• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    Сшытак 2
    111
    дамам. Я пайшоў, вярней, паляцеў да бацькі. Ён крыху ўстрывожана выслухаў мае навіны і параіў зьбегаць яшчэ да мамы, узяць яе і ісьці да дому. Ён тым часам звольніцца, і будзем разам пакавацца, каб ехаць з БЦР.
    У Гарадзкім Камісарыяце — пустата, цішыня і ўстрывожаныя твары, чакаючыя якіх-небудзь навін.
    Маці зь сьлязьмі ўваччу разьвіталася з супра-цоўнікамі, і мы выйшлі на вуліцу, засьцеленую пе-ляной сонца-сьвету.
    Ужо па дарозе мама пачала адгаворваць мяне ад якой бы ні было паездкі і прасіла застацца тут. Я як быў паставіўшы на сваім, так і датрываў да канца — я еду.
    Пакінуўшы маці на рагу Трубнай130, завярнуў у Штаб, каб павідацца з Дзімай і паставіць у вядо-масьць маё начальства. Дзімы ня было, і я пакінуў яму пісульку. Завярнуў да Шольцэ. Ён і Пуш і Пут былі дома — абедалі. Пачалося другое разьвітаньне.
    Дома ішла ўжо ўпакоўка. Маці, плачучы горка, укладала мой рукзак. Бацька, як я бачу, паехаў-бы з прыемнасьцю, але маці... Да гэтага яшчэ прыкладае свой язычок Мар’я Ларыёнаўна і таксама просіць мя-не застацца. Кончылася гэта тым, што я, узяўшы ў руку торбачку з ежай і надзеўшы на плечы рукзак, рушыў да Рады з тым, каб скласьці ўсё там і вярнуц-ца яшчэ да дому.
    У Радзе — амаль пуста. Шукелойца яшчэ няма. Ня ведаю, куды дзець рэчы. На шчасьце, падвярнулася цётка Алёна, і я ўкінуў сваё барахло да яе ў пакой-чык. Думаў бегчы дадому, але спаткаў на дарозе (у сквэры) калхозьнікаў, а ў хуткім часе ўбачыў і воза, на якім яны везьлі сваё “двіжімое”.
    130 Трубная — сёння Берсана.
    112
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Потым былі яшчэ раз у Музэі з Антонам Анто-навічам. Я прыпадкам забыўся там свайго нажа, які дагэтуль там. Узялі запакаванае і пацягнулі ў Раду. Крыху ўсё ўпарадкавалі, і толькі рушыў бежкі дадому, як чую, ІПукелойць крьгчыць: “Дзіма!” Я абярнуўся, ажно бацька стаіць з пакункам у руках, і зь ім дзядзь-ка з чамаданам. Бацька, глытаючы сьлёзы, расказаў, што маці плача і нізавошта ня хоча ехаць. Ен-жа пры-нёс мне паліто, марынарку і боты, загорнутыя ў коўдру.
    Яшчэ адно разьвітаньне — з бацькам. Аддаўшы мяне пад апеку Антона Антонавіча, бацька пайшоў хуценька дамоў, не азіраючыся. Ен пакінуў мне 200 RM131. Цяпер грошай у мяне чорт ведае колькі. У Race атрымаў за месяц, што прапрацаваў, і за тры меся-цы наперад.
    29.6.44
    10	г. — пачатак пагрузкі.
    6	г. — выезд з мейсца пагрузкі132.
    131 Нямецкіх марак.
    132 “Мы ехалі ў адным вагоне. Было гэта так. Бацька [Яўхім Кіпель] пра эвакуацыю нічога ня ведаў. Я быў на возеры. Калі пачалі зьбірацца каля БЦР, Шукелойць убачыў бацьку і спытаў, дзе сям’я. Бацька сказаў, ня ведае. Тады Шукелойць дастаў машыну і паехаў з бацькам да нас на Берасьцянскую. Я ўжо быў дома, як і маці. Шукелойць сказаў нам усім залезьці ў кузаў. Узяць мы амаль нічога не змаглі — валізка ды пара клумкаў. Праўда, я захапіў мех нямолатае пшаніцы. Калі мы падёхалі да БЦР, амаль усе ўжо былі на станцыі. Шукелойць упіхнуў нас у вагон, дзе, яму здавалася, будзе месца. Быў гэта вагон, дзе сядзелі Кушалі, Галяк, Савёнкі, Шчагловы, др. Багдановіч і яшчэ 5-7асобаў. Нас яны прынялі з вялікім скан-далам, але Шукелойць сказаў, што прывядзе паліцэйскага, каб нас упіхнуць. Усю дарогуўсе дуліся на нас (“Вось гэтыя Кіпелі!”), Але спадару Шукелойцу мы абавязаныя, што ён нас трох сабраў. Літаральна сабраў. Ен да бацькі адносіўся з вялікай пашанай. Ага, а мех пшаніцы я абмяняў на масла і хлеб у Скрыбоўцах” (Вітаўт Кіпель).
    Сшытак 2
    113
    7	г. — затрыманьне за Таварнай станцыяй, начлег і бамбёжка. Разьвітаўся з бацькамі133.
    30.6.44
    Ад’езд а 2-ой гадзіне раніцы. Затрымка ў Кой-данаве. Затрымка ў Стоўбцах, начлег 3-4 км перад Гарадзеяй134.
    133	“Назаўтрае апаўдні ўсім нам было загадана сабрацца з набходнымі рэчамі ў Цэнтральнай Радзе. Пачаліся гарачкавыя зборы, часу ня было ні на што. Увесь двор перад Радаю выглядаў як цыганскі абоз. Мяхі, вузлы, людзі, дзеці... Усе да ночы й праз усю ноч чакалі дарэмна на магчымасьць выезду. Ледзь сьцямнела — бомбы пасыпаліся на Менск. Далёкі гул гарматаў усьцяж набліжаўся. Ужо й шыбы вакон дрыжэлі й зьвінелі бесьперапынку. На сэрцы было трывожна й тужліва. Раніцою ўдалося атрымаць дазвол на ладаваньне. Цягнік адышоў. Начавалі мы пад самым горадам. Had чыгункаю, над местам, прост над галавою, як здавалася, гарэлі “сьвечкі”, кіненыя з бальшавіцкіх самалётаў, вакол ірваліся бомбы. I так было праз усю дарогу” (Арсеньнева, Натальля. Аўтабіяграфічны нарыс // Юрэвіч, Л. Веларуская мэмуарысты-ка на эміграцыі... С. 253-254).
    134	“Эшалён зь Беларускай Цэнтральнай Радаю выехаў зь Менску 1 ліпеня. Вагоны былі бітком набітыя. У дарозе да эшалёну далучыліся пару сотняў чалавек, але ў Беластоку шмат хто застаўся" (Кіпель, Яўхім. Эпізоды. Нью Ерк, 1998. С. 230). “Аднаго дня, калі я зьявілася раніцаю на працу, сказаў мой шэф, каб ішла дахаты зьбірацца на выезд. Бюро нашае мелі перанесьці ў Вільню. Спакаваўшы частку сваіх рэчаў, прыбылі мы з Вэрай на станцыю й занялі месца ў перапоўненым доўгім цягніку. Ехалі працаўнікі Цэнтральнай Рады, Самапомачы, Кіраўніцтва Беларускай Моладзі й беларускае войска. Ад’яжджаў і мой брат Франк, але ў іншым, чым мы, цягніку. He крануліся мы яшчэ зь месца, як пасыпаліся на нас савецкія бомбы. Нікому, аднак, шкоды не ўчынілі. Рушылі мы ў дарогу пад раніцу. Ехалі памалу, часта затрымліваліся. Наканец затрымаўся цягнік на даўжэйшы час. Аказалася, перад намі партызаны ўзарвалі чыгуначны мост. Трэба было хутка наладзіць. Палажылі пуці і асьйярожна пераехалі раку й мінулі небясьпеку. Пераяжджаючы Баранавічы, бачылі мы, як гарэў увесь горад. Дзесьці за Лідай наехаў наш цягнік на міну.
    114
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    1.7.44
    Раніцою ад’езд, стаянка некалькі кілёмэтраў за Гарадзеяй. Даўгая стаянка. А 9-ай Баранавічы. 10- ая — выезд з Баранавіч у кірунку на Ліду і нач-лег 15—20 км за Баранавічамі.
    2.7.44
    7 гадз. выезд. 12 гадз. — Ліда. 1-ая гадз. — праехалі Скрыбава135. 2-ая гадз. — міна136, 4-ая гадз. — цэлыя вагоны назад на Скрыбава137.
    Дзесяць пярздніх вагонаў перавярнуліся. Было многа забітых і раненых. Bid страшны. Да Ліды мы з Вэрай, доктар Надзеяй Абрамавай, Зосяй Аляхновіч і іншымі сяброўкамі беларускай моладзі ехалі ў трэцім вагоне ад лякаматыва. Пасьля Ліды лякаматыў былі пераставілі, і мы такім чынам апынуліся ззаду, таму мы і ацалелі. Падабраўшы раненых, паехалі далей. На аднэй станцыі, калі цягнік затрымаўся і раптам ізноў крануўся, пачаў даганяць яго наш малады юнак, які выйшаў быў на хвіліну з цягніка. Няўдала ўскочыў і папаў пад колы. Адрэзала яму абедзьве нагі’’ (Катковіч, Анэля, Катковіч-Клентак, Вэраніка. Успаміны. Веласток, 1999. С. 44).
    135	Скрыбава — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці.
    136	“Па абедзе цягнік ішоў досыць хутка. Наперадзе было пару пасажырскіх вагонаў, але цэлы эшалён — вагоны таварныя. Дзьверы былі парашчыняныя ў многіх вагонах, а пасярэдзіне былі “міні-загародкі". У найіым вагоне мы, маладыя, сядзелі, зьвесіўшы ногі, і нешта гаварылі. Сядзелі: сястра Галяка, Зора, я, Дзіма і пару дарослых. Аж раптам пачулі нягучны вы-бух і, высунуўшы галовы (трэба было быць асьцярожнымі, каб ня вываліцца!) пачалі бачыць, як рушацца вагоны, валяцца на бакі, адзін напірае на другі. Нехта крыкнуў "міна, скачам!”, і мы ўсе ў нейкі момант саскачылі. Але ламаньне вагонаў спынілася перад нашым вагонам. Тады ўсё астанавілася і па-чалося тое, што aniceae Н. Арсеньнева" (Вітаўт Кіпель).
    137	“Аднойчы трагічны выпадак ледзь не зрабіў канцы назаўсёды і з падарожжам, і з намі. Пад цягніком узарвалася міна, 11 вагонаў, у якіх ехалі жаўнеры РОА із сем'ямі, быліразьбітыя на трэскі. Ахвяраў было вельмі шмат. [...] Што гэта за жуда бы-ла! Трупы, раненыя з адарванымі нагамі, напаўрасьцісненыя, крыкі, стогны. Помню адну жанчыну, якая з разьбітым ротам і з расьсечанай барадой, уся ў крыві, зь языком, які целяпаўся
    Сшытак 2
    115
    3.7.44
    Начлег у Скрыбаве і вечарам ад’езд у кірунку Ваўкавыску, потым у Мастох даведаўся, што едзем у Горадню. Уначы праехалі Гародню.
    4.7.44
    Раніцою Беласток. Варшава.
    5.7.44
    Hohensalza,3S. Выезд а 12-ай гадз. ночы.
    6.7.44
    Konigsberg139. Начлег у вагонах140.
    7.7.44
    А 9-ай гадз. вечарам пераехалі ў Langasse.
    8.7.44
    Застаюся пры БЦР. Сустрэўся з Саняй.
    9-10.7.44
    Піва й клопаты.
    дзіўна, не зважаючы на собскі боль, бегла, трымаючы на руках і паказваючы ўсім дзяўчыну гадоў чатырох, просячы мычэньнем (гаварыць яна не магла) ратаваць яе. Мы агледзілі дзіця. Яно было зусім здаровае, толькі напалоханае. Як яна ўсьцешылася! Мужчыны затое страшэнна крычалі. Асабліва адзін расейскі жаўнер, якому тут-жа на траве нямецкія санітары, а мо’ й дактары адразалі нагу, ведама безь ніякага наркозу. Побач паміраў немец. Але ўсё гэта ўжо не рабіла ніякага ўражаньня” (Арсеньнева, Натальля. Аўтабіяграфічны нарыс Н Юрэвіч, Л. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі... С. 254-255).
    '№ Hohensalza — сёння горад Інаўроцлаў у Куяўска-Паморскім ваяводстве Польшчы.
    139	Konigsberg — тагачасная сталіца Усходняй Прусіі, сёння Калінінград (Расія).
    140	“Спачатку ў вагонах, а потым перайшлі ў кірху, дзе бываў Кант, і там спалі"(Вітаўг Кіпель).
    116
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    11.7.44
    Prof. Reinert — загадчык усімі музэямі. A 6:42 ад’езд.
    12.7.44
    А 11-ай гадз. Бэрлін.
    13.7.44
    Знайшоў Сашу.
    14.7.44
    17:21 ад’езд nach Ratibor^.
    15.7.44
    1:45 ночы Ratibor. Einsatzstab RR i лягер (Reigersfeld'4Z).
    16.7.44
    Начлег y лягеры. Барак 1638. Stub'a a 3/IIL Злавіў першую вош.
    17.7.44
    Ноч прайшла спакойна. Адправіў Сане ліст. Прыехала дзяўчына Ліманоўскага143. Змагаюся з вошамі.
    141 Nach Ratibor (ням.) — на Рацібор — сёння горад у Сілезскім ваяводстве Польшчы.
    142 Reigersfeld — сёння вёска Берава ў Польшчы недалёка Рацібора, дзе ў часы Другой сусветнай вайны знаходзіўся працоўны лагер.
    143 Янка Ліманоўскі (1896-1989), пісьменнік, літаратуразнаўца. Працаваў на кафедры замежных моў у Політэхнічным інстытуце. Падчас нямецкай акупацыі — загадчык літа-ратурнай часткі менскага гарадскога тэатра. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне. У 1949 г. перабраўся ў ЗША. Жыў у Чыкага, потым выехаў у Нью-Ёрк. Быў сябрам Рады БНР. У 1952-1954 гг. — дырэктар БІНіМ. У 1954 г.