Дзінь-дзілінь: Пара гуляцьу казкі!
Сяржук Вітушка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 114с.
Мінск 2011
Пражаніцьбуса старым Князем маладая Князёўна наваті слу-хаць не захацела. Але паспрабуй ты княскай волі працівіцца... Што рабіць?
Напісала тады Князёўна свайму каханаму ліст, расказала ўсё як ёсць і папрасіла, каб хутчэй прыехаў ды выратаваў. Абыла ў Князёўны шасцёрка слуг. Усе слугі як слугі, а адзін аказаўся сапраўдным Шасцёркам-стукачом, чалавекам нізкім. Князёўна, не ведаючы таго, на сваю бяду даручыла яму даставіць свой ліст на далёкую памежную заставу, дзе й служыў Баёр. А служка цішком адкрыў канверт, прачытаў ліст і даставіў не Баёру, а... Князю. Бач ты,яму хацелася, каб Князёўна выйшла за Князя,тады б і ён у княскі палац уехаў.
Прачытаў Князь ліст, спахмурнеў. He хацеўён мецьтакую жон-
26
ку, сэрца якой занята іншым. Калі б нават сілай узяў, усё адно шчасця не было б. Тут ізноў падкруціўся служка, нізкі чалаве-чак. Раіць Князю:
-Трэба зрабіцьтак, каб яна расчараваласяў сваім Баёры і ад-дала сваё сэрца Вам. Я напішу за яе новы ліст. Падраблю так, што не адрозніш. Прачытае яго Баёр і нічога не западозрыць. I не прыедзе. А Князёўна падумае, што разлюбіў. Атуті Вы...
Згадзіўся Князь на такое зладзейства. Каварнае гэта пачуццё -каханне. Колькі дзеля яго чынілася ўсякага благога!..
Атрымаў Баёр лісті чытае: «У мянеўсё добра,і табеўсяго доб-рага жадаю. Бывай здаровы...» Нешта яму не верыцца, нібы не ягоная каханая пісала. Можна падрабіць почырк, можна падаб-раць словы, але мовы кахання не падробіш. Восьі адчуў наш ры-цар штосьці няладнае. Паехаць бы праведаць, але ж службу так проста не кінеш...
Тым часам бедная Князёўна ў роспачы - дзе каханы, чаму не едзе? Няўжо Князя спужаўся, ад яе адрокся? А Князь дык рады, думае - цяпер нікуды не дзенецца, маёй будзе. Ужо і дзень вя-селля прызначыў,і гасцей склікаў. Пацягнуліся госці ў каралеўскі палац.
I трэба ж было - ехалі яны якраз той дарогай, якую вартаваў наш падмануты Баёр. Пытаецца ён:
- Хто вы такія, куды едзеце?
- Я Князь Закону крыжацкага са сваім дваром... Я Князь За-кону турэцкага са сваім дваром... Я Князь Закону цыганскага са сваім табарам... Едзем да Князя Закону літвінскага на вяселле.
Прапусціў рыцар высокіх гасцей, толькі адну Дамачку-цыган-ку запыніў на хвіліну. Расказаўёй пра сваё каханне, пра ліст па-дазроны і папрасіў паваражыць. Перанялася цыганка рыцара-вай журбою, але варажыць не стала:
27
- Ой, саколік, калі маеш праўдзівае каханне, не глядзі, як кар-та ляжа, слухай, што сэрца скажа...
He стрымаўся тады Баёр, кінуў службу ды паляцеў да каханай.
Прылятае... Атам ужо і вяселле гатова быць. Князь стаіць, госці стаяць, і Князёўну ні жывую ні мёртвую здрадлівы служка падводзіць. Але як пабачыў Баёра, зразумеў, што зараз раскры-ецца здрада, дык шусь - і даў драла.
- Каханы... -усклікнула Князёўна.
- Каханая! - выгукнуў Баёр і кінуўся ў бой.
Хто дастане зброюў прысутнасці Князя, мусіць быць забіты -такі закон. Таму ўсе: і служкі, і госці - паўсталі супраць Баёра. Ён біўся як герой, усіх паадбіваўі застаўся сам-насам з Князем. Але дзе вы бачылі, каб Баёр, хай сабе і казырны, перамог казыр-нага Князя?.. Маланкай бліснуў двубой, і смяротна паранены Баёр зваліўся ніцма ля ног сваёй каханай. Князёўна ў роспачы ўпала на зямлю, і сэрца яе разарвалася.
Тым часам пад'ехалі цыганы - мелася ж быць гулянка! Князь згледзеў варажбітку і кажа са скрухай:
- Гэта ж ты, шэльма, напляла мне пра трэцюю жонку, што буду жыць з ёй доўга і шчасліва. Во, глядзі, што з твае варажбы вый-шла.
- Ой, дурань ты дурань, ты ж недачуў! Я ж табе казала пра трэцюю жонку - кні-і-іжачка. He княжычка, а кніжачка, прамуд-рая кніжачка. Я ж табе наваражыла манахам быць...
Маладых Баёра і Даму пахавалі з каралеўскай пашанаю. Па-хавалі побач.
Князь Валянцін у сваіх грахах раскаяўся, пастрыгся ў манахі і сапраўды са святой кніжачкаю жыў доўга, Усявышняму служыў верна, праславіўся тым, што апекаваўся закаханымі. Пасля ско-ну быў залічаны да рангу святых.
28
Госці раз'ехаліся. Можа, дзе гуляюць, а можа - б'юцца.
Цыганка па-ранейшаму варожыць на сваіх картах... Толькі калі будзе вам варажыць на каханне, памятайце: не глядзіце, як карта ляжа, слухайце, што сэрца скажа.
КАЗКА НА ДЗЕНЬ ГОРАДА
Пра тое, як Менск пачынаўся
Калісь там, дзе цяпер ляжыць горад Менск, нічога яшчэ не было. А жылі толькі два браты, браты-волаты. Былі яны мельнікі, млынары. Адзін збудаваў свой млын на высокім беразе рэчкі. А другі збудаваў свой млын на іншым беразе, на доле. У аднаго быў млын-вятрак, яго рухала сіла ветру. А ў другога быў млын-рачнік, яго рухала сіла ракі. Як самі млынары былі волаты, дык пад свой рост і млыны сабе збудавалі - велізарныя. Пра гэтыя млыны людзі нават загадкі склалі:
На гары Вэрця вятрак верця.
I вурчыць і бурчыць, каля рэчкі тырчыць.
Карчак тырчыць, вярчак ве-е-ерціцца.
Цэлы дзень на тых млынах нашы волаты малолі збожжа. А там, дзе мелюць збожжа, заўсёды нетолькі мука,алеі шмат пылу. I таму нашы млынары хадзілі трохі прыпыленыя. А насамрэч былі яны не прыпыленыя,а чараўнікі. Уначы яны на сваіх млынах аб'язджалі наваколлеі збіралі людзей, каб мець сабе памочнікаў мяхі цягаць. Здаецца, якія там людзі паначы? А нямала. I шчаслівыя закаха-ныя стаяць, і няшчасныя бадзягі туляюцца. Але ж тых людзей-па-мочнікаўтрэба было дзесьці сяліць. Дык пачалі нашы волаты ка-менне збіраць. Млыны ўіх былі такія вялікія, што маглі наваттое каменне нажарству перамалоць. Дык вось,з той жарствы і камення на адзін і другі бок рэчкі пачаў расці горад.
А тады браты дадумаліся збудаваць цераз рэчку мост. I калі адзін назбірае больш людзей, чым другі камянёў, - мяняюцца. Адсюль пайшла назва горада - Менск. 3 таго часу горад так раз-
31
росся, так разросся, што стаў большым за ўсе беларускія гарады. А паколькі гісторыя яго пачалася з абмену, ён дагэтуль і мяня-ецца.
Напрыклад, некалькі разоў мяняў сваю назву: быў і Мянеск, і Менск, і Мінск. I яшчэ не раз памяняе, вось пабачыце.
Неаднойчы мяняў горад сваё аблічча. Быў тут і пышны барок і ўбогі барак, і пампезны ампір і строгі бетон. I яшчэ не раз па-мяняе. Вось пабачыце.
He раз жыхары мянялі сваю мову. Гаварылі і па-старалітоў-ску,і па-старабеларуску,і па-польску, і па-габрэйску, і па-расей-ску. I яшчэ не раз памяняюць. Вось пабачыце.
He раз жыхары мянялі сваіх правіцеляў. I тых выбіралі, і гэ-тых, і яшчэ не раз памяняюць. Вось пабачыце.
Казкі-
жывыя батлейкі
АНЁЛ ІЧОРТ
Хто не ўпэўнены ў сабе, няхай гэтую казку не чытае, бо ў канцы давядзецца адказваць на надта складанае пытанне.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ
Анёл Чорт Людзі (гледачы)
АНЁЛ (рыхтуецца да Калядаў, упрыгожвае ялінку і спявае).
На вашым двары Дрэва стаяла, Раю-раіўся, Хрыстос нарадзіўся На вашым двары. На тым дрэве Цісова краваць. Раю-раіўся... А ўтой краваці Божая маці. Божая маці Сына радзіла, Раду радзіла. Суязджаліся Князья-баяры, Суды судзілі, Раду радзілі.
35
Суды судзілі
- Чыім імём назваць?
Назвалі імём
- Ісусам Хрыстом!
ЧОРТ. Стоп, стоп! Штоты тут галавулюдзям дурыш - які Хрыстос, які Божы Сын? Гэта ўсё няпраўда.
АНЁЛ. Праўда.
ЧОРТ. He.
АНЁЛ. Праўда.
ЧОРТ. Давай спрачацца.
АНЁЛ. Давай, а хто рассудзіць?
ЧОРТ. А хай сабе людзі рассудзяць. (Паказвае на гледачоў.) АНЁЛ. Ці рассудзіце нас?
Анёл і Чорт паціскаюць адзін аднаму рукі, нехта з гледачоў разбівае рукапоціск. Анёл далікатна выцірае сваю руку сурвэткай, а Чорт сваю - аб штаны.
ЧОРТ. Дык вось - клянуся сваім рогам - няма Хрыста-Бога. (Знімае ікладзе на стол свой рог.) Малююць Хрыста на карцінках, пішуць пра ягоў кніжках - але хто яго бачыў? Гэта ўсё казкі...
АНЁЛ. Крылом клянуся - вось. Хрыстос-Бог ёсць. (Знімае і кла-дзекрыло.') Калі бХрыста не было,тоі чорта быць не павінна. Алежён вотутстаіць, самы сапраўдны,і блюзніць,і шкодзіць.
ЧОРТ. Клянуся рогам - няма Хрыста-Бога. (Знімае і кладзе другі рог.) Кажуць, Хрыстос прынёс на зямлю мір і спакой. Дзе вы бачылі? Паўсюль вайна і тэрарысты. Вунь, навату вашай Пале-стыне, святой зямлі, дзе Хрыстос нарадзіўся, што цяпер? Вайна!
АНЁЛ. Крылом клянуся - вось. Хрыстос-Бог ёсць! (Знімае і кла-дзе другое крыло). Сапраўды, бывае,людзі сварацца, ваююць. Але ўсякая вайна канчаецца мірам. Калі б гэтага не было -
36
даўно б усе адзін аднаго перабілі, нікога б не засталося. А так, бачыце, колькі на свеце людзей развялося.
ЧОРТ. Клянуся хвастом - няма Хрыста-Бога. (Адшпіляе хвост і кладзе.) Калі б быў Хрыстос усемагутны - ці ж дапусціў бы ён, каб яго любімыя браты - во гэтыя людзі - паміралі...
АНЁЛ. Німбам клянуся - вось! Хрыстос-Бог ёсць! (Знімае німб і кладзе.) А ўявіце сабе - каб не было смерці. Гэта жі злодзеі жылі б вечна. Гэта ж колькі б яны бяды нарабілі! А так раней ці пазней кожнаму зладзейству прыходзіць канец... I галоў-нае, галоўнае! Памірае што? Толькі цела. Душа вечная!
ЧОРТ... .Усё сказаў? Болей ніякіх доказаў не маеш? А я маю! Кля-нуся сваім хвастом... (Дастаеяшчэ адзін прыхаваны хвост.) АНЁЛ. Якіхвост?! Ты ўжо кляўся хвастом. Гэта -падман. Гэта суп-раць правілаў!
ЧОРТ. А мы, чарты, плюём на вашы правільныя правілы! У гэтым наша сіла, у гэтым наша перамога!
АНЁЛ. Але ж у нас ёсць суддзі! Людзі - рассудзіце!
Чорт махае рукамі, кліча да сябе. Анёл працягвае далоні людзям і таксама кліча да сябе... Аўтар не ведае, колькі гледачоў падыдзе да аднаго і да другога і не можа сказаць, чым закончыцца сцэнка. Калі пераможа Анёл, тады Чорта выганяюць іўсе спяваюць калядную песню:
Ціхая ноч,святая ноч!
Спіць усё, сніць даўно.
Толькі Маці Святая ўсцяж Ціха ў яслях люляе Дзіця: «Спі, Сыночак малы, Спі, Сыночак малы!»
37
КАЛЯДНЫ КАНЦЭРТ
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ
СВЯТОЕ СЯМЕЙСТВА: Язэп, Марыя, Ісус (Езус)*
АНЁЛ
НЯБЕСНЫ ХОР
ТРЫ МУДРАЦЫ (Каралі)
ПАСТУШКІ
ЖЫЎНАСЦЬ: каза, авечка, курыца, кот, сабака, конь
ЦАР ІРАД (кароль Герад)
ВАЯКА
ЧОРТ
ЗОРКА КАЛЯДНАЯ (увасабляе Раство)
ЧЭРАП (увасабляе Смерць)
Дзея першая
На сцэну выходзяць Язэп і Марыя.
ЯЗЭП. Добры вечар добрым людзям! Выбачайце, ці можна ў вас
*Пасяліў нас Божанька паміж Усходам і Захадам. Вось і перабываем мы шчасліва ўсамай сярэдзіне свету. Але за гэткае шчасце мусім сплачваць пэўнай нязручнасцю: калі ваўсіх людзей яку людзей - адно імя, адна мова, адна вера, дык у нас іначай... Зрэшты, менавіта гэтым і мусім ганарыцца: во якія багатыя! - колькі маем імёнаў, моваў, вераў...