Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
Зрабіў свой “Eintritt verboten”. Здаецца, нават ня-дрэнна, але баюся, што завялікі.
Прыйшлі Мар’я Антонаўна са Слаўкаю. Сядзелі да паловы дзявятай.
Слаўка ўмовіўся на загатоўкі. Думаем крыху падрабіць43. Галоўнае выручыць тое, што патрацім, a астатняе... [закрэслена, нечытэльна].
Было-б нядрэнна.
А зараз спаць.
Набрацца многа моцы,
Каб дзень наступны быў днём вынятковае карыс-нае працы.
8 студня. Пачаўся дзень з таго, што я згубіў галоўку ад гадзіньніка. На шчасьце, маю ад дзедава-га, падыходзячую да майго. Сядзелі ў Музэі, га-варылі. Хацелі ўзяць білеты на “Цыганскага барона”, але зноў знайшлася перашкода. Пілілі свае дровы. Быў у Мані. [закрэслена, нечытэльна]. Здабыла мне
42 Шукелойць.
43 “Ня ведаю, што ён разумее. Зараблялася толькі адным: спэку-ляцыяй. Нешта куплялася ў немцаў і перапрадавалася на ба-зары. Я, прыкладам, гандляваў сахарынам. Купляў у немцаў на маркі альбо мяняў на масла (купіўшы масла) пачак сахарыну (100 штук) і расфасоўваў яго ў пакецікі па 10 штук. “Сахарын, дзесяць на марачку”— вось адзін з крыкаў, якія стаялі на рын-ку. Таргаваў таксама содай, керасінам’’ (Вітаўт Кіпель).
Сшытак 1
29
(пазычыла) патэфонных плітак. Сьцепанчыха бурчэ-ла, пэцкала і зьдзеквалася, як магла. Але-ж здабыў. Пайшлі да Кулеўскіх са Слаўкаю і даведаліся, што няма... патэфону. Зарына паказала сябе пры гэтым з найгоршага боку. Патэфоннае пытаньне ўладзіла М. А., папрасіўшы ў Чэчнёвых44. Пайшлі а 7-ай да Тарноўскіх і праслухалі свае пліткі.
Надзвычайна, асабліва таму, што яны зьвязаныя з вельмі прыемнымі ўспамінамі.
Вечар прайшоў туды-сюды, а заўтра будзе [закрэс-лена, нечытэльна].
Чытаю: “Золотой поезд” — Владнмнр Матвеев, нз-дательство пнсателей в Ленннграде46.
9 студня. У музэі працавалі па-сапраўднаму. “Цяжкой працай” — пілавалі свае дровы. Сьмяяліся зь дзядзькі Віера. Па ягоным словам, “Нейкі вучань, паводле сваіх адзнак, кінуўся ў калодзеж”. Чакалі до-ктара — не прыехаў.
Так прайшоў сыботні працоўны дзень. 3 наступна-га тыдня пачынаецца сапраўдная праца.
Разам з мамай з Гэн. Камісарыяту46 пайшлі дамоў. Ля сваіх варот сустрэлі Юру. Ён нас чакаў.
44 “3 адной сястрой, Валяй, я вучыўся ў 3-й клясе прагімназіі на Нямізе і ў 7-й клясе 30 школы (насупраць клінікі на Горкага). Яны жылі недзе каля абутковай фабрыкі, уверх на Нямізе, на-права. Беларуская, мяшчанская сям 'я, але добра ведала Менск. Яна мне якраз сказала, што ў адным з карпусаў Унівэрсытэту можна “ўзяць" кнігі” (Вітаўт Кіпель).
45 Уладзімір Мацвееў (1897-1940), вядомы як “аўтар аднаго тво-ра” — прыгодніцкай аповесці “Залаты цягнік” (іншае выдан-не — “Камісар залатога цягніка”), пабудаванай на асабістым во-пыце аўтара: па загадзе Леніна Мацвееў быў прызначаны камісарам цягніка з залатым запасам Савецкай рэспублікі. У 1935 г. сасланы на 5 гадоў у Туруханск Краснаярскага краю.
46 “Пры Гензральным Камісарыяце была вялікая група людзей, якія працавалі ў галіне эканомікі" (Кіпель, Яўхім. Эпізоды. Нью Ёрк, 1998. С. 212).
30
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Аказалася, што ён забыўся зьняць паказчык з эл. лічыльніка.
Убачыў Слаўку. Зарына не прыйшла, дык ён хадзіў да яе. Надзей на Тамару ніякіх, і нават сама ня прыйдзе. Вельмі безь яе сумна будзе, але-ж што зробіш.
Чачнёвы прынесьлі патэфон, і мы са Слаўкай пайшлі выбіраць пліткі. Як я бачу, адносіны да іх (да плітак) вельмі дрэнныя. Выбралі і пайшлі да нас.
У нас быў Ів. Ів. Я ўмовіўся зь ім наконт воласу і шчаціны. Будзе а 2-й гадзіне ў панядзелак.
Пайшлі да Кулеўскіх. Там была Раіса, якая ўяўляе сабой “святую нанвность”. Клянчыла ў мяне колькі з Маніных плітаў. Я ажно кіпеў — так не хацеў даваць, але-ж усё-такі выклянчыла. Узяла яна “Lilli Marlen’*1. Каб ёй пуста было, які я быў злы.
Танцавалі, сядзелі, слухалі, елі, гулялі, танцавалі, елі, танцавалі, гулялі, слухалі, пакуль ня леглі спаць.
Крыху пасьмяяліся з Зарыны, але ў гэтым мала сьмеху. Любіць выпіць, як і яе бацька. А як нап’ецца, дык бессаромная да немагчымасьці. Так нельга і яш-чэ раз нельга. Бо распусная і бяз водкі.
10 . Нядзеля. Прачнуліся а 8-й. Адразу пачалі чхаць. Пачакалі да гарбаты і, папіўшы, пайшлі дамоў. Яшчэ ў Кулеўскіх прыкмецілі, што з нашай машынкаю нешта нядобра. Слаўка неяк аддаў яе, пакуль я адносіў пліткі Мані.
Правёў увесь дзень на сваім двары (у сябе і ў Слаўкі). Увечары пераапраналіся ў дзедаву вопрат-ку. Вельмі сьмешна.
47 “Lili Marleen”— нямецкая песня пра каханне, напісаная ў 1915 г., што набыла надзвычайную папулярнасць падчас Другой сусветнай вайны.
Сшытак 1
31
I зноў трэба класьціся спаць.
Каб раніцай бодрым устаць.
Ісьці да сябе на працу (цяжкую).
I за гулянку брацца (пустую).
Р. S. Купіў гэтымі днямі дзьве маленькія лямпачкі па 3 м[аркі]. Думаў, возьме Зарына й шчэ хто. Пакуль што справа безнадзейная. Ляжаць і страх на мяне наводзяць48.
11 . Панядзелак (студзень). Мароз 24° С. Ажно зьвініць. Дроваў не пілавалі. Хадзілі ў Ген. Камі-сарыят па справе абмену аўсвайсаў. Пойдзем ‘шчэ і заўтра.
Мама атрымала на маю “цяжкую працу” пушачку “Vestoi”. Куру з прыемнасьцю. Папа сказаў, каб я ехаў на базу па бульбу і гародніну49. Аднаму немаг-чыма, а Слаўку прасіць нязручна. Паедзем можа заўтра.
Кудраўцаў ня прыйшоў. Ів. Ів. прынёс 1 пучок во-ласу. Васька стаіць па-за брамай і мерзне за загатоўкі.
Зараз пайду да Кулеўскіх адносіць хлеб для Ан. Ів. (на 5 ч.).
Слаўка спаткаў Зарыну. Казала, што будзе нача-ваць у Тарноўскіх і прыйдзе да нас. Паміж іншым, я адчуваю, што згубіў да яе як да дзяўчыны ўсякую па-вагу. Паглядзім, што будзе ўвечары.
Як я адносіў хлеб, то Зарына ўжо ісьці не зьбіра-лася, а стаяла ў халаціку ля печы.
48 “Электрычнасьці ня было ў цэлым горадзе. На Берасьцянскай была керасынавая лямпа” (Вітаўт Кіпель).
49 “Калі бацькі працавалі ў Камісарыяце, то ў іх быў свой “распре-делйтель’’— нейкі склад, дзе выдавалася бульба. Просты сьмертны бульбу купляў на базары. Мы, калі прыехалі з Арла, як бежанцы атрымалі карткі толькі на хлеб’’ (Вітаўт Кіпель).
32
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Прасядзеў вечар у Слаўкі. М. А. гаворыць, што хадзіла даведваода пра нашу школу. Будзе плата па 5 м. у месяц і будзе даваць права паступленьня адра-зу на 3-ці год мэдыцыны. 20-га трэба будзе да 9-ае раніцы зьявіцца ў І-ю больніцу.
12 . Аўторак. Устаў, не пасьпеў нават агледзіцца, пабег у Музэй. Пілавалі дровы. Білетаў не дасталі.
Атрымаў гародніну. К. прыходзіў, калі мяне ня бы-ло. Гадзіньнік становіцца. Сядзеў у Слаўкі. Ів. Ів. прынёс Besen50. Дзіва. Страх. Лес. Самі таксама робім. Доктара няма. Сьмяяліся з Ваські. Спакойнай ночы.
Сяньня 29 студня. Як бачыце, не пісаў ужо даўно. Але, як я і ўпэўніўся, няма ніякае цікавасьці пісаць пра кожны звычайны дзень. Яны ідуць і ідуць бяс-концаю чарадою, і вельмі рэдка бывае прасьвет у цёмных буднях, калі жыцьцё тваё ўзбагаціцца новым уражаньнем, калі падымецца настрой і мімаволі мы пачнем марыць аб чымсьці казачным, трывожным і хвалюючым. Як ясная зорачка ў цёмным небе сярод шэрых хмараў — гэты дзень блішчыць, і аб ім вельмі доўга помнім.
Але даволі глупства.
Нарэшце дачакаліся доктара. A. А. унёс праэкт, каб кожны, узяўшы працу з Музэю, выконваў яе до-ма. Такім чынам я зусім бяз працы сяджу дома ад аўторка, г. зн. ад 26.
Бацька, атрымаўшы 30 пар пальчатак, ледзь не згубіў іх па дарозе. Але знайшоў, здэцца.
A . А. забраў у нас ложка (пазычыў, а не забраў).
3 фэльчарскае школы атрымаў даведку, што залічаны туды вучнем. Школы яшчэ не адчынілі, a
50 Besen (ням.) — мятла.
Сшытак 1
33
патрабуюць грошай за год уперад. Грошы маю, Слаўка аддаў выручку з халтуры — 90 м. Застаўся яшчэ 7 м. вінны. Нарэшце зрабіў падноскі. Аддаў 70 м.
Аднёс Усеваладу адну пальчатку. Вельмі дзякаваў.
Пасьля тае суботы больш наша гоп-кампанія не зьбіралася. Зарына сапсавалася зусім — карова ды й больш нічога.
Гадзіньнік мой стаіць.
1-га ў школу.
Думкі рвуода, ніяк не магу сабраць іх у галаве.
5 сакавіка. Вось ужо месяц прайшоў з тае пары, як я сеў на вучнёўскае крэсла. Ня браўся за алавік, як бачыце, увесь люты. Але-ж пастараюся прыпомніць усё па парадку.
Калі 1-га лютага мы пайшлі ў школу, то высту-піўшая з прамоўкаю д-р Станкевіч51 сказала: “Мэ-блі, якую мы заказалі ў Смалявічах, — няма. Прыдзецца пачакаць да 5-га”. 5-га мэблі ізноў ня было, але ўжо займаліся. Я ўмовіўся з доктарам Гронау52, што прыблізна з месяц хачу павучыцца ў школе, не звальняючыся з музэю, каб ня згубіць та-кога добрага мейсца ў крайнім выпадку. Доктар згодны.
Цяжка прыпомніць усё па парадку. Нейк да нас у групу заходзіў Ермачэнка53. Казаў, нібыта будзе
51 Менскі доктар.
52 Вальтар Гронаў, дырэктар краязнаўчага музея ў Інстэрбургу (сёння Чарняхоўск Калінінградскай вобл. Расіі). У гэтым музеі меліся быць размешчаныя менскія калекцыі.
53 Іван Ермачэнка (1894-1970), грамадскі дзеяч. Ад кастрычніка 1941 г. у Менску, узначальваў Веларускую народную самапомач (БНС). У 1942 г. узначаліў Раду мужоў даверу пры генеральным камісару Веларусі В. Кубэ. Увесну 1943 г. у часе канфлікту СС з цывільнай адміністрацыяй быў зняты з пасадаў і высланы ў Прагу. Ад 1948 г. — на эміграцыі ў ЗША, працаваў лекарам.
34
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
ўрачыстае адчыненьне школы, але мы яго чакаем да сяньняшняга дня. Я ўжо пасьпеў злавіць дзьве тройкі 1. па беларускай дыктоўцы, 2. па кантрольнай матэматыцы. Астатняе пакуль — нядрэнна. Ну і настаўнічкі ў нас — проста дзіва. Хоць можа гэта і непрыгожа, але раскажу аб усіх.
1. Беларус, настаўнік роднае мовы, Рашчэня. На яго лекцыях я мацней, як заўсёды, адчуваю, што ў маіх грудзёх б’ецца беларускае сэрца. Ня думайце, калі ласка, што гэта адбываецца таму, што мой настаўнік патрыёт, шчыры беларус, ведае і можа вы-кладаць родную мову і літаратуру. Зусім наадварот! Ен блытаецца ў фармуліроўках, ня можа правільна напісаць слова “мэтр” (і не яго аднаго, а мусі быць амаль нічога), выкладае суконнаю моваю так, што пад яго гутарку ніякага канспэкту весьці нельга. Характэрна тое, што пытаўся ў мяне: чы не параю я яму вывучаць нямецкую мову? Які-ж зь яго на-стаўнік, калі ён пытаецца і шукае рады ў вучня. Дае гэты бяда-настаўнік прыклады тыпу: Наркамздраў, Наркамасьвета і г. д. Ужо мае дарагія сябры A. А. і Воўка ведаюць аб гэтым. Ведае аб гэтым і Школьны Інспэктарыят і, здаецца, да маёй радасьці, што яго ў хуткім часе выкінуць54.