• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    Паеўшы, лёг адпачыць і прачнуўся ад штуршкоў у бок. Адчыніў вочы — Валя. Спаў я надта доўга. Валенціна сядзела да шостай гадзіны. Выйшла бяда з тымі печкамі, што яна заказвала. Майстра казаў, што будуць за гадзіну, а Валі за дзесяць хвілін трэба ехаць. Дамовіліся, што дзядзька паедзе а дзевятай у Рацібор, дзе перадасьць ёй гэтыя штукі.
    Сшытак 5
    193
    Надыходзіла шостая, і я павёў Валю на вакзал. Цягніка прыйшлося крыху пачакаць. Цёпла разь-віталіся, і я пайшоў дамоў.
    Зьезьдзіць у горад дзядзьку Антонію ня выйшла. Майстар напіўся ў дошку, усё закінуў. Сядзіць з дзяўчынай і пяе. “Дзьве дзіркі ў носе, і сканчылося”.
    Ляглі спаць. Я некалькі гадзін круціўся з боку на бок. Яна і Яна. Поўныя думкі Ёю. Як пазнаёміцца? Што зрабіць? Напісаць ліста? Аб чым!?
    Раптам адчынілася ваконіца, што каля Літвіна-вых, і праз шкло засьвяціў ліхтарык. A. А. параіў мне крыкнуць па-нямецку. Я зароў: "Wer ist da?!!”259 Адказ: “Ндйте кто-нйбудь сюда”. Падышоў я і плюнуў. Валодзька Струкаў! Аказваецца, ён недзе бачыў Валю, і тая прасіла, каб A. А. з печкамі а чаць-вёртай гадзіне выехаў у Heydebreck. Валяньціна, як відаць, ня выехала.
    20 лістапада.
    Прашэньне Валі, ясна, не дапамагло, бо так ці сяк, а плітак няма.
    Цягнік на Heydebreck спазьніўся. У амбулято-рыю я трапіў позна. Да таго-ж доктарша не папярэдзіла Інну аб маім прыходзе, і я пратырчэў хто ведае колькі ў сенцах-пачакальні. Нарэшце, праз адчыненыя прыпадкам дзьверы мяне заўважылі. Сяньня я пан. Чатыры з паловаю пальцы вольныя.
    Дамоў пёр пешкам. He заходзячы да сябе, прай-шоў да Раманцава з мэтаю набраць у пяро чарніла і папрасіць есьці. Першае ўдалося, другое — не — сядзеў Камінскі. Затое атрымаў працу. Трэба перапісаць цэлую кнігу — сьпіскі лягерных жыхароў.
    259 “Wer ist da?!!” (ням.) — “Хто тут?!!”
    194
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Сеў пісаць, крыху зрабіў і... алярм. Налёт трываў амаль дзьве гадзіны. На мой вялікі жах, я губляю сваю сьмеласьць. Япгчэ некалькі разоў, і я буду, як тая Вікторыя, крычэць “Мама!” і плакаць. Пяць во-гненных хваляў прайшло над намі. За сараем, дзе са,-лома, — варонка. Разбурана кіеўская ўмывалка пра-мым трапленьнем. Бачыў я вогнішча на мейсцы зьбітага самалёту, парашутыстага пад белым парасо-нам, хістаючагася ад моцнага ветру, лістоўку-матыля і шмат іншага. Але перажыў шмат.
    Дзядзька зьявіўся раней, як заўсёды. Ен усё-ж непакоіўся аба мне. Я, змучаны, прыціснуўся да яго, і ў першы раз за нашую дружбу A. А. абняў мяне.
    Бедныя людзі з 1604 і 1605. Цягаюць у кантыну клумкі (храбрэйшыя), а трусы сядзяць і думаюць аб сваіх рэчах.
    Чэхам выдавалі ежу ў нашай кухні. Я адстаяў чаргу і быў выгнаны з крыкам. Трапіў, бачыце, не туды. Калі я стаяў раней, Яна гаварыла зь нейкім немцам. Я, як драпежнік, праклінаючы сябе, круціўся навокал.
    Прайшло яіпчэ крыху часу. Абед пачалі выдаваць і нашаму брату. I вось, праходзячы каля мяне, Яна так загледзелася ў мой бок, што наскочыла на чала-века, і яе моцна штурхнулі (а можа, мне здаецца?).
    Калі я атрымаў ядзеньне і адыйшоў ад ваконца, то сам ледзь не наскочыў на Яе. Яна стаяла каля вакна, тут-жа пры выдачы. I ізноў позірк Яе мілых вочак проста ў мае.
    Павячэраў, выйшаў пакурыць і ногі панесьлі ў бок ейнага бараку. Даўжэйшы час стаяў каля слупа і глядзеў унутр, дзе маячыў Яе сылуэт. Раптам Яна выйшла, і я, як дурань, кінуўся наўцёкі. Чаму?
    Ад злосьці пайшоў да Марыі і крыху пасядзеў там.
    На вуліцы неспакойна. Рвуцца бомбы. Над заводам палае чырвонае зарава. Холад, цемра, страх.
    I яшчэ нешта...
    Сшытак б
    Пачаты 9.1.45
    9.1.45
    Толькі сяньня ўдалося выпрасіць у Раманцава гэ-ты сшытак. Выбраў час, калі здаваў яму скончаную працу (сьпіскі работнікаў, непрацуючых і дзяцей). Думаў раней успамінаць падзеі апошніх дзён, так, каб дзёньнік гэты пачынаўся ад Новага Году, але што за цікавасьць успамінаць часіны суму й нуды.
    Адзначу толькі, што 7 г. м. быў дзень нараджэньня Верачкі Б. Я дастаў у Анатоля Пракофьевіча пашто-вачку, прыпісаў ад сябе колькі словаў і, спаткаўшы В. на кухні, перадаў усё ёй. Між іншым, сэрца калацілася, як авечы хвост. Па абедзе яна прыйшла да мяне даведацца аб нашай Вэрачцы. Яе лёсам цікавіцца Наташа Даева. Мая Вера прасядзела колькі хвілін, якія праімчаліся з маланкавай хутчы-нёю. Калі я на разьвітаньне ўспомніў аб магчыма хуткім маім ад’езьдзе, В. прасіла прыйсьці разь-вітацца. У мяне ледзь ня вырваліся словы: “Няўжо мы да гэтага ня ўбачымся?” Але блізка быў A. А...
    Сяньняшні дзень распачаўся ад’ездам Серафім-чыкаў. Паехалі яны ў Gleiwitz, даведацца аб абяца-най там працы. Н. Ф. цэлую ноч не спала, так жары-лі клапы. Скончыў чытаць сваю кнігу (Бар. Лнвен. “На пороге”260) і падняўся. 3 прычыны перасяленьня
    26,1 Магда Лівен-Арлова (1885-1929), драматург, паэтка, празаік, баранэса. Ад 1917 г. жыла ў Берліне, дзе ў 1926 г. выйшаў ра-ман “На парозе”, пра які крытыка пісала: “сплел й велйкосвет-скйй вйхрь царского Петербурга, й древнйе храмы Егйпта, й тйхую жйзнь усадеб русскйх “дворянскйх гнезд”... й, наконец,
    196
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    ў нашыя баракі работнікаў пусьцілі воду, нават гара-чую, у бліжэйшай умывалцы. 3 камфортам памыўся. Хацелася есьці, і бачыў я хлеб, каторы ўчора дастаў A. А. Але да яго не дакрануўся. He дарма-ж мы ўчора пасварыліся.
    Крукам сеў да стала і не разьгінаўся аж покуль ня скончыў праклятых сьпіскаў. Аднёс іх. Атрымаў “Schonkost”, ну й цыгарэты. Вярнуўшыся, зрабіў па-радак у хаце. Паскардзіўся нашым, што хочаода ча-го-небудзь салодкага і дастаў кавалак імяніннага пірага Жэні.
    Потым прыйшоў Сеня. Чыталі зь ім апошні нумар “Раніцы”, што прыбыў сяньня. Сенька, аказваецца, баявы хлопец. Рабіў, што мог, каб насыпаць солі на хвост ворагам беларускага народу. “Узнагародзіў” яго “Пагоняй”.
    Абед благі — толькі боршч. Таму белы хлеб надта хутка з’еўся. Пайшоў у кантыну па малако, а там прадаюць... карты. Хацеў купіць дзьве калоды, але прадала, халера, толькі адну. Купіў яшчэ й пасты для зубоў.
    У штубе сказалі, што прыходзіў Ваня і клікаў мяне да Раманцава. У апошняга, калі я зьявіўся, сядзеў Tominski (Томка). Жах бяда слухаць, як гэты чалавек расказвае аб розных растрэлах ды зьдзеках. Гэткая асалода, аж сьлінкі па вуснах цякуць. Атрымаў я шчэ працы. Трэба да вечара зрабіць сьпіскі 1604 і 1605.
    Ня скончыў гэтае штукі, калі прыйшоў Вал. Вал. і загадаў да 8-ай гадзіны зрабіць сьпіскі 1637 і 1638, акрамя яшчэ й кантыны. Працаваў, як чорны вол. He атрымаў нічога. Заўтра прыгадаю яму. Што рабіць? Грошай няма. Саня ня шле. Дзядзька Антон са мною
    первые громы Велйкой войны, предвестнйцы Русской ката-строфы"(Айхенвальд, Ю. Сегодня. 1926. № 116).
    Сшытак 6
    197
    не гаворыць, ды і я ня маю на гэтае ахвоты. Буду чакаць.
    Калі браў вячэру, бачыў Вэрачку. Яна не зьвярну-ла на мяне ўвагі, загаварыўшыся зь немкай, толькі калі маці прыкмеціла ёй, што зь ёю вітаюцца, пада-равала мне цудоўную ўсьмешку і “Добрый вечер, Дймочка”.
    Кладуся спаць, з’еўшы астатак халоднага баріпчу. На душы вельмі паршыва.
    10.1.45
    He пасьпеў я ўчора і задрамаць, як зьявіўся Літвінаў. Я перакладаў яму паперку, дзе гаворыцца аб прызначэньні яго ўпаўнаважаным камітэту на Jan Schleswig-Holstein. Потым я чуў, як ён казаў жонцы, што ягоная ранга будзе ледзь не Gauleiter. Відаць, тугія справы ў асвабаджэнцаў, калі гэткая рвань будзе займаць гэнэральскія становішчы.
    А восьмай гадзіне раніцы быў у Раманцава. Хацеў нагрубіць яму за паршывую ўзнагароду, але неяк ня выходзіць. Атрымаў Schonkost.
    Скончыў сьпісак 1605. Думаў ехаць у Рацібор, але расхацелася. Заплаціў за картачку A. А. і паклаў тры маркі на пісульку, напісаную ў тоне халоднай ветлівасьці з гумарыстычным ухілам.
    Хацеў сьпісак аднесьці, але Раманцава ня было, і я трапіў да Тамінскага. Той агледзіў маю працу з пагардлівай усьмешкай на вузкіх вуснах і сказаў, што Р. у Струкава. Вал. Вал. загадаў мне прыйсьці да яго а другой гадзіне.
    Рабіць абсалютна няма чаго. Паплёўся да Сенькі. Ён сядзіць і рукзакі шые. Курыць ня маем абодва. Нікалай Васільевіч аддаў свае боты правіць і папрасіў мяне аб’явіць па бараках, што на трэцюю гадзіну ўсе непрацуючыя мусяць зьявіцца на камісію на прадмет пасылкі на працу.
    198
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Ідучы ад Сенькі, наляцеў на др. Андрусава. Ён ка-жа: “Тйкайте, a то плохо будет. Скорее тйкайте”.
    Узяў абед, але проста нічога ў горла ня лезе. Аб-вясьціў у кантыне аб яўцы. Тамінскі запрасіў, каб я праверыў ягоныя сьпіскі. Выканаўшы, напаткаў Сеньку, каторы перадаў мне новае заданьне: да дру-гой гадзіны мусяць быць гатовыя сьпіскі ўсіх непра-цуючых і непрацаздольных. Апошнія сьпіскі пракан-траляваў Андрусаў і мяне выкрэсьліў, як і многа іншых. Hurra! Мне ня трэба на камісію, але што ра-біць, як уцякаць? Да таго яшчэ і з дзядзькам не размаўляю. У нашай штубе круціцца паліцыя, і не пасьпеў я агледзіцца, як арыштавалі Літвінава. Дарэчы сказаўшы, ён раніцою пасварыўся моцна з Тамінскім, і ўсе думалі, што гэта і ёсьць прычынаю арышту. Андрусаў пабег адразу-ж за ім і паехаў у Heydebreck.
    Атмасфэра цяжкая. У Жэні запаленьне лёгкіх, Ал. Сьц. плача. А тут яшчэ камісія і... ні граша ў кішані.
    Сьпіскі зрабіў і аддаў таму-ж Тамінскаму. Лёг ад-пачываць. Ня сьпіцца і не ляжыцца. Перачытваў старыя дзёньнікі.
    Надышоў вечар. Вэрачка атрымала пасылку і ча-стуе мяне булкай з кілбасою. Улажыў усё ў парадку ў чамадан і рукзак. Настрой жудасны.
    Вярнулася са двара Мар’я Філіпаўна і кажа, што бачыла Ал. Ал. Вярнуўся! Крыху адлягло на сэрцы. Аказваецца, хтось напісаў на яго, што ён жыд.
    Якраз на той час, як гасла сьвятло, прыехаў A. А. Гутарка зь ім ня клеіцца. Узяў я сваю матэрыю і пайшоў з Сенькай да палякаў. Прапанавалі мне там кілё табакі, 200 марак, муку, але неяк не ідзе. Яшчэ з горшымі думкамі вярнуўся дамоў. Шукелойць смажыў кроў, запрапанаваў мне есьці, але, бачыць Бог, мне нічога ў горла ня лезе. Адмовіўся, а ён яшчэ больш разазьліўся.
    Сшытак 6
    199
    Разьдзеўся я і лёг. Дырэктар штось гаварыў (не да мяне) аб эмігранцкай моладзі, аб тым, як яна хутка псуецца і г. д
    Чагосьці прыходзіў Раманцаў. Відаць, нешта меў да мяне.
    11.1.45
    Трэба-ж ехаць выручаць боты, рашыў я і падняўся а сёмай гадзіне. Памыўся, пазычыў у Вэрачкі дзьве маркі і паехаў. Спадарожнікамі аказаліся Сенька і Воўка. Цэлы час балаганілі так, што вагон ледзь з рэ-як не сходзіў. Калі прыйшлося вылазіць у Раціборы, то аказалася, што дзьверы нашага купэ не адчыня-юцца. Вышлі на другі бок, праз лінію перайшлі і апынуліся на першай пляцформе ў абдымках жан-дарма. Выкруціліся.