Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
385 Маецца на ўвазе Аўген Кавалеўскі.
248
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Жэня пераняў на сябе апеку над намі. За чарговай закуркай мы пачалі аглядаць. Ну і жывуць-жа люд-цы! утульныя пакойчыкі простыя, але ложкі! канапкі, шафы і г. д. Unterwegs даведаліся, што Жэнька ўчора парваў са сваёй жонкай і, па ягоных словах, цяпер ужо назаўсёды.
Здаецца, сядзелі мы за сталом і пёрлі надзвычай-ную бульбу з ня менш надзвычайнай капустай, калі, прыпадкова азірнуўшыся, убачылі на небасхіле зна-ёмыя фігуры нашых шлёпаўшых з стараньнем па лу-жах. Чэмярысава, Туся, маці, Калубовіч, Яня, Юлька і... ўсё? Але Дзюніка й Шчаглова так і не дачакаліся. Пазьней даведаліся, што яны дастаўшы сілком яшчэ бутэльку гарэлкі (разам 3), вырашылі застацца дома.
Потым хадзілі з візытамі, лазілі па ўсім лягеры, аббіваліся каля дзяўчат на кухні, а калі а 10-й гадзіне згасла сьвятло, у нашым пакоі сабралася кампанія ачкістаў у складзе капітана, Кір’янава, Жэні й нас. Гульня зацягнулася далёка за поўнач, як пішуць у раманах. Пачаўшы з пяці марак, я хутка меў перад сабой кучу грошай, марак 300, каторыя і спусьціў да канца.
Класьціся спаць было-б глупа, і мы, расьпіўшы бу-тэлечку мальвазіі, закусіўшы, сталі баўтаць аб роз-ных рознасьцях. Між іншым, Жэнька расказаў гісторыю сваёй “Веркн”. Ну і авантурыстка!!!
А гадзіне прыблізна пятай сон усё-ж такі даканаў нас. Заснулі дзе хто. Я ляжаў на касьцістых жэнька-вых каленях, Ромка386 на мне, а Ўладзік расьця-гнуўся на ложку.
За сьнеданьнем трошкі выпілі, а потым усё пайш-ло, як па маслу. Ад хрыстасаваньня аж губы заба-лелі. Так прабадзяліся да абеду.
386 Маецца на ўвазе Раман Кавалеўскі, брат Аўгена.
Сшытак 6
249
Гэтая ўрачыстасьць адбывалася ў вялікай сталоў-цы за прыгожа ўбраным Вялікодным сталом. Каля кожнага прыбору стаяла картачка з прозьвішчам. Я хутка знайшоў сваё ў абкружэньні незнаёмых і быў страшэнна ўзрадаваны, калі маёй суседкай зправа аказалася “Лнлн” — дачка Вэры Міхайлаўны. Здаецца, расцалаваў бы таго, хто ўгадаў мае думкі.
Абед быў добры. Капусьняк і катлеты з бульбай, потым кава. Еў мала. Зьнік апэтыт.
Па абедзе пачалося самае прыемнае. Танцавалі, гулялі ў жмуркі, трэці лішні, мігалкі, залатыя вароты, сапсуты тэлефон і г. д., танцавалі ізноў. У прамежках нашыя акторы паказвалі свае здоль-насьці. У фантах Уладзіку прышлося пяяць “Уто-мленное солнце”387, мне — мычаць па-казьлінаму і ўяўляць жабрака з торбай. Торбай была Лнлн.
Вясельле скончылася а гадзіне першай. Не-ахвотна разыходзіліся госьці. Між іншым, былі два амэрыканцы, прыпадкова зайшоўшыя. Яны пры-малі ўдзел ува ўсіх гульнях і частавалі нас цыгарэтамі.
Вячэралі мы ў Кавалеўскіх. Спаць страшэнна не хацелася. Пяялі пад вакном у дзяўчатаў сэрэнады. Заглянулі на вагенчык да Галачкі. Яна была з Юлькай у ложку, а перад імі на стале стаяў “На-палеон”. У хуткім да нас далучыліся “капітан” і Іра. Потым прыйшла гаспадыня, і ўсё-ж мы дасталі па кавалку. Спаць ляглі прыблізна а трэцяй.
Надвор’е надзвычайнае. Дзеля гэтага цэлы час праводзілі на двары. Гулялі ў валейбол. Я быў чы прынамсі стараўся быць з Лнлей.
Пасьля таго, як Жэнька выйграў у шашкі ў Калу-бовіча, а Ўладзік у Кір’янава ў шахматы, было
387 “Утомленное солнце” — песня на словы Іосіфа Альвека і му-зыку танга Ежы Пецярсбургскага (“To ostatnia niedziela").
250
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
высьветлена, што ўжо час ісьці дамоў. Хуценька паабедалі й рушылі.
Няма сілаў далей пісаць падробна. Жара!
Некалькі разоў езьдзілі з Fr. Kiroher у лес па дро-вы. Маляваў учора ёй-жа падлогу.
Настрой маем дось добры, хоць цэлы час мучае не-спакой за будучыню. “Хоць-бы якая-небудзь вай-ніійка”, — кажа наш інжынэр.
Між іншым, прыйшла сапраўдная вясна. Амбэрг зрабіўся ня горадам, а райскім селішчам. Столькі зямлі! А пагода! Неба, як сьлязінка. Горача.
Вясна дзеіць на людзей. У нашай скромнай школе адбываюцца дзеяньні цікавага раману. Галоўныя пэрсоны: Туся і... Дзюнік. Завязка, ведамая рэч, звы-чайная. Але якая будзе разьвязка? Чэмярысава рабіла скандал, настроіла супраць сябе ўсіх Шабу-няў, але між гэроямі ніякіх пераменаў. Як мы даведаліся бокам, Дзюнік аб’ясьняўся ў каханьні, “ревновал” да мяне і г. д. Сярод старушак хадзілі мысьлішкі аб вясельлі. Дзюніку — 30 год. Тусі — 16.
10 травеня.
Пасьнедаўшы, гулялі. Сваімі вачыма чыталі рас-параджэньне аб дазволе хадзіць зь 6 да 9 г. Надзвычайна!
Каля вакзалу дагнаў нас Дзюнік. Стараюся гава-рыць зь ім, як раней, хоць не магу адагнаць “презре-нье”. Пасядзелі трошкі на лавачцы, каля Ziegeltar, і рушылі дамоў.
Па абедзе прыехаў др. Станкевіч-рэдактар388. Ен у аўторак з Eger’y. Начаваў у нас.
388 Станіслаў Станкевіч (1907-1980), грамадска-культурны дзеяч, літаратуразнаўца, публіцыст, крытык, выдавец. Падчас нямецкай акупацыі — бурмістр Барысава (1941-1943), намеснік прэзідэнта БЦР на Баранавіцкую акругу (1944).
Сшытак 6
251
Молатаў389 вылецеў у Сан-Францыска390.
Божа! Дай вайну! Няхай палятуць у пекла бальшавікі.
У нас усе звар’яцелі на шашках. Турніры дзень і ноч. Нічога, пакрысе праігрываю.
11 травеня.
3 прычыны таго, што ў нас ёсьць печка, жанчыны не даюць нам спакою з дровамі.
Сяньня “мы з братам” рушылі ў паход. Пачалося з таго, што мы праспалі. Выехалі ўжо па восьмай, і сонейка здорава прыпякала. Паехалі па незнаёмай дарозе. Урэшце зьявіўся лес, але перад ім дарога рабіла такі спуск, што ўсьцягнуць возік з дровамі наверх... Я вылаяўся і астанавіўся. Уладзік пайшоў на разьведку. У выніку набралі вазок хворасту. Покуль давезьлі, намучыліся страшэнна.
15 маю.
Ну, я быў у Гіршаў два разы і скора, здаецца, пайду ізноў. Вышлі мы а палове сёмай раніцы ў сы-боту. На гэты раз надвор’е абяцала быць над-звычайным.
Дэлегат Другога Усебеларускага кангрэса. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1944 - пачатку 1945 гг. у Нямеччыне рэдагаваў берлінскую газету “Раніца”. Выў актыўным прыхільнікам аднаўлення Рады БНР. Ад 1947 г. — радны БНР. Быў першым старшынёй Антыбальшавіцкага блока народаў (1946). У 1948-1962 гг. — рэдактар газеты “Бацькаўшчына” (Мюнхен). У 1963 г. выехаў у ЗША. Аўтар шэрагу навуковых літаратуразнаўчых прац, сотняў публікацый.
389 Вячаслаў Молатаў (1890-1986), савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, міністр замежных справаў СССР (1939-1949).
390 У гэты час у Сан-Францыска адбывалася канферэнцыя Аб’яднаных Нацый.
252
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
24.5.45.
Учора гіршаўцы давалі канцэрт у Амбэргу. A чацьвёртай прыблізна гадзіне яны заехалі па нас, пры чым не забылі прывезьці сем банак капусты. Заля ўяўляла сабою вялізны будынак атарнага тыпу. Проста да сцэны можна ехаць самаходам. Сцэны, як гэтакай, няма — проста памост. Нам з Уладзікам прыйшлося застацца бяз працы — мы думалі адчыняць заслону. Канцэрт прайшоў з найвялікшым посьпехам. Тысячная аўдыторыя равела, сьвістала, топала, хлопала ў далоні так, што проста немагчыма было слухаць. Усяроўна, што сырэна раве над вухам.
28.5.45.
Падзеі мясцовага характару сыплюцца, як гарох з дзіравага меху. Ніяк не злавіць хвілінкі свабоднага часу.
У пятніцу Шчагловы вырашылі перабірацца ў Гіршаў. Меліся выкарыстаць для гэтай мэты сама-ход, што прыедзе па іх, каб забраць на канцэрт. Цэлы дзень пільнавалі з Влодкам самаходу. Урэшце, a гадзіне пятай, калі Чэмярысава ўжо распакавала свае клумкі, зьявілася Вэра Міхайлаўна. Грузіліся, шукалі Тусю, і ў канцы выехалі. Мы й Дзюнік ехалі ў Гіршаў, каб нешта памяняць. Ну, езьдзяць-жа амэ-рыканцы! Празь нейкіх дзесяць хвілін мы былі на мейсцы. Мамэнтальна разгрузіліся, мы нахалам улезьлі ізноў і паімчалі далей. Божа! Як мы ляцелі!!! Я згубіў свой аловак, Туся брасьлет. Сэрца поўнілася радасьцю (хутка ўбачу яе), грудзі — паветрам, усе стварэньне — захапленьнем хутчынёю. Імчаліся міма вёскі, хутаркі, сады... Праехалі праз агромністы палігон, разьбіты ваенны гарадок і спыніліся. Павялі нас вячэраць. Аб вячэры лепш не пісаць — сьлінкі цякуць. Пачаставалі цыгарэтай і шакалядай.
Сшытак б
253
Павезьлі да ўсіх. Нас чакалі ў афіцэрскім будынку. Эх, і жылі-ж немчыкі!
Незадоўга павезьлі на канцэрт. Ізноў ехалі праз руіны, прабіраліся між вялізнымі варонкамі і нарэш-це спыніліся каля вялізарнага складу амуніцыі. Канцэрт адбываўся ў адным з памешканьняў. Усё, як па маслу, посьпех добры. Толькі Валечка неяк ня тое са мной.
Пасьля канцэрту пілі каву і глыбокай ноччу ад-правіліся назад. Я сядзеў на лаўцы між Вілкай і Валяй. Апошняя нешта дулася на мяне. Хоць ты плач. Я проста ня ведаю, што рабіць. Калі яе ня бачу, страшэнна сумую, калі бачу — яна незадаволена, не такая, як бывала. А я проста рвуся, рвуся да яе...
Ноч амаль не спалі. Дзялілі прадукты, у пакоі дзяўчат сядзелі амэрыканцы. Валечка не магла быць сярод іх і выйшла на двор. Стаяў зь ёю некато-ры час.
На заўтра раніцою ў лягэр прыехала некалькі амэрыканцаў, і сказалі, што замест немцаў у бараках размесьцяцца 80 салдат. Нашыя спачатку абра-даваліся, але калі пачалі прыбываць самаходы і людзі, што скора запоўнілі ўвесь двор, і падняўся страшэнны балаган — трошкі прысьмірэлі.
Мы шпілілі ў вочка, калі прыйшоў нехта і сказаў, што ўсе мусяць пакінуць лягэр. Мы выйшлі на вуліцу. Аказваецца, і праўда — загад амэрыканскага каманданта. Хацелі вывозіць зараз-жа, але адклалі на заўтра. В. М. паехала ў Амбэрг. Да маёра яе не дапусьціў жыдок, каторы падцьвердзіў загад.
Тымчасам начальніку роты, што размясьцілася ў лягэры, захацелася паглядзець, на што здольныя нашыя акторы.
Дзюнік, Туся, Уладзя, Галя і я засталіся ў лягеры. Першая пара некуды змылася, а мы сядзелі ў жэніным пакоі. Спаць ізноў ляглі позна. Сядзелі ў
254
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
капітанавым пакоі і гулялі трох у ачко. Праіграліся ў дрызг. Пракляты палячышка не аддаў 200 марак.
Назаўтра актораў павезьлі ў лягэр, а мы пайшлі паціху дахаты.
29.5.45
Сяньня адпраўлялі братцаў дамоў. 3 нашых не маглі вытрымаць і паехалі Тамара з Філяй. Мы езьдзілі па дровы. Вечарам па дарозе на канцэрт ак-торы пакінулі ў нас Кір’янава. Прыходзіў доктар з сям’ёй і з новароджанай — Сьвятланай. Заўтра госьці разьвітваюцца з “Жыве Беларусь!” Туга, туга!
30.5.45
Раніцою хадзілі ў лягер праводзіць нашых. Пана-давалі нам рознай рознасьці — ліха! Асабліва мне — Міленцьевы391. 3 Валей разьвітацца не ўдалося. Настрой паршывы. Прыехаў др. Станкевіч. Яны ўцяклі з Eger’y і знаходзяцца 5 км з Гіршаў. Сек дровы.