Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
Ад раньня сядзеў у мяне Слаўка, вучыў геаграфію. Пэўна, нічога ня вывучыў, бо ўчора была такая-ж гісторыя з лацінаю. Адчуваю сябе дрэнна. Ляжу і пе-рачытваю журналы. Прышла мама, а зь ёю Ніна Ш. Потым мама мыла падлогу, а потым прыйшла Ванда.
68 “Прыпушчаю, што Д. Сямёнаў так часта хадзіў у кіно, бо бы-ло недалёка ад дому. Трэба дадаць, што нямецкія аддзелы, як, прыкладам, Org. Totd —рабочыя каманды — на Камароўцы ча-ста арганізоўвалі сеансы фільмаў для моладзі’’(Вітаўт Кіпель).
69 “А працы чакала шмаш. Усё пераважна для тэатру. Цяпер быў на чарзе "Цыганскі барон”, "Разьбіты кубак’’ Клейста, “Зачараваная жалейка” Моцарта й “Вечны стралец’’ Вэбэра, ня лічачы драбнейшых рэчаў і перакладаў, якія былі патрэб-ныя для тэатру штодня" (Арсеньнева, Натальля. Аўта-біяграфічны нарыс // Юрэвіч, Л. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі... С. 245).
Сшытак 1
41
Прыйшоў доўгачаканы Валодзя і прынёс мне ліст ад Іры. Ізноў прыемныя словы, якія грэюць сэрца. Бедная, яна просіць, каб я не пісаў ёй больш словаў, ад якіх яна чырванее. Але-ж гэта праўда. Яе вочы так і глядзяць на мяне. Тут-жаж напісаў адказ, у якім падбадзёрыў яе і зноў зварачаўся да яе “Мая Мілая!”
Ліст мой паехаў разам з Валодзяй.
У клясе захварэла ўжо чалавек дзесяць. Хворая: Ада Ж. Увесь дзень выклікалі па ўсім прадметам. Так што я адстану вельмі мала.
Слаўка зьбіраецца ў госьці чы да Юркі, чы да Алы. Юра мае сяньня свой юбілей. Але дзяўчаты здэцца хочуць яму зрабіць нечаканасьць — запрасіць усіх да Алы. Так што ня ведаю, што будзе.
Прыходзілі Ів. Ів. і Ф. В. Сядзелі парадкам. Па гу-ках патэфону і па сьмеху чую, што ў Чачнёвых танцу-юць. Як крыўдна!
Пад гэтыя гукі і засынаю.
7 сакавіка. Сяньня маем нядзелю — калейдаскоп за цэлы тыдзень. Прыходзілі ўсякія людзі: Ів. Ів., Ан. Ів., М. А. Да мяне прыходзілі Юра і Ваня. Бязумоўна, Валодзя прынёс ліст ад Іры. Дарагая мая, што яна хоча!? Пасылаю ёй сваё апавяданьне пра перажытае, якое насабачыў, лежачы ў ложку.
Дрэнна пішацца. Выбачайце!
8 сакавіка. Сяньня вырашыў падняцца, хоць чую-ся яшчэ нядобра. Раніцою прыбег Валодзя і забраў мой ліст. 3 адказам яшчэ не прыходзіў. Ужо палова пятай. Слаўка — гультай, сядзіць у Алы. Чую празь сьценку гутарку. Галава цяжкая, у роце нясмачна, нават вачыма павярнуць, і то баліць.
Зрабіў лацінска-беларускі слоўнічак. Буду ў яго запісваць усе словы, якія дасьць настаўнік.
42
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Слаўка цэлы дзень быў у істэрыцы. Рагоча і раго-ча. Пусты ён чалавек. Шкада, бо мае вельмі добры характар.
У нас са Слаўкай павырасталі бароды і вусы, ды такія, што ў найкарацейшым часе трэба будзе галіцца.
Валодзя так і ня прыйшоў. Усё-ж ткі крыўдна. Як хварэла, дык ёй пішы і забаўляй як. А паздаравела, дык нават і не адказвае.
Увечары я пайшоў да Алы і перапісаў лекцыі за той час, што не хадзіў. Працы яшчэ засталося.
9 сакавіка. Мама ўчора здабыла мне даведку аб хваробе70. Напісаў яе В. Каляда. Там напісана прыступіць да працы 10 сакавіка. У школу няма чаго сьпяшацца. Я ня Слаўка і не адстану так моцна. Вырашыў пасядзець дзянёк дома і падвучыць крыху. Вельмі добра зрабіў, што застаўся дома. Раніцою, a гадзіне 11 прынесьлі ліст (паштоўку) ад дзядзі Нікана. Уяўляю, як будзе рада мама.
Перапісаў ужо ўсё. Можна ісьці вучыцца.
Прыйшоў са школы Слаўка і прынёс ліст ад Ірачкі. Дарагая мая, ёй зрабілася горай. Нават думае аб сьмерці. Як і ўвесь час, тут-жа напісаў ёй адказ. Усьцяшаў, як мог. Як я яе шкадую. Ня ведаю, можа і ня так, але мне здаецца, што гэта маё першае ка-ханьне. Мілыя вочы! Чы думае яна аба мне? Я зрабіў бы ўсё, каб бачыць яе здаровай і вясёлай. Дык чым-жа дапамагчы?
Слаўка лянуецца страшна. Няўжо яму самому ня брыдка? Яго і просяць, і прапануюць дапамагчы, a ён — не-е-е-а-а-хватала. Закінуў усё.
Чачнёвы прасілі назад сваю кніжку. А папа аддаў
70 “Пасьведку было ня лёгка здабыць. Купляліся падробкі” (Вітаўт Кіпель).
Сшытак 1
43
яе Твардоўскай. Пабег туды, а там ізноў няма — яна аддала таксама некаму. I злы-жаж быў я!
11 сакавіка, чацьвер. Вось ужо другі дзень, як я пайшоў у школу. Сяньня яшчэ нічога, а ўчора было так сумна, так маркотна... ну проста да немагчы-масьці. Сяньня, галоўнае, было весялей таму, што прыйшла мая Дарагая Ірачка. Зраньня яна была бе-лая проста, як палатно. Наогул выглядае яшчэ хво-рай. Але-ж прыйшла! Можа, яна пашкадавала мяне? Я-ж так прасіў яе аб гэтым у лістах. Хацеў папрасіць у Яе што-небудзь пачытаць, але не пасьмеў турба-ваць. Яна вельмі лёгка крыўдзіцца, а я не магу ба-чыць яе такой і ледзь-ледзь адпісваюся. Літаральна пішу ў дзьве рукі. Адною — лаціну, напрыклад, a другою — да Яе. Як сьвіньня паступіў, не разьві-таўшыся пасьля школы. Думаў, яна будзе ісьці з Зарынаю, але Зарыну бачыў з Алай. Няўжо я пакінуў Яе адну? Просіць Яна прачытаць гэты самы дзёньнік. Сяджу і сінім алоўкам выкрэсьліваю роз-ныя глупствы. Але іх аказваецца вельмі мала. Думаў, што прыйдзецца выкрэсьліваць поўдзёньніка. Хоць у ім няма асаблівых таямніц, усё-ж ткі баюся, каб ён ня трапіў каму лішняму ў рукі. Хто ведае, што крыецца ў Мілай галоўцы з такімі прыгожымі вачыма.
Спадзяюся на страх і на Яе.
Выклікалі сяньня па фізыцы. Забыўся я на тое, што ў электрафоры трэба рабіць зазямленьне. Думаў, справы дрэнь, але атрымаў 5.
Слаўка лянуецца йшчэ горш, як раней. Школу закінуў. Займаецца глупствамі. I што ён сабе думае.
Ірачка прачытала мой “твор”. Каб яна ведала, што яго напісаў, ніколі ня думаўшы аб гэтым. Гаворыць, што спадабаўся, але я не даю веры. Ня можа гэтага быць.
44
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Падкрэсьліла Яна месцы дрэнна напісаныя. Добра заўважана. Проста ў мэту.
Вясна ўваходзіць у свае правы. Што ні дзень, то мацней грэе сонейка настыўшую за доўгую зіму Беларускую Зямлю. Раніцою яшчэ ўсё пакрыта інеям і цененькім лядком, якія блішчаць залатым бліскам ад праменьняў сонца. Але-ж да паловы дня ўсё рас-пушчаецца, і жвавыя ручайкі бягуць, бягуць па вуліцах, паказваючы праз сваю дзе-нідзе чыстую вадзіцу каменьні бруку.
Ад перамены надвор’я мяняюода і людзі, пэўней — іх настрой.
Што зрабіць з сабою, каб навучыцца сыстэматычна выкладаць усё, што думаеш, на паперы. Заўсёды думкі скачуць, ірвуцца і нельга сабраць іх у адно месца. Узяць, напрыклад, гэты дзень. Адусюль адар-вана па кавалачку. He, так больш ня будзе. 3 наступ-нага дня пачну думаць і выкладаць, асабліва тут, дзе ніхто гэтага ня ўбачыць, усё па парадку.
16 сакавіка. 10-я гадзіна. Вечар. За сьцяною наша-га дому гудзяць сірэны паветранае трывогі. Я ляжу ў ложку і трымаю на каленях гэтую скарбніцу маіх ду-мак і падзей майго бледнага жыцьця.
Апошняя дата перад сёньнешняй — 11-ае. Зараз неяк ня так, як заўсёды, жыцьцё пацякло больш хут-ка, больш калярова, як за два тыдні раней.
Асаблівых навінаў няма ніякіх. Так толькі ў, як га-вару я, “асабістым жыцьці” адбываецца тое-сёе.
У сыботу Іра дала мне запрашальны білет. У ім, у таямніцы ад другіх, просіць яна і Галя Сьнегальская прыйсьці да іх у нядзелю да 2-ой гадзіны. Такі-ж і Слаўка атрымаў.
У нядзелю пайшлі. Білетаў нашых ніхто не кан-траляваў, а проста гэта быў жарт. Адразу трапілі мы да Галі, а там нас не запрасілі нават паліто ськінуць,
Сійытак 1
45
і мы былі ўжо рашылі, што, пэўна, нічога ня будзе. Ажно ўваходзіць Іра і просіць нас да сябе. Пайшлі ту-ды, а там сядзіць Юра Ж. Мы меркавалі прыблізна ажно і ён там будзе, але крыху зьдзівіліся. Папаўшы першы раз да незнаёмых людзей, адчувалі сябе etwas71 не ў сваёй талерцы. Потым і гэта прайшло.
Акрамя Іры і Галі былі дзьве незнаёмыя дзяў-чыны — Ляля72 і Зюта. Другая ўяўляе сабою стра-шэннага вырадка. Ня hoc, а дзюба, і наогул рагатая. Мы гулялі спачатку ў пошту, а потым пачалі танца-ваць. Я больш танцаваў з маёй, калі-б толькі я мог так сказаць, Іраю. Як было гэта прыемна — абняўшы яе за стан, кружыцца ў віхуры факстроту, альбо ў ла-годных гуках танго. Час, праведзены ў яе, Дарагой Ірачкі, запамятую на ўсё жыцьцё. Вельмі тулілася да мяне Галя. Разыйшліся ўжо па шостай. Нас крыху праводзілі дзяўчаты.
Па дарозе Юрка расказаў нам аб тым, што ўсе нашыя прыгоды вядомыя яго Іры. Зьвёў ён гутарку так, што выйшла, нібыта стала ўсё вядома ад нас са Славай.
У панядзелак у школе Іра была дрэнна настрояна. Ей сапсавала настрой гэтая мярзота — Ала. Яна пусьціла аб Іры сэрыю плётак. Зьмяшала літаральна зь зямлёй. Іра сказала, каб я пайшоў да Ады і аднёс ёй сшыткі з лекцыямі. На тым і разьвіталіся.
Прыйшоўшы да Ады, убачыў усё кампанію ў зборы: Валодзя і Іра. Сядзелі доўга. Сьпярша Іра, потым Ада гралі на піяніне. Гаварылі крыху. Узяў у Ады дзьве кнігі. Маці яе яшчэ хворая. Валодзя застаўся яшчэ крыху, а я пайшоў праводзіць Ірачку. Дайшлі да самага яе дома. Гаварылі па дарозе мала. Як на
” Etwas (ням.) — крыху.
72 “Думаю, Лялька Кашалева — яна сябравала з Чачнёвай. Лялька была выдатная нацыяналістка, паехала ў Слонім. Здаецца, 1926 г. ;шр.’’(Вітаўт Кшель).
46
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
зло, сустрэў Аліну сястру, і аб маіх провадах стала гэтым кумкам вядома.
Атрымаў удома крыху на гарэхі. Акрамя гэтага ня вывучыў ніводнае лекцыі.
Дзень сяньняшні пачаўся з выкліку мяне па бела-рускай мове. Вынік — 4.
Ужо і ўчора, і сяньня прысылае нам Галя пісулькі, на якія адказваю ў вершаванай форме. Але дзень рыхтаваў мне вялікую няпрыемнасьць. На 8-ай лекцыі атрымоўваю ад Яе пісульку наступнага зьме-сту: “Я от тебя нйкогда этого не ожйдала. Больше с тобой не разговарйваю”. Я нічога не разумею. Аказалася — Ала прыдумала нейкую новую плётку, і сказала, што аб усім ёй гаварыў я. Вялікіх цяжкась-цей каштавала перамір’е.
Ужо ўвечары (а 6-ай) прыбег Слаўка і кажа: “Да нас прыйшла Іра, Ада і Ляля. Іра просіць твой сшы-так па хэміі, але ня хоча, каб ты ведаў, што гэта для Яе. Яна з табою яшчэ ў соры".
За што такая няміласьць? Зараз мушу крыўдзіцца я. Бо Яна была на нашым двары і нават не зайшла да мяне. Сшытак я, бязумоўна, даў.
Як мне больна балюча такая непраўдзівая крыўда.
20 сакавіка. Сыбота.
Ідуць бясконцай чарадою
Аўторак, Серада, Чацьвер...
Праходзяць Пятніца, Сыбота і Нядзеля.
I Панядзелак праляцеў.
I так за цягам доўгім часу
Праходзіць чалавечае жыцьцё.
I колькі дзень нясе нудот і неспадзёвак, Скрадаючых багацьце ўсё маё.