Дзінь-дзілінь: Пара гуляцьу казкі!
Сяржук Вітушка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 114с.
Мінск 2011
Так вось чалавек колісь з лесуі жывіўся. I наватяк памрэ,тру-ну з дрэва рабілі, а на магіле - драўляны крыж ставілі. Усё з ле-су было. А паколькі лес для нас так многа значыў, прыдумалі мы для яго столькі назваў: і бор,і гай,і дуброва, а яшчэ пушча, чаш-ча, ельнік, хвойнік, бярэзнік, альшэўнік... Во якія даўней лясы былі! I былі яны нязводныя. Адно дрэва з лесу забіраюць, а на яго месцы новае вырастае.
Але аднойчы папсаваліся людзі і ўзялі моду лес за мяжу пра-даваць ды нажывацца. Сталі дрэвы высякаць, па рэках сплаў-
15
ляць за мора, абы толькі грошай сабе паболей у кішэню напхаць. I так узяліся, што ледзьве не ўсе лясы ў нашым краі пазводзілі.
Тады разумнейшыя людзі пачалі думаць, як жа з гэтай бядой змагацца. I знайшоўся адзін смелы чалавек, стары палясоўшчык, які сказаў:
- Пайду я ў Вільню, да Вялікага князя, ён гэтае бясчынства спыніць, ён мяне паслухае.
- Так цябе князь і паслухае, - пасмяяліся з яго навокал.
- Хай толькі не паслухае, атрымае ад мяне дубцом па азадку, - адказаў стары палясоўшчык.
- Го-го, дадумаўся! Вялікаму князюдубцом паазадку...
- А вось пабачыце. Ведаю я адзін сакрэт...
Пайшоў палясоўшчык улес, выразаў вербную галінку, навя-заў на яе кветачку, так, як у нас людзі ўпрыгожваюць вербачкі перад Вербнай Нядзелькай, і рушыў у Вільню.
Ішоў ён доўга, ішоў праз усю нашу краіну. I калі на начлег прасіўся, усім расказваў, куды й чаго ён выправіўся. I паўсюль яго людзі прасілі, каб ён і за іх лясы заступіўся. А каб не забыў-ся, да ягонай кветачкі на вярбе сваю кветачку дадавалі. I калі дайшоў ён да Вільні, уся ягоная вербачка была ўвязаная квет-камі-сухавейкамі ад верху да нізу.
З'явіўся палясоўшчык у сталіцы на самае свята, на Вербную Нядзельку. А тут сабралася процьма народу. 3 бажніцы, асвяціў-шы сваю вярбу, выйшаў сам Вялікі князь. Людзі яму пакланілі-ся. Пайшоў князь да іх і, як здаўна прынята, усе пачалі адзін ад-наго віншаваць ды верабачкамі злёгку пастукваць. Дачакаўся і наш палясоўшчык сваёй чаргі павіншаваць князя. I з усяе сілы як сцебане яго вярбою па азадку. Князь ажно знямеў. Першай думкай яго было пакараць дзёрзкага нахабніка. Але не паспеў князь і роту раскрыць, як той гукнуў:
16
- He я б'ю - вярба б'е. Якая? Святая. Праз тыдзень - Вялік-дзень. Хвароба ў лес, здароўе ў косці!
Здзівіўся гэткім словам князь. Ды так моцна, што й пра крыў-ду сваю забыў:
- А чым жа лес вінаваты, што на яго хваробу насылаеш?
- Яснавяльможны княжа, я насылаю хваробу на сухі лес, на гнілое балота, у пень-калоду. А на здаровы лес твае слугі хваро-бу насылаюць, сякуць без меры, хутка знішчаць увесь лес да-звання.
Пасля гэтага выпадку задумаўся Вялікі князь, параіўся на Сой-ме са сваімі баярамі і запісаўу Статуце, каб лясы бераглі і лішне не высякалі.
Што, не верыце? А вазьміце Статут Вялікага Княства, пачытайце раздзел X, артыкул 15, «Аб парубцы гаю»:
«... А калі б хто каму зладзейскім чынам дрэва на чыёй зямлі ссек, а яго злавілі з доказам злачынства -з тым дрэвам,той можа адкупіцца ад смяротнага пакарання паводле свайго стану. А калі б не злавілі з доказамі злачынства, але тыя доказы ў яго былі б знойдзены, тады за тое павінен заплаціць штраф зладзейскі тры рублі грошай, і да таго ж за дрэва пасечанае павінен заплаціць. А цана або плата за дрэва, як гвалтам, так і па-зладзейску пасе-чанае, павінна быць такой за кожнае дрэва: а менавіта за дуб, прыдатны для бондарскіх вырабаў, - капу грошай; за бярозу, вяз і ясень, прыдатных на попел, - па восем грошай; за хвою, якая падыходзіла б на цамр*, - паўкапы грошай; за іншае дрэва лю-бой пароды, прыдатнае для будаўніцтва, на хату, на клець, - па шэсць грошай; за прачэс вялікі - дванаццаць грошай; за такое,
* Цамры — дубовыя, сасновыя ці асінавыя бярвёны, распілаваныя ці расколатыя ўздоўж, ужываліся для абшыўкі будынкаў ці караблёў.
17
што пойдзе на жэрдку азяродную, на калы і на аглоблю, - па тры гро-шы. А якое дрэва толькі на дровы або на галлё будзе прыдатнае, то за воз - па два грошы».
А вербачку, самую прыгожую, усю кветачкамі ўвязаную, палясоў-шчык князю падарыў. I з таго часу пайшла мода рабіць на Вербную Нядзельку такія ўпрыгожаныя галінкі і называць іх «віленскія вер-бы» або «віленскія пальмы».
ЯКДЗЕД МАРОЗ НОВАЕСВЯТА ПРЫДУМАЎ
Жыў-быў дзед. I гэта быў не проста дзед, а Дзед Мароз. I жыў ён не абы-дзе, а ў нас, у Беларусі. Некаторыя кажуць, што яго радзіма дзесьці ў Лапландыі, але гэта няпраўда. Ніякіх сумневаў быць не можа - Дзед Мароз жыў і жыве ў Беларусі. У Мінску, беларускай сталіцы, славутаму заводу лядоўняў далі імя Дзеда Мароза. У Белавежскай пушчы збудавалі яму лецішча. А яшчэ трэба сказаць, што Мароз - гэта прозвішча нашага дзеда. А імя яго - Зюзя. Імя гэта старажытнае, і памятаюць яго толькі блізкія сябры Дзеда Мароза.
Гэты Дзед Мароз - вялікі чараўнік і працаўнік, робіць многа цудаў і ўсякай складанай работы. Трэба яму лядовыя масты масціць на рэках і азёрах. Трэба снегавым покрывам усю зямлю ўсцілаць. Трэба праветрываць усю краіну сцюдзёнымі вятрамі, каб людзі маглі дыхаць свежым паветрам. Часам ён любіць па-жартаваць. To возьме, схавае ўвесь снег - і не дапросішся, і не дакупішся, як той зімой. To возьме вясною сыпане снегавыя завеі, віхуры і завірухі.
Ведама, старэюць людзі і дзяціняцца, дык і наш Дзед Мароз, крышку прыдзяцінеўшы, часам любіў, як тыя дзеці, кінуць снеж-ку ў плечы ці каўзануць мінака так, каб той паказаў цырк на лё-дзе. Жарты жартамі, але работу сваю рабіў Мароз спраўна. А са-май улюбёнай ягонай справай было ладзіць святы. Акрамя ўсім вядомых Калядаўі Новага Году, былі яшчэ Свята Першага Непа-таптанага Снегу, Свята Хрумсцення Першым Лёдам На Лужынах,
21
Конкурс Прыгажосці Снегавых Бабаў, Пабудова Крэўскага Замка Са Снегу. Вось колькі многа святаў, і ўсё трэба спраўна арганіза-вацьі падарункі пераможцам раздаць.
А зрабіўшы работу, любіў Дзед Мароз пахадзіць-пагуляць па сваёй краіне. I вось, гуляючы пасля Новага Году, заўважыў ён такую прыкрую рэч. Валяюцца на вуліцы святочныя елачкі, ні-кому ўжо непатрэбныя. Іголачкі абсыпаліся, дзе-нідзе прыча-піліся абрыўкі папяровых гірляндаў і залацістага дожджыку. Яшчэ зусім нядаўна каля іх так радасна спявалі, скакалі, караго-ды вадзілі, а вось цяпер - куча смецця. Крыўдна стала Дзеду Ма-розу, і вырашыў ён нешта прыдумаць.
Думаў-думаўі прыдумаў новае свята. А каб людзі пра гэта да-ведаліся, напісаў ён ім ліст. Вядома, Дзеду Марозу, каб напісаць ліст, не трэба ні паперы, ні алоўка. Ён дзьмухне сцюдзёна - і на шыбах вокнаў з'явяцца ледзяныя пісьмёны. Прыгожыя такія, кож-ная літарка вымалеваная. Вось чытаюць назаўтра людзі такі ліст:
«Добры дзень, мае даражэнькія землякі! Дасылаю вам сцю-дзёныя і бліскучыя прывітанні. Як заўсёды, зычу вам здароўя і бадзёрага духу. Іхачу з вамі пагаварыць пра такую важную справу. Надта мне стала шкода, што на Каляды і Новы Год мар-нуецца шмат жывых елачак. I прыдумаўя, каб ставіцьу кватэ-рах не жывыя, а цацачныя елкі. А каб было весялей, на гэтыя цацачныя елкі чапляць не цацкі, а сапраўдныя прысмакі: манда-рынкі, яблычкі, арэшкі ў залатой фользе, цукеркі ў каляровых фанціках, пернічкі і печыўкі. I хто так зробіць, той будзе мець яшчэ адно свята, не толькі Свята Упрыгожвання Елкі, але і Свя-та Смакавання Елачных Цацак, калі елку прыйдзе пара разбіраць. Але ж вы скажаце, што маеце вялікія наборы елачных цацак -куды іх дзяваць? Адказваю - калі ўхаце ёсць фікусы-кактусы, можна цацкі пачапіць туды. Люстраныя балёнікі можна выве-
22
сіцьу зручным месцы і потым глядзеццаў іх, яку люстэрка. Па-бачыце, якіяў вас прыгожыя вушы, чубы, насы і языкі. На гэтым з вамі развітваюся, бывайце здаровенькія і прыгожанькія. Вя-сёлых вам святаў!
Ваш Зюзя Мароз».
I з таго часу пачалі людзі ставіць у сваіх кватэрах цацачныя елачкі. Надта былі задаволеныя падмятайлы, што пасля зімовых святаў вуліцы сталі чыстыя. А самыя радыя былі дзеці, якія па-любілі новае свята - Свята Смакавання Елачных Цацак.
КАЗАЧКА
НА ДЗЕНЬ СВЯТОГА ВАЛЯНЦІНА
Гэтая гісторыя адбылася даўным-даўно, калі ў свеце яшчэ па-навалі князі-каралі, рыцары-баёры не шкадавалі свайго жыцця, баронячы родны край і ўласны гонар, а прыўкрасныя дамы адор-валі герояў сапраўды райскай пяшчотай.
Дык вось, даўным-даўно жыў на свеце адзін Князь-літвін -зваўся Валянцін Першы і Непаўторны. Адным словам - казырны Князь. Быў ён выбітны ваяка і ў свой час праславіўся многімі перамогамі. А як пастарэў Князь-літвін - стаў ён вясёлы гуляка. 3 суседзямі,з якімі раней ваяваў, памірыўся,у госці запрашаў ды балі спраўляў. I вось аднойчы да нашага Князя завіталі цыганы. Для цыгана, вядома, дзе фэст - там і я ест. Зайгралі, заспявалі, затанчылі цыганы, як след усіх развесялілі. Атады адна сімпа-тычная цыганка да Князя падлабунілася:
- Пазалаці ручку, саколік, наваражу - усю праўду скажу.
Пазалаціў Князь шчодра і чакае свайго лёсу. Цыганка раскіну-ла карты і кажа:
- Ой, саколік, была ў цябе першая жонка - ды ўцякла. Маеш цяпер другую, але ад гэтай сам уцячэш. I будзеш ты мець трэ-цюю - з ёй ужо зажывеш верна і доўга - да скону.
- Ах ты, махлярка! - абурыўся Князь. - Пра якіх жонак ты мне пляцеш? Я ж халасцяк!
- Чакай, саколік,ты ж не даслухаў мяне, - давай выкручвацца хітрая Дамачка. - Першая твая жонка была востра шабелька. За-сталася ў маладосці вайсковая слава твая. Другая твая жана -
25
хмельна чарка. 3 ёй ты цяпер сябруеш, але хутка сам кінеш яе, возьмешся за розум і будзеў цябетрэцяя жонка - кніжачка пра-мудрая...
Апошнія словы яна прамовіла таямнічым шэптам. Князь не рас-чуў і сам сабе прабубніў:
- Княжычка?! Жоначка?! А чаму б і не!
Кінуўся тады Князь шукаць жонку сабе. Прыглядаўся да роз-ных замежных Дам, але ніводнай не ўпадабаў. А знайшоў у сябе пад бокам, усваім княстве, маладую ды прыгожую Князёўну-літвінку. Князёўна была - ні ў казцы сказаць, ні пяром апісаць. Пабачыўяе,такую красуню, наш Князь - закахаўся без меры і за-муж за сябе запрасіў. Можа, на гэтым і скончылася бтая казачка шчасліва, але...
Але сэрца той прыўкраснай Дамы было ўжо занятае. Кахала яна аднаго маладога і смелага Баёра, які таксама прысягнуў ёй у каханні і вернасці. Марылі маладыя пабрацца шлюбам, ды мары тыя адкладваліся, бо Баёр меў адслужыць у войску.