• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзінь-дзілінь: Пара гуляцьу казкі!  Сяржук Вітушка

    Дзінь-дзілінь: Пара гуляцьу казкі!

    Сяржук Вітушка

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 114с.
    Мінск 2011
    36.34 МБ
    Няхай нас цэлы свет пачуе,
    Ляціце, песні, угару, Уласнай працай мы збудуем Сваю краіну Беларусь.
    I распраміліся грудзі,і праяснелаў галаве,і засвярбелі рукі -да працы, да змагання за адраджэнне нашай шматпакутнай Баць-каўшчыны.
    Казкі-пагулянкі
    ВІЛЬНЮСЬ
    У Вільні, у старым горадзе, асабліва летам, водзіцца многа ту-рыстаў. Паміж хаджэннямі ў гатэлі, крамы і рэстараны яны, бы-вае, выправяцца на экскурсію. Ну а дзе экскурсіі, там, вядома, водзіцца шмат экскурсаводаў.
    Экскурсаводы - народ зубасты, ім вуха ў рот не кладзі. Але не бойцеся, сярод гэтай браціі бываюць і не такія страшныя. Гэта экскурсаводы-любіцелі, якія насамрэч любяць тое, чым займа-юцца.
    Яны проста гуляюць па горадзе, прыглядаюцца да вас, пры-слухоўваюцца, на якой мове вы гаворыце. Іў пэўны момант, калі вы заблукалі ды пачынаеце ўзірацца ў план места і ваша галава схіляецца, як той пытальнік, а ў вачах і на языку таксама адны пытальнікі,экскурсавод-любіцель прыходзіць на дапамогу. Нібы выпадкова кіне адно слоўца, другое, і вось вы ўжо заслухаліся.
    Ён павядзе вас па нябітых турыстычных сцежках, пакажа вам не піраміды і муміі, а жывы горад і жывых людзей.
    Адзін раз і я на такога нарваўся. Прыехаў з Менску, Вільню яшчэ ведаў слаба, трохі зблудзіў. Мне дапамог адзін мясцовы чалавек, як потым аказалася, вялікі краязнавец Сцяпан Дзінь-Дзілевіч. 3 ім я дайшоў аж да Катэдральнага пляца і ўжо быў памкнуўся да бажніцы з вялікімі скульптурамі, як мой экскурса-вод развярнуў мяне ў адваротны бок.
    Я, можа, і не звярнуў бы ўвагі на камень-валун, які стаіць на-воддаль ад заўсёднага турыстычнага маршруту.
    - Ну, як вы думаеце, што гэта такое? - з хітраватай усмешкай спытаўся Дзінь-Дзілевіч.
    87
    - Можа, гэта святкаваўся юбілей горада? - задумаўся я. -1325 - год заснавання Вільні. Але калі на кожны юбілей ставіць па такім камені, то што ж гэта будзе?
    - Імя і гады праз рысачку - гэта вам нічога не нагадвае?
    - Магіла? Але чыя і што за чалавек, які гэтулькі пражыў: 1325-1975?
    - А вось паслухайце, - і спадар Сцяпан пачаў свой расповед. -Усе ведаюць гісторыю, як князь Гедымін паляваў на гэтай гары, -ён паказаў на Замкавую гару, што велічна ўзносілася побач, -забіў тура, застаўся начаваць, і прысніўся яму тут сон: стаіць на гары жалезны воўк і вые, як бы сто ваўкоў выла. На раніцы свя-тар па-свойму растлумачыў сон, маўляў, князю трэба збудаваць тут горад, і слава пра яго разляжацца шырока, як тое выццё. Але ж князь наш быў не дурны, ён здагадаўся, што гэта дружына яго ўсю ноч балявала і раўла песні, сон трывожыла. I можа б неўзяў-ся ён будаваць горад, калі б не яшчэ адно здарэнне. - Сцяпан Дзінь-Дзілевіч перайшоў на таямнічы шэпт. - Як вядома, усе са-праўдныя мужчыны любяць не толькі на паляванне хадзіць, але і на рыбу. Вось і наш князь увечары пайшоў на тое месца, дзе рачулка Віленкаўліваеццаў раку Вяллю. Там вельмі добра ловіц-ца рыба, заўсёды рыбакі стаяць. А наш князьзакінуўсеці і злавіў, як вы думаеце, што?
    - Залатую рыбку?
    - He... Русалку. Была яна страшэнна прыгожая,уся чыста бе-лая, ажсерабрыстая. Вочы сінія, валасы -зялёныя,даўгія... На-шаму князю аж дух заняло. I здарылася паміж князем і русал-кай у тую ноч каханне вялікае. Раніцай князь пачаў сваю каханку прасіць: «Паехалі са мной у Трокі. Там у мяне замак на востраве, а кругом возера. Будзеш там жыць, і будзеш там княгіняй». Але русалка ведала, што ў замку жывуць законная жонка і дзеці fe-
    es
    дыміна. Яна не хацела быць разлучніцай і прыдумала такую ад-гаворку: «Хоць ты мяне забі, не магу пакінуць родную рачулку. Яна без мяне засохне, а я без яе засохну». Князь апошні раз абняў гладкія плечы русалкі - не хацелася яму, каб гэткая прыгажосць засохла. I адпусціў яе ў ваду.
    Гісторыя спадара Дзінь-Дзілевічатакзахапіла мяне, штоя пра-панаваў яму схавацца ад ліпеньскай спёкі ў летняй кавярні не-падалёку. I ўжо там ён працягваў:
    - Назаўтра князь Гедымін загадаў будаваць горад. Кожны дзень выходзіў ён на бераг і клікаў русалачку-Вільняначку. Але яна не выплывала... Толькі выплыла праз нейкі час лодачка-калодач-ка, а ў ёй было немаўлятка. Аказаўся гэта хлопчык. I як знайшлі ягоў Віленцы,тоімя ямудалі Вільнюсь.У нашых краёхусіххлоп-чыкаўтак называюць: Валюсь, Генюсь, Ясь, Алесь... I толькі ад-нойчы яшчэ русалачка з'явілася перад князем. Было гэта ў 1341 годзе. Адчула сэрца ейнае вялікую пагрозу для Гедыміна, і прасіла яна, каб не ехаў князь нікуды, а ён сказаў: «Хоць ты мяне забі, не магу». Каб пацвердзіць свае словы, дастаў меч,узяў за лязо і перадаў русалцы. «Хоць ты мяне забі... Я прысягнуў бараніцьсвой край і народ ад чужакоў...»І паехаў князь на вай-ну, і ў тым паходзе загінуў. I стаяць цяпер у Вільні тры помнікі: князю Гедыміну каля ягонага замка, русалачцы на беразе рачулкі Віленкі, а Вільнюсю - восьтут, гэты самы камень... Калісьці гэ-тая гісторыя была запісаная на самім камені, унізе, але з цягам часулітары сцёрліся...
    - Дык чым жа той Вільнюсь праславіўся, што яму тут помнік паставілі?
    - Ну, вы ж разумееце, што князь Гедымін не мог прызнаць яго сваім законным сынам і адправіў наўзгадаваннеў вёску. Там ён навучыўся зельніцтву і ўсё жыццё тым і займаўся - зёлкі збіраў,
    89
    сушыўі людзейлячыў, чымі праславіўся. Лечыцьлюдзей ён і ця-пер - толькі трэба ўмець яго папрасіць.
    I	на развітанне мой экскурсавод загадкавым голасам адкрыў сакрэт:
    -	Бачыце, у ягоным імені на помніку не хапае мяккага знака. Калі яго правільна дапісаць, Вільнюсь будзе вельмі ўдзячны і вы-канае тваю просьбу. Трэба загадаць каму-небудзь на здароўе і пальцам дапісаць у патрэбным месцы мяккі знак. I пажаданне збудзецца.
    КАЗАЧКА ПРА ЦМОКА БАЗЫЛІШКА
    I не сказаць каб даўным-даўно, а ўсяго гадоўтак пяцьсоттаму назад жыў у нас тут у Вільні цмок. Зваўся Базылішкам. Калісьці іх, гэтых цмокаў, шмат вадзілася. Але з часам застаўся толькі адзін, Базылішак. Астатнія - хто загінуў, а хто ўцёк. Уцякалі цмокі хто куды. Адны далёка за мора, і ці яны там ацалелі - ніякага знаку няма. Іншыя ўцякалі ў другі бок, удрыгву, у палескія балоты.
    -Дарэмна, - казаў Базылішак, - яны і там вас дастануць, балоты асушаць і дастануць.
    Яны - гэта новыя жыхары, прыбышы. Называліся людзьмі альбо чалавекамі. Раней пра такіх тут і не чулі. Але вось яны прыйшлі, рассяліліся, панабудавалі сваіх жытлаў, назвалі гэта горадам Вільняй і зусім жыцця не стала ранейшым жыхарам -звяр'ю, птаствуды рыбе.
    Найбольш цяжка давялося цмокам, бо яны былі самыя вялі-кія: не схаваешся нідзе. Спрабавалі цмокі з тымі прыблудамі вая-ваць, але людцы аказаліся надта хітрушчымі, пераймалі ад цмокаў усе норавы ды білі тубыльцаў іхняй жа зброяй.
    Ваявалі цмокі зубамі ды кіпцюрамі - людцы парабілі сабе мячы і дзіды. Каб бараніцца, нарасцілі цмокі на сабе панцыры -і людцы абляпілі сябе жалезнай лускою. Спрабавалі цмокі паліць сваіх супернікаў агнём з пашчы - і гэтаму людцы навучыліся, плююцца агнём са стрэльбаў і гарматаў. Многія цмокі адчаяліся ды кінуліся наўцёкі. А Базылішак вырашыў змагацца да апошняга.
    93
    Жыў ён на беразе рэчкі Віленкі, непадалёку ад таго месца, дзе Віленка ўліваецца ў Вяллю. Пячора ягоная мясцілася на высокім, як бакшта, пагорку. Суседнія горкі - Турава, Лысая і Крывая- былі ўжо занятыя новымі жыхарамі. Там высіліся іхнія замкі, і гэта ўсё людзі называлі вялікім і слаўным местам Віленскім. Змрочна паглядаў Базылішак на тую Вільню. А людзі са злосцю і зайздрасцю паглядалі на гару Бакшанскую, яны б хацелі знішчыць цмока ды заняць і ягонае месца. Наспявала вялікая бойка. Апошняя і вырашальная. Але сёння быў яшчэ ціхі мірны вечар.
    Цмок сядзеў на сваім пагорку разам з сябрам Чмялём. Яны хаця і выглядалі надта рознымі, але лічыліся найлепшымі сяб-рамі. Абодва любілі палётаць, пагойсаць высокаў небе. Абодвум падабалася пафарсіць яркімі адзёжкамі. Чмель быў апрануты ў агніста-рудое футэрка, а Цмок меў бліскучую луску. На сонцы тая луска зіхацелаўсімі колерамі вясёлкі, а пры месяцовым святле блішчала жывым срэбрам. А яшчэ яны надта моцна любілі свой родны край і сваю свабоду. На гэтым і пасябравалі.
    Цяпер жа Чмель бачыў, што сябар яго засмучаны чаканнем той вялікай бойкі.
    - Эх, чую я, што ўжо блізкі мой канец. Але я яшчэ пазмагаю-ся, - тут Цмок перайшоў на шэпт. - Я прыдумаў новую зброю, якой людзі яшчэ не ведаюць. Трэба навучыцца рабіць страш-ную морду, каб напалохаць ворага аж да смерці. Каб чалавек толькі глянуў і - здранцвеў. А як здранцвее, замрэ, тады я яго цоп-і праглыну. Нуа калі мне давядзецца страціць галаву,дык і тады гэты фокус з мордай спатрэбіцца. Запомняць мяне так, што і дзеці, і ўнукі будуць баяцца. Але пакуль у мяне такой жу-даснай морды не выходзіць. Яўлужыну пагляджуся - смех адзін, а не морда. Дык вось успомніў пра ваўка, усе ж баяцца
    94
    ягонага ваўчынага пагляду. I сёння паклікаў яго да сябе - хай навучыць.
    Яго словы перарваў шалёны парыў ветру.
    - У-у-у-у, - завыла віхура.
    - Во які вецер, - здзівіўся Чмель.
    - He, гэта не вецер, гэта мой госць, - адказаў Цмок.
    - Угу-у-у-у, гэта я.
    Каля Цмокавай пячоры з'явіўся Воўк.
    - Здароў, браце,- сказаў Цмок госцю. - Як пажываеш?
    - Здароўце, землякі. Якое там жыццё! Стары стаў, зубы скры-шыліся, няма як нават зайца за вуха ўкусіць.
    - Дык гэта не бяда, давай я табе новыя зубы ўстаўлю, залатыя, ведаеш, колькі ў мяне таго золата ёсць? Я ж гэтых людцоў няма-ла пажэр, а яны, моднікі, паначапляюць на сябе залатыя цацкі. Як злаўлю чалавечка, мяска ды костачкі з'ем, а золатца сплюну. I во колькі набралася. Давай, разяўляй пашчу, а ты, Чмель, стаў ваўку новыя зубы.
    I ўмомант яны ўляпілі Ваўку і справа, і злева залатыя іклы. Воўк ашчэрыўся, зазірнуўу лужыну. Спадабалася.
    - Ну што ж. Прыгожа. Чым магу вам аддзячыць?
    - Можаш, браце, можаш. Я рыхтуюся да бойкі з людзьмі. I трэ-ба мне навучыцца крывіць страшную морду, каб ад аднаго майго паглядуяны змярцвелі.
    Воўк пасядзеў, падумаў, тады ашчэрыўся:
    - Ты, можа, здзівішся, але я не буду вучыць, як трэба вылупіць вочы ці высалапіць язык. Я навучу цябе, як трэба ўсміхацца. Уяві сабе нашы пушчы,дзе пасвяцца незлічоныя статкі такіхсмачных казуль і аленяў.
    Вусны цмока пачалі расплывацца ўсытай, задаволенай ус-мешцы:
    95
    -Успомні рэкі, дзе плюхаюцца такія смачныя самы ды стронгі. Успомні чыстае наша неба, дзе лётаюць чароды тлустых апетыт-ных качак і гусей.