Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
2. Гісторык, Валасэвіч. Гаворыць, старэнькі, ужо рыпячым голасам. На кожнай лекцыі пытаецца, ці не здабыў хто Пічэты55 (г. зн. падручнік)56. За гэта яго
54 “Нацыянальная “бдйтельность” заходзіла задалёка!” (Вітаўт Кіпель).
55 Уладзімір Пічэта (1878-1947), гісторык, педагог, першы рэк-тар БДУ.
56 Могуць мецца на ўвазе некалькі кніг Уладзіміра Пічэты. Напрыклад, “Ясторня Лнтовского государства до Лю-блпнской уннн” (Вільно, 1921), “йсторнческне судьбы Западной Укранны н Западной Белорусснн” (Москва, 1939), або ‘Тісторыя Беларусі” (Ч. 1. Масква-Ленінград, 1921).
Сшытак 1
35
й празвалі Пічэтаю. Гаворыць “обіцепонятною” мо-ваю. У канспэктах блытаецца, і тое, што павінна ста-яць у пачатку, ставіць у канцы.
3. Лаціністы. Нікіфараў. Старэнькі таксама чала-век. Выкладаў яшчэ лаціну ў духоўнай сэмінарыі ў Менску. Ведае Кулеўскага. Mae ўсе залатыя зубы і шэпелявіць. Просіць выбачэньня, што вымушаны га-варыць па-беларуску, а не па-расейску. Гоніць сваю лаціну ў хвост і ў грыву. Ледзь-ледзь пасьпяваем. Залішне ветлівы. Выклікае вучня: “Дазвольце, калі ласка, з вамі пагутарыць”.
4. Матэматык. Прозьвішча ня ведаю. Высокі, паджары чалавек. Матэматыку ведае вельмі добра. Mae цудоўны почарк.
5. Фізык. Праф. Анішчанка. Любіць вайсковую дысцыпліну. Прымушае ўсіх стаяць па хв. 5. Гаво-рыць “обіцепонятно”, дарма што прафэсар. Але адзнакі ставіць добрыя.
6. Геаграфія. Жанчына, прозьвішча ня ведаю. He гаворыць, а сьпявае калыханку. А-а-а, а-а-а, а-а-а-а57.
7. Хэмія. Жанчына, таксама ня ведаю прозьвііпча. Здаецца, нядрэнны чалавек. Гаворыць “обіцепонятно”.
8. Нямецкая мова. Зусім дзяўчынка. Здаецца, 19 гадоў мае. Мову ведае добра, бо займалася ў Арцы-мовіч. Сябруе з дзяўчатамі з нашае-ж групы. Займаецца сама ў 3-й групе.
Наогул, школу сваю люблю й вельмі за яе хварэю.
Цяпер крыху аб асабістым жыцьці. У групе ёсьць колькі прыгожых дзяўчат. Мне вельмі падабаецца адна зь іх, Ірына Пархімчына. Першы раз у жыцьці
“Найбольш у школах карысталіся Ігнатоўскім. Пра Пічэту чую першы раз” (Вітаўт Кіпель).
57 “Магчыма, Барнавіцкая. Гаварыла нарасьпеў. Прафэсыйны ге-ограф" (Вітаўт Кіпель).
36
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
зрабіў, мусі быць, дурасьць, напісаў ёй ліст. Пэўня, я зайшоў далёка, бо ніколі ня думаў, што мною яна будзе так памыкаць. Увесь час гавару зь ёю пад па-грозаю таго, што яна на мяне пакрыўдзіцца. Учора я напісаў ёй пісульку: калі цябе нашыя, хоць і кепскія, адносіны даражэй за нейкую пісаніну (а яна выму-шае мяне ўвесь час пісаць што-небудзь цікавае), то можаш крыўдзіцца, колькі пажадаеш.
Ваня П. мае больш, як мне здаецца, прыяцельскія адносіны з другою дзяўчынаю, Адаю Жарскаю. Гэта дачка загадчыка Аддзела Культуры і Асьветы58. Зарына-ж вешаецца яму на шыю. Калі ўжо перай-шоў я да Зарыны, то буду казаць аб ёй і далей. Яна, халера, проста кумка ды такое трапло, якога сьвет ня бачыў. Разводзіць на мяне плёткі і са мною не гаво-рыць нават. Проста так хочацца зьбіць яе ў кроў, каб была навука. Слаўка выконвае ролю лістаносца і пе-радае пісулькі ад мяне і ад Ванькі. Зарына чымсь абразіла Ваньку і ўвесь час хоча зь ім памірыцца. Слаўка нечакана ўлез у Алін дзёньнік, але што там вычытаў, не гаворыць. Я і не цікаўлюся. Кажа, што даволі моцныя рэчы. На лекцыях у школе ўвесь час перадаем пісулькі, ды так, што да канца 6-ае лекцыі ўся падлога проста белая.
Займаюся ў Арцымовіч. Дае якія-ніякія веды. Час у яе праходзіць так прыемна, што проста адпа-чываеш.
58 Платон Жарскі (1901-1945), філолаг, грамадскі дзеяч. Арыштаваны ГПУ БССР у 1930 г. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у гарадской адміністрацыі, быў загадчыкам школь-нага аддзела гарадской управы. Уваходзіў у Беларускае на-вуковае таварыства (намеснік старшыні). Распрацаваў праект адкрыцця за немцамі Беларускага ўніверсітэта. Падчас Дру-гога Усебеларускага кангрэса — старшыня мандатнай камісіі. Застаўся ў Менску, дзе быў павешаны ў 1945 г.
Сшытак 1
37
Канчаткова скончыў справы з Музэем. У глыбіні душы вельмі шкадую аб гэтым. Але сардэчныя адносіны да мяне з боку маіх дарагіх сяброў мяне су-пакойваюць. Ніколі не забуду словаў Караля: “I калі ў жыцьці тваім будзе што-небудзь цяжкое, звара-чайся да нас, і мы чым толькі будзе магчыма, дапаможам”.
У заканчэньне скажу, што ўзяўся за дзёньнік толькі таму, што хворы і ў школу не пайшоў. На лож-ку побач са мною сядзіць Слаўка і зубрыць лаціну.
Яшчэ крышачку.
Вельмі часта хаджу ў тэатар і ў кіно. Мама бур-чыць, і я ёй спачуваю, яна, бедная, хвалюецца за мя-не. Але-ж і я не магу так сумна жыць. Быў на прэм’еры “Лясное возера”59. Білеты мне здабылі, як і на другую прэм’еру — “На Антокалі”60 — мае сябры. На “На Антокалі” здабылі для мяне нават два білеты,
59 “Неяк у гэтым часе да мяне зьвярнуліся з прапановай напісаць лібрэта да новае опэры, якая мелася быць пастаўленая ў на-шым тэатры. Працаўнік аддзелу Мастацтва пры гарадзкім Камісарыяце сп. Ільлінскі, чалавек вельмі несымпатычны, але які знаўся на мастацтве, так схарактыразаваў мне тое, чаго ад мяне вымагалася: “Лібрзта опэры, — казаў ён, — павінна быць пабудаванае на рамантычным каханьні з трагічным эпілёгам. Нават сэнтымэнтальнасьць тут не зашкодзіць". Вось я й занялася рамантьічна-сэнтььмэнтальнымі плянамі. Пасьля доўгіх хістаньняў я наважылася ўзяць за сюжэт опэры маё “Лясное возера"з цыклю “Зачараваны кут”у зборніку “Пад сінім небам". У тварэньні опэры брала ўдзел блізу ўся рэдак-цыя, бо калі лібрэта было скончанае, прынятае, і пісаньне музыкі даручанае кампазытару М. Шчаглову, кожны крок на-перад, кожная новая арыя праслухоўвалася і абмяркоўвалася ў нашым рэдакцыйным пакоі. Я-ж проста не магла дачакацца кожнага новага акту! Упершыню я чула свае радкі жывымі, зьвязанымі з мэлёдыяй" (Арсеньнева, Натальля. Аўтабіяграфічны нарыс // Юрэвіч, Л. Беларуская мэмуарысты-ка на эміграцыі. Нью Ёрк, 1999. С. 242-243).
611 “На Антокалі” — п’еса Ф. Аляхновіча.
38
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
і я запрасіў Іру. Яна якаясьці асаблівая. Пэўна, і ў гэтым пераконаны, — дзяўчынка з характарам. Але характар мае дрэнны. “Антокаль” — вясёлая камэ-дыя, пастаўленая ў Менску як апэрэта, мне спадаба-лася. Дзеля-ж Іры — яна завясёлая. Ёй падабаюцца больш драмы.
Зусім іншая справа “Лясное возера”. Як да першае беларускае гістарычнае опэры да яе трэба адносіцца добра, але ў ёй шмат недахопаў. Вельмі ўжо яна ма-натонная. Музыка ў асноўным добрая, але расьцяг-нута на 4-ы дзеі тое, што можна паказаць у 2-х. Дырыгент і кампазытар — Шчаглоў. Лібрэта Н. Арсеньневай. Пазнаёмілі мае сябры мяне з Катка-вічанкаю (здаецца, Вэра61). Яна — сястра Анэлькі62, тая, зь якою пазнаёміўся яшчэ ў Музэі, і займаецца ў нашай школе. Сапраўдная беларуска і прыемная дзяўчына63.
Бачыў у тэатры Маню С. Яна была зь нейкім нем-цам64. Пахудала яшчэ боляй. Вельмі запрашала да
я Вераніка Катковіч (у замужжы Клентак. нар. 1918), дзяячка СБМ. Намесніца кіраўніцы СБМ Надзеі Абрамавай і кіраўніца юначак у Менску. У 1944 г. выехала ў Нямеччыну. Была кіраўніцай дзявочага лагера ў Дэсаў. Пасля капітуляцьгі праца-вала ў Польскай вайсковай місіі ў Берліне. У 1948 г. выехала ў Полыпчу, жыла ва Уроцлаве, дзе ў 1949 г. была арыштаваная і дэпартаваная ў СССР. Адбывала пакаранне ў Кінгірскім лаге-ры. Па вызваленні ў 1956 г. вярнулася ва Уроцлаў.
62 Анеля Катковіч (1914-1982), грамадская дзяячка. Падчас ня-мецкай акупацыі працавала перакладчыцай у Менскай гарад-ской управе. Улетку 1944 г. выехала ў Нямеччыну. Пасля капітуляцыі працавала ў Польскай вайсковай місіі ў Берліне. У 1949 г. была адазваная ў Полыпчу, дзе арыштаваная і асуджа-ная да 10 гадоў лагераў. Пасля вызвалення вярнулася ў Полыпчу. Жыла ў Варшаве.
63 Больш падрабязна пра сясцёр Каткавічанак гл.: Катковіч, Анеля, Катковіч-Клентак, Вэраніка. Успаміны. Беласток: Беларускае Гістарычнае Таварыства, 1999. — 142 с.
64 “Зь немцамі хадзіла няшмат нашых дзяўчат " (Вітаўг Кіпель).
Сшытак 1
39
сябе, але я ніяк не магу выбраць часу, бо заняткі ў школе ідуць занадта шпарка, і трэба рыхтавацца.
Навучыўся я танцаваць танго.
Ну, на сяньня ўжо хопіць. Дзякуючы вольнаму дню, за які я нагнаў кінутае, буду пісаць кожны дзень.
Напэўна, гэты дзень ніколі ня скончыцца. I я яшчэ раз вяртаюся да гэтага сшытка. А палове чацьвёртай прыйшоў Валодзя П. і прынёс ліст ад Іры. Яна, бед-ная, таксама, як і я, ляжыць у ложку. Але як зьмяніўся настрой і адносіны да мяне пасьля тае пісулькі. Нават, чаго яшчэ ніколі ня было, называе мяне “Мйлый”. Адказ даў тут-жаж. Пераслаў яшчэ кнігу “Девятый вал” Данілеўскага68. Няхай чытае.
[закрэслена, нечытэльна].
6 сакавіка. Думаў, што пайду ў школу, але-ж не, тэм-пература ўчора была, пэўна, даволі высокая. Сяньня прымушаны сядзець удома. Заснуў учора нечакана, нават і чаю ня піў. Зараз пачаў пераглядаць свае даку-манты. Перачытаў лісты Антонія. Дарагі мой сябра. Дзе ён, што зь ім? 3 фотаздымку глядзяць на мяне яго блакітныя вочы. Каб ён мог мяне пачуць, я-б расказаў яму на яго мове аб сваім жыцьці-быцьці; ужо столькі часу прайшло, як я атрымаў ад яго апошні ліст.
Другія людзі, каму гаварыў я аб ім, кажуць: ‘‘ён ня быў тваім Freund’aM66, а толькі Bekannter67”, але гэ-та ня так. Ён мой найлепшы Freund'.
Ад няма чаго рабіць зьявілася думка пералічыць усе фільмы, якія я бачыў у “Беларускім Кіне”. Паспрабую: “Апошняя рунда”, “Стрэлы ў ночы”, “Яго найлепшы сябра”, “Зорка з Рыо”, “Вясёлыя бадзяжкі”,
65 Рыгор Данілеўскі (1829-1890), украінскі і расійскі пісьменнік.
66 Freund (ням.) — сябра.
67 Bekannter (ням.) — знаёмы.
40
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
“Лёрды і лекаі”, “Сем гадоў няўдачы”, “Опэрэта”, “Кельнэрка Ганна”, “Рай халасьцякоў”, “Венскія мэлёдыі”, “Цірольскія розы”, “Кора Тэррі”, “Мужчыны павінны быць такімі”, “Наша паненка — доктар”. Здаецца, усё. He, яшчэ “Масква—Шанхай”. Найбольш мне спадабаліся зь іх “Кэльнерка Ганна” і “Опэрэта”. Лічу нядрэннымі ўсе астатнія, за выклю-чэньнем “Kora Terri”, “Manner mussen so sein”, “Stern von Rio”, “Siben Jahre Rech”6*.
У Беларускім Тэатры за ўвесь час глядзеў і слухаў: “Яўген Анегін”, “Кармэн”, “Вясельле Фігаро”, “На Купальле”, “Лясное Возера”, “Пінская шляхта”, “Прымакі”, “Зьбянтэжаны Саўка”, “Здрада і кахань-не”, “Лекар мімаволі”, “Хітрая гаспадыня”, “Затонуты звон”, “На Антокалі”, “Нора”. Мусіць, усё, ведаю, што бачыў увесь рэпэртуар, за выключэньнем “Пан Міністар” і “Цыганскі барон”. Зато я бачыў тое, чаго ніхто ня бачыў: гэнэральную рэпэтыцыю “Кастусь Каліноўскі”69. Акрамя ўсяго гэтага слухаў безьліч канцэртаў.