• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    Гулялі доўга. Да 4-й. Лік 5:6 у карысьць ня нашу. 3 нашага боку гулялі: Сева, Ванька, Коля, Пётр і я. У іх — Генька, Міша, Юра, Слава і Шура.
    Прыйшоў да хаты, як пабіты. Па дарозе сустрэў Сашу Б., і ён сказаў, што ў школе сьпёрлі два рова-ры — Мечыка і яшчэ некага. Ніколі ня думаў, што з-пад замка могуць сьцягнуць.
    60
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    У нас новы настаўнік-беларус — Шатэрнік. Баюся, каб ізноў ня была справа дрэнь. Адзін выгляд яго ча-го каштуе. Даў у першы-ж дзень праверачную дыктоўку. Словы, як шатавіла-матавіла, сыпаліся проста градам на нашыя галовы. Вынік 3. Але ён ня будзе ў клясным журнале.
    16,	пятніца. Учора я аддаў свой канспэкт па гісторыі Соні. Узяць забыўся і вымушаны быў а пало-ве сёмай ісьці да Ады. Тым больш, што аб гэтым умовіўся з Іраю. Яна абяцала быць таксама там. Прыйшоў. Бачу, у дзірачцы замочнай ключ тыр-чыць — з таго боку. Значыць, дома нехта ёсьць. Давай я стукаць. Хвілін з 5 малаціў у дзьверы. Костачкі на пальцах пазьбіваў, а не адчыняюць. Выйшаў я на вуліцу. У калітцы натыкнуўся на нейкага немца. Той німаведама чаго, убачыўшы мяне, аддаў чэсьць, і мне прыйшлося сказаць яму “Heil Hitler”.
    Пайшоў я ізноў ва двор, зноў стукаю. Чую, там на піяніне граюць. Ну, думаю, трэба пайсьці пад вакно па-стукаць. Стукнуў раз-другі ў вакно. Разьдзьвінуліся фіранкі, і нейкая незнаёмая дзяўчына высоўвае гала-ву. Пабачыўшы мяне, спужалася і хуценька задзьві-нула фіранкі назад. Пайшоў я дамоў. Крыху пасядзеў і зноў пайшоў. Ажно спаткаў Ірачку і Лялю. Іра кажа, што Ада і Соня пайшлі ў кіно. Пайшлі мы на Hauptstr., думаў я, можа спаткаем дзе Соню з Адай. Але не. Прайшлі да Ірынага дому, а затым Іра правяла нас да Deutsches Haus’a. Іра хацела, каб я яшчэ прайшоў зь ёю назад, але было ўжо за 10 восьмая, і я, як ні шкада мне пакідаць яе адну, вымушаны быў ісьці дадому. Уздагон пачуў: “Я обйжаюсь!” За што? Гэтым быў сапсуты на-строй цэлага вечара. Тым больш, што і Слаўка нешта пакрыўдзіўся і са мной не гаворыць.
    Раніцою, ідучы ў школу, ламаў галаву, як адмо-віцца ад гісторыі. Соня вельмі прасіла выбачэньня, і
    Сшытак 1
    61
    сама яна не хацела, каб так здарылася. Гісторыю яна прынесла, але толькі... сшытак. А Ігнатоўскі, у якім большая палова курса, ляжыць у яе дома83. Адным словам, прыйшлося адмаўляцца. Адмаўляўся дарма, бо пісалі.
    Ня было й фізыкі, і сядзелі на лавачках у садзіку. Іра нешта быццам казала, што са мною яна, ці з Ёю — я, гаварыць ня хочам, але выясьніў, што гэ-та — жарты. Яна і не пакрыўдзілася.
    Дамоў ішлі разам. Іра запрапанавала пайсьці ў кіно. Ёй дала 2 білеты Зарына. Я згадзіўся. Ды хіба адмовіцца можна ад такога запрашэньня.
    Дома пацёр бульбы. Прыйшла Соня і прынесла Ігнатоўскага і кнігу: чытаць “Жнль Блас” француска-га пісьменьніка Лесаж’а84. Добры раман, прыблізна да “Тры мушкэтэра” падобны.
    Пайшоў а палове пятай да Ірачкі, Маёй Мілай Каханай. Сядзелі амаль што да 5-ай. Але не спа-зьніліся. У кіно, аказваецца, былі яшчэ Слаўка, Юрка, Зарына, Ніна Р.
    0, Божа! Як я кахаю Яе. Да чаго прыемна сядзець зь Ёю побач і адчуваць, што Яна даверліва нахі-ляецца, тулівда да цябе. Якімі вачыма глядзела яна на мяне. Мы ўвесь час пераглядаліся. Адзін раз я злавіў Яе руку, і мы моцна паціснулі іх друг другу. Дамоў правёў Яе і пайшоў сам туды-ж.
    Прыйшоў а палове восьмай. Крыху рабіў лекцыі, але так, як іх заўсёды раблю. Перапісаў кой-што і не вучыў нічога. Мне ніхто ня верыць, што я не вучу
    1	,3 Маецца на ўвазе або “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” (некалькі выданняў у Веларусі і Вільні, 1919-1927), або ‘Тісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецьця” (тры выданні, апошняе ў 1928) Усевалада Ігнатоўскага (1881-1931).
    81	Маецца на ўвазе раман Алена Лесажа (1668-1747) ‘Тісторыя Жыль Бласа з Санцільяны”.
    62
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    хатніх заданьняў. Але гэта так. Адзнакі пакуль што маю наступныя:
    Бел. мова. вусн. 4; кантр. 3, 3.
    Бел. літар. вусн. 4; кантр.
    Арытмэт. вусн. ; кантр. 3, 4.
    Альгэбра вусн. 4; кантр.
    Геомэтрыя вусн. ; кантр.
    Хэмія вусн. 4; кантр.
    Геэграфія вусн. —4; кантр.
    Фізыка вусн. 5; кантр. —5
    Нямецкая мова вусн. 5, 3; кантр. +3
    Лаціна вусн. 5; кантр.
    Гісторыя вусн. ; кантр.
    Hi аднае двойкі.
    Быў у Караля. Усевалад паехаў у Вільню. Гаварыў зь Леанідам і з Шукелойцам. Узяў беларускі сшытак. Запрашаў, калі Ўсевалад прыедзе, да сябе.
    Хутка Вялікдзень. Праз тыдзень.
    17 красавіка, сыбота. У школу пайшоў да 10-й, як і заўсёды па сыботам.
    Сьнеданьне маё было надзвычайна поснае, і я, доўга ня думаючы, прыправіў яго скаварадою сала з цыбуляю. Зрабіў гэта цішком.
    У школе першая лекцыя матэматыка. Раздалі нашыя кантрольныя працы па арытмэтыцы. У мя-не — 4, у Слаўкі — 3. Іра была спачатку ў добрым настроі, але потым хацела загітаваць мяне пайсьці ў царкву. Я адмовіўся і толькі пачаў гаварыць, як Яна ўжо пакрыўдзілася. Настрой сапсавала і мне, і сабе. Пайшоў дадому зусім адзін і вельмі сумаваў. Сумна мне й зараз.
    Слаўка капаецца ў садзе. Так хочацца пайсьці па-магчы яму, пагаварыць. Але калі я прыйшоў да іх, каб М. А. падпісала блянкэт на карткі, то ён пачаставаў яе, а мне нават не прадлажыў. Вельмі
    Сшытак 1
    63
    крыўдна, тым больш, што я перад ім ні ў чым ня вінны.
    Страшэнна сумна. Дзе зараз Ты, Мілая, Любая мая, Ірачка? Што робіш, Дарагая, чы думаеш хоць кропельку аб Тваім Дзіме? Пэўня-ж няма ў Цябе ў галаве яго — гадкага, непаслухмянага, непа-корлівага. Але-ж нягледзячы на ўсё гэта, як любіць ён Цябе! Пачуй-жа голас мой! Чы ўяўляеш Ты, Сонца Маё, як я сумую без Цябе, бяз Тваіх вачэй, бяз Твайго голасу, які так прыемна гучэў мне яшчэ сёнь-ня? Любая!!!
    19 красавіка, панядзелак. Уся нядзеля прайшла пад уплывам Ірынай крыўды. Сумаваў страшэнна. Зраньня пайшоў да Ады (а палове адзінаццатай). Прасядзеў аж да 2-ой. Зрабіў кой-якія лекцыі. Успомніў, што Слаўке патрэбна будзе граматыка, каб падрыхтаваць лекцыю да Арцымовіч. Аднёс. Потым ён прынясе назад. Danke-Bitte*5, вось і ўсе нашыя раз-мовы. Непрыемна гэта, тым больш, што ня ведаю, за што гэта.
    Увечары напісаў да Ірачкі ліст.
    Сяньня наш раён быў абкружаны паліцыяй. Выйшлі мы са Слаўкай з дому ў пятнаццаць па сё-май. Нас і пагналі. Стаяць жаўнеры шчыльна, цераз кожныя 10—20 крокаў. Спачатку пайшлі мы на Паўночны завулак, потым да гэто, потым цераз вул. Апанскага86 і цераз Апанскія завулкі кудысь да штучнага возера. Там нарэшце, ажно каля патачна-га заводу, быў кантрольны пункт, і на нашыя пасьведчаньні паставілі літару “К”. Натуральна, да Арцымовіч спазьніліся. Але неахвота было губляць добры выпадак, каб спазьніцца яшчэ і ў школу. Так і
    85 Danke — Bitte (ням.) — Дзякуй — Калі ласка.
    “ Апанскага — цяпер вуліца Кальварыйская.
    64
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    зрабілі; хадзілі па горадзе яшчэ паўтары гадзіны. Ногі забалелі, і пайшлі да школы. Прыйшлі да кан-ца другой лекцыі.
    У школе непарадкі. Лекцыяў было толькі 3. Думалі, што заўтрашні дзень сьвяткаваць будзем. He. Пайшлі дамоў.
    Іра была сумная, і, здавалася мне, нават злая. Я пераслаў Ей ліст. Кажа: “Пабачым, але ты па-крыўдзіў мяне вельмі моцна”. Аказваецца, я абяцаў Ей прыйсьці ў нядзелю і хэмію прынесьці. Далібог ня памятаю нават нічога падобнага, хоць і ахвотна Ёй веру. Але нейкія думкі, безь якіх было-б лепей, ле-зуць у галаву. А можа яна гэта гаворыць для таго, каб... He, ня думаю, бо Яна яшчэ, здаецца, кахае мяне.
    Сяньня Яна вельмі шмат з Ванькаю была: і гаварыла зь ім, і нават нешта чытала. Якое паганае пачуцьцё — рэўнасьць, яно проста агідна, але не магу авалодаць сабой. Божа! Я літаральна сачу за кожным Яе крокам, і ўсё, што робіць Яна, так перажываю.
    Ванька-ж вядзе тонкую палітыку. Каб канчаткова адпомсьціць мне, ён ужо мае ўплыў на Слаўку і хоча пасварыць ці наогул адабраць у мяне Яе — маё Каханьне. Яна гуляе гэтым, і баюся, што нічога ня думае. Са школы ішлі разам. Іра і я. Крыху прай-шліся. Яна пытала, чаго я такі сумны. Ну што я магу сказаць? Лепш будзе, калі яна прачытае гэтыя старонкі. Дзёньнік аднясу Ей заўтра.
    Пасядзеў крыху ў Іры і пайшоў да мамы, каб узяць дакуманты на атрыманьне харчовых картак87. Атрымаўшы карткі, пайшоў дамоў і вось пішу зараз гэтыя радкі.
    87 “Асабліва важнай была «прапіска»” (Вітаўт Кіпель).
    Сшытак 1
    65
    Р. S. Маю на падазрэньні, што Іра таксама вядзе дзёньнік. Яна ўжо два разы гаварыла аб гэтым, але потым казала, што жартуе. Усё-ж трэба папрасіць Яе ўзамен — адзін на другі.
    20 красавіка, аўторак. 3 неахвотаю пайшоў сянь-ня ў школу. Ніводнае лекцыі не зрабіў. Патрулі ста-яць на нашай вуліцы, але ўжо не жандармэрыя, a проста жаўнеры. Нікаго не чапаюць.
    Прыйшоў у школу. Да першае лекцыі сабралося чалавек 15. Потым Станкевіч загадала, каб усе разыйшліся да 12-ай гадзіны і адзначылі аўсвай-сы88. Я як пайшоў, дык больш рашыў у школу не вяртацца, хоць у мяне “К” стаіць ад учарайшага.
    Спусьціўшыся па Камсамольскай вуліцы з горкі, бачу, на рагу стаіць Слаўка. Пытаю, што чакае. Кажа, што Іра прасіла. Забег да Іры. Яна з Галей ідзе на кантроль за гэтым “К”. Пайшлі разам, але бяз Слаўкі. Прайшлі да вісячага маста89, а там такая чарга, што стаяць трэба гадзіны 2 чы 3. Я прапанаваў зайсьці да мяне. Добра, што блізка. Зайшлі і пасядзелі з прыем-насьцю (для мяне, а для іх — ня ведаю) да паловы першай. Гулялі ў карты, глядзелі журналы. Іра чыта-ла пры мне мой, гэты самы, дзёньнік.
    Сядзеў увесь час дома. Сьцёр бульбу на бліны. Пад вечар прыйшла Ан. Ів. Яе не пуіпчаюць дамой. На працу выпусьцілі, а назад — ні-ні. Дзякуй Богу, прыйшлі папа і мама. Зарына й Тамара таксама ня могуць прайсьці і сядзяць у Тарноўскіх.
    8	,1 "Праверкі дакумэнтаў рабіліся гэтак-жа часта, як і аблавы. Было шмат падробных, а таму калі ставіўся ійтамп К або Z і г. д., то нейкі час паліцыя ведала, што дакумэнт сапраўдны” (Вітаўт Кіпель).
    89	Магчыма, маецца на ўвазе мост праз раку Свіслач ад сучаснага парку Горкага ў бок вуліцы К. Маркса.
    66
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Усё лепіцца на адзін дзень. Раптам да Тарноўскіх прыходзіць Гэля, якая толькі са Слуцку.
    Потым прыйшлі Ўсевалад і Антон Антонавіч. Прыйшлі на разьвітаньне. Усевалад едзе ў Бара-навічы, дзе будзе працаваць у шпіталі й выкладаць у мэдычнай школе. Шкадую яго да сьлёз. Як буду я безь яго. Ен быў маім райцай і настаўнікам. Маім старэйшым сябрам і проста братам. Але-ж суцяшаю сябе, што ён прынясе больш карысьці і Беларусі на-агул, і сабе ў асабістасьці, працуючы там. Дык няхай-жа будзе ён шчасьлівым на новым мейсцы і няхай працуе на карысьць нашай Дарагой Бацькаўшчыне! (А ўсё-ж шкада яго!)