Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
163 Верагодна, маецца на ўвазе цэнтр апекі.
164 Zwieback (ням.) — сухары.
124
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
па-польску і па-расейску. Я ўсхапіўся з ложка, ху-ценька апрануўся і сабраў пасьведчаньні ад хлапакоў і ня мыты, не часаны, ляскаючы зубамі ад холаду раніцы, выйшаў зь ім на двор. Немец павёў мяне ў сяло Kemnitz, дзе ў палатцы, зробленай з кар-тону і маючай выгляд азіяцкай юрты, разьмясьцілася бюро фірмы. У сярэдзіне яшчэ спалі, і таму ён не запрасіў мяне ўвайсьці. Я, стоячы ля палаткі, выцягнуў торбачку з печывам, што атрымаў учора, яблыка і пасьнедаў. Потым закурыў.
Пры першых променях узыходзячага сонца я аглядзеў сябе. Божа! Як я выглядаў! Чаравікі — бе-лыя ў шэрыя плямы і аблепленыя гразёю. Порткі, хоць я на іх і спаў, выглядалі, як дзьве кілбасы, і на канцах былі забруджаныя. Рукі, граблі пасьля таго, як імі цягнуць з гадзіну па балоце. Твару я ня бачыў, але, думаю, што і ён быў ня лепшы.
У лісьце транспарту былі ў параўнаньні з па-сьведчаньнямі выяўлены непарадкі. Для праверкі са мной пайшоў назад у лягер кульгавы палячок, але даволі сымпатычны дзядзька.
Па дарозе я даведаўся ад яго, што ў лягеры ўжо бо-лей як 150 чалавек працуюць ад нашай фірмы. Лягер знаходзіцца ў стадыі разбудовы. Так што пра-цы для маіх хлапцоў хопіць.
Сьпіскі праверылі, і зноў пацягнуўся я ў вёску да фірмы. Там папрасіў памыцца, і пакуль мне кві-тавалі транспарт, прывёў морду й рукі ў парадак. Папрасіць шчоткі для портак і ботаў не адважыўся. Хоць мне раілі проста кіравацца да вакзалу, пайшоў разьвітацца з хлопцамі.
Вакзал уяўляе сабой будку з лаўкамі для чакаю-чых. Нават білеты прадаюць у цягніку. Цягнічок — “кукушка” (праўда, на шырокім торы) прымусіў ся-бе пачакаць. Я не наракаў, бо сонца пачынала крыху грэць, і было прыемна адчуваць, як на
Сшытак 2
125
закасьцянеўшых за нач нагах і руках паволі разы-ходзіцца цяплыня.
Да Weisswasser'65 цягнічок тросься з гадзіны паўтары. Выйшаў з вагону і адчуў раптам такі голад. Вырашыў ахвяраваць маркамі і паесьці. Купіў пяць маленькіх іржаных ляпёшак, 50 гр кілбасы і столькі-ж масла. На пэроне распалажыўся есьці. Ня меў нажа і еў па-дзікунскі — рукамі.
Прыйшоў цягнік, я знайшоў сабе мейсца ў заднім вагоне, закончыў есьці і... заснуў. Канчаткова прачнуўся перад Бэрлінам. Такім чынам, праспаў Forst166 і г. д. Усё гэта я бачыў, едучы туды, і таму не шкадую, што спаў. Адным словам, а 5-ай я быў дома. Дзьверы адчыніла Eisenberg. (Трэба даведацца, як яе клічуць.) Мілая дзяўчына. Як дайсьці да яе сэрца чы чаго-небудзь іншага?
Аддаў Шміту квіт. Памыўся, пачысьціўся і паехаў да Саны. Там крыху паеў, забраў рэчы: кашулю, свэ-тар, выпрасаваў порткі і прыехаў да хаты. Ліў дождж. Добра спалася. Ціха.
Дзякуй Богу, гэта ўжо пятая ціхая ноч.
24.IX.1944.
Устаў, думаю, рана. Пісаў дзёньнік. На вуліцы хмурылася аж пакуль не пайшоў дождж. Пасьнедаў і замовіў сабе ванну. Першаклясна вымыўся. Схадзіў у келлер167, узяў бялізны і свой архіў. Падасьпеў абед. Потым прыйшоў Уладзік. Пасядзелі крыху ў мяне покуль я зьеў куханы. Аказваецца, ужо два дні ў Бэрліне Юшневіч. Яна застанавілася ў тым самым гатэлі, дзе і мае колішнія спадарожнікі. Казала
165 Weisswasser — горад у Нямеччыне ў зямлі Саксонія, уваходзіць у акругу Дрэздэна.
166 Forst — горад у Нямеччыне ў зямлі Брандэнбург.
167 Келер (ад ням. keller) — склеп, падвал.
126
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Ўладзіку, што мае для мяне ліст ад Шукелойца і яш-чэ штось. Езьдзілі да яе тры разы і не засталі ў хаце. Аказваецца, там-жа і Ясінскі. Купілі на пару 10 дэкаў табаку за 70 марак. Крыху пабадзяліся з Уладзікам па горадзе, аглядзелі сэрца Бэрліну: Дом, Музэй.
Я зьеў у Ўладзіка кусок сала!
25.ІХ.44.
Атрымліваў уніформу. Мундур добры, порткі не. Бедная Eisenberg. Ледзь ня плача. Езьдзіў на пошту. Здаў 200 марак на кніжку. Бачыў Валю. Дастаў ліст ад A. А. Валя паехала. Вячэрыў з Уладзікам і Кавалеўскім.
Сшытак 3
Пачаты 7.10.44
Скончаны 19.10.44
Лягер Біраў168
Беларусь, Беларусь залатая...
Мой ідэал — Беларусь залатая,
Вольная воляй сапраўднай,
Дзе не пануе чужынская зграя, Дзе уладар — Крывіч слаўны. За ідэалы змагаюцца людзі. Зброю паэтаў — пяро — час пакінуць!
168 Верагодна, маецца на ўвазе тая самая вёска Берава (ням. Birawd) у Апольскім ваяводстве сучаснай Полыпчы, якая ў часе Другой сусветнай мела таксама назву Reigersfeld.
Сшытак 3
127
Меч помсты у рукі! Панцыр на грудзі!
У славу Айчызны — гонар загінуць!
Біраў,
11.X.44.
Д. с.
7.10.44.
Ізноў Сілезія. Зноў перада мной выстраіліся шэрагамі бясконцыя баракі лягеру Біраў. Абы-якавымі вачыма сваіх вокнаў глядзяць на акаляючае іх. У шклах адбіваецца неба, абыякавае, як і ўсё ў гэтым краі, зацягнутае воблакамі, шэрае, пахмурнае.
Прачнуўся рана таму, мусіць, што A. А. зьбіраецца на працу. Было штось каля пятай. Думаў ізноў за-снуць, ажно застукалі дзьверы, і ў нашую комнату (штубу189) увалілася некалькі немцаў. Частка ў фор-ме Werkschutz1™, астатнія SD з аўтаматамі на шыі. Убачыўшы такіх гасьцей, заварушылася насель-ніцтва амаль усіх ложкаў, і сярод гораду скрынь і вузлоў пападымаліся растрапаныя галовы з заспанымі вачыма. Немцы спыталі, колькі людзей у нашай “палаце”, палічылі самі, заглянулі ў шафу, што стаіць бліжэй да дзьвярэй, памацалі першы-леп-шы цюк і пайшлі. Адразу-ж усе загудзелі, як пчолы ў перавёрнутай калодзе. Пачалі судзіць ды варажыць, што ды як, ды чаму. Заснуць ізноў ня было маг-чымасьці. Ды й раньні візыт яшчэ ня скончыўся. Разоў з пяць заходзілі розныя тыпы і пыталіся, чы былі тут камрады. Шукелойць сьнедаў. Захацелася й мне есьці. Падсеў да стала, выпіў кавы, і сон прапаў зусім. Рашыў перапакаваць свае рэчы. Тым часам
169 Штуба (ад ням. shtube) — адгародка ў бараку; своеасаблівы пакой.
170 Werkschutz (ням.) — ахова.
128
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
вярнуўся A. А., што ўжо пайшоў быў на станцыю. Аказваецца, зь лягеру нікога не выпуіпчаюць. Скора ўсё скончылася. А як я даведаўся пазьней, шукалі зброі і радыёапаратаў.
Шукелойць пайшоў да цягніка, і я застаўся адзін. Пачынаўся першы дзень у лягеры. Мыцца прыйшло-ся ісьці ў чэскую ўмывалку. Покуль памыўся, вада пайшла і ў нашай. Скарыстаў з гэтага і памыў прывёў у парадак пасуду. Аднёс на пошту і здаў за-казны ліст да Ўладзіка. Узяў у Валі кніжку, раз-валіўся на ложку і чытаў. Чытаў аж да абеду. Юркі ня было. Ён езьдзіў у Гайдэбрэк-Зюд звальняцца. Доўга не маглі атрымаць талёнаў на абед. Пе-рашкодзіла гэтаму яшчэ і далёкая трывога, гудкі якое ўсё-ж дайшлі да сьверхчульлівых вушэй лягернікаў.
Урэшце атрыманы талёны, зьедзены абед (зупа)171. Зноў ляжу й чытаю. Кніжка Краснова “Домой”172. Трэба сказаць, што цікавыя кніжкі пісаў гэнэрал.
171 “На абед з дня на дзень давалі вараную ў лупінах бульбу, але падавалі на добрай парцэляне. Абед адбываўся з ігэўным цэрымоніялам. Усе сядалі за стол, і тады гаспадыня курсу ўсім жадала добрага апэтыту (гутэ гунгэр), і гэта было сыгналам, што можна пачынаць. Апэтыт ва ўсіх і без пажаданьняў быў вельмі добры. Бульба ставілася ў вялікіх місках на сярэдзіне стала. Кажны мусіў сам сабе ачысьціць бульбу з шалупінаў, колькі хто пасьпее. [...] Бульба палівалася нейкім сосам. На да-датак давалі ў маленькім сподачку тое, што ў Нямеччыне на-зывалася пудынгам. Уставалі з-за стала яшчэ больш галоднымі, бо-ж ведама што апэтыт прыходзіць у часе ежы. Харчовых картак мы ня мелі, бо нашыя карткі ішлі на суполь-нае харчаваньне. Атрымаць нешта дадаткова ў Драйсігакэр ці Майнігэн было амаль немагчыма, так што было галадней, як у Менску, а ў Менску-ж было голадна. Вечарам ізноў была кава й два плястэркі хлеба” (Галяк, Леанід. Успаміны. ЗША, 1983. Т. 2. С. 9-10).
172 Пётр Красноў (1869-1947), генерал расійскай імператарскай арміі, атаман Войска Данскога.
Сшытак 3
129
Простыя з усіх пунктаў гледжаньня, але цікавыя. Як ён любіць сваю Расею! Як любіць яе парадкі, быўшыя пры цары! Які злы на праклятых бальшавікоў і на ідэю сацыялізму-бальшавізму.
Кніжку праглынуў хутка. Пашкадаваў, што хутка скончылася, абуўся й выйшаў на двор. Сум агарнуў мяне. Шукаў Юрку — няма, Валі — таксама. Бяз мэ-ты бадзяюцца з кутка ў куток шэрыя постаці лягэрнікаў. Застанавіўшыяся погляды, бязвольныя рухі. Божа! Як тут тупеюць людзі! Як цяжка жыць у такіх сьвінскіх умовах, нічога ня робячы. Як вытры-маю я той час, што лёсам прадпісаны прабыць мне тутака? Як? Юрка едзе ў панядзелак. Зь ім разам мусіць і Валя. Што я буду рабіць? Шукелойць плянуе для мяне паездку ў Гохштэт. Што зь яе выйдзе? Чую, і кіну я гэтую гісторыю і паеду куды вочы глядзяць, хоць да чорта на рогі.
Дзень набліжаецца да канца. Змрок мякка падае на стаміўшуюся за дзень зямлю. Ахутвае людзей смуткам, жалям па хутка прабегшаму яшчэ аднаму дню жыцьця. Хоць такога благога, што далей нельга, але жыцьця! За сьценкай проба царкоўнага хору. Урачыста гучаць поўныя галасы. Успаміны, бяскон-цыя ўспаміны наганяе пяяньне. Менск. Вялікдзень. Мы ў царкве. Горад заліты веснавым сонцам. Сум і сум.
Ад панурых думак адцягваюць чыста гаспадарскія клопаты. Трэба ўзяць абед, дастаць кавы. Але гэтага хапае ненадоўга. Чытаю старыя нумары “Раніцы”173.
А хор пяе.. пяе...
Цёмна зусім. Антона Антонавіча яшчэ ўсё няма. Ён прыходзіць па сёмай.
173 “Раніца” — беларуская газета, выдавалася ў Берліне ад 1939 да 1945 гг.
130
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Цудоўна ўсё-ж піша Адамовіч. Мне надта падаба-ецца “He кладзіце пальца ў рот”174.
Юрка заняты клопатамі па вызваленьню, пёрадае справы й пакуеода. Недзе там круціцца й Валя.
174 “He кладзіце пальца ў рот (Памфлет старога “ворага народу”)” — фельетон Антона Адамовіча (подпіс С. Хізма), які фактычна рэдагаваў у той час “Раніцу”. Да чатырох раз-дзельчыкаў-“лістоў” пададзены эпіграф: "Памфлет (ад "раітае feuillet"— “лісток") — літаратурны твор публіцыстычнага характару, у вадрознасьць ад фэльетону (ад таго самага "feuillet”) заўсёды едкі, безаглядны, зьнішчальны”. Каб лепей уявіць стыль, прывядзем першую частку фельетона: ‘Лісток першы. Даведка на ўсялякі выпадак. Ад сабакі.
У1928 г. адзін паэта надрукаваў свае “Лісты да сабакі".
Мы былі ягонымі сучасьнікамі й суперажывальнікамі, a некаторыя й больш.