Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
Што прайшло за гэтыя чатыры дні, успомніць, як ні сорам, цяжка.
Сшытак 1
47
Памятаю толькі:
Іра прасіла, каб я вытлумачыў ёй хэмію. Выканана гэта было. Прасядзеў у яе да 7-ай гадзіны. Калі, ня памятаю.
Прыходзіў Шура Б. папраўляць мой ровар73. Пера-чысьціў, здаеода, так, што трэба будзе везьці зусім у рэпаратуру.
Але я зусім дакладна памятаю сёньнашні дзень.
Напісаў я першую пісульку да Іры: “Чы няма чаго-небудзь новенькага ад Галі? Што Ты маўчыій?” Гэта я паслаў, бо, па-першае, за гэтыя дні мы з Слаўкай ужо прызвычаіліся атрымоўваць кожны дзень пісулькі ад Галі, і, па-другое, так сказаў Слаўка.
Атрымаў адказ: “He всё лй тебе равно, почему я молчу? Тебе есть кому ігйсать, й можешь пйсать что угодно”.
Гэта мяне балюча зачапіла. I пайшоў зуб за зуб. Можа, я ўжо залішняе хапіў у канцы, але першы, на гэты выпадак, пакрыўдзіўся я. Пад канец я павёў проста да соры. Зайшло аб слове “бреднть”, а яна ня ведае, што яно значыць. Я і лясьні: “Трэба чытаць клясыкаў. Ты ня ведаеш нават сваёй улюблёнай ра-сейскае мовы”. На тым і разыйшліся.
На працягу дня сабралася нашая кампанія ў кіно. Узялі білеты і на маю долю. Але пад уплывам усяго мною перажытага я ад яго адмовіўся. Потым Іра запрасіла ўсіх да сябе. Я ізноў, безумоўна, адмовіўся. Па-другое, мяне ніхто і не запрашаў.
Ідзем дадому. Яшчэ ля школы дагнала мяне А. Ж., і так мы ішлі зь ёю ўсю дарогу. Можа я ізноў мыляю-ся, але здаецца, што яна мае шмат лепшы характар, як яе сяброўка. Яна вельмі здорава глядзіць на рэчы і цікавіцца нашым сяброўствам. Ада вораг усякіх
73 “У той час менчукі рэдка ўжывалі слова “ровар", a — велама-шына, веласіпед. Ровар прыйшоў з «Западнае»” (Вітаўт Кіпель).
48
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
плётак і не баіцца іх ніколькі. Падумваю я, чы не напісаць ёй ліст, у якім выражыць ёй усю праўду. Няхай перакажа яго Іры і наогул, няхай ведае ўсю маю гісторыю. Прасіць буду, каб Ада сказала Іры, што альбо хочаш дружыць, то мяняй характар, а калі не, то не. Што-ж зробіш. Ліст, усё-ж, вырашыў я напісаць. Няхай ляжыць на ўсякі выпадак.
Хлопцы пайшлі ў кіно. Я пад Адзіным уплывам рашыў ужо ісьці, але пэўна мой білет ужо прадалі альбо аддалі. Так і сяджу дома. Можа, яшчэ раз возь-муся за гэты сшытак, ня ведаю, што прынясе вечар.
21. Нядзеля. Вечар. 10-ая. Той вечар так і не пры-нёс нічога новага, акрамя таго, што Слаўка расказаў мне аб тым, што было ў кіно.
Зарына і Ала, атрымаўшы запрашэньне ад нашых хлопцаў у кіно, ужо ўдумалі, што яны (хлопцы) за імі ходзяць і да іх падлізваюцца. Сволачы! Але выпадко-ва ім трапілі два зусім асобныя месцы. Потым Зарына ўцякла да Шуркінай і іншай кампаніі, а Ала засталася адна. Затым уцякла і гэта. Нашы хадзілі да паловы восьмай. Гулялі. Нешта Іра да Юркі таямніча шаптала.
Сяньня пачаўся дзень. Прывёз Мачальскі нешта. Прыбег Юрка і кажа: “Іра прасіла, каб ты прыйшоў да яе, яна хоча прасіць у цябе выбачэньня”. Гэта мне вельмі імпанавала. Але-ж як гэта я пайду? Параіўся з маёю дарагою мамачкаю. Вырашана было — ісьці. Так і зрабіў я. Дзеля гэтага ўзяў сшыткі па хэміі. Трэба было знайсьці які-небудзь повад. Прыйшоў. Стаю ля дзьвярэй, аддаўшы сшыткі. Запрашае Іра, якая йграла на піяніне — разьдзявайся, сядай. Я стаю і раблю выгляд, быццам бы вылічваю час. Потым сеў. Прыйшлі Ляля і Галя. Гулялі ў флірт. Заскочыла на хвілінку Ада. Кажа: “Што гэта за людзі, усе надутыя, як індзюкі”. Ляснула дзьвярыма
Сшытак 1
49
й пайшла. Неяк выпадкова засталіся мы з Іраю ад-ны. Гаварылі шмат, але, пэўна, яна так і не сьцяміла, чым я быў пакрыўджаны. Калі была Ада, я пачаў апранацца. Стаю амаль што, Іра сьцянула зь мяне паліто. Пасядзеў яшчэ крыху. Умовіліся, што яны пойдуць гуляць і зайдуць за мной па дарозе.
Зайшлі. Пайшлі. Слаўкі ня было дома. Я пайшоў адзін. Шпыняе мяне Іра, як можа. Хадзілі аж да па-ловы восьмай. У заканчэньне нашага шпацыру Іра сказала, каб напісаў ёй ліст.
Пісаць і не зьбіраюся. Калі ня хоча разумець, дык і не зразумее. У Галі ўвесь час круціцца на языку Слаўка.
Ідучы да дому, уяўляў немца. Прыемная штука, чорт падзяры!
Слаўка кажа, што ўжо другі раз бацькі мае пыта-юцца, чаму я не гавару з Зарынаю. Слаўка мяне ня выдаў і сказаў праўду.
Дзяўчаты нашы больш-менш падабраліся дома. Ніколі не чакаў, што Іра на самой справе падфар-боўвае вочы. Губляе і яна козыры ў маіх вачах. Што гэта будзе?
22. Панядзелак. Сяньня Слаўка ўзбунтаваўся і да Арцымовіч не пайшоў. Прышлося мне ісьці аднаму. Выходзячы адтуль, спаткаў Слаўку і Валодзю. Да школы ішлі разам. Атрымаў на гісторыі ад Іры цэ-тлік. Пытае, чаму я пакрыўдзіўся і чы не напісаў ёй ліста. Кажу, што ўжо ўсё аб’ясьніў і больш німа чаго гаварыць. Дапякла да таго, што напісаў: “Няўжо Ты ня бачыш, што я Цябе, усяго толькі, кахаю”і г. д.
Адказ: “Цябе гэта толькі здаецца”. Адразу памяк-чэла і пачала больш ласкавей гаварыць.
Сяньня Слаўка і Валодзя адчытвалі Зарыну. Зарына так голасна крычала, што нават праха-дзіўшы міма паліцыянт застанавіўся і доўга глядзеў,
50
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
як яна маша рукамі. Зараз яна прыйшла да Слаўкі. Будзе моцная размова.
Пісалі ў школе кантрольную па нямецкай мове. Наляпіў памылак. Таксама і Ада, і Іра, і Ваня. Усё ведалі, а тут раптам — нічога.
Да хаты ішлі разам з нашаю “настаўніцаю” — Софаю Рудкоўскаю. Яна добрая дзяўчына. Прасіла, чы не знайду для яе намесьніка на перакладчыка. Яе не пушчаюць з пасады.
Быў у амбуляторыі. Лячыў зубы. Паклалі мэталё-вую плёмбу. Спаткаў Анэльку Каткавічанку. Бачыў празь дзьверы д-ра Крукоўскага, але пагаварыць не прыйшлося.
Ад Галі атрымаў пісульку, але забыўся адказаць.
24. Серада. Усё ідзе, як трэба. Як і раней, атры-моўваю пісулькі ад Галі, сяньня нават прыслала песьні нямецкія: “Melodia”і “Меіпе Lippen, sie kussen so heip”1*. Шчыра падзякаваў. Выклікалі мяне сёньня па Беларускай літаратуры. Адзнака 4. Засыпаўся па нямецку. Што, ня ведаю. Але ня больш, як 3. За дыктоўку маю 3+.
Зайшоў па дарозе да Караля. Віншавалі горача за тое, што перамог Рашчэню. Гэта адбылося так. Апошнія часы ён зусім з’ехаў з глузду. Пачаў даваць усякія двусэнсоўныя сказы, прыклады савецкага ты-пу і г. д. Аб усім гэтым стала ведама праз М. А. — Скурату75. I ўчора той сказаў: “Шукайце новага выкладчыка”.
74 "Меіпе Lippen, sie kussen so hei/3” (ням.) — “Mae вусны, яны так горача цалуюць”.
75 Яўхім Скурат (1906-1992), грамадскі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі займаўся арганізацыяй беларускага іпкольніцтва. Быў акруговым школьным інспектарам у Глыбоцкай акрузе ад лета 1944 г.
Сшытак 1
51
Ізноў учора хадзіў да Ады і тлумачыў хэмію. Дасядзеў да паловы сёмай і яшчэ трэ’ было Іру праводзіць. Правёў да Hauptstrasse76, а там папрасіў выбачэньня і засьпяшаў дамоў. Была маленькая ўзбучка.
28. Нядзеля. Сяньня быў у тэатры. Білеты здабыла М. А. Ставілі “На Антокалі”. Так як я быў на прэм’еры, то спадабалася значна менш. Пры-глядаесься да артыстых. I чуецца ўвесь час расейскае “словцо”. Наогул было добра.
Спэктакль быў дзеля Беларускае Самааховы. Амаль увесь партэр быў заняты маладымі, на дзіва здаровымі хлопцамі. Як прыемна бачыць гэтых дзецюкоў з Беларускім штандарам на рукаве. Прамоўку перад пачаткам сказаў Адамовіч77. Ен з такім жарам гаварыў, што словы проста ўваходзілі ў сэрца.
Быў Іваноўскі78, сядзелі побач. Знаёмых шмат. Перад пачаткам здымалі ўсю залю на кіно. Пэўна,
76 Hauptstrasse — сучасны праспект Незалежнасці ў Менску.
77 Антон Адамовіч (1909-1998), грамадскі дзеяч, літарату-разнавец, гісторык, публіцыст, літаратар. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Менекай гарадской управе, “Беларускай газеце”, галоўным рэдактарам выдавецтва “Менск”, уваходзіў у Цэнтральную Раду БНС, выконваў абавязкі рэферэнта па справах прэсы і прапаганды Генеральнага камісарыята Бела-русь. Увосень 1943 г. выехаў у Нямеччыну. Па вайне працаваў у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу, быў ад-ным з заснавальнікаў газеты “Бацькаўпічына”, яе рэдактарам. Ад 1949 г. жыў у ЗША. Займаўся навуковымі даследаваннямі, аўтар вялікай колькасці літаратуразнаўчых прац. Адзін з заснавальнікаў БІНіМ.
’" Вацлаў Іваноўскі (1880-1943), грамадскі дзеяч. У 1942 г. быў прызначаны бургамістрам Менска, у 1943 г. — старшынёй Беларускай рады даверу і намеснікам старшыні Беларускага на-вуковага таварыства (БНТ). У часе нямецкай акупацыі арыентаваўся на польскі ўрад у выгнанні і заходніх саюзнікаў,
52
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
трапіў і я. Ніколі сябе ня бачыў. Калі прыйдзецца па-глядзець, то будзе вельмі цікава.
Пасьля тэатру пастроілі ўвесь батальён, зноў здымалі.
Іра ў чацьвер і ў пятніцу ня была ў школе. Абодва дні заходзіў да яе. Галя пісала, што з Іраю даволі моцна пагаварылі, і ў бліжэйшы час можна чакаць вынікаў. I здаецца мне, што гэта і праўда. Памяк-чэла крыху. Ужо ня кажа, а калі і кажа, то вельмі рэдка: “обнжусь”. У першы дзень (чацьвер) Іра дала мне Адзін альбом, каб напісаў туды які-колечы верш. Нешта такое прыдумаў.
У сыботу ў школе была Іра. Ваня зьбіраў кампа-нію ісьці ў кіно. Бязумоўна, так было, як і ў першы раз — ніякага толку. Амаль да апошняй часіны ніхто ня ведаў: дзеля каго куплены білеты, хто ідзе, а хто — не. Сабраліся ў канцы канцоў так: Геня, Смольскі, Іра, Ада, Зарына, Ваня, Ала, Валя, Слава, Юрка і я, да, яшчэ быў Совэнс. Расьселіся, як хто, але сядзеў побач зь Ёю. Глядзелі новы фільм (у Менску) “Nannet”. Фільм — так сабе. Так, яшчэ-ж былі ў новым кіне. Заля маленькая. Ня крэслы, a зэдлікі. Але зроблена з прэтэнзіяй на “уют”.
Праважаліся аж да пяці па восьмай. Ня ведаю, я, пэўна, не валодаў сабой і на разьвітаньне пацалаваў Іру Ў руку. Яна хістанулася. Ціхенька сказала: “Дйма, что ты делаешь?" Я кажу, што не валодаў сабой, і, закрыўшы рукою твар, паціхеньку пайшоў. Уздагон пачуў: “Добрае ночы”. Дайшлі да дому без прыгод. Правялі яшчэ і Аду.
Раней умовіўся з Ірай, што дам Ей на нядзелю ўсе свае сшыткі. Ідучы ў тэатар, аднёс, а па дарозе
падтрымліваў сувязь з прадстаўнікамі Арміі Краёвай. Спрыяў развіццю беларускага нацыянальнага руху, стварыў падпольную Партыю беларускіх нацыяналістаў. Загінуў у выніку замаху.
Сшытак 1
53
дадому зайшоўся тлумачыць фізыку. Сядзеў аж да паловы шостай. Пры гэтым фізыка заняла ня больш як поўгадзіны, а астатні час гаварылі. Яна ўзяла гэты самы дзёньнік і пачала мяне муштраваць з камэнтарыямі. Я, зразумела, адказваць ня мог. Рашыў я больш дзёньніка Ей не даваць. Як я магу гэта рабіць? Яна ведае ўсё аба мне, а я аб Ей — анічога. Напішу Ей ліст, і ў ім вытлумачу ўсё. Я-ж кахаю Яе.