Дзінь-дзілінь: Пара гуляцьу казкі!
Сяржук Вітушка
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 114с.
Мінск 2011
ХЦІВЕЦ. Ах ты, ашуканец! Махлюеш са мною, А ну, вярні злота, a то стапчу ў гною! Паламаю рогі, жыўцом злуплю скуру, Вось тады пабачым, хто з нас большы дурань.
ЧОРТ. А-ёй, які злосны, аж у роце чорна, Няўжо ж гэта з сябрам жартаваць нявольна? Зараз адчарую - заткні нос анучай. Mae чары моцны і трохі смярдзючы.
Трэсь! Бзынь! «Зайцы» - згінь!
Вярніся, скарб багаты -Талеры і дукаты.
61
ХЦІВЕЦ. 0! Во гэта грошы - я ізноў багаты.
Цяпер удзень і ўночы будзе ў мяне свята.
Да кампаніі Хціўца і Чорта далучаецца Ведзьма. З'яўляецца шмат бутэлек. Танцы і песня.
Сем чарак гарэлкі ой дайце мне дайце, Ой дайце мне дайце, поўны налівайце, А першую дайце, каб мне пасмялеці, А другую дайце, каб павесялеці, А трэцюю дайце, каб мне папяяці, А чацвёрту дайце, каб мне паскакаці, А пятую дайце, каб мне падурэці, А шостую дайце, каб мне ашалеці, А сёмую дайце, кіем выганяйце.
А дайце мне дайце, а дайце мне дайце.
Чорт і Ведзьма, закружыўшыся ў танцы, вылятаюць са сцэны.
ХЦІВЕЦ. Вось бы яшчэ выпіць. Ды ў бутэльках пуста. Кончылася хлеба апошняя луста.
He бяда - я ж маю кветку у бутэльцы.
Ізноў вазьму скарбаў - поўна іх ў зямельцы.
Дзе ж ты, мая папараць? А дзе ж ты, мой цвецік? Ў каторай бутэлечцы схаваны сакрэцік?
Ў каторай жа? Ў гэтай? А можа, у гэтай?
Вой, я ж яго страціў... Канец мне на гэтым.
Хцівец злазіць са сцэны, ходзіць па зале сярод гледачоў, збірае бутэлькі, зазірае ў кожную і выходзіць з залы.
62
Дзея восьмая
На якую мала хто зверне ўвагу, бо дзеянне адбываецца за кулісамі, на сцэне відаць толькі водбліскі папараць-кветкі, чуваць таямнічы шэпт прывідаў:
Пушча знае, што бароне, Што ёй дадзена на сховы, Крыжам ляжа на загоне, А не дасць надзець аковы. Адчапіся, адхрысціся! Доляй-казкай счараваны, Ты яшчэ не дарасціўся Цвет пасцігнуці жаданы.
Вядома, добра адзначыцьДзень Волі так: цёплым вясно-вым днём узяць беларускі сцяг, герб беларускі, выйсці ў цэнтр горада і разам з сябрамі заспяваць беларускі гімн. Але калі так не атрымліваецца з розных прычын, можна адсвяткаваць і дома - прыбрацьу хаце, прыгожа апрануцца, згатаваць святочны абед, а па абедзе сесці і ўсім разам пачытаць вось гэтыя казкі -пра сцяг, пра герб, пра гімн.
Казачкі на Дзень Волі
КАЗКАПРАГЕРБ
У адным царстве, у адным гаспадарстве, можа, утым самым, дзе жывём мы з вамі, здарылася такое здарэнне...
Спачаткуўсёішло сваёй хадой - мянялася ночка з зарой,люд-цы жылі сабе пажывалі, дабра нажывалі і нават не задумваліся, што так вечна не будзе, што знойдзецца зайздроснік на іх шчас-це. А яно, між тым, так і сталася.
Жыў недзе за гарамі, за марамі, за дрымучымі лясамі люты цмок. I любіў ён выхваляцца:
- Я люты цмок,зубамі - шчоўк-шчоўк, кіпцюрамі - драп-драп, хвастом - ляп-ляп! Я самы прыгожы! Я самы дужы!..
- Як жаба ўлужы, - гэта цмокава жонка, ведзьма брыдкая, свае тры грошыкі прыткнула. - Ты б не выхваляўся тут, а ішоў на працу - зладзейства якое ўчыніў ці махлярства... Вунь, я чула, што за гарамі, за марамі, за дрымучымі лясамі ў людзей на небе брыльянцістыя зорачкі свецяць - ты такіх не маеш.
- Дык я пайду і скраду, - сказаў цмок.
Пайшоў і скраў. Нанізаў на нітку, пачапіў сабе на шыю і зноў выхваляецца:
- Я люты цмок, зубамі - шчоўк-шчоўк, кіпцюрамі - драп-драп, хвастом - ляп-ляп! Я самы-самы-самы...
- Прусак з вусамі! - гэта зноў баба яго пад'юджвае. - Ты не выхваляйся - яшчэ ўдарогу збірайся. Я чула, што ўлюдзей на небе срабрысты месячык свеціць - ты такога не маеш.
- Дык я пайду і скраду, - сказаў цмок.
Пайшоў і скраў. Нанізаў на нітку, пачапіў на другую шыю (да-
67
рэчы, трэба сказаць, што быў той цмок трохгаловы), ды яшчэ больш выхваляецца:
- Я люты цмок...
- А бадай ты змоўк! - жонка-ведзьма ніяк не супакоіцца. -Ты стары сляпы корч, усялякую драбязу цягаеш, а галоўнага не бачыш! Там жа на небе само сонца залацістае свеціць!..
- Дык я пайду і скраду, - сказаў цмок.
Пайшоў і скраў.
Сонца сабе на трэцюю шыю пачапіў, а на месцы сонца ў небе свой партрэт павесіў. Маўляў, ён цяпер над людзьмі цар-гаспа-дар. На партрэце тым паўстаў цмок ва ўсёй сваёй красе - пуза выкаціў, лапы ды крылы раскірэчыў, адна галава на захад, дру-гая на ўсход, трэцяя зверху ашчэрылася, а хвост абаранкам за-круціў...
Ад таго часусталаў нашым царстве-гаспадарстве цёмна, зімна, сумна... I невядома, колькі б так мучыўся народ, ажно знайшоў-ся адзін хлапчук, звалі яго Іван, дый кажа:
- Чаго распусцілі нюні, ану- сядлаць коні! У пагоню! Выз-валім сонца-агонь!
Але з яго толькі пасмяяліся:
- Куды табе, Іван-прастак, які з цябе ваяк, вытры смаркачы, цмока не перамагчы...
Іван кпіны сцярпеў, нічога не адказаў, коніка асядлаў і ў па-гоню рушыў.
Спачатку паехаў ён да сваіх сябрукоў. Думае, збярэм войска чым большае - смялей будзе з цмокам ваяваць. Прыехаў да пер-шага дружбака, кліча: «Гайда сонца вызваляць!»
Але той дружбак яго спыніў:
- Ціха ты, чаго равеш, навошта табе тое сонца? У цемры лепей ад цмока хавацца: можа, не заўважыць, можа, не зачэпіць...
68
Паехаў Іван да другога сябрука. Кліча. А той адказвае:
- Ведаеш, мне і ў цемры няблага. Калі б было светла, трэба ж было б на працу цягацца. А так цэлы дзень - ноч. Спі сабе колькі хочаш...
Паехаў Іван да трэцяга, а той яшчэ лепшы:
- Я, - кажа, - толькі гэтага і чакаў. У цемры красці лягчэй!
Я туттакія месцы разнюхаў - ёсць чым пажывіцца...
Вось табе і сябручкі, вось табе і памочнікі...
Але наш Іван рукі не апусціў. Чалавек вольны на ўсё здольны. Паехаў ён адзін з цмокам ваяваць.
Едзе Іван, паспяшае, але ўсё наўкол прыкмячае. I бачыць ён уадным месцы такое здарэнне: плача дзед, плача баба, квохча курачка раба. Плачуць-лямантуюць ды на мышку палююць. Пы-таецца Іван:
- Што сталася? Чаго вы да мышкі прычапіліся?
- Дык вось жа, - адказваюць, - бяда! Знесла курачка яечка, мы яго паклалі ў чарапіцу, паставілі на паліцу, а гэна зладзейка бегла, хвосцікам маханула - яечка звалілася і разбілася.
- Ды супакойцеся вы, знайшлі бяду! Курыца вам новае яйка знясе, яшчэ лепшае за тое, - залатое.
I праўда, пайшла курыца на гняздо, знесла новае яйка,усе сталі рады і да мышкі болей не чапіліся. Мышка таксама радая, шэпча Івану:
- А мой ты заступнік, я ж табе аддзячу.
СмяеццаІван:
- Чым жа ты мне, мышка, паможаш? Я ж на цмока ў пагоню сабраўся!
- А ты не смейся, лепей мяне паслухай: я норы рыю, усе сха-ваныя ў зямлі скарбы знаю. Хадзем са мной.
Завяла мышка Івана ў адно патаемнае месцейка, вырыла нару,
69
Іван руку ўсунуў і выцягнуў вялізны меч. Добры меч, будзе чым галаву цмоку сеч. Падзякаваў Іван і паехаў далей.
Едзе ён, паспяшае, але ўсё наўкол прыкмячае. Бачыць уін-шым месцы другое здарэнне: конік лядачы ляжыць і плача. За-пытаўся Іван:
- Што сталася? Чаму, конік, не скачаш, а плачаш?
- Ага, паскачаш тут... Ці ж не бачыш, мілы чалавек, што я жа-лезным сядлом асядланы, цяжкімі цуглямі закілзаны, на пудовы ланцугнавязаны. Я ўжо сто гадоўсвежайтравічкі нескубаў, све-жай вадзічкі не сярбаў. Змарнеў зусім.
Зжаліўся Іван, ланцуг адчапіў, коніка раскілзаў, накарміў, напаіў і пытаецца:
- Хто ж цябе так і за што?
- Гэта наш Пісарчук. Дачуўся ён, што за трыдзевяць зямель у трыдзясятым царстве стаіць дуб-старадуб, а на ім замест зялё-ныхлістоў растуць чарадзейныя казкі. Дыкхацеўён мянезмусіць паехаць туды. Думаў набраць казак цэлую торбу, а потым выхва-ляцца, што сам напісаў і гэтак праславіцца. А я не схацеў. Дык ён мне адпомсціў... Але дзякуй табе, хлопча, што вызваліў мяне. Давай табе памагу.
- Што ты, не трэба, я коніка маю.
- Э-э-э, туды, куды ты сабраўся, гэткі не падыдзе. Мяне бяры, толькі знімі з мяне гэтае сядло жалезнае, ненавіснае.
Зняў Іван сядло, а там пад сядлом - крылы! Іван перасеў, конь крылы расправіў, і паляцелі яны.
Ляцяць, паспяшаюць, але ўсё наўкол прыкмячаюць. Бачаць: дрэва стаіць высокае, на дрэве гняздо,у гняздзе крумкач з крум-качыхаю ды птушанятамі і ўселямантуюць. Такі гарлаграй - про-ста канец свету! Падляцеў Іван, пытаецца, што здарылася. А яму стары крумкач жаліцца:
70
- Гэта ж мая сарока-варона ка ш ку варыла, дзетак карміла, гэ-таму дала, гэтаму дала, гэтаму дала, гэтаму дала, а гэнаму не дала. Пажартавала. Кажа, ты маленькі, дурненькі, дроў не насіў, у пе-чы не паліў,табе кашка на паліцыў чарапіцы. Дыкён палез і вы-куліўся з гнязда. Цяпер не ведаем як падняць.
Усміхнуўся Іван і ўмомант на зямлю спусціўся - ці ж гэта цяж-ка на крылатым кані, - крумкачаня тое падабраў і ў гняздо вяр-нуў. Узрадаваліся птушкі і яшчэ большы гарлаграй усчалі. Думаў Іван хутчэй адтуль уцякаць, але крумкач затрымаў:
- Пачакай, я табе аддзячу. Я паўсюль лятаю,усё на свеце знаю, пакажу дарогу, куды табе трэба.
- Еду яўпагоню на цмока. Гэны злодзей скраў наша сонца, месяц і зоры. Калі ведаеш, пакажы, дзе ён хаваецца.
Паказаў воран Івану верны шлях, і паляцеўІван на сваім кані ў пагоню. Ляцеў ён, ляцеў, цераз высокія горы, цераз глыбокія моры, цераз шырокія палі на самы край зямлі. Прыляцеў на гні-лое балота. Бачыць - пасярод балота купіна. Скочыў ён на яе і давай крычаць:
- Гэй, цмок, вылазь - стапчу цябе ў гразь!
Цішыня, няма цмока. Іван яшчэ раз крыкнуў:
- Цмок, вылазь - стапчу цябе ў гразь!
Цішыня. Тады трэці раз гукае Іван:
- Вылазь - стапчу цябе ў гразь!
Тут купіна затрэслася, паднялася ўгору, і аказалася - гэта сам цмок.
- Зараз пабачым, хто каго стопча.
Толькі цяпер зразумеў Іван, з кім яму давядзецца біцца. Бо на трох цмокавых шыях пазнаў ён скрадзеныя сонца, месяц і зоры.
Але слова гонару дадзена! У пагоню! Дзвюм смярцям не бы-ваць, адной не мінаваць. I кінуўся Іван у бой. Разагнаўся і ля-
71
ціць проста на цмока. А цмок свае пашчы разявіў, а пашчы такія вялікія - маглі б цалкам Івана з канём праглынуць... Тады кру-тануўся Іван, пераскочыў цераз цмока і адсёкяму... хвост.
Як зароў цмок, як загаласіў, як завыў! I ад крыўды, і ад болю. А Іван тым часам не разгубіўся, падляцеў і адсёк цмоку сярэд-нюю галаву.
3 гэткай удачы Іван павесялеў, а цмок ад злосці проста аша-леў.
Іван ізноў разагнаўся і зноўу наступ. А цмок на яго прэ! Ляціць Іван на сваім крылатым кані, быццам хмара-віхура! Капыты як перуны грукочуць. Меч як маланка блішча. Усё бліжэй, бліжэй супернікі. He бойся, Іван, смела руш! Пагоня! Рубон! Толькі ж на якую галаву спачатку напасці?! На правую?! На левую?! Кідаўся Івантуды-сюдыі ўрэшце... сігануў пасярэдзіне. А пашчы за яго -цоп! Але схапілі не Івана, а адна адну. I так моцна ўпіліся, так угрызліся, што не расчапіць. А Івану цяпер доўга думаць не трэ-ба было - падляцеў ён, шах-мах, адсёк і астатнія дзве галавы. Тут цмоку і канец.