• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    Мы, як і раней, валяемся на сеньніках, што зрабіліся ад вечнага ляжаньня проста блінамі. Цяжка прыпомніць цяпер усё па парадку, але так, па сьпіску, можа нешта й выйдзе?
    1.	У Вялікі Чацьвер чы пятніцу нечакана прыехаў наш бацька!376 Прывёз падарункі. Мне дасталіся ста-рыя боты й вайсковыя порткі-галіфэ, каторыя я ця-гаю цяпер. Расказваў бэрлінскія навіны, але больш усё тое, аб чым мы ведаем.
    375 Ганс Зіглінг (1912-1975), нямецкі афіцэр, камандзір ЗО-ай грэ-надзёрскай дывізіі Вафэн СС (1-ай беларускай), што існавала ад жніўня 1944 г. да красавіка 1945 г.
    376 Маецца на ўвазе Франц Кушаль.
    242
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    2.	У Эгер377 да цёткі паехала Галя378. Чакаем яе са дню на дзень.
    3.	Сустракалі Вялікдзень (ясна, каталіцкі). Хадзілі на рэзурэкцыю да Сьв. Марціна. Разгаўляліся ў Bahnhof Hotel, дзе маці з бацькам зьнялі пад час сьвятаў нумар. Паелі добра й нават выпілі. “Habb und Habb”зваўся лікёр, што давалі ў Бэрліне.
    4.	Атрымаў замест рабочых чаравікоў цудоўныя жоўтыя Strassenschue і тое-сёе дастаў з Volksopfer’y. Даўжэйшы час нашу новую камізэльку.
    5.	Некалькі вечароў правёў над вывучэньнем пра-цы з лёгарытмічнай лінейкай. Кіраваў мною Гаў-рыла Вас. чы Вас. Гаўр.
    6.	Часта наведваецца Нікалай (лейт. РОА). Носіць кніжкі. “Все проходнт” Краснов, “Тайна Соловков” Б. Солоневнча379, “Страдные годы” Лнфарь380, “Большне дорогн” Веймар, сборннк “Новое Слово” за 1910 г. — літаратура, каторай бавімся.
    377 Эгер (Eger), чэшск. Хеб (Cheb) — сёння невялікі горад у Чэхіі, на заходняй мяжы Чэхіі і Нямеччыны.
    378 “3 цёцяй Барбарай я разгубілася. Цяпер яна ўжо ня ведала, дзе я. А ейная тэлеграма была без зваротнага адрасу. Дапамог вы-падак: да Натальлі Арсеньневай і ейнага мужа Франьцішка Кушаля прыехалі знаёмыя й сказалі, што ў чэскім горадзе Эгеры (Хеб) яны спаткалі беларускую групу “Жыве Беларусь", якая затрымалася там у гатэлі “Барбароса". Я вырашыла па-ехаць туды шукаць цёцю. Знаёмыя не хацелі мяне адпушчаць, але я іх не паслухала. У Баварыі былі дазволы на цягнік, але білеты прадавалі толькі на 100 кілямэтраў, а ехаць мне трэ-ба было кілямэтраў чатырыста. Праедзеш сто кілямэтраў, выйдзеш зь цягніка, купіш білет на наступныя сто кіля-мэтраў. Цягнік, пэўна-ж, пайшоў далей. Перад касамі вялікія чэргі. Тады чакаеш на наступны цягнік. Раскладу ніякага ня было”. (Руднік, Галіна. Птушкі пералётныя. Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2011. С. 70.)
    379 Барыс Саланевіч (1898-1989), пісьменнік, грамадскі дзеяч, малодшы сын ідэолага заходнерусізму Лук’яна Саланевіча.
    380 Сяргей Ліфар (1905-1986), саліст групы Дзягілева “Рускі балет”.
    Сшытак 6
    243
    11 красавіка.
    Пішу, лежачы ў ложку, хоць яшчэ толькі 8-ая гадзіна. Ложыцца і Ўладзік. Мы абодва так стаміліся за гэты пракляты дзень...
    Учора ноччу прыехаў з Бэрліну “бацька”. Сяньня ён мусіў трапіць у Гіршаў і папрасіў нас памагчы цягнуць рэчы. Ня столькі рэчаў (чамадан і тэчка), сколькі прыемнасьці праехацца ў славутую вёску.
    I вось, устаўшы рана й зрабіўшы ўсё па гаспадар-цы, рушылі на станцыю. Цягніка няма, хоць ужо час яму адыходзіць. Раптам зьявілася на небасхіле два самалёты (Tiefflieger). Toralarm быў даўно, трывогі няма. Але паводзіны летуноў падазроныя. Публіка разсыпалася, хто куды. Мы апынуліся ў пераходзе з пэрону на пэрон, а бацька на першай пляцформе. Між тым самалётаў зрабілася восем. Нам надакучы-ла тырчэць унізе, і мы крануліся ўверх да бацькі. He пасьпелі мы й носа высунуць, як тра-та-та-там.... і пачалося. Самалёты круціліся, як карусэль, стралялі з кулямётаў, пікіравалі, і ізноў над нашымі галовамі ляскалі кулі. Толькі адляцелі адны, зьявіліся другія.
    15 красавіка.
    Раніцою Калубовічы пацягнуліся да “Paradies’y”. Шчагловы ўжо трэці дзень жывуць недзе ў лесе. Лучнасьць трымаюць праз беднага Віктара.
    Холад стаіць сабачы. Надвор’е вар’яцкае. To ўсё не-ба зацягне вялізарнай хмарай, то на блакіце зьзяе золатам сонца.
    А палове дзявятай прыблізна Toralarm. Цэлы час чу-ваць вельмі блізкую страляніну. Аж вокны калоцяцца. На сэрцы трывожна. Усё-ж купілі білеты на “Die Sache mit Stick”38'. Няма пры касе ні аднаго чалавека.
    381 “Die Sache mit Stick"(ням.) — “Рэч з вышыўкай”.
    244
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    20 красавіка.
    Пішу, седзячы ў двары сховішча, што каля дур-ной. Недзе гукаюць бомбы чы кананада. Самаход-сырэна, што езьдзіць па горадзе з прычыны адсутнасьці сьвятла, даў нядаўна алярм. Уладзік пайшоў дамоў, мае-ж нэрвы адмаўляюцца вы-трымліваць бясконцы гул нязьлічоных самалётаў. Кажуць, учора зьмяшалі з гразёю Гіршаў. Яшчэ большы неспакой на сэрцы. Чы доўга яшчэ патры-вае так. О, Божа!
    22 красавіка.
    Ноч прайшла добра. Праўда, Уладзік расказваў, што пасьля кожнага новага выбуху блізкай канана-ды нехта ўскокваў і крычэў: “Апранайцеся!” Але я спаў надзвычайна, ня чуў анічога. Калі раніцою пайшлі мыцца, ля дзьвярэй свайго памешканьня стаяў Hausmeister з жонкай і трывожна аб нечым раіліся з Frau Kircher. Калі зьвярнуліся да нас і расказалі, у чым рэч, мы разінулі рты ад зьдзіў-леньня, і сэрцы забіліся, як у агоніі.
    Амберг аб’яўлены адчыненым горадам. А 9-ай гадзіне раніцы ў горад увойдуць войскі аліянтаў. Перад гэтым адбудзецца апошняе набажэнства. Забаронена ад 6-ай гадзіны выходзіць на вуліцу. Уначы немцы ўзарвалі некаторыя аб’екты. Пры гэтым шмат дамоў у раёне Ziegeltor паляцела ў паветра. Часткі SS ня хо-чуць здавацца і стаяць навокал гораду.
    Прыйшла дзевятая гадзіна, а нічога не пера-мянілася. Некуды лёталі нашыя жанчыны і бачылі, што ў Malteser’w раздаюць цыгары, табак і г. д. Што рабілася, ня варта апісваць. Вядома, “грабілаўка”. У выніку ўсяго Уладзік дастаў скрыначку (300 шт.) цыгар.
    Наступным нашым рэйдам быў налёт на склад кансэрваў. Гэта далёка ззаду Deprag. Калі мы
    Сшытак 6
    245
    зьявіліся, усё было вычышчана. Ад злосьці пагулялі ў футбол пустымі картонкамі. Раптам бачым, стаіць пасярод пустога залю жанчына ў вакружэньні трох скрынак. Мы пад’ехалі да яе. Прышлося нам цяг-нуць возік аж да Marktplate332, але на нашай вуліцы ў нашую карысьць была згружана скрыня (24 банкі) надзвычайнай мармэляды.
    3 далейшых прыгодаў трэба прыгадаць падарожжа ў аддзел харчаваньня войска, што знаходзіцца далё-ка за горадам. Пасьля доўгіх мучэньняў і пера-жываньняў мы з Влодкам прынесьлі па скрынцы кансэрваў.
    Вечарам была салідная перастрэлка. Казалі, што адна граната разарвалася на базарнай плошчы. Ноч, аднак, прайшла спакойна. Спалі, не распра-наючыся.
    23 красавіка.
    Ура-а-а! Яны ўжо тут!!!
    Ад людзей даведаліся, што танкі 7-ай амэ-рыканскай арміі стаяць на базарнай плошчы. Спачатку не адважваліся, а потым пайшлі глядзець вызвольнікаў.
    На пустой галоўнай вуліцы выстраіліся ў тры рады (па ходніках і па сярэдзіне вуліцы) амэрыканская інфантэрыя. Трэба сказаць, што нямецкія перадавыя атрады выглядалі прызваіцей ад амэрыканцаў. Залёныя камбінезоны, нязграбныя, накшталт савецкіх, каскі, няголеныя твары самых розных характараў... Але радасьць, радасьць... Падумаць, што больш ня будзе ніякіх трывогаў, ніякі чорт ня скажа табе — Auslander. Вельмі шмат нэграў.
    Дастаў порткі, банку сыру й дзьве пушкі ваксы.
    382 Магчыма, маецца на ўвазе Marktplatz — рынкавая плошча.
    246
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Вярнуліся Шчагловы, і адразу наш пакой напоў-ніўся крыкам і трэскам “трохствольных кулямётаў”.
    24 красавіка.
    Пішу пад парамі алкаголю. Насупраць нас разьбілі склад віна. Мы прынесьлі бутэлек з 30 вэрмуту!!!!
    Брыдка глядзець, як разыгрываюцца зьвярыныя інстынкты ў людзей. Чэмярысава прыпёрла з Дзюнікам цэлую скрынку гарэлкі. Усе рукі ў крыві. Жах.
    8	мая.
    Два тыдні не кранаў майго алавіка. Але набралася так шмат цікавага, што больш маўчаць будзе злачынствам.
    Я ляжу на ложку, усе косьці ныюць. Гэта разьлік за падарожжа ў Гіршаў. У апошні раз, калі амаль усе нашыя акторы383 былі ў нас, мы атрымалі запросіны да іх на Вялікдзень.
    У сыботу, як на зло, ішоў дождж. Усім хацелася ісьці, і ўсе сачылі за кожным парывам ветру, за кожнай
    383 “Цёця [Барбара Вержбаловіч] даведалася, што на Інвалідйітрасэ ёсьць арганізацыя "Вінэта", якая набірае артыстаў (сьпевакоў, танцораў, музыкаў), арганізоўвае тэ-атральныя групы, якія маюць даваць канцэрты ў лягерах для прымусова вывезеных людзей. (“остаўцаў”). У “Вінэце” вельмі прыхільна паставіліся да цёці і да трох танцорак Менскага тэатру, зь якімі яна туды прыйшла. Справа ў тым. што рускіх групаў ужо было некалькі, украінскіх так-сама, а беларускай не было ніводнай. Да іх далучыўся актор Аўген Кавалеўскі й рэжысзр Іван Кір'янаў з жонкай Зінай (ён — рускі, яна — беларуска з Барысава). He ўдалося ўкамплектаваць групу выключна беларускімі артыстамі, a таму яе дапоўнілі артыстамі рускімі з умовай, што рэпэр-туар мае быць выключна беларускі. [...] Цяжкія баставіны вельмі зблізілі ўсіх артыстаў беларускай групы, якую назвалі “Жыве Беларусь’’ (Руднік, Галіна. Птушкі пералёт-ныя... С. 61, 63).
    Сшытак 6
    247
    хмаркай, што прабягала па алавянаму небу. Нам з Уладзікам так хацелася выбрацца з нашага балагану, што зрызыкаваўшы з матчынага бурчаньня, мы нагрузілі партфэль і а другой гадзіне рушылі ў паход.
    Дожджык ледзь крапіў, а калі мы выйшлі за горад, сьціх зусім. Настрой цудоўны. Хадакі мы нядрэнныя, аж самі дзівіліся. Кілёмэтры толькі мільгаюць. Ад нуды палічылі, колькі крокаў мае кілёмэтр — 1100. Хутчыня — 6 км. у гадзіну. Надзвычайная дарожка, асфальт. А ваколіцы! Я рота не зачыняў ад захапленьня.
    Пад канец пачалі здаваць ногі. На чатырнаццатым кілёмэтры здорава пыхцелі. Але а чацьвёртай гадзіне мы былі ля мэты нашага падарожжа.
    Дзевяць баракаў выстраілася навокал пляцу з флагштокам пасярэдзіне. 3 аднаго боку лягэру чы-гунка, з другога — возера, лес і палі, палі...
    У браме нас спаткаў “капітан”. Празь некалькі хвілін мы сядзелі ў пакоі капітана і з асалодай дымілі. Прыйшоў Кір’янаў384 і пагнаў нас мыцца, по-куль лазьню не захапілі бабы. Сваім зьяўленьнем прыемна зьдзівілі вясёлага качагара — Жэню385. Памыліся надзвьгчайна, хоць з душаў лілася то ха-лодная вада, то кіпяток, і ў прадбаньніку была тэмпэ-ратура ніжэй нуля.
    384 Іван Кір’янаў, рэжысёр групы “Жыве Веларусь”. “У нашага рэ-жысэра Кір'янава было двое дзяцей: васьмігадовая дзяўчынка і чатырохгадовы хлопчык. Зь імі паехалі ў Вольфан цешча Кір’янава і ейны неафіцыйны муж, паляк. Чаго толькі гэтыя бедныя бацькі ні прадпрымалі, каб знайсьці сьлед дзяцей пась-ля вайны. Яны зьвярталіся ў Чырвоны Крыж і ў розныя міжнародныя арганізацыі. Вынікаў ня было ніякіх. У 1946-м годзе Кір'янаў з роспачы павесіўся на дрэве ў Рэгенсбургу, а жон-ка Зіна хварэла шмат гадоў на сухоты. Вылечылі яе ў санаторыі ў Швэцыі” (Рурнік, Галіна. Птушкі пералётныя... С. 66-67).