Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
•err*;
Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”
Дзмітры Сямёнаў. Міхельсдорф. Сакавік 1947 г.
Дзмітры Сямёнаў
ДЗЁННІК
1943-1947
Мінск «Медысонт» 2012
УДК 94(476)
ББК 63.3(4Бен)
С99
Серыя заснавана ў 1999 годзе
Навуковы рэдактар Наталля Гардзіенка, кандыдат гістарычных навук Рэцэнзенты: Мальдзіс А.І., доктар філалагічных навук; Грыбоўскі Ю.В., кандыдат гістарычных навук Падрыхтоўка да друку і прадмова Лявон Юрэвіч Каментары: Вітаўт Кіпель, Лявон Юрэвіч, Наталля Гардзіенка
Сямёнаў, Дз.
С99 Дзённік. 1943-1647 / Дзмітры Сямёнаў. — Мінск : Медысонт, 2012. — 334 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд», 23).
ISBN 978-985-6982-68-5
“Дзённік” Дзмітрыя Сямёнава з’яўляецца ўнікальным да-кументам, у якім адлюстраваны светапогляд падлетка, яго жыццё ў складаныя гады акупацьгі ды бежанства ў Нямеччыне. У сістэматычных запісах 1943—1947 гг. вачыма хлопца мож-на ўбачыць як значныя гістарьтчныя падзеі, гэтак і асаблівасці штодзённасці ў ваенным Менску, Берліне, лагерах для працоў-ных ды перамешчаных асобаў. Дапоўнены здымкамі з сямей-пага архіва Сямёнавых аповед будзе цікавы і для прафесійных навукоўцаў, і для аматараў беларускай гісторыі. У выданні част-кова захаваны арыгінальны правапіс дзённіка як літаратурнага помніка эпохі.
УДК 94(476)
ББК 63.3(4Бен)
ISBN 978-985-6982-68-5 © Сямёнаў Дз„ 2012
© Беларускі Гістарычны Агляд, 2012
© Выданне на беларускай мове,
афармленне. ТАА «Медысонт», 2012
Прадмова
У менскай “Беларускай газеце” ці берлінскай “Раніцы” адбіткі тагачаснага ваеннага, падакупа-цыйнага, а ўсё ж такі беларускага жыцця — і побы-тавага, і культурнага — трэба шукаць не ў ар-тыкулах-прасцірадлах на першых бачынах, а ў калейдаскопе паведамленняў-карацелек, абвестак, лістоў у рэдакцыю на бачынах апошніх:
“Кожны собсьнік вэлёсыпэдаў абавязаны на праця-гу лютага месяца 1944 г. заявіць свой вэлёсыпэд і атрымаць на 1944 г. адпаведны нумар і пасьведчань-не аб дазволе. Калі вэлёсыпэд будзе ўжывацца бяз заяўкі, ён будзе канфіскаваны. Пры заўяцы патрэб-на ведаць марку і фабрычны нумар вэлёсыпэду. Рэгістрацыя вытвараецца ў памешчаньні Ака-мулятарнай Майстроўні — Нова-Мясьніцкая, 20”.
“Паважаны спадару рэдактару! Прашу Вас дазволіць мне праз Вашую газэту выказаць глыбо-кую падзяку ўсім тым, хто ўзяў шчыры ўдзел у пахаваньні мае маці Бэнігны Луцэвіч. Ганна Луцэвіч”.
“Увага! Выййіаў з друку і ёсьць у прадажы ў боль-шай колькасьці невялікі нямецка-беларускі слоўнік, апрацаваны Гансам Лёе. Слоўнік гэты мае 50 бало-нак друку і можа служыць як даігаможнік асабліва для работнікаў сельскае гаспадаркі”.
“Купляем андаракі (беларускія спадніцы). Даведацца ў сакратарыяце “Беларускае газэты” вул. Рагнеды (был. Рэвалюцыйная), 2”.
«Менскія вечарыны. Кажную другую нядзелю Менская Краёвая Радыёстанцыя будзе ладзіць 2-х гадзінны вясёлы і разнастайны канцэрт для
6
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
беларускіх слухачоў пад назовам “Менскія вечарыны” ў часе ад 15 да 17 гадзіны. Першая вечарына адбу-дзецца ў нядзелю 13 лютага. Добры настрой, веся-лосьць, цікавы і разнастайны зьмест, трохі мрояў, трохі сьмеху — усё гэтае ўвойдзе ў праграму вечарынаў. Беларускія слухачы! Слухайце нашыя канцэрты “Менскія вечарыны”!»
Сярод падобных у нумары 38/200 “Раніцы” ад 17 верасня 1944 г. было змешчана наступнае:
“Беларускі Гістарычны Музэй. Беларускі Гіста-рычны Музэй з Менску быў вывезены спачатку ў го-pad Інстэрбург (Усходнія Прусыі), а затым у вёску Гэхштэдт каля Ульму на Дунаю.
Беларускія бібліятэкі. Шэраг беларускіх біблі-ятэчных фондаў перавезены ў Рацібор. На жаль, беларускія бібліятэкі знаходзяцца ў агульнай масе з іншымі бібліятэкамі, бо беларускага апрычонага ад-дзелу пакуль што яшчэ ня створана.
Архіў Беларускай Акадэміі Навук. Частка архіву Беларускае Акадэміі Навук вывезеная ў горад Ра-цібор, дзе над разборкаю дакумэнтаў часова працуе адзін з маладых беларускіх навукоўцаў. Лёс рэшты архіву яшчэ невядомы”.
Вось жа гэты малады навуковец і ёсць аўтарам дзённіка, які шаноўны чытач трымае ў сваіх руках.
3 невялікага некралогу ў газеце “Беларус”1 давед-ваемся, што нарадзіўся Дзмітры Сямёнаў 11 чэрвеня 1926 г. у Менску. Ягоныя бацькі, Аляксандр і Алёна з Турцэвічаў, былі эканамістамі з вышэйшаю асветаю.
Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў фельчар-скай школе і працаваў у Краязнаўчым (Гістарычным) музеі (пад кіраўніцтвам Антона Шукелойця).
1 Сьв. памяці Дзьмітры Сямёнаў // Беларус. №306—307.
Лістапад — сьнежань 1982. С. 6.
Лявон Юрэвіч. Прадмова
7
У Амерыцы вывучаў паліталогію ў Ратгерскім універсітэце, штат Нью-Джэрсі (але ж працаваў хімікам).
Памёр 29 верасня 1982 г.
Па-за тэкстам некралога застаўся выезд Дзмітрыя Сямёнава разам з сябрамі (і не сябрамі) Рады БЦР у Берлін, ягонае жыццё ў нямецкім лагеры Біраў, a пасля заканчэння вайны — у беларускіх лагерах DP, праца ў скаўтынгу, дапамога Антону Адамовічу ў выданні “Ведамак”. Пра ўсё гэта расказваецца ў дзённіку.
Дасведчанаму чытачу збольшага вядомыя гэтыя падзеі, не ў апошнюю чаргу дзякуючы ўспамінам ста-рэйшых ад Сямёнава дзеячаў-эмігрантаў: Яўхіма Кіпеля, Леаніда Галяка, Наталлі Арсенневай ды не-каторых іншых. Таму значнасць дзённіка палягае не толькі ў данясенні да нас новых звестак з гісторыі жыцця ў Беларусі і беларусаў у 1943—1947 гг., але і ў адлюстраванні нутранага, псіхалагічнага свету пад-летка; у дэманстраванні, як падзеі ваеннага часу адбіваліся ў свядомасці юнака.
Толькі было б памылковым сцвярджаць, што дзён-нік не захоўвае нічога новага. Дзе яіпчэ, у якой мему-арнай крыніцы можна знайсці пералік рэпертуару Менскага тэатру або назвы нямецкіх фільмаў, што дэманстраваліся ў Soldatenkino ў беларускай сталіцы? Ёсць нават блізу сенсацыйныя запісы, да-тычныя працы ў Музеі, эвакуацыі экспанатаў — як піша сам Сямёнаў, “службовая таямніца”.
Нястомны паглынальнік кніг (дый наогул аматар прыгожага пісьменства; у скаўцкіх часопісах, у “Ведамках” друкаваўся пад псеўданімам Зміцер Алесіч), аўтар занатоўваў назвы прачытанага, што знаходзіў у Менску, а пазней у лагерах, тым самым захаваўшы найцікавейшы матэрыял для аналізу культуры чытання тых часоў.
8
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
I, зразумела, надзвычайная каштоўнасць дакумен-та ў фіксацыі побытавага, штодзённага жыцця мен-скага нацыянальна-мяшчанскага асяроддзя, пачы-наючы ад старонак, напісаных у бацькоўскай хаце (Плошча Свабоды, дом № 35, кватэра 4) да нататак часоў лагераў у Нямеччыне. Як напісаў аўтар іншага дзённіка, “Запісак эмігранта” (або “Дзённіка Ів. Ів. Чужанінава”), ён жа адзін з герояў дзённіка Сямёнава — Лявон Савёнак, “«Запіскі» часта рысу-юць драбніцы штодзённага жыцьця, а з драбніцаў гэтых фактычна й складваецца само жыцьцё. Калі ж узяць на ўвагу, што гэтыя драбніцы натаваліся беспасярэдне з самога жыцьця ў часох ваеннае за-вірухі, калі кажны чалавек найчасьцей бывае без цывілізаванае маскі, дык яны могуць больш праўдзіва схарактарызаваць чалавечую натуру і ад-люстраваць сапраўднага чалавека не ў сьвяточным гарнітуры, а ў ягонай штодзённай вопратцы. [...] Прашу прабачэньня ў шаноўных чытачоў, што ў сувязі з гэтым паасобныя мясьціны запісак могуць здавацца занадта падрабязнымі й цікавымі хіба толькі для гісторыкаў”2.
“Дзённік Чужанінава”, як вядома, мастацкі твор, у адрозненне ад дзённіка Сямёнава — гістарычнага дакумента. Але думкі, паводзіны, развагі герояў гэ-тых двух дзённікаў часам настолькі падобныя, што “бывае складана вызначыць — узнаўляе літаратура тую ці іншую побытавую з’яву ці наадварот — гэта побытавая з’ява ёсць пранікненнем у жыццё літаратурных шаблонаў”\ Супадзенне адбываецца часам нават на стылёвым узроўні.
2 Савёнак, Лявон. Запіскі Эмігранта // Каханы горад. Мінск, 2006. С. 74.
3 Томашевскнй, Б. В. Лнтература н бнографня // Кннга н револю-цня. 1923. №4/28. С. 7.
Лявон Юрэвіч. Прадмова
9
Да прыкладу прывяду дзве цытаты.
3 дзённіка Сямёнава: “Настрой маем дось добры, хоць цэлы час мучае неспакой за будучыню. “Хоць бы якая-небудзь вайнішка”, — кажа наш інжынэр”; ‘‘Молатаў вылецеў у Сан-Францыска. Божа! Дай вайну! Няхай палятуць у пекла бальшавікі”.
3 “Дзённіка Чужанінава”: “Гаварылі пра вайну: што такое вайна, чаму яна, як яно ўрэійце будзе. Тут кажны бараніў сваё. Адзін, прыкладам, выступіў і сказаў, што вайна гэта ёсьць вайна, і хоць яна рэч непажаданая, але ваяваць усё ж трэ-ба. Другі хваліўся, што ён таксама ваяваў бы, але яму бараніць няма чаго. Трэці, наадварот, націскаў на тое, што вайна — рэч надта патрэбная, але ва-яваць ня трэба. Некаторыя казалі, што ігасьля вайны будзе толькі так, а іншыя, наадварот, што будзе толькі гэтак. Разнабою было шмат. Але ўрэшце бальшыня пагадзілася на тым, што можа быць і так, а можа быць і гэтак. Асабліва ўпорыста выступаў супроць вайны адзін нейкі ні то прафэсар, ні то рахункавод — за пылам не разь-бярэш. Ен на абарону свае тэорыі выцяг і Талстога, і Дыягена, і яшчэ тузін іншых філёзафаў. Тут ня вытрываў і я.
— Выбачайце, грамадзянін пацыфісты, вайна — рэч конча патрэбная, без вайны нельга, бо яна асьвя-жае, яна ачышчае чалавецтва. Вайна — гэта сьмерць, а сьмерць родзіць жыцьцё”'.
Аўтарамі — знакамітым сталічным фельетані-стам, сябрам Янкі Купалы Лявонам Савёнкам і школьнікам Дзмітрыем Сямёнавым — натуральна, кіравалі розныя памкненні да стварэння сваіх дзённікаў. Але разам з тым яны абодва міжволі
Савёнак, Лявон. Запіскі эмігранта П Каханы горад... С. 75.
10
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
адбілі характэрную дэталь культуры таго часу: больш-менш паслядоўнае падзённае запісванне для сябе здарэнняў жыцця.
Сямёнаў згадвае сваіх сябровак, якія таксама вя-дуць дзённікі і нават даюць іх чытаць адно аднаму, інтымныя, кампраметуючыя, напісаныя быццам вы-ключна для сябе, але, выходзіць атрымоўваецца, з патаемным жаданнем быць зведанымі, пачутымі, зразуметымі. Дый сам Сямёнаў звяртаецца да маг-чымага чытача (“Чы не знаходзіш Ты, Чытачу, што я вар’яцею?”) і дае яго чытаць каханай дзяўчыне, што набліжае дзённік, насуперак наяўнай традыцыі, не да ўспамінаў, а да эпісталярыю.
Шэсць сшыткаў, якія мо не надта карэктна можна назваць “вучнёўскімі”, запоўненыя — адзін да самай апошняй старонкі, а другі толькі да сярэдзіны — запісамі, зробленымі алавіком і атрамантам, варта было б акрэсліць і іншым жанрам — травелогам, бо гарады і мястэчкі — Менск, Берлін, Амберг, Міхель-сдорф з’яўляюцца для аўтара такімі самымі героямі, як і людзі, спатканыя ў падарожжы.