• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    30.	Аўторак. Як задумаў, так і зрабіў. Ліст быў адасланы, і я чакаў з нецярплівасьцю адказа. Нарэшце атрымаў.
    Усё было таямніча абстаўлена. Пытаю ў Іры: “Напісала Ты чы не?” Адказ: “Напісала, але пераду-мала аддаваць”. Я давай прасіць і маліць, бо адчу-ваю, што там напісана шчырая праўда. Нарэшце пе-раслала, але з умовай — чытаць дома, ня тут. Потым раздумала Яна ізноў. Кажа, аддай, гэты ліст не цябе. Я адмовіўся аддаць. Для большай упэўненаьці разгарнуў ліст і прачытаў першы радок — “Мйлый Дйма”. Кажу, што гэта — мне. Адказ: “Хіба мала Дзім на сьвеце. Аддай”. Я катэгарычна: “He”.
    Потым яна прызналася, што ліст мне. Я добра зрабіў, што не аддаў, інакш ня ведаў бы я гэткага шчасьця.
    Яна кахае мяне!
    Я-ж ведаў гэта па ёй ужо даўно, але ніколі не чакаў прызнаньня. Але Яна зрабіла добра. Нашто скры-ваць свае пачуцьці. Мая Даражэнькая, Любая, Каханая. Як добра мне ведаць, што я не самотны, a маю чалавека, якога люблю, і які мяне любіць.
    Увесь сьвет, здаецца, усьміхаецца мне ласкава. Яшчэ ніколі, ніколі ня быў я такі радасны. Думкі ад шчасьця ня могуць сабрацца і бягуць, бягуць... Што робіць Яна, Дарагая Мая, у гэты момант. Я-ж
    54
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    трымаю ў руках Яе картку і цалую яе, цалую бяскон-ца. Чы думае Яна аба мне...
    1	красавіка. Чацьвер.
    Вось і месяц новы
    У дзьверы ўжо пастукаў.
    Што-ж та прынясе ён —
    Веснавы, славуты.
    Надвор’е ўвесь час дрэннае. Ня холадна, але цэлыя дні амаль што ідзе дождж. Ен перамяжаецца на’т і са сьнегам. Мокра. Гразна.
    Вяжыць дзень за днём. I цікава, раней так цягнуліся, а зараз проста бягуць. Але я ведаю, у чым справа.
    Я напісаў учора адказны ліст да Ірачкі. Аддаў. Пытае Яна потым: “Калі можна чытаць — тут чы до-ма?” Я адказаў, што чытай, дзе хочаш, я нічога не абумоўліваю. Яна прачытала і, ведамая рэч, нам абод-вум здаеода, іпто мы сьмяемся адзін з аднаго, кажа: “Нашто ты так пішайі, ізноў я чырванею. Тым больш, мне здаецца — ты пішаш няпраўду”. Што было рабіць мне, каб паказаць, што гэта праўда. Адным словам, рабіў, што мог. Увесь час Яна гаворыць загадкамі: "Разумей, як хочаій”.
    Пасьля школы пайшлі са Слаўкаю ў кіно. Пасьпелі добра, нават яшчэ і чакаць прыйшлося. Глядзелі фільм “3 Cadonas”. Ен — з жыцьця цыркавых акрабатаў. Нічога, так сабе. Вельмі зацягнуты.
    Па дарозе дамоў вымаклі да ніткі — ішоў дождж. Я яшчэ пасьпеў перад маміным прыходам пацерці буль-бы ў бліны і прынесьці вады. Увечары, як звычайна, рабіў свае Aufgaben™.
    79 Aufgaben (ням.) — заданні.
    Сшытак 1
    55
    Сяньня раніцою пайшоў да Арцымовіч. Слаўка праспаў, а калі хацеў бы пайсьці, дык і не зрабіў бы гэтага. Паказала мне яна гатычны альфабэт. Цяжка пісаць, а чытаць я даўно магу — самавукам.
    У школе ўсё па-старому. На перарывах гулялі ў мяч. Я зусім нечакана высьветліў, што нядрэнна гу-ляю, а год назад — ня мог зусім.
    3	поваду 1-га красавіка ўсе жартавалі. Было весе-ла. Іра пісала шмат. Усё просіць што-небудзь цікавае. Дзе-ж я яго вазьму. А тут яшчэ Слаўка пад бокам сядзіць і нічога ня робіць. Гультай страшэнны. Хоць бы адну літарку напісаў. Ізноў пішу ў дзьве рукі.
    Потым Ірачка папрасіла назад свае лісты. Я ад-даць адмовіўся. Дайшло да таго, што я напісаў: “Думаю, што больш кахаеш Ты тое, што пішу цікавае, а не мяне”. Адказ ізноў загадкай: “Няпраўда, разумей, як хочаш’’. Іра сказала, што заўтра ня прыйдзе ў школу, і каб напісаў Ей што-небудзь цікавае ў сшытак, ліст, і прынёс гэты дзёньнік. Я стараюся.
    Пасьля школы пайшлі гуляць. Ірачка, я, Ада і Ваня. Хадзілі да паловы трэцяй. Як прыемна ўспа-мінаць часіны, праведзеныя зь Ею.
    На шляху дамоў ізноў вымак увесь. Ішоў нават сьнег.
    6	красавіка. Аўторак. Усе гэтыя дні дзёньнік быў у Іры. Толькі ўчора Яна прынесла ў школу гэты сшытак.
    Накруцілася за гэтыя дні шмат. У пятніцу Іра ня была ў школе, і я пайшоў да яе. Яна пры мне прачы-тала мой ліст, і я ажно пачырванеў. Але сказаў, што горача. Сядзеў да паловы пятай. Як вечар правёў — не памятаю.
    У сыботу зладзіліся ісьці ў кіно. Ваня, Ада, Іра, Сморскі і Галя. У кіно былі. Ванька трымаў сябе неяк
    56
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    незвычайна. Калі расьселіся, то ён апынуўся каля мя-не, а Ада — каля Галі. Іра сказала яму: “Сядзь ля Ады”. Ён пачырванеў, стаў злы і нізашто не хацеў садзіцца зь ёю. Кажа, што яна ня хоча і г. д. Але на-рэшце сеў. Па дарозе ў кіно мы купілі семак. Дык вось Ванька хацеў пачаставаць Аду, а яна проста сказала, што ня хоча. Ен узяў і ўсе семкі высыпаў на падлогу пад крэсла80. Потым сядзеў і ўвесь час маўчаў.
    Па сканчэньні пайшлі гуляць. Хадзілі доўга. Дамой прыйшоў я а палове дзевятай. Добра, што мамы з папай ня было (пайшлі да Кулеўскіх), a то быў бы грандыёзны скандал за спазьненьне на поўгадзіны81.
    Калі мы разьвіталіся з Ірай і Галяй і засталіся ўтраіх — Ада, Ванька і я (Смольскі пайшоў дадому раней), то Ванька, не разьвітаўшыся, прамармытаў пад нос, што яму трэба яшчэ некуды сьпяшацца, і пабег. Было гэта нечакана, і Ада пакрыўдзілася. Ішлі дамоў разам зь ёю. Спаць лёг я а палове першай.
    У Слаўкі яшчэ танцавалі. Раней была большая кампанія, але да маяго прыходу засталіся: Ала, За-рына, Слаўка і Валя. Сядзелі да паловы адзі-наццатай. Слаўка хацеў, каб я запрасіў танцаваць Зарыну, але я гэтага не зрабіў. Няхай пачынае гава-рыць са мной першая, бо ня ў чым не вінны.
    Захацелася нам са Слаўкай есьці. Узялі ў яго буль-бы й пайшлі да мяне. На плітцы гатавалі вячэру гадзіны са дзьве. Напісаў я потым да Іры ліст, у якім меў неасьцярожнасьць успомніць і аб Ваньке.
    80 "Дурань! Семкі былі дарагаватыя! Наагул была распаў-сюджаная з ’ява: ідуць у кіно — купляюць семкі і так іх лушчаць у часе сеансу " (Вітаўт Кіпель).
    81 “Цікава! За спазьненьне — скандал! А выпіваць і курыць до-ма — скандалаў няма”(Вітаўт Кіпель).
    Сшытак 1
    57
    У нядзелю пайшоў да Ады рыхтаваць лекцыі. Была там Іра, якой я перадаў ліст.
    У панядзелак стрэслася цэлая навальніца. Па-першае, раніцою падыходзіць да мяне Іра і дае мне нямецкую граматыку, тую, што мы так шукалі, і ка-жа, што ў сярэдзіне ляжыць ліст. Я прачытаў ліст і зразумеў, што нешта будзе. Піша, што выпадкова пры прагулцы сустрэла Ваньку і сказала яму аб лісьце і аб тым, што там напісана. Ен страшэнна абразіўся і сказаў, што нам, г. зн. мне і Адзе, пападзе. Яна зразумела тады, што зрабіла глупства, і прапла-кала ледзь ня цэлую ноч. Так шкадавала мяне. Яна нават ня просіць прашчэньня. Але як магу я не прасьціць Яе, якую я так кахаю. Потым падыходзіць да мяне Ванька і кажа, што хоча са мной пагава-рыць. Пайшлі. Ванька выліў шмат праклёнаў на маю галаву і пэўна, што дайшло-б да бойкі, але было блізка ад школы і непрыемна біцца. Адным словам, ён гаварыў: я раскусйл тебя й ты паразйт йз пара-зйтов. Больше, где буду я, ты не будешь, й наоборот. Н пускай свйдетель Славка будет, что еслй ты хоть раз скажешь что-нйбудь обо мне — плохо тебе прйдется, і г д.
    Я слухаў з усьмешкаю, а ён кіпеў. Дзень быў атру-чаны гэтым і прайшоў непрыкметна.
    Увечары быў у Караля. Mae дарагія сябры заўсёды так рады, калі мяне бачаць. Абяцалі і яны зайсьці да мяне.
    13	красавіка. Аўторак. Цэлы тыдзень ня браўся за пяро і за гэты сшытак, а сяньня і мая “самапіска” га-товая, і Іра пыталася, чы пішу я дзёньнік.
    Дні ў тыдні праходзяць, як часіны ў дні. У сыботу Ада, Іра і я былі ў кіно. Глядзелі фільм “Ура, я ўжо бацька!” пры ўдзеле Heinz’a Ruhmann’a. Фільм до-бры, і ня так добры, як сымпатычны. Білеты мы
    58
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    купілі на вуліцы па чатыры маркі. Я, сьвіньня, яшчэ й зараз не аддаў грошай Адзе, якая купляла білеты. Сядзелі мы ў розных месцах. У кіно былі і Валодзя, і Сева, і Ваня, і Смольскі. Слаўка хадзіў да Зарыны на танцы. Ен вельмі хацеў загітаваць і мяне, але я не паддаўся.
    Выйшаўшы з кіно, спаткалі Соню. Так буду зваць я нашую “настаўніцу” па нямецкай мове, бо што-ж яна за “Софья Владнмнровна”, калі я старэйшы за яе на чатыры месяца. Пайшлі ўсе разам гуляць. Потым Іра пайшла яшчэ з Валодзяй, а мы — дамой. Прыйшоў у 10 хвілін па восьмай.
    У нядзелю быў я ізноў у Ірачкі аж да паловы вось-май. Час прайшоў вельмі хутка і прыемна. Яна ўсё прасіла, каб я сказаў Ей, што пісаў у лісьце. Але што магу сказаць яшчэ я акрамя таго, што кахаю Яе. Проста вельмі прыемна было пагутарыць з Маёю Дарагою Ірачкаю.
    Яна пайшла мяне праважаць. Прайшліся і па да-розе сустрэлі Севу, Ваню і Борку Ф.
    На разьвітаньне я пацалаваў Ёй — Богу маяму — ручку.
    У панядзелак зайшлі да мяне ўвечары Ада і Ірачка. Паклікалі гуляць. Іра прынесла нейкі сшы-так. Ля каліткі нас чакалі Соня і Ляля. Гулялі доўга. Быў з намі і Валодзя. Ізноў бачыў у горадзе Ваньку і Смольскага. (Прыйшоўшы дамоў, днём, знайшоў па-вестку з паліцыі. Зьявіцца заўтра да восьмай гадзіны раніцы)82.
    Сшытак, што мне перадала Іра, аказаўся дзёнь-нікам Галі. Ніколі не чакаў ад гэтай дзяўчыны такіх
    82 "Калі прыходзілі павесткі — бывалі праблемы. Паліцыя заўсёды выконвала ролю нейкага бюро: ці то біржы працы, ці сацыяльнага аддзелу (картачкі) ці рэгістрацыі веласіпеду” (Вітаўт Кіпель).
    Сшытак 1
    59
    рэчаў. Ніякае маралі. Амаль што прастытутка. Немцы мяняюцца, як у калейдаскопе. Пацалункі, абдымкі і г. д. Даходзіць да таго, што яна з балькона зазывае салдат да сябе. Кой-што ёсьць і аб Іры. Яна пытала, якое думкі я аб Ей на падставе гэтага дзёньніка. Няхай Яе судзіць Бог, чы хто яшчэ, толькі не я.
    Раніцою пайшлі мы з бацькам у паліцыю. Па даро-зе зайшоў да Ірачкі і аддаў дзёньнік. Яна была яшчэ з распушчанымі валасамі і выглядала проста чароўна. Але я быў у яе толькі кароткі момант.
    У паліцыі сказалі, што трэба мне ісьці на Біржу ў 5-ы пакой. Папа кажа, што аддам гэтае накіравань-не ў школу. Паліцыянт — на Біржу, папа — у шко-лу. Дайшло да маленькага скандалу. На Біржы ака-залася, што маёю асобаю цікавіўся Гэн. Камісарыят, і яны ўжо некалькі разоў пасылалі мне павесткі, якіх я не атрымоўваў. Усё ўладзілі, і я ізноў пайшоў у паліцыю. Папрасіў якой-небудзь паперкі ў школу, бо, кажу, спазьніўся. Аддалі яны мне гэтае накіра-ваньне, я выкарыстаў яго для прагулкі па лаціне. Ірачка вельмі хвалявалася за мяне, так Яна гаво-рыць. Адным словам, з лаціны мы пайшлі, і Яна да-вала мне тлумачэньні да Галінага дзёньніка. Баюся, што яна пакрыўдзілася на мяне, бо я, здэцца, пайшоў у футбол гуляць, а Яна не хацела, кажучы, што мне сумна будзе адной ісьці да хаты. Але я бачыў, што яны ішлі ўтраіх. Так, я-б Яе ніколі не пакінуў.