!
Сяржук Вітушка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 114с.
Мінск 2011
Трэцяй дзяўчыне выпала самая далёкая дарога - да Франціш-ка Скарыны.
- Дзядзечка Францішак! Усе нашы збіраюцца на вялікі сход. Будзем рашаць, як бараніць Айчыну.
- 0, добра-добра, - адказаў Скарына і пачаў чытаць са сваёй кнігі. - Як пчолы бароняць вуллі свае, як птушкі бароняць гнёз-ды свае,такі чалавек...
- Дзядзечка Францішак, няма часу слухаць мудрае чытанне, надта далёка нам бегчы...
Нарэшце ўсе сабраліся каля цырка. Сталі думаць: а куды ісці? Людзі кожнага разу ірвуцца адсюль на Цэнтральную плошчу. Мусіць, там ворагі і заселі. Хадзем туды!
Шэсце выглядала прыгожа. Наперадзе йшлі Купала і Колас, Багдановічі Скарына,заімі Дзяўчаты-купалінкі, ДзедТалаш з він-тоўкай, Марат Казей з гранатай, завяршалі шэсце Аленка і Сы-мон са скрыпкай. Зямля скаланалася ад іхняга магутнага посту-пу. Неба разлягалася ад гукаў пераможнага гімна: «А хто там ідзе ў агромністай такой грамадзе? Беларусы».
Нішто іх не магло стрымаць, і яны выйшлі на плошчу. Атам нікога няма...
112
Чаму ж тады людзі сюды кожнага разу шчэмяцца?
Тут са сквера выйшаў Хлопчык злебедзем. Вуснамі дзіцяці гаворыць ісціна, і хлопчык сказаў: «Трэба ісці далей, да Неза-лежнасці. Там стаіць вораг». I нашы героі рушылі далей.
Па дарозе знайшоўся адзін здраднік, са сваіх, тутэйшых-Фелікс Дзяржынскі. Хацеў ён затрымаць нашых змагароў, але дзе жты супрацьтакой сілы пойдзеш! Нашы разбілі ворага, на кава-лачкі раскрышылі.
Потым ужо людзі знойдуць ягоную галаву і паставяць на паста-мент на тым самым месцы. Толькі розныя экскурсаводы па-роз-наму будуць тлумачаць. Адны стануць хваліцца, маўляў, вунь як нашы героі гэтага гада,толькі галава засталася... А другія беда-ваць стануць: вунь як гэтыя гады нашага героя, адна галава за-сталася...
Ну, але трэба ісці далей. Калі ўжо біцца дык біцца - падавай галоўнага ворага. Ён захапіў нашу плошчу Незалежнасці, ён за-хапіў нашу Бацькаўшчыну. Ну нічога, мы яго зараз разаб'ем. На кавалачкі. На друз. У пыл.
Выйшлі на плошчу. Па дарозе сустрэлі яшчэ Святога Юрыя, спыталіся блаславення. «Добрую справу задумалі. Я з вамі пай-ду. Дзіда мая праткне яшчэ аднаго злыдня», - Святы Юры пера-ступіў забітага Цмока і паляцеў наперадзе беларускага войска.
I вось падышлі яны да галоўнага ворага. Гэта быў Уладзімір Ілліч Гультаёў. Пастаялі, паглядзелі, здзівіліся. Казалі, вялікі пра-вадыр, вялікі правадыр - а ён жа ў параўнанні з імі зусім малы. Ды мы яго зараз!
Але не паспелі. Запяяў певень. Высветлілася, што той Цмок, якога яны пакінулі каля Чырвонага касцёла ляжаць забітым, не здох, а толькі так, прыкідваўся. I не тое, што ён шкадаваў бяз-божніка Гультаёва, - наадварот, ён сам меў на яго зуб таму, што
113
бязбожнікі нішчылі веру нетолькіў Бога, алеіў Чорта. Дык вось, гэты Цмок праз сваю брыдкую такую натуру, каб усё папсаваць, узяў і запяяў пеўнем.
А вядома, як певень запяе - канец усім купальскім чарам.
I ў адно імгненне помнікі вярнуліся на месцы.
Але нічога, не апошні раз Купалле святкуем...
Кнігу фундавалі талакою:
Беларуская Фундацыя імя Рамуальда
Траўгута
Мікіта Забуга
Беларускі ПЭН-цэнтр
ГалінаЖарко
Людміла Конрад
Зміцер Новікаў
Сяргей Чарнавокі
Сяргей Шупа
Сяргей Абламейка
Юрась Бушлякоў
Бася і Мірэк Пякарскія
Беларуская Нацыянальная Памяць
Любоў Зубровіч
Алена
Віталь Куплевіч
Максім Драгун
Ануфры
Усевалад Шлыкаў
Вольга
A. К.
А. і Г. Дар
Антон Ясіновіч
Алесь Аляхновіч
Аляксей і Люда
I. К.
Лявон Алешка
Алаі Пятро Асадчыя
Марыя Ганько
Антонія Ільінская
Вольга Іпатава і Ягор Фядзюшын
Віялетаі Вячаслаў Кавалёвы
Алена Лявончанка і Андрэй Маруковіч Вольга і Аляксей Парэцкія
Лэся і Сяржук Паўзуны
Юрка Рапецкі
Вікторыя Філіпава і Віктар Ціханоўскі
Валянцінаі Юры Шаўчэнкі
Андрусь і Галіна Падлескія
А. 0. Романо
В. Дворнік
Ул. Караткевіч
С. Пятровіч
Г. Сурмач
В. Кузьменка
Л. Пузач
Т. Красоўская
С. Капытка
В. Станкевіч
Сям'я
Літаратурна-мастацкае выданне
Вітушка Сяржук
ДЗІНЬ-ДЗІЛІНЬ
Пара гуляць у казкі!
Ілюстрацыі Міхала Анемпадыстава Рэдактар Адэля Дубавец Карэктар Ларыса Дарожка
Падпісана да друку 25.02.2011. Фармат 60x84 '/„. Папера офісная. Друк лічбавы.
Ул.-выд. арк. 6,81. Ум. друк. арк. 6,74. Наклад 1000 асобнікаў.
Выдавеці паліграфічнае выкананне: індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас ЛМ № 02330/0552654 ад 14.01.2010.
Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, Мінск.
Пераплёт выраблены ўТАА«ІМПРЕДО» Вул. Сямашка, 15-29/1, 220116, Мінск.
Насамрэч ніякія гэта не казкі-выдумкі. Гэта чыстая праўда. Я доўгі час жыў ды працаваўу Вільні і Менску з ваколіцамі. I ўсе апісаныя мной імёны, адрасы, рэчы і падзеі адпавядаюць рэальнасці.
Так што смела бярыце гэтую кнігу як інструкцыю і рушце ў сапраўднае падарожжа.
Ваш Сяржук Вітушка
ISBN 978-985-6783-90-9