• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    Узяў дзядзьцьі абед. Як нёс, дык толькі я ведаю. У сос налілося з паўлітра вады.
    Дзядзька расказваў, што Езавітаў252 з Прэзы-дэнтам253 у Празе на паседжаньні камітэту, што па радыё ўжо перадавалі маніфэст, што яны ў Штабе паслалі прывітальную тэлеграму камітэту, што ў чаканьні мабілізацыі трэба адаслаць адзін экзэм-пляр сьпіскаў у Hochstoolt254. Ен хацеў, каб я
    250 Задаць Храпавіцкага (храпака) — моцна спаць і храпсці.
    251 14 лістапада ў Празе (на Градчанах) адбылося першае ўрачыстае пасяджэнне ўласаўскага Камітэта вызвалення народаў Расіі і прыняты Маніфест Вызваленчага руху народаў Расіі.
    252 Кастусь Езавітаў (1893-1946), ваенны і грамадска-палітычны дзеяч. У часе Другой сусветнай вайны займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. У часе Другога Усебеларускага кангрэ-са быў абраны ў склад БЦР, у 1945 г. займаў пасаду кіраўніка вайсковага аддзела ВЦР. Затрыманы СМЕРШам у красавіку 1945 г. Паводле афіцыйнай версіі, памёр падчас следства ад сухотаў і дыстрафіі 23 мая 1946 г., паводле іншых звестак, расстраляны.
    253 Маецца на ўвазе Радаслаў Астроўскі.
    254 “Увосень палонны генэрал савецкай арміі Уласаў (Власов) выдаў у Празе Чэскай маніфэст ад імя заложанага ім “Ко-мйтета Освобожденйя Народов Россйй". Уласаў заклікаў да змаганьня супраць Саветаў разам з Немцамі. Уласаў імкнуўся
    188
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    разабраў ужо адзін раз разабраныя сьпіскі, а я заартачыўся. Ён абідзеўся.
    Я лёг і чытаў “Дело доктора Горецкого”. Крымі-нальны раман, але з добрых. Быў алярм. Тры разы гасла сьвятло. Але абыйшлося добра.
    Вэрачка пакрыўджаная на мяне за кніжку.
    16	лістапада.
    Прачнуўся позна, ужо ўсе ўсталі. Прывёў ложка ў парадак. Пераслаў усё ад пачатку да канца. Як мог, памыў судзьдзё. Дзядзьцы два ліста. Смаршчок255 і
    стварыць фікцыю, што ў змаганьні прыймуць удзел пад яго-ным кіраўніцтвам усе “Народы Россйй". Пад гэтым назовам Уласаў разумеў не народы, што жылі ў РСФСР, а ўсе народы ўсяго Савецкага Саюзу. Дзеля гэтага ў склад прэзыдыюму яго-нага Камітэту ўваййіоў Украінец Ф. П. Богатырчук. Як прадстаўнік ад Беларусаў у Уласаўскі камітэт увайшоў нейкі Н. Н. Будзіловіч" (Галяк, Леанід. Успаміны... Т. 2. С. 16-17).
    255	Мітрафан Смаршчок (1915-2008), лекар, грамадскі дзеяч, па-эт, друкаваўся пад псеўданімам Анатоль Бярозка. Антон Шукелойць ва ўспаміне “Др. Мітрафан Смаршчок, якім яго знаў” піша: “Спаткаліся ў 1935 г. у доме на Завальнай, 1. Цэлы паверх гэтага дому займалі беларускія арганізацыі, зьвязаныя з Беларускай Хрысьціянскай Дэмакрацыяй: “Крыніца”, “Беларуская друкарня Скарыны”, Беларускі Інстытут Гаспадаркі й Культуры”, кнігарня “Пагоня”. Салю Інстытуту ноччу займалі студэнты. Было іх каля 20-ці асобаў, у тым ліку і студэнт мэдыцыны М. Смаршчок, які тады быў на другім годзе , я пачынаў гуманістыку і этнаграфію й славян-скую філалогію. Спалі на тапчанах, якія ўдзень былі закры-тыя, і пасьцелі схаваныя ў гэтыя тапчаны. I так ад 35-га году мы жылі разам да 1939 году, пачатку вайны. 3 Завальнай, 1 паліцыя нас, студэнтаў, у 1938 годзе выкінула, і далей мы жылі разам на прыватным памешканьні за Вільей. У пачатку вайны Смаршчок пераехаў на памешканьне да Міколы Чарнэцкага, лідара Эсэраў. Смаршчок быў эсэрам і другой асо-бай па Чарнэцкім; Чарнэцкі па лініі працы мусіў выехаць у Варшаву — ён працаваў у Прафсаюзах, зьвязаных з ППС-ам. Памешканьне Чарнэцкага лічылася “кватэрай эсэраў”, там была багатая бібліятэка, там адбываліся зборкі. Пасьля
    Сшытак 5
    189
    Цьвячкоўскі. Ад Цьвяч. ліст таямніца. Толькі прывітаньне перадаў. Чытаю Вырубаву256. Нічога цікавага. Чытаў “Раніцу”.
    17 лістапада.
    Езьдзіў на перавязку. Калі яна скончыцца? Божа, Божа! Які я брудны, апушчаны, абарваны! Добра, што хоць усе апякуюцца мной. У амбуляторыі і до-ктар, і сястра-немка, і Нікалаеўская, і доктарша — глядзяць на маю руку, спраўляюцца аб стане, раяць, як найлепш. Сястра Інна прыймае мяне ў першую чаргу. Цяпер пасьпяваю на цягнік заўсёды.
    выезду Смаршчка ў Берасьце там жыў Аўген Аніська, рэдак-тар “Золаку". Таммы разьвіталіся з Смаршчком. Ён як лекар выехаў у Берасьце на працу лекара на чыгунку "Брэсцкай жа-лезнай дарогі", я выехаў у Айімяншчыну ў школьніцтва. Тады 1939 да 1941 мы не спатыкаліся. Ведаю, што Смаршчок спэцыялізаваўся ў Маскве на отолярынгалёгію і пры нямецкай акупацыі працаваўу Баранавічах у шпіталі і дырэктарам мэ-дычнай сярэдняй школы. Як дырэктар школы ён быў вывезены ў нямецкі концэнтрацыйны лягер і там адседзіў да канца вай-ны. Выслалі ў лягер быццам за тое, што ўпярэдзіў вучняў, што іх маюць цэлай школай вывезьці ў Нямеччыну на работы. I ізноў спаткаліся толькі ў Баварыі і на сустрэчы ў Кліўлендзе на “Сустрэчы Беларусаў Амэрыкі”. Смаршчок як студэнт быў малодшым асыстэнтам пры катэдры фізыялёгіі (Прафэсар Айгэр). Займаўся вівісэкцыяй. Прафэсар Айгэр дасьледаваў ра-ка. Смаршчок быў эсэрам. I пасьля забойства др. Чарнэцкага ён стаў галоўнай асобай. Ен і паставіў помнік на магіле др. Чарнэцкага намогілках у Беластоку. 3 др. Смаршчком зышоў апошні лідар старых беларускіх эсэраў пасьля др. Грыба, др. Чарнэцкага. У Амэрыку ён быў запрошаны жыхарамі таго го-раду, дзе працаваў й дзе яго любілі’’ (Архіў БІНіМ).
    256	Ганна Вырубава (1884—1964), фрэйліна і сяброўка расійскай імператрыцы Аляксандры Фёдараўны. Сямёнаў мог чытаць аўтабіяграфічны твор “Старонкі майго жыцця”, або так званы “Дзённік Вырубавай”, які насамрэч з’яўляўся падробкай, у стварэнні якой савецкія спецыялісты і расійскія эміграцыйныя дзеячы абвінавачвалі адзін аднаго.
    190
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Час да абеду цягнецца заўсёды надта доўга. Атрымліваю адным з першых. Толькі пасьпеў пакласьці першы кавалак у рот, як загудзеў Тога-Іагт. На гэта напляваць, але адразу-ж заравеў, за-хлебваючыся, алярм. Гэта дрэнь. Апранаю паўшубак і нясу рэчы ў бункэр. Пакуль што ціха. Вяртаюся і ем. Але доўга не магу. Адразаю кавалак хлеба, намазваю маслам і сырам і выходжу.
    Прыехала Валя ды проста з вакзалу ў бункэр. Раптам: “Лятуць!”. Зыходзім уніз. Стаім з Валяй у праходзе каля дзьвярэй і разгаварваем. Ну, сьві-сьціць! I пайшло, і панесла. Такой штукі я яшчэ ня бачыў. Налёт маланкавы. Цягнуўся можа пяць хвілін. Але грукат!
    Кажуць, што бамбілі Рацібор, што разьнесьлі вак-зал. Я ня выцерпеў і выбраўся паглядзець. Адразу-ж каля бараку напаткаў Валю. Яна крыху пасядзела, і мы разам пайшлі.
    Каля лясочку на шасэ варонка. Так сабе, ня надта вялікая Але станцыя! Бомбы ляглі каля вагі і між білетнай касай і станцыяй; у сарай, дзе перахоўвалі ровары; у багажную; каля перасяду з левага боку; у дом, што падабаўся тады дз. Савёнку, і сарай каля яго; у насыпу страшэнная варонка, такой вялікай я яшчэ ня бачыў. Людзі чакаюць цягніка на пераезь-дзе. Сабралося іх вельмі шмат. Стаялі з Валяй доўга, покуль не прыйшоў цягнік з Рацібору. Ніхто ня ве-дае, куды ён пойдзе Пасадзіў яе і пайшоў дамоў. Сьвятла няма. Настрой сапсуты. Аказваецца, што ан-гельцы-амэрыканцы пакідалі страшэнную коль-касьць бомбаў замедленага дзеяньня. Цэлую ноч нашыя жыльцы не маглі спаць. Рвуцца адна за адной.
    Калі прыйшоў дзядзька, даведаўся, што Рацібор атрымаў баявое хрышчэньне. Бамбілі і яго.
    Нічога вечарам ня еў. Спаў добра. Злавіў клапа.
    Сшытак 5
    191
    18	лістапада.
    Дзядзька ўсё-ж пакінуў мне кавалачак хлеба і крышачку сыру. Гэтым і рады. Судзьдзя ён ня мыў. Ну, і я ня буду.
    Прыбраўся ў безрукаўку. Што-ж рабіць? Пагаліўся, памыўся. Прынесьлі ліст ад Юркі. Рашыўся схадзіць да Раманцава. Так згаладаўся, што далей нельга. Тырчэў у яго чортаву колькасьць часу і дастаў адзін Schonhort. Акрамя гэтага — даручэньне. Сяньня бу-дзе сход. Прыехаў хтось з Ostmimisterium251. Трэба мне апякавацца парадкам. Неяк абыйдзецца.
    Госьці, аказваецца, прыехалі з Janverwaltung. Сход пачаўся тым, што запрапанавалі жаліцца. Жаліліся, на маё зьдзіўленьне, шчыра і шмат. Асабліва дасталося Jeichen’y. Потым выступіў нейкі малады расейчык. Прамаўляў досыць добра. Для мя-не й маіх абавязкаў усё было glatt und glanzend™. Паказаўся адразу на вочы Раманцаву, а потым сядзеў на адной з першых лавачак.
    Калі вярнуўся дамоў, дзядзька сказаў, што былі Алесь з Валяй. Шкада, што ня бачыў. Узяў кнігу і пайшоў да Марыі. Яна пераехала ў іншую штубу ў тым самым бараку. Mae цяпер куточак каля дзьвя-рэй, адгароджаны коўдрай і шафай. Утульна па-барачнаму. Цэлы час Марыя рыхтавала ежу, круцілася. Я знайшоў у яе на шафе цэлую ахапку па-перы, што аказалася часапісам “Mipt прнключеннй” за другую палову 1912 г. (Я прывёў усё ў парадак і цяпер з прыемнасьцю чытаю.) Была там і Ірка (был. Раманцоўская), і Сяргей. Жартавалі, сьмяяліся. У
    257 Ostministerium — маецца на ўвазе Міністэрства занятых усходніх тэрыторый на чале з Альфрэдам Розенбергам, створа-нае 17 ліпеня 1941 г.
    258 Glatt und glanzend (ням.) — літаральна: гладкі і бліскучы; тут у значэнні — як найлепш.
    192
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    заключэньне ўзяў у М. ліхтарык, бо яна ня мае ні батарэйкі, ні лямпачкі. Цяпер маю сьвятло.
    19лістапада, нядзеля.
    Раніцою слухалі прамову Ўласава, што перадавалі па радыё. Публіка зьбіралася ў нашай кантыне. Крэ-слы і лаўкі стаялі амфітэатарам вакол стала, на якім месьціўся апарат. Мы з дзядзькам сталі з боку, але людзі пачалі прыбываць, і нам прыйшлося прайсьці далей і сесьці. Я апынуўся каля Ул. Ал. Здалёк бачыў, як увайшла тая, ня ведаю, як акрэсьліць пэўней. Я крыху схіліўся ўбок, бо глядзець на яе перашкаджала нечая галава. Потым яна недзе схавалася, я заслу-хаўся гарачых словаў гэнэрал-лэйтэнанта і раптам не-як ускінуў вочы. На маё зьдзіўленьне, яны сустрэліся з вачыма... яе. Гаспадыня іх прайшла міма і села побач. Ну, і пачалося тое, што не дае мне спакою вось ужо трэці дзень. Цэлы час мы (а можа мне гэта здаецца), прынамсі, я сустракаўся зь ёю вачыма. Калі я адвяду іх, то чую на сабе позірк, калі адвядзе яна — гляджу я. Само сабой разумеецца, што не абыходзілася без таго, што раптам я гляджу ёй проста ў твар.
    Сход скончыўся, разыходзіўся народ. Яна накі-равалася ў бок французкай кантыны, а я з дзядзькам дамоў. Усё роўна, як па камандзе, азірнуліся мы абодва, і ізноў сустрэліся нашыя вочы.
    Прыйшоў час абеду, і пачалося... Алярм, але такі “дрібненькі”. Было чатыры самалёты. Стралялі, зда-ецца, кідалі.