• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    У Псотты чакала мяне новае ліха — не гатовы бо-ты. Злы, як сто тысяч чарцей, пабег на вакзал і з цягніком у 10:43 апынуўся ў Reigersfeld’3e.
    Думаў накіравацца да Раманцава, але ўбачыў яго стоячым з др. Андрусавым. Паціхоньку паплёўся дамоў, аж азірнуўся і ўгледзіў Струкава, што махаў рукою й паказваў на доктара.
    Карацей кажучы, Андрусаў прывёў мяне да сябе, распытаўшы па дарозе, чы не згодны я ехаць з Літві-навым у Кіль261 (была такая прапанова), выпісаў пуцёўку ў Бэрлін і паслаў да нашай Натальлі Фёдараўны, каб напісала на машынцы. Праз некато-ры час я атрымаў гатовую паперку з загадам Андрусава сяньня-ж вымэльдавацца.
    Што рабіць? Што? 3 такім пытаньнем зьвярнуўся я да штубы. Вынікі нечаканыя. Міхайлічэнкі далі 15
    261 Кіль — горад на поўначы Нямеччыны на ўзбярэжжы
    Балтыйскага мора, цэнтр зямлі Шлезвіг-Галыптэйн.
    200
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    марак, Вэрачка — 50. Аддаў правіць чаравікі, а сам хаджу ў туфлях Анат. Прак.
    Некалькі разоў хадзіў да Вал. Вал., але ўсё няўдала. Урэшце даў ён мне, каб купіў, шэсьць талёнаў на мыдла. У кантыне аказалася толькі два, каторыя я і ўзяў.
    Антон Антонавіч зусім са мной не гаворыць.
    12.1.45
    Дырэктар сьпіць, бо як я даведаўся зь ягонай гутаркі з другімі, Штаб (Менскі) распусьцілі. Устаю. Ем смачную бульбу, падсмажаную з кілбасой. He адмаўляюся. A. А. едзе ў Рацібор, як бачу, у лазьню, a потым прывязе да Андрусава Савёнка і Ліманоўскага, з каторымі разам паедзе ўва аўторак у Бэрлін. Перад ад’ездам цэдзіць скрозь зубы: “Калі будзеце мець хвілінку вольнага часу, схадзіце ў паліцыю й даведай-цеся адмайго імя аб выніках справы”.
    Зь мяне ўжо выветрылася ўся злосьць. Чуюся стра-шэнна блага, няма да каго слова сказаць, рады кож-наму дырэктараву слову, хоць яно і злое, і поўнае пагарды.
    Ад Раманцава дастаў Schonkost.
    Узяў лісткі для адмэльдаваньня, выканаў усе фармальнасьці. Судзьдзё рашыў здаваць пасьля абеду.
    Дырэктар вярнуўся раней, як я чакаў, і адзін. Абеду для яго ня было, і я запрапанаваў сваёй булкі й малака.
    Прыйшоў ліст ад Юркі й газэта ад Валі.
    Паступова Антон Антонавіч, дай Божа ня зглазіць, перастае зьліцца.
    Вымэльдаваўся канчаткова. Цікава, што беларусаў у Meldestelle адносяць да Auslonder’ay262.
    262 Auslonder (ням.) — чужынец.
    Сшытак 6
    201
    Вечарам, калі трэба было на абед, за міску ўзяўся я, і A. А. хацеў ісьці сам, але я, сказаўшы “Чы не ўсё роўна?”, пайшоў сам. Адным словам, паціху робіода мір.
    13.1.45
    Прачнуўшыся, расштурхаў Ан. Пр., што спаў на до-ктаравым мейсцы, здаўшы свае старыя пазыцыі кла-пам. Сёмая гадзіна. Камандую: “Aufstehen!’*63
    Цэлай кампаніяй з Нікалаем Васільевічам, Ірай, Херувімчыкамі і Вэрачкай рухаемся ў Heydebreck. Проста цуды — далі мне Rauchkorte2M першы раз у Нямеччыне. 3 гонарам адразу-ж купіў цыгарэт. Амаль да наступнага цягніка лазілі па паршывень-каму гораду. Узялі бульбы.
    Без перасадкі еду ў Ratibor. Н. В. выходзіць у Маркдорфе.
    Псотта зусім скаціна. Паўгадзіны шукаў маіх ботаў... і не знайшоў, а я дарма яго частаваў цыгарэтай.
    Клямка сяньня была ў найлепшым рэпэртуары: адбіўная і бульба з цудоўным соўсам.
    Калі моцна пад’еўшы пайшоў у Штаб да дзядзькі, застаў там толькі Штама сярод пустых комнат. Даведаўся, што “Шукулайць” пайшоў насіць рэчы на Oberwallstr. Накіраваўся туды, але, ясна, нічога не знайшоў. Бачыў Алесяву бабку, хацеў зь ёю пагава-рыць, і ізноў няўдала. Яна была не ў гуморы. Кружна да Клямкі. Дачакаўся. Выйшлі дырэктар з Савёнкам. Думалі яны, што сяньня быў апошні дзень іхняе пра-цы. Але памыліліся.
    Да абеду пераносілі ўсе скончаныя працы ў архіў, дзе іх знаходзіцца... 3000! У панядзелак дзядзька
    263 "Aufstehen!" (ням.) — “Пад’ём!”
    264 Rauchkorte (ням.) — дазвол на табаку.
    202
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Антон мусіць канчаткова дагаварыцца з Томсоном і аб выніках давесьці сакратарцы. А там будзе відаць.
    Разьвіталіся з Савёнкам і пакрочылі да вакзалу. У штубе чакаў Ліманоўскі. Што сказаў Андрусаў ім абодвум (A. А. і Лім.), ня ведаю дакладна. Знаю, што параіў чакаць.
    Прыйшоў Сенька, ён усё яшчэ думае, куды й калі яму ехаць. Залезьлі зь ім на маю койку і гулялі ў карты з А. Пр., што ляжаў па-суседзтву.
    Раманцаў і Тамінскі пераносяцца ў апошнюю шту-бу нашага бараку, каторую перагарадзілі, як канцы-лярыю Андрусава. Круціўся доўга, але абед абе вы-круціў. Тым часам A. А. пачысьціў бульбы і зварыў цудоўную зупу. Павячэралі.
    Што рабіць з фінансамі, што ўпарта пяюць ра-мансы? Хацеў прадаць той матар’ял і ізноў хадзіў да палякаў, але дзе там... Даюць 80 марак. Дурань я, што не аддаў за кілё табакі тады! Дурань і яшчэ раз дурань! Цяпер прыдзецца недзе пазычаць грошай.
    Заўтра здэцца едзем у Тропаў.
    14 студзеня 1945.
    У Тропаў не паехалі. Дырэктар вельмі дрэнна чуўся, а аднаму што за цікавасьць ехаць.
    Абсалютна няма чаго рабіць. Ляжалі цэлы дзень з А. Пр. на другім паверсе і зубы языком тачылі.
    Бачыў у кухні пад час абеду маю Верачку. Трэ’ бу-дзе заўтра ісьці разьвітацца да яе.
    У Бэрлін сабралася вялізарная кампанія: Ан-друсаў, Струкаў, Монід, Міхайлічэнкі, Будакова, Барэцкая і яшчэ тая пара, што прыходзіла да мяне з фірмы.
    Рэчы, а іх было да чорта, везьлі на калымажцы. Назад цягнулі яе з Валодзькай.
    Днём прылятаў разьведчык. Быў абстрэл.
    Сшытак 6
    203
    17 студзеня 1945.
    Heydebreck-Sud. Цягнік стаіць найменш хвілін 15. Мерзну ў пустым няўтульным вагоне. У вачох адзінокая постаць Антона Антонавіча, выправіў-шага свайго пляменьніка ў сьвет Божы. Нарэшце кранаемся. Хутка ўжо ў цемры зьяўляюцца ва-генчыкі гораду, і колы стукаюць усё павальней і па-вальней. Спыняемся. Буджу суседа па купэ, што сьпіць жаўнерскім сном, і выходжу. На плацформе шмат людзей. Відаць, што пасадка будзе цяжкай. Стаўлю свае пакуначкі й дую на рукі. Падыходзіць да мяне нейкая немка й пытае, чы ня мог бы памаг-чы ёй сесьці, бо ў яе шмат рэчаў. Ясна, вельмі га-лантна згаджаюся. Час прыйсьці цягніку. Чакаем. Калі лопаецца цярплівасьць, прыходзіць урэшце на-шая “машына”. Узьлезьлі. Задоўга будзе апісваць усе мучэньні, але скажу, што стаяў да самага Бэрліну і што цягнік заместа сёмай прыйшоў а два-наццатай гадзіне.
    Немка аказалася сапраўднай бесталковай бабай. Зыйшлі мы на Schlesteher, пераселі на S-Bahn і толькі апынуліся на Friedrichstr, як зароў алярм. Спусьці-ліся ў падзямельле, трапілі ў добры цягнік, што давёз нас да Stettiner Bahnhof265. На апошнім і перачакалі. Ехалі яшчэ трамваем і ішлі пешкі. Змучыўся стра-шэнна. Але ўзнагарода перавысіла чаканьні. Па-знаёміўшы з мужам, мяне накарміла такімі сытнымі адбіўнымі, што я гады тры ў вочы ня бачыў.
    Калі падыходзіў да Рады, праз вокна ўбачыў Галячыху266. Пайшоў, як на вагеньчык, і трапіў... у жаночы аддзел. Ясна, прыемная неспадзеўка і г. д. Спусьціўся ў падвал да Валі. Жыве яна ў сховішчы,
    266 Stettiner Bahnhof— чыгуначны вакзал у Берліне.
    266 Маецца на ўвазе Раіса Галяк, жонка Леаніда Галяка.
    204
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    так што можна ўявіць сабе прыемнасьць. Валя аж пацалавала мяне ад зьдзіўленьня. Адразу нагавары-ла сто тысяч навінаў, я іх і забыў мамэнтальна. Памятаю, што на Гуцьку267 быў замах, што Еза-вітаў — гэнэрал, што...
    Захацелася есьці. Накіраваўся ў бліжэйшую краму і купіў кілё хлеба, сто грамаў масла і поўкілё мармэ-ляды. Калі сядзеў і жор, так, па-халасьцяцку, прышоў Уладзік. Расцалаваліся, і пайшло, і пай-шло... Адразу-ж ён даў мне пропуск у сталовую ЦР і павёў туды вячэраць. Між іншым, расказаў, што буд-зе створаны аддзел вайсковае прапаганды, і ён будзе працаваць там сакратаром рэдакцыі. Можа, і мне знойдзецца мейсца, думаў я.
    Павячэраўшы, пайшлі да Галякоў. Жывуць яны на галубятні, сьпяць на двупавярховым ложку, бо па-койчык маюць ліліпуцкі268-
    267 Магчыма, маецца на ўвазе Язэп Гуцько (Гуцька) (1883-1956), вайсковы дзеяч, паходзіў з Наваградчыны. У 1915 г. стаў падпалкоўнікам Генеральнага штаба расійскага войска. У міжваенны час працаваў у Наваградку адвакатам, у 1939 г. быў арыштаваны НКВД, выратаваўся ў пачатку нямецка-савецкай вайны. У 1942 г. кароткі час ачольваў галоўны штаб Беларускай самааховы. Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Пасля вайны жыў у Спрынгфілдзе (ЗША).
    268 "Шукаючы памешканьне, падняўся вышэй апошняга паверху на падстрэшша й там знайшоў сабе месца. Быў гэта маленькі пакоік, прызначаны на пральню для гэтага падёзду. Маленькае ваконца, як у стайні, кран з вадою, многа дзіркаў у сьценах і вялікая прабоіна ў столі, выбітая малой запаляючай бомбай. Дзіркі пазатыкаў, дастаў з падстрэшша два ложкі, якія там знайшоў, паставіў іх адно на адно, дастаў маленькі столік і пачаў жыцьцё ў Бэрліне. Аграваньне было цэнтральнае, ад цяп-ла на сходах. Калі дзьверы на сходы былі адчыненыя, дык нават ня было холадна, але пасьля ночы пры зачыненых дзьвярах бы-ло даволі холадна, хоць вада ў вадаправодзе ніразу не замерзла, тымчасам, калі на стале замярзала” (Галяк, Леанід. Успаміны... 1983. С. 15).
    Сшытак 6
    205
    Ясная рэч, Уладзік пацягнуў мяне начаваць да ся-бе. Сустрэлі мяне добра і Арсеньнева, і падпалкоўнік. Апошні носіць нямецкія пагоны, каторыя яму вельмі імпануюць269.
    Ложка мне зрабілі ў маленькім пакойчыку-скла-дзе. Яіпчэ мы не пасьпелі легчы, як зароў алярм. Прыйшлося спусьціцца ў кэллер. Але нічога ня было. Адпачываў да раніцы.
    Раніцою падпалкоўнік, адыходзячы, сказаў мне, каб я ішоў да нейкага капітана і склаў яму праіпэнь-не аб прыняцьці ў афіцэрскую школу. Гаворыць сп. Кушэль, як заўсёды, бэзапэляцыйна, тонам загаду.
    Покуль мы з Уладзікам пасьнедалі, надыйшла 10 гадз. Ясна, што др. Андрусава ня было, і прыйшлося пакінуць толькі лісты.
    3 Charlottenburg’y паехалі праз Ostkreuz270 на Weissensee27'.
    Калубовіч абнадзёжыў мяне.
    19	студзеня 1945.
    Ноччу спалося добра. Адно, ня ведаю, чы пры-сьнілася, чы было сапраўды, злавіў ноччу вош.
    289	“Ведаю ад Пугачова, што ў РОА было забаронена насіць нямецкія пагоны. Даходзіла да збройных канфліктаў, нават забойстваў — хто каму меў браць пад казырок” (Вітаўт Кіпель).
    270	Ostkreuz — станцыя на берлінскай гарадской чыгунцы.
    271	Weissensee — Вайсэнзее — гарадскі раён на паўночным усхо-дзе Берліна, тут знаходзілася БЦР. "Раньняй восеняй, прыблізна ў пачатку верасьня 1944 г. БЦР была пераведзеная з Кэнігсбэргу ў Бэрлін. У Бэрліне БЦР атрымала некалькі будынкаў на ўскраіне Бэрліну, Вайсэнзэе. У гэтых будынках разьмясьцілася ня толькі БЦР з усімі сваімі канцылярыямі, але й амальусе працаўнікі БЦР із сем'ямі”(Ліст Ф. Кушаля да К. Акулы ад 25.08.1958. // Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум: Гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні. Мінск, 2012. С. 160).