Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
Я адпрасіўся на абед. Па дарозе атрымалі для Дзюніка курыцельныя картачкі.
У хаце чакала нас цудоўная густая зупа і... торт. Паабедалі першаклясна.
Прыходзіла жанчына з NSV пытацца аб нашых па-трэбах. He дайсьці зь ёю да толку.
329 Маецца на ўвазе Заходняя Прусія (ням. Westpreufien) — правінцыя Прусіі, якая знаходзілася на берагах ніжняга цячэн-ня ракі Вісла, са сталіцай у Данцыгу (Гданьску). Існавала ў 1773-1829 гт. і 1878-1919 гг.
330 Doppelbetten (ням.) — двухспальныя ложкі.
Сшытак 6
225
Пераапрануліся (камічна выглядае Ўл. у Дзю-нікавай кепцы) і пайшлі ізноў да сябе. Узялі возіка й паехалі на фабрыку, што знаходзіцца супроць вак-залу, за шляхам. Па ложкі езьдзілі два разы. Перажылі алярм пад заборам і а чацьвёртай былі вольныя.
У хаце яшчэ адна прыемнасьць. Атрымалі 32 яйкі. Усе круцяць гогаль-могаль. Калубовічу тэлеграма — зараз-жа ехаць у Бэрлін. Чакае прэзыдэнт331. Подпіс — др. Люббэ. Ідучы па тэлефон, спаткалі са-мога Калубовіча. Добра, што ня трэба тэлефанаваць. Мы-ж ня маем права гаварыць, што ў Гіршаў знаходзіцца дывізія332.
З’елі могалю, пакурылі й пайшлі вячэраць. Цу-доўная афіцыянтка ў гэтай кнайпе. З’елі Stad-twurst333 і Rure.
Мяне чакаў Віця. Трэба ісьці на прымэрку. Аддаў ягонай матцы чорны матар’ял на “ветрувку”. У іх два пакойчыкі блізка знаёмай нам мэблёвай фабрыкі.
Жанчыны нашыя ў кіно.
Чуемся стомлены. У Дзюніка дрэнны настрой. Бульбы не пячэм. Хочацца спаць.
331 Маецца на ўвазе Радаслаў Астроўскі.
332 “Улетку 1944 г. арганізавалася 30-ая дывізія Ваффэн СС. Штаб дывізіі знаходзіўся ў Баварыі, у мястэчку Гіршаў. У гэ-тую дывізію набіраліся людзі розных нацыянальнасьцяў. Найбольш трапіла сюды расейцаў зь лягераў палонных, адтуль жа трапіла ў дывізію й шмат украінцаў, беларусаў ды інш. Пад восень 1944 г. немцы пачалі накіроўваць у 30-ую дывізію беларусаў, якія апынуліся ў Нямеччыне ў выніку адступленьня, перадусім тых, што служылі ў паліцыі, Самаахове, БКА, a ўрэшце накіравалі туды й нашую афіцэрскую школу” (Ліст Ф. Кушаля да К. Акулы ад 29.09.1958. Цыт. паводле: Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум... С. 169).
333 Stadtwurst — гатунак баварскай варанай кілбасы.
226
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
За гэты час быў тры разы ў кіно. Французкі фільм “Ihr erstes Rendezvous”334, гішпанскі “Blutzengen”, нямецкі “Choral von Leuthen’^33.
13.3.45
Ледзь-ледзь прабіваецца дзённы сьвет праз шчы-ліны вокнаў. Трэба ўставаць. Хлеб, прыгатаваны з вечара, зрабіўся зусім сухі — ноччу ў нас горача. Hausmeister прынёс кавы.
He прыйшлося ламаць галавы, каму што рабіць. Разьмеркаваў нас немец, паслаўшы мяне з Дзюнікам зьбіваць учарашнія ложкі. Ен сам з Уладзікам пайшоў па нешта ў Schreinerei336.
Праклятыя ложкі зроблены так тандэнтна! Ні-водная дзірка не пасуе! Прыйшоў шэф і параіў схадзіць на фабрыку, дзе атрымоўвалі ўчора гэтую дрэнь, і папрасіць сьвёрла. На прагулку нас доўга клікаць ня трэба.
Немец, каторы ўчора распараджаўся выдачай, аказваецца, сам Frauendorfer337. Ён вельмі ветліва выслухаў маю скаргу, вывеў нас на двор і хацеў пра-дэманстраваць якасьць сваёй прадукцыі, але і ў яго нічога ня выйшла. Тады галава фірмы прамармытаў мне камплімэнт (думаў, што я — немец) і сказаў, што ён робіць дзюркі машынаю і памагчы нам ня можа.
Такім чынам, прыйшлося скалачваць па-старын-цы, узброіўшыся нажом, пазычаным у гаспадара.
334 “Ihr erstes Rendezvous” (ням.) — “Іх першае спатканне” —
кінакамедыя 1941 г.
336 “Choral von Leuthen” (ням.) — “Лейтэнскі харал” — вядомая нямецкая кінастужка 1933 г.
336 Schreinerei (ням.) — цясляр.
337 Frauendorfer — уладальнік даволі вядомай нямецкай фірмы па вытворчасці мэблі.
Сшытак 6
227
Скончыўшы, пайшлі ў фірму. На пытаньне шэфа мусіў адказаць, што гатова ўсё і разам з тым — нічога. Адзіны ратунак — зьбіваць цьвікамі. Так і зрабілі. Сьпяшаліся вельмі, бо падыходзіў абед, і ўжо прыйшлі францужанкі — новыя жыхаркі.
Абедалі дома. Елі боршч і пілі каву. Спэцыяльна, каб мы адпачылі, быў дадзены алярм, каторы цягнуўся да другой гадзіны.
Цяпер прыйшлося горай. За тры гадзіны сьцягалі наверх са сто скруткаў вяроўкі, колькі дошак, два вялікіх пакеты стружак і г. д. Пытаньне далейшай працы разьвязаў сам шэф. Ад заўтрашняга дню нам няма чаго рабіць на фабрыцы (Mattenfabrik^), таму прапануюць кожны дзень а 5-ай гадзіне езьдзіць цягніком на станцыю Schonhol і там рэзаць верас для фабрыкі. Плата — 2 м за нейкі мэтр. У разе адмовы з нашага боку, бо гэтая праца сталая, сказаць заўтра яму альбо гаспадыні гэшэфту ў доме №17 на той-жа вуліцы.
Вячэралі ў “дурной” і “побач з масьленачнай”. Наеліся.
Н. А. кажа, што ўстрайвацца на працу няма сэнсу. Also, unsere Schwarzarbeit ist damit beendet. Min-destens, bei der Mattenfabrik338.
15.3.45
Раніцою пайшлі хлопцы па цыгарэты для прафэ-сара. Я ня вытрымаў і трапіў да крамы ў той момант, калі яны ўвайшлі ў сярэдзіну. Уладзік меў кіслую міну, калі, прадзёршыся праз натоўп, апынуўся каля мяне. 3 трох прафэсаравых талёнаў толькі на адзін далі цыгарэты. Мусілі зь ім адстаяць яшчэ адну
338 Also, unsere Schwarzarbeit ist damit beendet. Mindestens, bei der Mattenfabrik (ням.) — Такім чынам, нашая чорная праца па-куль скончаная. Прынамсі на фабрыцы матаў.
228
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
чаргу, але настолькі ўдачна, што дасталі ня толькі па чужых, але і па сваіх картачках.
Крыху пачакаўшы, накіраваліся за разьлікам да Крысьмера. На фабрыцы кіпіць работа. Плятуць маты. Мы дасталі па 9.60 м на брата. На вуліцы вясна, настроі добрыя. Нашыя людцы пачынаюць вошай лавіць.
Абедалі дома. Быў учарашні боршч і бульбяная каша.
Дзюнік недзе зьнік, мы нудзіліся, нудзіліся і пайшлі да швачкі аднесьці рагожу. Там нас засьціг алярм, і прыйшлося чакаць да адбою. За гэты час нас пакармілі абедам. Шчы й бульба.
Дасталі білеты ў кіно. Павячэраўшы, глядзелі “Abenteuer іт Grandhotel”339. Добрая камэдыя.
17.3.45
Устанаўліваецца добрае надвор’е. Апошнія дні настолькі цёпла, што хаджу без паліто. Сяньня толькі крыху сыпля дождж, але зусім ня холадна.
У жыцьці нашым пераменаў няма. Толькі вось табака канчаецца. Прыйдзецца зноў “зьбіраць” “остаткй табачных йзделйй”.
Дастаў я Bezugsschein340 на рабочыя чаравікі з гумовай падэшвай. Трэба радавацца, што босы хадзіць ня буду, але-ж такое стварэньне чалавек — ніколі задаволены не бывае. Справа ў тым, што Дзюніку, якому я выпрашваў Antrag34i, далі най-лепшага гатунку Strassenschue342.
339 “Abenteuer іт Grandhotel” (ням.) — “Прыгоды ў Гранд-гатэлі” — нямецкая кінакамедыя 1943 г.
340 Bezugsschein (ням.) — карткі.
341 Antrag (ням.) — хадайніцтва.
342 Strassenschuhe (ням.) — вулічны абутак.
Сшытак 6
229
Прыехаў з Hirschau Калубовіч. Расказваў апо-шнія бэрлінскія навіны. Наш будынак на Gum-binnerstr 343 амаль “вдребезгн” разьнесяны. Там ужо нічога няма. Усе-ж такі 8 бомбаў — “не фунт йзю-му”. ЦР атрымала памешканьне недзе каля Janowiz Brucke344 (цэлых 18 пакояў). Ostmnisterium распуш-чана. Др. Люббэ працуе пры Hauptamt343. Прэзыдэнт жыве на старым сваім памешканьні на Witzleben346. Там-жа вядуцца і ўсе справы. У адзін з апошніх налётаў былі разбураныя нашыя кашары. Двое забітых, і Васіленя347 паранены. У Бэрліне цяжка з харчаваньнем.
Між іншым, такія, як Калубовічу, тэлеграмы па-сланы і іншым працаўнікам і сябрам ЦР. “Раніца” выходзіць. Зь вялікімі цяжкасьцямі. Дальвіц прабіўся ў поўным складзе на гэты бок348.
343 Маецца на ўвазе Gumbinnerstrasse — вуліца ў Верліне, дзе размяшчалася ВЦР. Прынамсі, на Gumbinnerstrasse, 28 знаходзілася Галоўнае кіраўніцтва вайсковых спраў БЦР.
344 Магчыма, маецца на ўвазе станцыя метро Janowiz Brucke, або аднайменны мост у Верліне.
345 Hauptamt (ням.) — галоўны офіс.
346 Маецца на ўвазе чыгуначная станцыя Witzleben у заходняй частцы Берліна ў Шарлотэнбургу.
347 Аляксей Васіленя (1899-1978), грамадскі дзеяч. У 1944 г. — кіраўнік канцылярыі Беларускай Краёвай Абароны, затым (1944-1945) — сакратар Прэзідыума Беларускай Цэнтральнай Рады. 3 1949 г. жыў у Аўстраліі.
348 Маецца на ўвазе Беларускі дэсантны батальён “Дальвіц” — вайсковае фармаванне, створанае беларускімі дзеячамі пры да-памозе абвера (нямецкай вайсковай разведкі і контрразведкі) для антысавецкай барацьбы ў тыле Чырвонай Арміі, на тэрыторыі Беларусі. Батальён быў арганізаваны ў ліпені 1944 г. у мястэчку Дальвіц ва Усходняй Прусіі пры нямецкай дыверсійна-разведвальнай школе. Начальнікам школы быў маёр Геруліс, а яго намеснікамі Барыс Рагуля і Усевалад Родзь-ка. У сакавіку 1945 г. батальён быў перакінуты з папярэдняга месца дыслакацыі ў мястэчку Вальбуш пад Быдгашчам у раён Берліна.
230
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Родзька349 ў Бэрліне.
25-га сакавіка ў Hirschau будзе сьвята. Прыедзе Прэзыдэнт. Добра было-б дастацца туды, але дзе...
Начальнік шостага аддзелу нашай дывізыі — май-ор Krugel меў учора гутарку аб нас з заступнікам Kreisleiter’a NSV — Berg. Да яго й накіраваліся мы з Калубовічам. Абяцана было праз 3—4 дні ўлаштаваць кватэрнае пытаньне.
Учора афіцыянтка ў “Zum goldenen Ritter” дала нам бяз марак (за свае) смажанай бульбы. Гэта ўжо пасьля таго, як яна даведалася аб нашым не-нямецкім паходжаньні. Кранутыя гэтым гэстам, далі ёй пяць марак “на чай” і паабяцалі адплаціць нечым іншым.
Учора Галя састрыгла свае косы. Выглядае шмат лепіп.
19.3.45
Учора спалі позна. Былі яшчэ ў ложках, як у нашых дзьвярах паказалася двое вайсковых. Яны прывіталіся па-нямецку спалоханымі галасамі і ўвайшлі. Аказваецца — маёр Рагуля350 і капітан
349 Усевалад Родзька (1920 - 1946 (?)), беларускі палітычны і вай-сковы дзеяч, публіцыст. У 1939 г. браў удзел у польска-нямецкай вайне, трапіў у нямецкі палон. Вызваліўшыся ў жніўні 1940 г., узначаліў Кракаўскую філію Варшаўскага беларускага камітэта.
3 ліпеня 1941 г. бурмістр Віцебска, праводзіў беларусізацыю го-рада. Арганізатар нацыянальнага падпольнага і партызанскага руху, з 1942 г. — старшыня ЦК Беларускай незалежніцкай партыі. 3 лета 1944 г. знаходзіўся ў Нямеччыне, быў адным з камандзіраў беларускага дэсантнага батальёна “Дальвіц”. 3 чэр-веня 1945 г. жыў пад чужым прозвішчам у Польшчы, арганізоўваў падпольныя структуры. Арыштаваны і дэпартава-ны ў Менск, дзе асуджаны або да расстрэлу, або да вялікага тэрміну пакарання. Далейшы лёс дакладна не вызначаны.