Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
350 Барыс Рагуля (1920-2005), вайсковы і грамадска-палітычны дзеяч. Удзельнік нямецка-польскай кампаніі 1939 г., трапіў у
Сшытак 6
231
Язэп Сажыч351 (Oberbefehlshaber352).
20.3.45
У абед прыйшоў Hausmeister (учора) і сказаў, што а палове другой мы мусім разам з усімі рэчамі быць на вакзале і адпраўляцца ў Гіршаў. Там трэба за-мэльдавацца ў начальніка мясцовага NSV. Гэткае распараджэньне атрымаў ён па тэлефону з NSV.
Мы ў роспачы. Напэўна-ж вядома, што ў Гіршаў уезд забаронены. Таму вырашылі сяньня не кранац-ца з мейсца, накіравалі Чэмярысаву ў дывізыю, a самі (я і Н. А.) пайшлі да Бэрга. Той абсалютна нічога аб падзеях дню ня ведае. Прыпадкам на-трапілі на намесьніка Амоса. Тэлефанаваў ён. Кажа, што дагаворана аб усім з бургамістрам і што спакой-на можам ехаць.
нямецкі палон. Уцёкшы з палону, працаваў настаўнікам у Навагрудку. Арыпггаваны органамі НКУС, але з пачаткам ня-мецка-савецкай вайны ўцёк з-пад варты. У часе нямецкай акупацыі працаваў выкладчыкам у Навагрудскай настаўніцкай семінарыі. перакладчыкам акружнога камісара. Адзін з акруж-ных кіраўнікоў СВМ і БНС, намеснік БЦР і камендант БКА. Арганізаваў і ўзначаліў паліцэйскі батальён № 68. Адзін з кіраўнікоў разведвальна-дыверсійнай школы ў Дальвіцы, маёр 30-ай (беларускай) дывізіі войск СС. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку быў у амерыканскай зоне акупацыі Нямеччыны, ад 1949 г. — у Бельгіі. Займаўся справамі беларускіх студэнтаў у Заходняй Еўропе. У 1954 г. пераехаў у Канаду.
351 Язэп Сажыч (1917-2007), вайсковы і грамадскі дзеяч. Улетку 1942 г. прызначаны камендантам падафіцэрскай школы. У лю-тым 1943 г. у Лідзе арганізаваў і ўзначаліў Беларускі батальён чыгуначнай аховы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Быў камен-дантам афіцэрскай школы 30-й (беларускай) дывізіі войск СС у Баварыі. Пасля вайны вучыўся ва ўніверсітэце Філіпа ў Марбургу (Заходняя Нямеччына). У 1950 г. выехаў у ЗША. Жыў у Дэтройце. У 1982-1997 гг. —старшыня Рады БНР.
3,2 Oberbefehlshaber (ням.) — вярхоўны галоўнакамандуючы.
232
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Чэмярысава зрабіла шум і гам. Яна гаварыла з ма-ёрам, і ўсё, што датычыцца нашага пераезду ў Гіршаў, — адзін блеф.
Сяньня раніцою прыехаў гэты мямля — прафэсар. Першае, што ён зрабіў, — папрасіў адвесьці яго на каву.
Уладзік з Дзюнікам стаялі па бульбу. Чэмярысава і Яня паехалі ў Гіршаў.
Прафэсар не дабіўся ніц. Заўтра трэба ісьці да Амоса, і ён выдасьць паперку, з каторай прыдзецца ця-гацца па вёсках і сваёй сілай шукаць памешканьня.
Галоўная падзея дню — навіны, што прывезьлі нашыя дамы.
У ЦР вайсковы пераварот. Пасьля выезду ўсіх радных353
353 “Нейкі тыдзень пазьней, пасьля масавага выезду працаўнікоў БЦРады [маецца на ўвазе выезд у тым ліку і Кушаляў, Калубовічаў, Шчагловых — Рэд.], паведамілі, што прысутныя працаўнікі Рады разам з архівамі і справамі маюць выехаць з Бэрліна недзе на захад, але куды не казалі.
[...] Пасьля пагрузкі ў цягнік аказалася, што апрача працаўнікоў БЦРады, пад кіраўніцтвам віцэ-прэзыдэнта Ю.Сабалеўскага, едуць яшчэ два апекуны з Остміністэрыюм немцы: Шнайдэр, Лянгольф і ў дапамогу ім сакратарка фрой-ляйн Мэнкэ. Выехалі са станцыі калі ўжо добра сьцямнела. У гэтым эшалоне былі прадстаўнікі ўсіх меншасьцяў СССР. Выгадна разьмясьціліся на рэчах і паехалі. Для жанчынаў і дзяцей быў пасажырскі вагон, дзе апрача жанчынаў і дзяцей разьмясьціліся яшчэ сьвятар Радзевіч ды ягоны сын капітан Усевалад Радзевіч, як ад'ютант Астроўскага прыдзелены на эвакуацыйны пэрыяд да дачкі Астроўскага Галіны Мінкевіч.
[...] каля гадзіны 8-й вечара [наступнага дня] апынуліся ў горадзе Гэкстэр над Везерам. Рэчы пакінулі ў вагонах, а мы ўсе пехатою пайшлі ў горад, — цэлы, неразьбіты з многімі старымі сярэднявякоеымі будынкамі. Дайшлі да нейкай шко-лы ў цэнтры горада і там затрымаліся. Апрача беларускай групы, затрымалася тут яшчэ групка людзей з нашыўкамі на рукавох “Ідэль Урал”. У школе нас няблага пакармілі, a тады паляглі спаць і адпачываць пасьля падарожжа. Спалі ў вялікай зале. Уздоўж цэлай франтавой сьцяны ляжала на
Сшытак 6
233
Прэзыдэнт354 абвесьціў іх дэзэртырамі і набраў новых сяброў. Пры гэтым дзядзька Саба-леўскі355 па сваёй волі выйшаў з Рады356. Цяпер наш урад складаецца, па няпоўных вестках, з
падлозе салома, каля яе вузкі праход і даўжэзны, амаль на ўсю залю стол...
[...] Цяпер жа які быў склад усёй групы беларусаў у Гэкстэ-ры. 3 аднаго боку, гэта былі працаўнікі БЦРады, або самыя радныя зь сем’ямі; з другога боку, некаторыя Беларусы, якія даведаўшыся аб выездзе Рады з Бэрліна далучыліся да выяж-джаючых. 3 працаўнікоў Рады былі: Валянціна і Ніна Якубовіч, А. Сакалоў, У. Саўка, Раіса Евец, мая жонка Раіса і я, Гелена Палуйчык, сястра Раісы Евец, Пётра Орса — радны з жон-кай і сынам, М. Мінкевіч — радны, на прапанову Кандыбовіча, з жонкай Галінай з дому Астроўскай, Фішчук і яго матка Васільева, Каракулька з жонкай і сынам, Язэп Гладкі, Віталі Кажан, А. Арэхва, А. Кароль, таксама маці Мінкевіча і двое ягоных дзяцей, Аўген Люткевіч.
Да гэтай групы далучыліся на станцыі ў Шэнеберг у Бэрліне: сям’я Каравайчыкаў, К. Дземідовіч-Дэмідэцкі, сям’я Скрыннікаў ды сястра жонкі Скрынніка Гортынска з сынам, жонка Дзямідава з сваёй сястрой, айцец С. Радзевіч, Антон Мілішкевіч, Святаслаў Коўш з жонкай і сынам, [Мікалай] Поль і Лявон Случчанін і жонкай. Праз некалькі дзён В.Пануцэвіч прывёз у Гэкстэр жонку Ірэну, Эдуарда Будзьку з жонкай Валерыяй і дачкой Людвікай ды пакінуў іх у Гэкстэ-ры, нягледзячы на пратэсты “ўладаў", а сам выехаў. Разам з Пануцэвічам прыехаў яшчэ Дзямешка. У гэтым самым часе радны БЦР С. Калядка прывёз сваю жонку, а сам вярнуўся ў Бэрлін. У такім складзе пачалі жыцьцё ў Гэкстэры" (Галяк, Леанід. Успаміны... Т. 2. С. 20-22).
354 Маецца на ўвазе Радаслаў Астроўскі.
355 Юры Сабалеўскі (1889-1957), грамадскі дзеяч. Падчас ня-мецкай акупацыі займаў пасаду бурмістра Баранавічаў. Ад лета 1943 г. да студзеня 1944 г. — старшыня Веларускай сама-помачы. У студзені 1944 г. стаў віцэ-прэзідэнтам ВЦР. Ад лета 1944 г. — на эміграныі. Жыў у Нямеччыне, ЗІПА, ад 1955 г. зноў у Нямеччыне.
356 Юры Сабалеўскі, паводле ягонай уласнай заявы ад 28 лютага 1945 г., пакінуў пасаду віцэ-прэзідэнта ВЦР у адказ на абвінавачанні ў перавышэнні сваіх паўнамоцтваў падчас выез-ду часткі радных у Гекстэр. Зноў вярнуўся ён у БЦР толькі пас-ля аднаўлення яе дзейнасці ў 1948 г.
234
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Родзькі (віцэпр), Вітушкі357, Касмовіча358, Тамашчыка359,
357 Міхаіл Вітушка (1907-?), беларускі палітычны і вайсковы дзеяч.
У жніўні 1941 г. — адзін з камандзіраў аддзелаў Беларускай сама-абароны на заходнебеларускім Палессі. Арганізатар беларускай паліцыі ў Менску, да восені 1941 г. быў намеснікам каменданта паліцыі Дз. Касмовіча. Арганізоўваў аддзелы Беларускае самаа-ховы на Браншчыне, Смаленшчыне і Магілёўшчыне (1942-1943). Уваходзіў у Цэнтральны камітэт Беларускай Незалежніцкай Партыі, а таксама ў кіраўніцтва Беларускай Народнай Самапома-чы. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса. 3 лета 1944 г. — афіцэр дэсантнага батальёна “Дальвіц”, маёр БКА. Па адных звестках, 17 лістапада 1944 г. ён дэсантаваўся на Віленшчыне на чале атрада парашутыстаў. Аднак ужо 7 студзеня 1945 г. нібыта быў забіты ў баі з атрадам Чырвонай Арміі. Па іншых звестках, у лістападзе 1944 г. пад прозвііпчам Вітушкі дэсантаваўся іншы афіцэр. Сам жа Міхал Вітушка ў Беларусі з’явіўся пазней. Най-больш актыўную дзейнасць у Беларусі распачаў у 1946 г.
358 Дзмітры Касмовіч (1909-1991), вайсковы і грамадскі дзеяч. 3 пачаткам нямецкай акупацыі кіраваў аддзелам забеспячэння Менскай управы і менскай паліцыяй. У 1941-1943 гт. выконваў абавязкі інспектара дапаможнай паліцыі прыфрантавой зоны групы армій “Цэнтр”. Браў актыўны ўдзел у беларускім руху, удзельнічаў у паседжанні, на якім было абвешчана аб утварэнні аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы, Царкоўным са-боры, Другім Усебеларускім кангрэсе. Быў адным з лідараў Беларускай незалежніцкай партыі. Ва Усходняй Прусіі служыў у дэсантным батальёне “Дальвіц”, які займаўся падрыхтоўкай дыверсійных сілаў дзеля барацьбы з савецкай уладай. Ад кастрычніка 1954 г. прызначаны прадстаўніком БЦР у ЦК Антыбальшавіцкага блоку нацый (АБН). У 1954 г. узначаліў Беларускі вызвольны фронт. Жыў у Штутгарце. Пакінуў кнігу ўспамінаў “За вольную і суверэнную Беларусь” (Вільня, 2006).
339 Уладзімір Тамашчык (манаск. Васіль 1900-1970), рэлігійна-грамадскі дзеяч, архіепіскап БАПЦ. 3 пачаткам Другой сусвет-най вайны жыў у Беластоку. Быў намеснікам рэдактара газеты “Новая дарога”, працаваў у Беларускім камітэце. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Быў абраны старшынёй Беларускага цэнтраль-нага камітэта — галоўнай арганізацыі беларусаў у Нямеччыне ў 1945-1947 гг. У 1948 г. пастрыгся ў манахі пад імем Васіль, а ў 1949 г. вышэйшымі іерархамі Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ўзведзены ў сан епіскапа Беларускай
Сшытак 6
235
Касяка360, Калубовіча, Шчаглова і г. д. Дыктатура войска. Родзька зусім не прызнае Астроўскага. Кажа, што ён зусім не выбіраны народам, а пастаўлены немцамі, што кангрэс, які яго зацьвердзіў, скакаў пад нямецкую дудку. Што Прэзыдэнт кампрамітуе сябе, сабраўшы навокал розных Нэронскіх361 і Пле-скачэўскіх362. Што Езавітаву трэба не гэнеральства-ваць, а матылёў лавіць. Будуць адклікаць назад
аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1951 г. пераехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ерку. Узначальваў епіскапат БАПЦ у Паўночнай Амерыцы.
3611 Іван Касяк (1909-1989), грамадскі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі ўваходзіў у склад Цэнтралі БНС, актыўны прыхільнік абвяшчэння аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царк-вы, адзін з арганізатараў Царкоўнага сабора БПЦ у 1942 г. У 1944 г. намеснік прэзідэнта БЦР на Глыбоцкую акругу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне адзін з кіраўнікоў Бе-ларускага праваслаўнага аб’яднання. He прызнаў аднаўлення БАПЦ пад кіраўніптвам Сергія (Ахатэнкі) і аднаўлення Рады БНРпадкіраўніцтвамМ. Абрамчыка. У траўні 1948г. узяўудзел у аднаўленчым Пленуме БЦР, у 1948-1951 гт. узначальваў Са-кратарыят БЦР. У 1949 г. выехаў у ЗІПА. Спачатку жыў у Ныо-Ёрку, затым ад 1978 г. — у Рывер-Форэсце (Ілінойс). Аўтар кніг “3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу” (1956), “Byelorussia: historical outline...” (1989), “Другая сусветная вай-на на Беларусі і паваенны час” (вьвдрукавана ў кнізе “Беларусь учора і сяньня”, Менск, 1993).