• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    24 Маюцца на ўвазе карткі з апісаннем музейных экспанатаў.
    25 Маецца на ўвазе спірытычны сеанс, калі з дапамогаю сподачка і паперы, на якой зараней пісаліся літары, “выклікалі” духаў памерлых вядомых асобаў і задавалі ім пытанні. Звычайна рабілася ў кампаніі. Было вельмі папулярна ў часе вайны.
    26 “Гадалак на рынках, а асабліва на Нямізе, якая была сапраўдным “ніжнім месцам” гораду, бо засталася цэлая, з
    Сшытак 1
    23
    кнігарні спаткаў Усевалада27. Ён пазнаёміў мяне з Галяком28. Усевалад езьдзіў дадому. Бацька яго хво-ры еіце, маці за ім ходзіць. Мне вельмі шкада Воўку. Мы зь ім сьмяяліся з таго, што, напэўна, калі мы 5-га прыйдзем у Музэй29, доктар скажа — Naturlich — і адпусьціць нас на Каляды. Увечары Слаўка прынес 30 м. Потым мы пайшлі да іх. Гулялі ў карты. Я заўважыў, што ў апошні час людзі шмат гавораць аб
    дзясяткамі краліаў, было багата. Сядзелі яны ў “задзе” крамы. Найбольш гадалі на картах, але і на "сітах”. Уткне войстры канец ножніц у сіта, заплюшчыць вочы і варожыць. Калі сіта пачынае круціцца — значыць “так”, калі не закруціцца — то “не”. А сядзіць гадалка так, што можа дзьмухаць на сіта, a кліент і не заўважае. Таму ў магазынчыкі ўладальнікі нас, вучняў, не пускалі: нам было відаць, калі гадалка “падзьмухва-ла”на сіта”(Вітаўт Кіпель).
    27	Усевалад Кароль (1919-1984), грамадскі дзеяч. У часе нямец-кай акупацыі працаваў у Менскім музеі, таксама лекарам у Баранавічах. Арыпітаваны НКВД у 1944 г., асуджаны на 10 гадоў. Памёр у Варанавічах.
    28	“Так дажылі да 1943 году. Жыцьцё далей манатоннае і галад-наватае. Часамі ігралі ў брыдж. [...] 3 мясцовых заходзілі сё-стры Каткавічанкі, I. Касяк, два браты Кушалі — празь іх пазнаёміліся з Дзімітрам Сямёнавым, які вучыўся зь імі ў школе, а пазьней працаваў у музэі. 3 замяйсцовых прыяжджалі Браты, А. Шантыр, Г. Багдановіч, які быў лекарам у Івянцы і многа іншых наведвальнікаў. Госьці пераважна прыяжджалі з самагонкай і закускай, бо на правінцыі жылі многа сыцей” (Галяк, Леанід. Успаміны. ЗША, 1982. Т. 1. С. 169).
    29	“Пасьля таго, як я ўпарадкаваў архіў ЗАГСу, мяне ўжо Гуцька, прызначаны тады-ж старшынёй аддзелу асьееты й культуры, паслаў загадчыкам музэю. 1 я пайшоў. Зь веданьнем нямецкай мовы, выйшаўшы з турмы, з такімі даволі на той час моцнымі дадзенымі, якія мне дазвалялі свабодна чуцца сярод акупацыйных тыхуладаў і сваіхрозных царкоўнікаў і інш. [...] Другой работай, якой музэй займаўся, гэта быў перапіс усіх экспанатаў, якія засталіся, і старадрукаў. Сьпісы я рабіў у дзьвюх мовах: беларускай і нямецкай. [...] Трэцяй працай, якой займаўся музэй, гэта мы рабілі такія прыпадковыя розныя выстаўкі’’ (Пазьняк, Зянон. Гутаркі з Антонам Шукелойцем. Вільня, 2003. С. 61).
    24
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    незвычайных рэчах (знахарах, гаданьнях, духах, ведзьмах і г. д). Цікава, чаму-б гэта. Мне здаецца, што на рэлігійным груньце.
    Прасядзеў у Слаўкі аж да 1О-ай. Сядзелі, гава-рылі, курылі. Асабліва таму, што з намі была М. А. Нават, чаго ніколі ня было, пачаставалі гарбатай.
    3.	Нядзеля. Мама30 раніцою хадзіла ў царкву31. Бацька — на базар. Прачнуўся а 1О-ай, і т. я. ня было чаго рабіць, хацеў спаць далей, але прыйшоў Слаўка і падняў мяне з ложку. Думалі мы зь ім пайсьці ў кіно, але ўжо было позна, і ўсе білеты прадалі. Гуля-лі ў Слаўкі ў карты. Чаго не чакалі, што прыдзе Ів. Ів. з жонкай. 3 прыемнасьцю паабедалі. Увечары ў М. А. быў Кушаль. Па ягоным словам, зь Менску ў Нямеччыну будзе паслана 11000 чалавек. Крыху ба-юся за собскую скуру. Выпілі са Слаўкай па чарцы і разыйшліся спаць.
    4-га студня. Заўтра — на працу. Гэтая думка моц-на сядзіць у галаве. Нельга сказаць, каб я вельмі сумаваў па сваёй волі, але-ж і працаваць не такая ўжо ахвота.
    Дзень удалося заняць крыху кіном. Пайшлі са Слаўкай. Бязумоўна, спазьніліся. Хронікі ня бачылі. Глядзелі фільм “Рай халасьцякоў” пры ўдзеле Heinza Ruhmanna^2. Фільм, здаецца, крыху лепшы, як пало-ва астатніх, але...
    30 Захаваўся пашпарт маці Дзмітрыя Сямёнава. Ен быў прывезе-ны ў ЗША ў 1990-х гг. адным з сваякоў Сямёнавых. Пашпарт выпісаны на імя Алены Турцэвіч, народжанай 2 кастрычніка 1927 г. і выдадзены інспектарам народных вучылішчаў Рэчыцкага павета.
    31 Хутчэй за ўсё маецца на ўвазе Чыгуначная царква.
    32 Генрых Вільгельм “Гайнц” Рухман (1902-1994), папулярны нямецкі кінаактор.
    Сшытак 1
    25
    Пуста ў мяне ў сэрцы. Як зайздрошчу я [закрэсле-на, нечытэльна], якія знайшлі адзін у другім сабе прыяцеля. I [закрэслена, нечытэльна] прыяцеля, a найлепшага сябру.
    Кладуся спаць з думкай: што мне прынясе наступ-ны дзень.
    Чытаю: “Возврашенне” — Анна Горман33.
    5 студня. Устаў рана, але ледзь не спазьніўся. Спаткаў ля музэя Караля. Потым прыйшоў наш Leiter34 — A. А.35 і дзядзька Пышлевіч36. Яго вялікасьць Віер37 з дачкою прыйсьці не здагадаліся
    33	“Факт накопт тагачаснага чытаньня: тысяча кніжак знаходзілася ў падвале аднаго з карпусоў унівэрсытэту, дзесь у раёне паміж вакзалам і Чырвоным Касьцёлам. Вокны былі высокія, выбітыя, а паколькі будынак нікім не ахоўваўся, мы лазілі ў падвал і выбіралі кніжкі. Газэты аб гэтым не пісалі. Я сабраў добрую бібліятэку. Хадзілі мы і з дзяўчатамі. Валька Чачнёва мне ў школе аб гэтым сказала першая. Думаю, кнігіў кампаніі Дзімы былі адтуль" (Вітаўт Кіпель).
    34	Leiter (ням.) — кіраўнік.
    35	A. А. — Антон Шукелойць. Далей у дзённіку ён часта мянуецца “Антонам Антонавічам”, “дырэктарам” або “дзядзькам”.
    36	Маецца на ўвазе вартаўнік музея Станіслаў Післевіч.
    37	“Застаўся толькі адзін мастак Габрыель Віер. Гэты Габрыель Віер жыў у тым доме спэцыялістых, што на рагу Даўгабродзкай вуліцы і праспэкту Скарыны (будзем гаеарыць цяперашняй мо-вай). Ён з сям’ёй выехаў за горад, калі тут разбамбілі і спалілі ўсё, але потым вярнуўся. Вярнуўся і ў музэі не паказваўся. Яго Тумаш адшукаў. У музэі ўсё было развалена, дзьверы палама-ныя, і нікога няма. 1 вось прыцягнулі гэтага Габрыеля Віера. Зь ім зноў была бяда. Ён мовы, нямецкай мовы ня ведаў, і таму там у яго рабаваў, хто хацеў. [...] Мастак Віер быў яшчэ Ластоўскім спэцыяльна падрыхтаваны для музэю. Ён сам па паходжаньні малдавец, ведаў дзьве мовы. Дзядзька ягоны калісь быў праваслаўным ігуменам у Менску (па-мойму, і сьцягнуў яго). Ён спэцыяліст ад царкоўнага мастацтва, маляваў іконы. Паколькі гэты род мастацтва пры саеецкай уладзе ня быў у па-шане, дык Ластоўскі паслаў яго спэцыяльна на курсы ў Маскву й рыхтаваў яго мастаком-кансэрватарам”. (Пазьняк, Зянон. Гутаркі з Антонам Шукелойцем... С. 61).
    26
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    і не палічылі патрэбным. Ня было яшчэ і доктара38.
    Сядзелі і гаварылі аб тым-сім. Зноў гутарка пе-райшла на тэму аб незвычайным у прыродзе Так дасядзелі да 12-ай. Узяў перапісаць нам шыльд: “Eintritt verboten”39, але няма тушы. Зрабіў пакуль што алавіком.
    Зайшлі, ідучы з музэю, у тэатар40. Думалі ўзяць білеты на “Цыганскага барона”41. Даведаліся, што ёсьць толькі 2-гі паверх, і пайшлі.
    У мамы сказалі, што заўтра прыйдзе Юра, і сам, з дазволу галоўнага інжэнера, улучыць нас у лінію. Таму прыдзецца мне сядзець дома. Хацеў па-пярэдзіць аб гэтым Усевалада, але ён некуды смыўся.
    Вечарам прыходзіла Раіса, запрашала на заўтра да іх. Ахвота пайсьці, але чую, што будзе вельмі сумна. Напэўна, нават Слаўкі не здагадаюцца паклікаць.
    38 “У час акупацыі Менску Вэрмахтам (гэта значыць вайсковай акупацыі) загадчыкам аддзелу культуры (які знаходзіўся пры войску) у іх быў гісторык доктар Гайнрых Куртц. Доктар Куртц быў у чорнай вайсковай уніформе ў рангу старшага лей-тэнанта (Ён ці ні з танкавых частак быў, бо ў яго такі кароткі мечык вісеў заўсёды пры баку). f...J Ён сам быў гісторыкам. Дарэчы, ён быў выдатны фатограф” (Пазьняк, Зянон. Гутаркі з Антонам Шукелойцем. ... С. 66-67).
    39 “Eintritt verboten” (ням.) — “Уваход забаронены”. Стандартная шыльда на шмат якіх установах таго часу.
    4(1 “Пачаў працаваць Менскі тзатар, хоць наагул было забароне-на быць пасьля цямна на вуліцы, аднак білет з тэатру даваў права на праход да хаты. Першай пастаноўкай была “Пінская Шляхта” В. Дуніна-Марцінкевіча. Дырэктарам тэатру быў прызначаны скарынчак Янка Краўчонак з Будслава" (Галяк, Леанід. Успаміны... Т. 1. С. 158).
    41 “Цыганскі барон” (1885) — аперэта Іагана Штраўса. Яе лібрэта ў 1942 г. пераклала для Менскага тэатра Наталля Арсеннева.
    Сшытак 1
    27
    Слаўка разьлічыўся са мною зусім. Маю 85 м[арак].
    Папа [закрэслена, нечытэльна], але сказалі, што будзе не раней, як 11-га. Каляды ляснулі.
    Правёўшы вечар у таго-ж Слаўкі, кладуся спаць.
    Добрай ночы! Gute Nacht!
    6 спгудня. 3 раніцы — ледзь пасьпеў падняцца — прыйшоў Юра. Сьвятло зрабілі. Пры гэтым я як памочнік нахапаў сьнегу поўную кашулю. Кончылі каля 12-й. Адразу-ж пайшоў да Усевалада, але дома не захапіў. Гаспадыня сказала, што яшчэ няма з пра-цы. Я ў Музэй — няма, я зноў дамоў — няма. Так з носам і застаўся.
    Увечары пайшлі на Куцьцю да Тарноўскіх. Час правялі добра. Галоўнае навучыліся крыху танца-ваць. Тамара вельмі добра вучыць і наогул мне пада-баецца. Крыху пелі, крыху пілі, крыху ў карты гуля-лі і крыху танцавалі.
    На наступную сыботу ўмовіліся ў Кулеўскіх. Пастараюся дастаць патэфонных плітак у Мані. Думаю, не адмовяць.
    Разыйшліся а 4-ай.
    Уладзімер Пятровіч спаў у нас.
    7	студня. Каляды. Усталі ўсе позна. Пайшоў да Слаўкі. Дзяліліся ўражаньнямі ад вечара. Аказваецца, вельмі прыемна [закрэслена, нечытэльна] прайсьціся ў танго. Вырашылі навучыцца танцаваць. A то два хлопца, дзьве доўбні толькі і могуць, што [закрэслена, нечытэльна], (адносна) і ня думаюць.
    Пакуль мы такім чынам разважалі, прыбегла ма-ма зваць сьнедаць. Я пабег і на сваім крыльцэ так бразнуўся копчыкам аб сходкі, што ледзь падняўся. Першая думка: вось і патанцую! 3 пачатку ад болю ня мог паварухнуцца, але потым разыйшоўся.
    28
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Пайшоў зноў да Воўкі. Нарэшце злавіў і то ў інтымнай бяседзе з Галінаю (жартую — яна яго ма-лявала). Пасядзеў у яго. Заўтра на працу. Антось42 баіцца адпусьціць нас да панядзелка, а доктар ня едзе.
    Галіна, як і раней, нейкая дзіўная, а можа і проста ламаецца. Пасьля даведаўся, што ў яе ёсьць туш. Разам з Усеваладам пайшлі да яе. Туш узяў. Правёў сябра да дому і сам пайшоў туды-ж.