• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    Падарожжы не толькі прасторавым. Дзённік замя-няе аўтару сябра, якога не пашчасціла знайсці і яко-му льга паспавядацца (“Ізноў і зноў зьвяртаюся я да Цябе — каханы дружа — папера”), асабліва ў хвіліны такой натуральнай для падлетка тугі па каханні і цеплыні (і хай не бянтэжыць чытача, што пра кахан-не будзе апавядацца мо болей, як пра што іншае). Нездарма, відаць, апошні запіс зроблены незадоўга да жаніцьбы, калі падобны чалавек у жыцці Дзмі-трыя Сямёнава нарэшце з’явіўся і патрэба ў дзённіку сышла.
    Шура Сямёнава перажыла свайго мужа амаль на трыццаць гадоў. Дзённікавыя паперы пасля яе смерці, у 2011 г., дачка Раіна перадала ў Беларускі інстытут навукі і мастацтва (Нью-Ёрк).
    Лявон Юрэвіч. Прадмова
    11
    У апошнім запісе, датаваным 16 верасня 1947 г., Сямёнаў занатоўвае: “Гісторыя, якую мела дапісаць жыцьцё, дапісваецца”. Ен меў на ўвазе сваю ўласную гісторыю, гісторыю прыязняў, мрояў, закаханасці. У выдрукаваным жа тут цалкам дзённіку словы выгля-даюць як свядомы прыём, бы аўтар выбудоўваў ад пачатку сюжэтную лінію і не дні свайго жыцця занатоўваў, а пісаў мастацкі твор. Зрэшты, напэўна меў рацыю Віктар Шклоўскі, напісаўшы, што новай літаратурнай формай, магчыма, будзе газета як ма-стацкае цэлае, або адродзіцца дакументальная проза праз захапленне мемуарамі і вандраваннямі5.
    Дзённік друкуецца з захаваннем аўтарскай мовы, у тым ліку выразаў кшталту Дзякаваць цябе; вучу ангельскі. У каментарах выкарыстаныя як апублі-каваныя ўспаміны (Леаніда Галяка, Наталлі Арсенневай, Яўхіма Кіпеля, іншых), гэтак і адмысло-ва напісаныя для гэтай кнігі згадкі-заўвагі Вітаўта Кіпеля.
    Але адзін каментар варта вынесці ў прадмову, і датычыцца ён Рацібора (польск. Raciborz), куды, як памятаем з паведамлення газеты “Раніца”, былі перавезеныя беларускія бібліятэчныя фонды і дзе нейкі час жыў Дзмітры Сямёнаў. Бо менавіта тут знаходзіўся Аператыўны штаб Розэнберга (Еіп-satzstab Reichsleiter Rosenberg, далей ERR) — сумнавядомая арганізацыя нацыстаў, якая зай-малася канфіскацыяй і вывазам з акупаваных тэрыторыяў культурных каштоўнасцяў.
    Пераехала яна ў гэтае мястэчка летам-восенню 1943 г., калі бамбаванне Берліна паставіла пад па-грозу захаванне нарабаваных калецый і архіваў.
    5 Шкловскнй, В. Гамбургскнй счет. Москва, 1990. С. 191.
    12
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Цягам паўтара гадоў у Раціборы працаваў Цэнтр па вывучэнні бальшавізму — з галоўнымі кабінетамі ў францысканскім манастыры, з асобным памяшкан-нем для ўсходніх калекцый у сінагозе. Усё сабранае ў адным месцы змясціць не ўдалося, і частка архіваў, вывезеных з СССР, захоўвалася ў мястэчку Тропаў, прыкладна за сто кіламетраў ад Рацібора. Асобны відэа-аўдыё архіў захоўваў каля 8000 фотаздымкаў з Савецкага Саюза і каля 4000 пласцінак (“плітак”). Каб уявіць памер працаў — даследчых, архіўных, бібліятэчных, — варта ска-заць, што ўлетку-ўвосень 1944 г. колькасць су-працоўнікаў Цэнтра была блізу лічбы 350. Хутчэй за ўсё, Дзмітры Сямёнаў і Антон Шукелойць не ўваходзілі ў штат, але іхная праца была звязаная з апрацоўкаю беларускіх архіваў.
    У сакавіку 1945 г. калекцыі былі захопленыя савецкімі войскамі, якія ўвайшлі ў Сілезію. Сярод ін-шага быў і так званы Смаленскі архіў. He высветле-на тым часам, як ён апынуўся ў руках амерыканцаў, каб пасля — спачатку праз непаразуменні, а потым у выніку палітычных гульняў часоў халоднай вайны — не быў вернуты ў Смаленск, а быў перасланы на за-хаванне ў Нацыянальны архіў у Вашынгтоне. Для беларусаў жа ён цікавы найперш тым, што там ёсць датаваныя 1926 г. вершы Васіля Каваля (Roll 53, item 505). Іхны provenance — не смаленскі: хутчэй за ўсё, у Раціборы смаленскія і беларускія архівы месціліся побач, і вершы беларускага паэты выпадко-ва, як і некаторыя ўкраінскія паперы, трапілі туды, калі архівісты спехам рыхтавалі іх да чарговай эвакуацыі.
    Што яшчэ захоўвалася ў Раціборы з беларускіх архіваў, невядома, як невядома, што з гэтага вярну-лася на Усход, а што паехала далей на Захад. 3 ча-сам выплыла толькі драма Каруся Каганца “Сын
    Лявон Юрэвіч. Прадмова
    13
    Даніла”, апублікаваная пазней Антонам Адамовічам у часопісе “Сакавік”. Бадай няма сумневу, што яе па-ходжанне — раціборскае.
    Так тті інакш, але чытачу цяпер прынамсі будзе зразумелы кантэкст.
    Лявон Юрэвіч
    Маё сяброўства зь Дзімам Сямёнавым
    Влодак Кушаль
    Мяне зь Дзімам пазнаёміў Антон Шукелойць6 на паховінах майго брата, які загінуў, як усім ведама, ад бомбы, падкладзенай у Менскім тэатры савецкімі
    6	У сваёй “Кароткай аўтабіяграфіі” Антон Шукелойць напісаў: “Я, Антон Шукелойць, сын Антона і Бэнэдыкты з Пецюкевічаў, нарадзіўся 19 ліпеня (6 cm. cm.) 1915 г. у вёсцы Якелеўшчына Жупранскай парафіі Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Бацька мой меў гаспадарку і гандляваў лесам. Скончыўшы ча-тыры клясы жупранскай пачатковай школы, я паступіў у Ашмянскую польскую гімназію, якую закончыў у 1935 г. і паступіў на гуманістычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, аддзел славянскай філалогіі і этнаграфіі, які закончыў у 1939 г. Быўйіы студэнтам, працаваў у ўнівэрсытзцкім этнаграфічным музэі, часта выяжджаў дзеля збору этнаграфічнага матар’ялу ў розныя мясцовасьці Заходняй Беларусі. У часе студыяў быў сябрам беларускіх студэнцкіх арганізацыяў: Беларускага Студзнцкага Саюзу, старшынём Таварыства Прыяцеляў Беларусаведы, сьпяваў у беларускім студэнцкім хоры пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы. Быўшы вучнем гімназіі, належыў да беларускага гуртка сацыялістычнай моладзі, якім кіраваў ведамы ашмянскі сацыялістычны дзеяч адвакат Аляксандар Барановіч, а ў часе ўнівэрсытэцкіх студыяў — да групы студэнтаў, якая выдавала часапіс беларускай сацыялістычнай думкі “Золак”, ідэалягічна набліжаны да Эсэраў. Па далучэньні Заходняй Беларусі да БССРу 1939 г. працаваў у школьніцтве ў роднай Ашмяншчыне: арганізаваў першую сярэднюю школу, выкладаў беларускую мову ў гімназіі, у якой сам вучыўся, арганізаваў настаўніцкія курсы і каля дзевяноста беларускіх школаў у быўшым Ашмянскім павеце. Ад 1940 г. быў дзпута-там Ашмянскага гарадзкога савету, загадчыкам аддзелу
    Влодак Кушаль. Mae сяброўства зь Дзімам Сямёнавым
    15
    тэрарыстамі ў чэрвені 1943 году7. Шукелойць і Дзіма працавалі разам у менскім музэі. Нягледзячы на тое, што Дзіма нарадзіўся ў Менску і ў ягонай сям'і гаварылі па-расейску, ён, працуючы разам з Шукелойцам, вельмі хутка зацікавіўся беларускай справай. Я зь ім пачаў сябраваць.
    У Менску жыў судзьдзя Лявон Галяк з Заходняй Беларусі8, у кватэры якога часта зьбіраліся ягоныя знаёмыя: браты Лявон9 і Юр-
    асьветы гарадзкой управы ды школьным інспэктарам-мэтадыстам Ашмянскага раёну. На другі дзень савецка-нямец-кай вайны быў арыштаваны органамі НКВД. Вызваліўся з турмы ў выніку налёту нямецкай авіяцыі. У часе нямецкай акупацыі працаеаў у Менскай гарадзкой управе ў аддзеле асьве-ты і культуры. У часе працы ў Гарадзкой управе ўпарадкаваў архіў ЗАГСу, часткова зьнішчаны ў рэзультаце ванных дзеяў, быў загадчыкам Беларускага гістарычнага музэю (пераназва-нагаў краязнаўчы музэй), сябрам камісіі дзеля аднаўленьня са-кральных будынкаў гораду, дараднікам дэкарацыйнага ма-стацтва ў тэатры, а пасьля арганізацыі Беларускага Культурнага Таварыства — кіраўніком аддзелу краязнаўства галоўнай управы і школьным інспзктрам пры аддзеле БЦР. На эміграцыі ў Нямеччыне працаваў у школьніцтве лягероў для пе-рамешчаных асобаў. У Злучаных Штатах Амэрыкі пера-кваліфікаваўся за тавараведа пры Інстытуце вытворчасьці моды, працаваў у магазыне вопраткі ОРБАХ, адначасна бяру актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці беларускай эміграцыі, вы-конваючы абавязкі старшыні Галоўнай Управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў ЗША" (Архіў БІНіМ. Публікуецца ўпершыню).
    7	Маецца на ўвазе Яраслаў Кушаль.
    8	Леанід Галяк (1910-1980), грамадскі дзеяч, юрыст. У часе ня-мецкай акупацыі працаваў юрыстам у Менскай акрузе. У 1944-1945 гт. — супрацоўнік Галоўнага кіраўніцтва вайсковых спраў БЦР. Заснаваў Веларускае бюро ў Брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны. Ад 1949 г. жыў у ЗША. Аўтар “Успамінаў” (выдру-каваныя ў 2-х тамах у 1982-1983 гт.).
    9	Лявон Луцкевіч (1922-1997), малодшы сын Антона Луцкевіча. У часе акупацыі настаўнічаў. Арыштаваны ў Варшаве. адбываў пакаранне ў лагерах. Па вызваленні жыў у Вільні.
    16
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    ка10 Луцкевічы, Шантыр11, доктар Багдановіч12 (ня той, які быў у Міхельсдорфскім DP-лягеры), і ча-ста туды заскаквалі Дзіма і я. Гутаркі былі пера-важна пра беларускія справы, што яшчэ больш уцягнула яго ў нашае асяродзьдзе. Мы часта хадзілі ў тэатр, дзе пазнаёмілся з Жэнькай Кавалеўскім13. Ен нас пазнаёміў зь некаторымі артыстамі. Калі савецкая армія пачала пры-бліжацца да Менска, мы мусілі эвакуявацца ў Нямеччыну. Дзіма пакінуў сваіх бацькоў у Менску і далучыўся да нас.
    Прыбыўшы ў Нямеччыну, мы зь Дзімам мусілі расстацца. Шукелойць узяў яго пад сваю апеку й забраў яго з сабой кудысьці ў Сілезію. Яны вярнуліся ў Бэрлін у студзені 1945. Мы аднавілі нашае сяброўства. Хутка пасьля гэтага, у пачатку лютага, быў вялізарны налёт амэрыканскай авіяцыі, які
    10 Юрка Луцкевіч (1920-1992), старэйшы сын Антона Луцкевіча.
    У часе акупацыі быў дырэктарам беларускай школы ў Радашковічах і Баранавічах. Афіцэр батальёна “Дальвіц”. Арыштаваны ў Варшаве ў 1945 г., асуджаны на 25 гадоў лагераў. Вызвалены ў 1957 г.
    11 Антон Шантыр (1919-1976), сын Фабіяна Шантыра і Зоські Верас. Пасля вайны быў асуджаны на 25 гадоў высылкі.
    12 Глеб Багдановіч (1913-1960-я гг.?), доктар медыцыны, публіцыст, грамадскі дзеяч. У часе акупацыі быў афіцэрам Краёвай Абароны, потым — у батальёне “Дальвіц”. Пасля вайны працаваў доктарам на Беласточчыне. У 1949 г. арыш-таваны і дэпартаваны ў СССР. Зняволеньне адбываў у Варкуце. Пасля вызвалення жыў у Рудзенску (Пухавіцкі р-н Менскай вобл.), працаваў доктарам.
    13 Аўген Кавалеўскі (1921-1963), тэатральны дзеяч, драма-тург. У сярэдзіне 1920-х гг. сям’я Кавалеўскіх пераехала з Масквы ў Менск. Бацька быў рэпрэсаваны. Да 1941 г. Аўген вучыўся ў драматычнай школе пры БДТ. Ад лета 1944 г. — у Нямеччыне. Арганізаваў з прафесійных актораў драматыч-нага і опернага тэатраў ансамбль песні і танцу “Жыве Беларусь”, што гастраляваў у DP-лагерах. Пісаў п’есы, прозу.