Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
17 кастрычніка.
Прачнуўся рана (бяз 10-ці хвілін 6-ая) мусіць, ад таго, што дырэктар лез у шафу. Ен адчыніў вакно і... якая прыгожая раніца! Чыстае блакітнае неба, там і сям перарэзанае істужкаю воблакаў ружовых у пра-меньнях узыходзячага сонца. Нават баракі выгляда-юць неяк паважна. Але сьвежа. Выпіў кавы й зьлё-таў прынёс поўны кацялок у запас.
Між іншым, дрэнна з маёю праваю рукою. Шмат маленькіх нарываў, поўных гною. Пальцы робяцца, як калодкі. Што рабіць? Я ўжо й плястырам залепліваю.
Чытаць няма чаго і таму ўжо ў каторы раз выцяг-ваю з рукзака і пераглядаю свой “архіў”. Прыносяць пошту. Мне, ясна, лістоў няма. Разгаварыўся з сп-няй Горн. Расказаў ёй свае прыгоды.
Прыгожая раніца зьмянілася зусім несымпатыч-ным днём. Нізка спусьціліся хмары. Холадна.
201 “Der Angriff” — нямецкая нацысцкая газета, заснаваная ў 1927 г. Ініцыятарам газеты быў Езаф Гебельс. Апошні нумар выйшаў 24 красавіка 1945 г.
Сшытак 3
149
Выпрасіў у Вольгі Фамінічны кніжку “Прокажен-ные” Шнлова202. Пачаў чытаць, але доўга не прышло-ся. Трывога. Думаю, што былі Storflugzenge. Кідалі салідна. Наш “бункер” трэсла, як у ліхаманцы. Самалёты ссадзілі, казалі людзі.
Скора ўсё скончылася. Пачалі даваць абед. Зупа з капусты, кісель і хлеб з маслам. За выключэньнем кіселю, з’еў усё адразу. Ізноў ляжу й чытаю.
У лягеры талкуюць, што нам усім хутка “Ost" пры-шыюць і яшчэ ўсякую дрэнь. Слухаць ня хочацца.
Прызнаўся “Вэрачцы”, што Шукелойць зусім чужы для мяне чалавек.
Залез на сваё ложа, узяў “Прокаженных” у рукі, пачытаў, пачытаў і заснуў. Соладка спаў і не заў-важыў, як праляцела некалькі гадзін. Прачнуўся ўжо на змроку. Вэрачка ўбачыла, што я прачнуўся (яна сама, здаецца, толькі ўстала), і падала мне на другі паверх пару блінчыкаў. Вельмі смачна і так прыемна клапатлівасьць.
Чытаць нельга — няма сьвятла. Пацягнуўся да кіёску па газэту. Купіў “Volkischer’*03 і даведаўся, што памёр Гэнералфельдмаршал Раммэль204 і што ачыш-чаная Рыга.
Горны запалілі ліхтара. Хочацца курыць і няма паперкі (бібулкі, як называюць яе “заходнікі”). Выйшаў на вуліцу, скруціўшы цыгарку з газэты. Сеў каля бараку на плоцік. Бачу, ідуць Сташэлеўскія205.
202 Сямёнаў памыляецца. Імя аўтара рамана — Георгі Шылін (1896-1941).
2оз “Volkischer Beobachter” — афіцыйная газета Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі.
204 Эрвін Рамель (1891-1944), абвінавачаны ў падрыхтоўцы зама-ху на Гітлера, быў пастаўлены перад выбарам: суд Народнага трыбуналу ці самазабойства. Рамель абраў апошняе.
205 “Сташалеўскія — бацька й дачка Жэня зь Менску. Казалі, што яны татарскага паходжаньня. Жэня была смугляваю, з
150
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Кажуць, што Шукелойць прыехаў і ідзе ззаду. Пайшоў насустрач. He спаткаў. Кропіць дробны дожджык. Сумна! 0, Божа, як мне сумна!
Вярнуўшыся ў штубу, убачыў картку на стале (зна-чыць, “дзядзька” дома) і ўзяў абед. Павячэралі. Дырэктар са мною амаль не гаворыць. Адносіны ў нас надта-ж нацягнутыя.
Купілі папалам поўкілё штучнага лёду, і A. А. узяў два пернікі па марцы.
Павячэралі, і заваліўся A. А. на ложка. Маўчыць, і я маўчу. Хацеў памыць судзьдзё, ды-ж вады няма. Казаў “дзядзька”, што Лянаконф пытаўся сёньня пра мяне й пра Валю. Чы не проэктуе ён якой штукі. Але горш, чым ёсьць — быць ня можа. А таму пляваць на ўсё з самага высокага баобабу.
Цёмна. Андрусаў з аматарамі спрабуе паправіць сьвятло.
Дырэктар вылез з свайго катуха і расказвае Вэрачцы аб трывозе ў Раціборы. Я сяджу, абапёршы галаву на кулакі, і назіраю за насельнікамі “штубы”.
Ціхан Аляксандравіч падсеў да Аўгеньні Сьця-панаўны й расказвае штось з сваёй маладосьці. Ён, наогул, “словоохотлнв”. Можа гаварыць на любую тэ-му. Я заўважыў, што ў некаторых разох не разьбі-раецца ў тым, аб чым гаворыць, але ўсё роўна.
Граф Горн сьпіць, сьпіць і ягоная жонка.
Капашыцца з клямонжамі Мар’я Нікалаеўна.
Каб крыху асьвяжыцца, выйшаў на двор. Вяр-нуўся, бо блукаць бязь сэнсу ізноў-жа-ж нецікава.
чорнаю касой, прыгожая, як грузінская князёўна. У Раціборы Зора сябравала з Жэняй, якая была на гадоў 3-5 старэйшая. Пазьней Сташэлеўскія жыліў Міхельсдорфе. Жэня “круціла” з артыстамі, з Сямёнавым. У ЗША яна выйшла замуж за ма-стака Кругловіча” (Вітаўт Кіпель).
Сшытак 3
151
Аказваецца, што ўжо даўжэйшы час ёсьць элек-трычнасьць, а мы і ня ведалі. Скарыстаў з сьвятла й пішу.
Узьнікае гутарка аба мне. Шкадуе мяне Е. С., a Шукелайць ясна: “Шмат хто і горш жыве. Вайна! Кіньце Вы шкадаваць”. Як нож у сэрца! Мне менавіта не хапае такога шкадаваньня. За ім і сумую.
3 права левай рукою зусім дрэнь. Баліць. Пальцы не згінаюцца. Змрочна гарыць сьвет. Цісьне штось у пра-вым віску. Думаецца, а што калі ўсё сучаснае — дрэн-ны, цяжкі сон. А што, калі раптам я прачнуся на сваім мяккім чыстым ложку, падыму галаву ад белай пуха-вой падушкі і праз вакно ўбачу заіндзявелыя стрэхі роднага гораду. Бацькі ўжо пайшлі на працу. На стале ляжыць пісулька, дзе матчынаю рукою напісана, што сьнеданьне стаіць у печцы, а каву трэба падагрэць.
Апранаюся й сьнедаю, па прывычцы. Радыё перадае ранішні канцэрт. Сьнеданьне смакуе. Смажаная буль-ба з мясам і гарбата. Канчаю есьці. Сядаю ў сваё улю-бёнае крэсла і з прыемнасьцю куру. Цыгарэта апош-няя, трэба купіць. Я не сьпяшаюся, часу яшчэ шмат. Выходжу ў сенцы, мыюся. Халодная вада прыемна асьвяжае. Махнаты ручнік хутчэй прымушае бегчы кроў. Убіраю са стала, засьцілаю ложка. Гадзіньнік ка-жа, што трэба ўжо ісьці. Бутэрброды маці прыгатава-ла. Правяраю, чы ў парадку партфэль. Апранаю сваё сівое паліто, на галаву — капялюш, вылучаю радыё, зачыняю дзьверы, вешаю ключ на вешалку. Выходжу на вуліцу. Сьпіць яшчэ мілы Менск. Сонца ўжо даволі высока. Я іду на працу заўсёды ў такі час, калі працоўны дзень ва ўсіх установах ужо з поўгадзіны, як пачаўся. Утрыманцы-ж яшчэ сьпяць. Таму на вуліцах пуста... Лужыны на Deutsche Strasse206 пакрыты
ж Deutschestrasse — Нямецкая вуліца — сёння вуліца К. Лібкнехта.
152
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
цененькім лядком. Залатая Беларуская Восень у раз-гары. Ha рагу Pionierstr.207 стаяйд некалькі хлапчукоў. Ім холадна, і яны бавяцца, штурхаючы друг друга. Пытаю, ці ёсьць цыгарэты. Ёсьць! А як-жа!? Купляю 10 штук “Arabis”...
Тры разы запальваецца і гасьне сьвятло. Нарэшце зусім зьнікае. Людзі кажуць “Toralarm ”. Але мне ўсё роўна. Я ляжу на сваёй вышыні і драмлю. Скора засыпаю...
18 кастрычніка.
Прачнуўся позна. Мусіць, каля сёмай. Шукелойць сьпіць, як пасьля бамбардыроўкі, едзе a 8:34.
Ляжу й чытаю. Канчаю першую кнігу “Про-каженных”. Устаю. Нямыты п’ю гарбату. Атрымліваю ад дзядзькі заданьні на дзень. 1. Трэба перагледзіць некаторыя матар’ялы, узятыя ў Штабе, і зрэфэраваць A. А. аб іхнай карысьці для нас. 2. Знайсьці жанчыну і аддаць ёй у мыцьцё бялізну. 3. Купіць праклятай “бібулкі”.
Адпраўляю дзядзьку на працу й вырашаю пайсьці да лекара. Рука не дае мне спакою. Шпарка выходжу са штубы і каля канцылярыі Андрусава натыкаюся на “бацюшкінага сына”. Той пытае, чы я заняты і, на-туральна, атрымлівае адказ “не”. Просіць, каб я паехаў зь ім у Козэль. Яму трэба да ляндрата208 да-ставаць пропуска ў Тамашоў (Гэн. Губ.). Едзе па “рэ-чы”. На раздабытачкі, сукін сын!
Я ад такой прапановы хачу адказацца і моцна крыўлюся. Але ён абяцае штось “за труды”. Згаджаюся. He за абяцаньне, а проста для таго, каб крыху праветрыцца.
207 Pionierstrasse — Піянерская вуліца — сёння вуліцы Мяснікова і Няміга.
208 Ландрат — старшыня кіраўніцтва раёна.
Сшытак 3
153
Бягу да лекара. Там такая чарга, што я спужаўся і ўцёк. Сказаў “сыну”, каб калі захоча ехаць, прыйшоў па мяне.
Сяджу чытаю. Прыдбаў другую кнігу “Про-каженных”.
Прыйшоў “сын”. Пайшлі ў мэльдэштэлл209 па прапускі. Дасталі. Дагаварыліся ехаць цягніком у 11:24 на Гайдэбрэк, а адтуль як-небудзь у Козэль.
Пайшлі. Я галодны. Папрасіў, каб абед узяла “Вэрачка”.
Каб ня мёрз, “сын” даў мне сваё паліто. Яно вялікае й блытаецца ў нагах, але цёплае.
У Гайдэбрэку даведаліся, што наступны цягнік на Козэль ідзе а другой гадзіне па абедзе. Пайшлі да аўтобусу. 3-за таго, што ўлазілі праз заднія дзьверы, ехалі да Козэлю “зайцам”.
Козэль — паршывенькае маленькае мястэчка. Ляндрата знайшлі мамэнтальна. Дагаварыліся на аўторак. Доўга чакалі аўтобуса. Станцыя аўтобусаў у Козэлі вялікая. Ідуць у розных напрамках. I невядо-ма, зь якога мейсца і куды будзе адпраўка. Пад’елі хлеба з салам, закурылі “die Schmale”. Натрапілі прыпадкам на аўтобус, што ідзе на Гайдэбрэк, на Райгэрсфэльд210 ужо адышоў і трэ некалькі гадзін ча-каць. Зьлезьлі ў Гайдэбэрг-Вэст. Ішлі кілёмэтра паўтара пешкі.
Абед быў узяты, і я з апэтытам з’еў халоднае буль-бы. Потым узяўся праглядаць матар’ял, пакінуты ды-рэктарам. Склаў маленькі сьпісачак-канспэкт. Ізноў чытаў. Хутка сьцямнела. Купіў газэту. Мала навін. Дачакаўся дырэктара.
Павячэралі.
209 Мельдэштэл — бюро рэгістрацыі, кантора.
210 Нямецкая назва вёскі Берава, дзе знаходзіўся лагер, у якім жыў Сямёнаў.
154
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Хацеў зрабіць Шукелойцу рэфэрат, але ён нават і думаць аб гэтым ня хоча. Стомлены.
Unterlagerfuhrer2Vi запрашаў ведаючых нямецкую мову слухаць нейкую прамову па радыё. Пайшоў у нямецкую хатыну. Даведаўся з перадачы аб Volksturm’e212. Расказаў аб тым, што чуў, сваім. Спаць. Чытаў крыху. Доўга яшчэ не магла ўга-маніцца нашая штуба. Уначы ішоў дождж.
Р. S. Быў па абедзе ў лекара, але бачыў толькі фэльчэра. Сказаў прыйсьці перад абедам і пра-мармытаў, гледзячы на маю руку: “Экзэма”213.
19 кастрычніка.
Хоць A. А. хацеў, каб я ехаў у горад, я рашыў ісьці да лекара, бо далей проста нельга цярпець. Пальцы паапухалі. Усё баліць.
Такім чынам, апынуўся ў лекара. Чакаў доўга, прыблізна ад 8-ай да 11-ай. Сказалі кожны дзень па
211 Unterlagerfuhrer (ням.) — начальнік лагера.
212 “Volkssturm — апошні "крык" Рэйху. Апалчэньне старых і мала-дых. У “шпгурм" бралі старых 65-70 год і хлапчукоў 12-15" (Вітаўт Кіпель).
213 “Захварэў на нейкую хваробу, якая выяўлялася тым, што цэлы дзень было добра, але як толькі клаўся спаць, дык усё цела па-чынала сьвярбець, і сьвярбела так, што часта каля трэцяй гадзіны ночы трэба было браць халодны душ, тады на пару гадзінаў сьверб супакойваўся. Я думаў, што можа гэта каро-ста, але прыпамінаючы апісаньне каросты, успомніў, што ка-роста пазнаецца па тым, што сьвярбіць найбольш паміж пальцамі рук і на скуры заўважаюцца чорныя пункты. Пунктаў ня было, а сьвярбела як паміж пальцамі, так і ўсе плечы. [...] Маю хваробу Глеб адразу распазнаў, як каросту, і сказаў, што ён таксама, як і Тонік, на гэта ўжо перахварэлі і што мы набраліся яе ў часе падарожжа зь Менску ад К. Лек, парэкамэндаваны Глебам, “морыфэн”, зрабіў жыцьцё прыем-нейшым адразу пасьля першага шмараваньня цела. Для пэўнасьці я правёў дзьве курацыі, так што на далонях, якімі наносіўся лек, зьлезла скура, але вылячыўся добра” (Галяк, Леанід. Успаміны... Т. 2. С. 13).