Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
Я (іду да выхаду й чую)
Ён: Hallo! (Даганяе мяне й пытае): Was bist du fur Landsmann.
Я: Weissruthene.
Eh: Das heisst Ukrainer.
Я: Nein! Wiessruthene!
Eh: So was gibt’s nicht. Du bist Russe.
Я: Weissruthenien ist ein Land mit der Naupt stadt Minsk.
Eh: Aber Weissruthenien ist unter Polen und Russen Wer bist du, Pole oder Russe.
Я: Aber Heber Herr, ich bin Weissruthene229.
Урэшце я сказаў яму, што ён мыляецца і ня ведае гісторыі. Трапляюцца яшчэ такія.
1 лістапада, серада.
Каб не хадзіць пешкі, паеду, думаю, рана. Устаў адразу-ж, як пайшоў дырэктар. Чым Бог паслаў, пасьнедаў і пайшоў.
229 Ен: Hallo! (Даганяе мяне й пытае): Хто ты па нацыянальнасці?
Я: Беларус.
Ен: Гэта значыць украінец?
Я: He! Веларус!
Ен: Калі не, значыць Вы расеец.
Я: Беларусь — гэта краіна з сталіцай у Менску.
Ён: Але Беларусь — гэта паміж Польшчай і Расіяй, таму ты або паляк, або расеец.
Я: А Божа мой, я беларус!
Сшытак 4
169
Відаць, сёньня пачынаецца восень у Сылезіі. Дождж і вецер. Холадна.
У амбуляторыі даведаўся, што сястра Інна атру-цілася грыбамі і чуецца вельмі дрэнна. Пачала мяне перавязваць другая расейка, але потым перадала немцы. Ветлівая й сымпатычная. Дагаварыўся зь ёю, што прыеду назаўтра. Рука выглядае лепш. Хутчэй бы гаілася.
Выйшаў з заводу й думаю, якім-жа цягніком я ехаў той раз. Няўжо а 10-ай гадзіне. Раптам бачу, за лесам дымок. Тут мне й стрэліла, што ёсьць-жа a 8:34! Пасьпеў.
У лягеры сум. Кампанію нашых сустрэў яшчэ на станцыі. Едуць у Рацібор.
Пайшоў да Раманцава і зарабіў на сёньняшні й заўтрашні талён “arbeiter”*30. Адаслаў Уладзіку, у ад-каз на ягоны ўчарашні, ліст. Лаю яго ва ўсе коркі. Чы не пакрыўдзіцца?
Па абедзе думаў заснуць, але штось ня сьпіцца. Дадумаўся пачысьціць паліто. Прасіў Вэрачку па-магчы, але прышлося самому.
Дзядзька быў у “так сабе” настрою. Я схадзіў і купіў на 10 марак табакі. Дрэнь жудасная, але я смалю.
2 лістапада.
Устаў рана. Чаго? Я-ж у амбуляторыю раздумаў ехаць. Бо калі ехаць сяньня, то наступным разам прыйдзецца ў панядзелак альбо заўтра. Сыбота ця-пер непадарожны дзень.
Я капаўся ў негліжэ каля ложка, раптам прыхо-дзіць дзядзька. Што такое? Аказваеода, яго з лягэру не выпушчаюць. Пасядзеў ён троху й пайшоў у мэль-дэштэле. Больш не варочаўся.
230 Arbeiter (ням.) — рабочы.
170
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Ходзяць чуткі, што людзі прыносяць сотнямі белыя грыбы. Мы — Вэрачка, Ал. Сьц. і я — рашылі папы-таць шчасьця. Да абеду бадзяліся па лесе, і я знайшоў колькі грыбкоў. Па пальцах іх палічыць можна. Вэрачка іх пакінула на заўтра.
Абед я атрымаў раскошны. Белая булка, хлеб, мас-ла, цукар, зупа, кілбаса і яшчэ раз хлеб, масла, цу-кар. Давалі і сыр. Я яго ўзяў. Але што за атрута!
Па абедзе ізноў, як і кожны дзень, — спаць. Калі прачнуўся, усе чыталі “Новае Слова”. Дастаў і я. Уступіў Вл. А.
Узяў вячэру дзядзьку. Яму далі цэленькую булку. Калі ён прыйшоў, я, як заўсёды, паставіў усё на стол. Селі есьці. Ен пытае, гледзячы на цэлую пайку хле-ба, чаму я нічога ня еў. Я кажу, што так хацеў. Ён вызьверыўся. Я абразіўся. Ён кажа, што калі будзеш мець сваіх дзяцей, будзеш зь імі так гаварыць. Адказваю яму, што й Вы будзеце крычаць, калі сваіх дзяцей мець будзеце, а на мяне, калі ласка, нечага.
Я крыху палізаў зупы і ададзьвінуў міску. A. А. пы-таеода, чы больш нічога ня буду есьці. Кажу, што больш нічога ў мяне няма. Булкі ён не дае, але кажа, бяры. Я яму: не магу браць, покуль самі не дасьцё. Ён: “Ты хочаш сам рэзаць, і абражаешся, што я рэ-жу”. Булкі я так і не ўзяў. Лёг у хуткім часе спаць. Так мы сварымся.
Р. S. Дастаў сабе Lagerausweis231 на цэлы месяц.
3 лістапада.
Булку і хлеб, што ён пакінуў, з’еў. Управіўся якраз да сёмай і пакрочыў на станцыю.
Перавязку рабіла немка. Была д-р Нікалаеўская, але не зьвярнула нават увагі на мяне. Рука гоіцца, ужо і ацёк зрабіўся меншым. Прыемна.
231 Lagerausweis (ням.) — лагернае пасведчанне.
Сшытак 4
171
На цягнік спазьніўся і ішоў пешкі. Да абеду пісаў біяграфію і слухаў Ц. Ал.
Абед вялікі, але дрэнны. Усё сапсутае, сьмярдзіць. Дзядзьцы ёсьць два лісты з Бэрліну.
Кажуць, што “соглашенне” між Фюрэрам і Ўла-савым ужо падпісана232. У нядзелю мае быць нейкая ўрачыстасьць. Прыедуць прадстаўнікі з РОА і Einsatzstabu RR. У нашай кухні вісіць плякат: “Желаюіцйе вступйть добровольно в армйю казакй, восточные украйнцы, западные украйнцы, восточ-ные белоруссы могут запйсаться в мельдештелле”. Што-та будзе? Трэба драпаць у СБМ, a то запруць у кашу, ня выбярэшся.
Па абедзе, звычай, спаць.
Дзядзька раскрыў лісты і аказалася, што Валя толькі перасылае ліст ад... Асіповіча (Untersturmfuhrer SS)233. Ён недзе каля Karlsruhe234. Піша, што ягонага сябра, таго, што мяне з пляцу выпусьціць не
232 У лістападзе 1944 г. быў створаны Камітэт вызвалення народаў Расіі, палітьгчная ўласаўская арганізацыя, санкцыянаваная нацыстамі, мэтаю якой афіцыйна было зніпічэнне СССР, дзеля чаго да ўдзелу запрашаліся прадстаўнікі нацыянальных групаў, што жывуць на тэрыторыі СССР. Магчыма, тады ж з’явілася пастанова, што ў шэрагі РОА могуць прымацца не толькі ўласна рускія, але і прадстаўнікі іншых народаў былой Расійскай імперыі.
233 Магчыма, маецца на ўвазе Аляксандр Асіповіч-Асіпчык (1909-1990), грамадскі і царкоўны дзеяч. У 1941-1944 гг. быў прыхільнікам беларусізацыі праваслаўнай царквы, удзельнік Беларускага Царкоўнага Сабора 1942 г. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Спачатку шчыльна супрацоўнічаў з беларускімі епіскапамі, а пасля пераходу іх у склад РЗПЦ (1946) стаў іх праціўнікам. У 1947 г. у Заходняй Нямеччыне заснаваў Веларускае праваслаўнае таварыства Жыровіцкай Божай Маці, што мела суполкі ў розных краінах. Пазней перабраўся ў ЗІПА. Выдаваў часопіс “Сіла веры” (1948-1965).
'^ Karlsruhe — Карлсруэ — горад у Нямеччыне ў зямлі Бадэн-Вюртэмберг.
172
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
хацеў, ужо няма. Калубовіч спавяшчае, што прапано-ва A. А. прынятая, і на мейсца ягонае прызначаецца Віцьбіч235.
A. А. быў у добрым гуморы й прагаварыўся, што цргзе цалкам адмовілася ад удзелу ва Ўласаўскай праграме; што знайшоўся Ізыдар237 без казы.
Д-р Рыхэль пытаў ізноў пра мяне і пераслаў тры цудоўныя цыгарэты. Я сяджу й перапісваю сьпіскі ягоных беларускіх матар’ялаў.
4 лістапада.
Дзядзька Антон устаў рана і гаварыў са мной, бо і мне спаць не хацелася.
1. Намачыў фасолю. 2. Зрабіў Schonkost дырэктару. 3. Цэлы дзень пісаў сыііскі. 4. Атрымаў тры лісты: ад Валі, Юркі і Ўладзіка. 5. Выменяў адну з батарэек на круглую і сапсуў ліхтарык. 6. Чытаць няма чаго. 7. Атрымаў табаку.
235 Юрка Віцьбіч (сапр. Серафім Шчарбакоў, 1905-1975), літаратар, публіцыст, краязнаўца, грамадскі дзеяч. У часе ня-мецкай акупацыі актыўна выступаў у друку, выдаў два зборнікі публіцыстыкі — “Вяліжскія паўстанцы” і “Нацыянальныя святыні”, выступаў у друку з артыкуламі па гісторыі Беларусі. Быў сябрам Беларускага культурнага згуртавання, рэдактарам часопіса “Узвышша”, адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў 1944 г. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1946 г. у Нямеччыне стварыў і ўзначаліў літаратурнае аб’яднанне “Шыпшына”, выдаваў аднайменны часопіс, а таксама часопісы “Звіняць зва-ны Святой Сафіі”, “БІС”, газету “Беларускае слова”. Ад 1949 г. жыў у ЗША. Друкаваўся ў беларускім і рускім перыядычным друку, у тым ліку “Новым рускім слове”.
236 Маецца на ўвазе БЦР.
237 Ізыдар Плашчынскі (сапр. Гуткоўскі, 1908-1986), грамадскі дзеяч, публіцыст, малодшы брат Я. Пушчы, У часе нямецкай акупацыі супрацоўнічаў у “Беларускай газеце”. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне жыў у лагеры DP у Гановеры. Супрацоўнічаў з перыёдыкам “Вольнае слова”. У 1950-х гт. друкаваўся на старонках выданняў Мюнхенскага інстытута вы-вучэння СССР, быў пазаштатным аўтарам беларускай рэдакцыі радыё “Вызваленне”. Жыў у ЗІПА, у Нью-Ёрку.
Сшытак 5
173
5 лістапада, нядзелька.
Раніцою варылі зупу з фасолі. Удалася вельмі смачная. Потым паказвалі суседзям здымкі Менску і альбом. Літвінаў папраўляў мой ліхтарык, але ён, бэстыя, не гарыць. Было штось накшталт алярму. Смачна з півам паабедалі. Шукелойць пісаў потым ліст, а я ляжаў і слухаў пяяньне царкоўнага хору. Меўся быць нейкі даклад, але ня было. Бадзяўся крыху па лягеры: да кіёску з газэтамі й назад. А. Л., апрануўшы новыя порткі, пайшоў да эван-гэлістых.
Сшытак 5
Пачаты 7.11.44
Скончаны 21.11.44
7 лістапада.
Як ня хочацца ўставаць! Яшчэ цёмна, але бязь-літасны гадзіньнік робіць сваю справу. Відаць, дзядзька шкадаваў будзіць мяне й таму дазволіў мне спаць да апошняга. Да ўсіх працэдураў, што робяцца раніцою, прыбавілася перавязка рукі чыстым бінтом. Памыода не пасьпеў. Намачыў ручніка і абцёр твар і рукі. Гэта я ўжо другі дзень без мыцьця. Аб сьнеданьні няма чаго й казаць. A. А. ўзяў усё, што нам Бог паслаў, з сабою ў кішэнь. На станцыю прыйшлі ў самы раз... калі-б у мяне быў білет. За некалькі хвілін, што заставаліся ў маім распа-раджэньні, я пасьпеў узяць білет, пасварыцца з касіршай і выскачыць на пэрон, прабіўшыся праз натоўп выходзячых. Але й толькі... Цягнік на маіх вачах адышоў. Я нават напружыў усе цягліцы, каб ускочыць, але не адважыўся. У роспачы стаю каля
174
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
слупа з гадзіньнікам і думаю, што-ж скажа дзядзька, калі выявіць, што прыехаў адзін. Раптам чую ягоны голас: “Гаўно, брат, выйшла”. I папляліся назад у лягер. Пасьнедалі і зноў на вакзал. У дарозе, акрамя праверкі дакумантаў, нічога ня здарылася.
Доктар прыняў нас у “Gemeinschaftsraum’e”-M. Раскошна абстаўлены пакой, радыё. Пачаставаў цы-гарэтай. Зрабіўшы ўсе справы, перапісаўшы сьпісак фальклёру і дапамогшы Шукелойцу запакаваць коўдры для доктара, мы з апошнім пайшлі ў Ostbucherei да др. Томсона. Дырэктар застаўся ча-каць Аляксеева. Покуль мы былі на Sudetenstr., цэлы час круцілася там “маладая прыгажуня” Інна.
Рыхель па дарозе часта застанаўліваўся са зна-ёмымі, забягаў туды і сюды. Я нават пасьпеў мімаходам купіць чатыры булачкі. У бібліятэцы др. пакінуў мяне ў чытальнай салі. Я спрабаваў на аба-нэмэнт дзядзькі ўзяць што-небудзь пачытаць, але няўдала. Тымчасам бібліятэку сабраліся зачыняць на абед, і я выйшаў у сенцы. Бачыў праз вакно, як абодва адміністратары хадзілі ў сінагогу і вярталіся назад. За час іхнай гутаркі я пасьпеў з’есьці дзьве чы тры булачкі.