• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    Влодак Кушаль. Mae сяброўства зь Дзімам Сямёнавым
    17
    зьнішчыў амаль увесь Бэрлін. Мая мама14 й я рашылі ўцякаць на поўдзень, а бацька15 застаўся ў Бэрліне. Мы запрапанавалі Дзіме ехаць з намі, і ён згадзіўся. Нам удалося спыніцца ў невялікім гарадку Амбэрг у Баварыі, дзе мы пражылі спакойна да кан-ца вайны. Нам там пазволілі пасяліцца ў адным пакоі сельскагаспадарчай школы, якая была зачыне-ная на час вайны. 3 намі разам у гэтым пакоі жылі таксама Аўген Каханоўскі16 са сваёй сям'ёй, Мікола
    Напрыканцы 1940-х гг. выехаў у Францыю, жыў і працаваў у Парыжы ў кравецкай майстэрні.
    14	Наталля Арсеннева (у замустве Кушаль. 1903-1997), паэт-ка, перакладчыца, грамадска-культурная дзяячка. Скончыла Віленскую беларускую гімназію. У 1922 г. узяла шлюб з вай-сковым дзеячам Францам Кушалем. У 1940-1941 гт. разам з сынамі Яраславам і Уладзімірам знаходзілася ў высылцы на поўначы Казахстана. У траўні 1941 г. атрымала дазвол вярнуц-ца ў Беларусь. Працавала ў “Веларускай газеце” (1942-1944), перакладала лібрэта для Менскага гарадскога тэатра. Ад лета 1944 г. была ў Нямеччыне, дзе ўдзельнічала ў беларускім куль-турным жыцці ў лагерах DP, выкладала ў Веларускай гімназіі імя Я. Купалы. У 1950 г. пераехала ў ЗША. У 1967 г. пасля смерці нявесткі, Наталлі Куліковіч-Кушаль, разам з мужам пе-рабралася да сына Уладзіміра ў Рочэстар (штат Нью-Ёрк).
    15	Франц Кушаль (1895-1968), вайсковы і грамадскі дзеяч, муж Н. Арсенневай. У 1924-1939 гг. кадравы афіцэр польскага вой-ска. Увосень 1939 г. трапіў у савецкі палон, у красавіку 1941 г. выпуіпчаны пад нагляд НКВД. У 1941-1943 гг. займаў роз-ныя вайсковыя пасады ў Менску: быў кіраўніком афіцэрскіх курсаў, начальнікам штаба Самааховы. У лютым 1944 г. стаў камандзірам Беларускай Краёвай Абароны. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1950 г. выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. У 1967 г. пераехаў з жонкай да сына ў Рочэстар.
    16	Аўген Калубовіч (на эмігр. Каханоўскі, 1912-1987), грамадскі дзеяч, пісьменнік, гісторык. У 1934-1939 гт. выкладаў у Менску і вучыўся ў Менскім педагагічным інстытуце. Пасля працаваў кансультантам-метадыстам у Наркамасветы БССР. 3 пачаткам нямецка-савецкай вайны мабілізаваны ў армію, трапіў у нямецкі палон пад Масквой. Вызваліўшыся, жыў у Менску, кіраваў аддзелам культуры Беларускай Цэнтральнай
    18
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Куліковіч17 зь сям'ёй і Галіна Ганчарэнка18. Калі вай-на скончылася, мы там працягвалі ціханька жыць, каб нас не знайшлі савецкія агенты, якія тады сва-бодна езьдзілі па Нямеччыне й зьбіралі сваіх грамадзянаў. Яны дабраліся й да нас. Мы ўсё-такі іх пераканалі, што мы ўсе польскія грамадзяне, і яны пакінулі нас у супакоі. Раптам, зусім неспадзявана, зьявіўся мой бацька з грузавіком і забраў нас усіх у Рэгенсбург.
    Рады, узначальваў Беларускае культурнае згуртаванне. Пад-час Другога Усебеларускага кангрэса аўтар асноўнага дакладу “Аб канчальным разрыве Беларусі з Масквой і аб уневажненні маскоўскага голасу ў беларускіх справах”, па выніках якога была прынятая рэзалюцыя, якая ў завуаляванай форме абвяш-чала незалежнасць Беларусі. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў беларускай гімназіі ім. Я. Купалы ў Рэгенсбургу. Ад 1947 г. быў кіраўніком Ура-да БНР. Ад 1950 г. жыў у ЗША, спачатку ў Нью-Ёрку, а ад сярэдзіны 1950-х гт. — у Кліўлендзе. Быў адным з лідараў бе-ларускага жыцця ў Кліўлендзе. Аўтар шэрагу прац па гісторыі і культуры Беларусі.
    17	Мікола Куліковіч-Шчаглоў (1891-1969), кампазітар, му-зыка, музыказнаўца, грамадска-культурны дзеяч. Ад 1937 г. працаваў выкладчыкам у Беларускай кансерваторыі. У часе нямецкай акупацыі кіраваў аркестрам у Менскім гарадскім тэатры. Ад студзеня 1944 г. — кіраўнік музычнага аддзела пры БЦР. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне ў 1947 г. арганізаваў Беларускі тэатр эстрады, які гастраляваў па лаге-рах DP. У 1950 г. выехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, дзе кіраваў хорам. Пазней перабраўся ў Кліўленд, а ад 1959 г. жыў у Чыкага і кіраваў хорам беларускай грэка-каталіцкай царквы Хрыста-Збаўцы. Аўтар шэрагу музыказнаўчых публікацый.
    18	Галіна Ганчарэнка (нар. 1930, Бабруйск), перакладчыца, супрацоўніца радыё “Свабода”. Бацькі былі рэпрэсаваныя (у 1937 г. бацька расстраляны, маці праз год высланая ў Сібір). У 1944 г. выехала на эміграцыю разам са сваёй апякункай — вядомай спявачкай Барбарай Вержбаловіч. Скончыла Белару-скую гімназію імя Я. Купалы ў Міхельсдорфе (1948), факультэт раманскіх моваў універсітэта горада Нью-Ёрк (1954). Працава-ла перакладчыцай у ААН, затым пераехала ў Мюнхен, дзе пра-цавала на радыё “Свабода”.
    Влодак Кушаль. Маё сяброўства зь Дзімам Сямёнавым
    19
    У Рэгенсбургу быў лягер для ўцекачоў з усходняй Эўропы. Нас пасялілі ў адным зь ідэнтычных пасё-лачных домікаў. Мая сям'я й Дзіма жылі наверсе, a Янка Станкевіч19 зь сям’ёй зьнізу. У гэтым жа лягеры жыла сям'я Заруцкіх з дачкой Шурай. Ці думаў Дзіма тады, што калісьці яна будзе ягонай жонкай?20
    Я й Дзіма запісаліся ва ўкраінскаю гімназію, і празь якіх шэсьць месяцаў мы атрымалі дыплёмы. Я кінуўся шукаць унівэрсытэт, каб далей вучыцца. На маё шчасьце, у Мюнхэне UNRRA адчыніла вышэй-шую школу для “нашага брата”. Там ужо было шмат беларусаў, і я да іх далучыўся. Дзіма не захацеў
    19	Янка Станкевіч (1891-1976), грамадскі дзеяч, мовазнавец, журналіст. Падчас нямецкай акупацыі ўваходзіў у склад Цэнтралі БНС, займаўся адукацыйнымі праектамі (школь-ніцтва, выдавецтва). У 1944 г. перабраўся да сям’і ў Прагу. У паваеннай Нямеччыне настаўнічаў у беларускіх лагерах, выкладаў у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. Стварыў Крывіцкае навуковае таварыства імя Пранціша Скарыны. У 1949 г. выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку, пазней у Нью-Джэрсі. Аўтар шэрагу навуковых і навукова-папулярных прац, дзясяткаў артыкулаў, першага поўнага перакладу Бібліі (су-польна з М. Гітліным). Супрацоўнічаў з Інстытутам вывучэння СССР у Мюнхене, пры якім быў выдадзены шэраг ягоных прац.
    20	Аляксандра (Шура) Сямёнава (дзяв. Заруцкая, 03.10.1921— 11.09.2011), жонка Дзмітрыя Сямёнава. Паходзіла са Стоўпцаў. Сям’я Заруцкіх выехала з Беларусі ў 1944 г. Шура скончыла Бе-ларускую гімназію імя Я. Купалы ў Міхельсдорфе ў Заходняй Нямеччыне ў 1946 г., выйшла замуж за Дз. Сямёнава. У ЗІПА да выхаду на пенсію працавала ў біялагічнай лабараторыі Рат-герскага ўніверсітэта недалёка ад месца жыхарства ў г. Эдысан каля Нью-Брансвіка. Была актыўнай прыхаджанкай царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Гайленд-Парку. Удзельнічала ў беларускім культурным жыцці, этнічным руху штату Нью-Джэрсі, беларускіх мастацкіх выставах і паказах народнага адзення. Слядамі бацькоў пайіпла дачка Раіна, удзельніца вя-домага танцавальнага гуртка “Васількі”.
    20
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    ехаць са мной. Магчыма, што ён меў другія пляны. На жаль, наш унівэрстытэт зачыніўся, і мы ўсе кінуліся шукаць другіх школаў. Мне ўдалося паступіць у вышэйшую тэхнічную школу ў гор. Карльсруэ.
    Аднаго дня я атрымаў ліст ад Дзімы, у якім ён папрасіў мяне быць у яго за шафэра. Я згадзіўся й паехаў да яго ў Рэгенсбург. Пасьля вясельля мы рэд-ка зь ім сустракаліся. Апошні раз у Нямеччыне я яго бачыў, калі ён з Шурай прыехаў у госьці да мяне ў Карльсруэ. Хутка пасьля гэтага мае бацькі і я атрымалі афідэвіты й паплылі ў Амэрыку.
    Пасьля таго, як Сямёнавы таксама перабраліся ў Амэрыку й пасяліліся ў Нью Джэрзі, мы спатыкаліся рэдка. У іх нарадзілася дачка Раіна, і мы зь Верай Заруцкай21 былі хроснымі бацькамі. Пару разоў мы былі ў гасьцях у іх у Нью Джэрзі, і яны ў нас у Ро-чэстары, пару разоў нават езьдзілі разам на вакацыі. Шура не сьпяшалася інфармаваць мяне пра стан здароўя Дзімы, калі ён пачаў хварэць, так што я на-ват ня быў на ягоных паховінах.
    21 Вера Заруцкая — жонка брата Шуры, Міці Заруцкага.
    Дзьмітры Сямёнаў
    ДЗЁНЬНІК
    1943-1947
    Сшытак 1
    Дзёньнік Д. А. Сямёнава, пачаты 1.1.43, скончаны 24.4.43.
    I той, хто пажадае знайсьці тут — у гэтым сшытку, цікавыя перажываньні нейкага юнака — знойдзе толькі апісаньне шэрых дзён суровага ваеннага існаваньня.
    Тут — столькі дробязей, ня стоячых сапраўднага чалавека, столькі гразі, бруду, што кожны, хто акра-мя мяне прачытае гэтыя старонкі, уявіць аўтара зусім, пэўна, не такім, які ён намаляваны на воклад-цы22, але вайна ёсьць вайна.
    1	студня. Учора сустракалі Новы Год у Кулеўскіх. Было даволі весела. Пазнаёміўся з сяброўкаю Зарыны — Тамараю. У карты са Слаўкаю гулялі ма-ла, бо яны вельмі хутка абрыдлі. Але-ж я выйграў 200 марак23. Шайкоўскія гулялі занадта азартна (я думаю, што яны гуляюць толькі дзеля таго, каб
    22 На вокладцы сшытка бачныя сляды ад некалі прымацаванага партрэта, але самога малюнка не захавалася. Застаўся толькі подпіс: “Малявала Галіна Зіер падчас працы ў Музэі".
    23 "200 марак — сума немалая! Цыгарэты Vesta тады каштавалі 50марак, махорка “самасейка”— 25, сахарын — 10 таблетак на марку; пачак “савецкай" соды — 50 марак, бутэлька самагонкі, ад сівухі да першака — 200-600 марак” (Вітаўт Кіпель).
    22
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    выйграць). A. С. хутка захмялеў ад паскуднай гарэлкі і зрабіўся дырыгентам (“Лучше песню спой, Валечка”). М. I. у картах крыху махлюе, аднекуль выпарала валета чырвей, у той час як ня было ніводнае собскае карты. Мы — моладзь — сядзелі амаль што ўвесь час у Зарыніным пакоі. Перапрабавалі шмат гульняў, але ніводная не спада-балася. Такім чынам дасядзелі да 6-й гадзіны і пайшлі дадому. Наогул было добра і вельмі проста, што найбольш за ўсё падабаецца (Зарына стры-мліваецца перад Тамарай). Забыўся напісаць, што бачыў М. Ф. Ен выглядае значна лепш, але плача, як дурное дзіцянё.
    Сёньня прыйшоў да мяне Ігар. Я яго ўжо даўно ня бачыў. Здаецца, ён крышку патлусьцеў.
    Настрой маю ўвесь час дрэнны. Сьвята на-дыходзіць, а мне 5-га трэба брацца за працу. А я да гэтага часу ў доктаравыя карткі нават і не зірнуў24.
    3 грашыма дрэнь справа. Маю 80 м., але-ж вельмі хочацца зрабіць падноскі на боты, а гэта возьме амаль што ўсе грошы. Нават няма чаго курыць.
    Увечары прыйшлі Зарына з Наташай. Зарына ха-цела вярцець сподачак25, але ня было ніякага на-строю, і Слаўка рагатаў, як мог. Сподачак нават не крануўся з мейсца.
    2	студня. Дзень прайшоў звычайна. Раніцою прыходзіла цыганка (Давай, молодой, погадаю). Я яе ў хату не пусьціў і гадаць адмовіўся26. Па абедзе ў