• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    6.6.45
    Грусть н тоска безысходная. Надвор’е цудоўнае. Настрой жудасны. Навінаў няма. Наймалі фр. Кірхэр. He магу глядзець ёй у вочы. Дрэнна, ой, як дрэнна!
    11.6.45
    Мне 19 год. Першы дзень нараджэньня на эміграцыі. Раніцою, апрануўшыся па-сьвяточнаму,
    391 Магчыма, тут маецца на ўвазе сям’я Алімпа Мяленцьева (?— 1964), кампазітар і дырыжор. Расеец па паходжанні, ён да вай-ны працаваў ва Украіне. У часе нямецкай акупацыі апынуўся ў Нямеччыне, дзе далучыўся да спеўна-танцавальнай групы “Жыве Беларусь!”, разам з якой гастраляваў па лагерах. Па сканчэнні вайны ўдзельнічаў у працы Беларускага тэатра
    Сшытак 6
    255
    пайшоў па пасьведчаньне. Нарэшце дастаў. Дома мужчыны сабраліся пілаваць дровы, але латышы перахапілі пілу й сякеру. Таму мусілі даўжэйшы час чакаць. Дачакаліся, зрабілі.
    Уладзік пайшоў у лягэр па абед (мы цяпер там хар-чуемся), а я, сказаўшы Н. А., што сяньня мой дзень, адкупарыў бутэлечку мальвазыі. Тут пачаліся віншаваньні. 3 падарункаў дастаў жменьку табакі ад Э. I. і крават382 ад Яні393. Уладзік павіншаваў мяне толькі тады, як убачыў віно на стале.
    Пагода дрэнная, туга несусьветная. Прасіўся з кім-небудзь на прагулку — ніхто ня хоча.
    Аўген Фёдаравіч394 пачаў разьбіраць свае фа-таграфіі. Вельмі цікава. На паховінах Іваноўскага тры разы знайшоў маму.
    Пайшоў на спацыр сам. Вечарам нас паклікала фр. Кірхэр. Слухалі радыё.
    Я вырашыў скарыстаць нагоду і неяк выклянчыць сабе падарунак (а ну-ж цыгары).
    Уладзік з інжынэрам гулялі ў шахматы. Я, як заўсёды, глядзеў. Хутка пачалі зьліпацца вочы, і я лёг. Ігракі-ж сядзелі амаль да раніцы.
    15 чэрвеня 1945.
    У нас скончыліся ўсе тлушчавыя запасы. Жан-чыны паднялі паўстаньне і, нагрузіўшы нас рознай дрэньню (порткі з Volksopfer, кофтачка, блюзка і жакет з Гіршаў), выправілі нас у паход па вёсках. Як мы ні артачыліся, прыйшлося ісьці.
    эстрады, дапамагаў у арганізацыі беларускіх мерапрыемстваў у лагерах DP. Ягоная жонка Марыя, спявачка, удзельнічала ў беларускіх мерапрыемствах разам з ім. Пазней Мяленцьевы пераехалі ў ЗША, жылі ў Лос-Анджэлесе.
    392	Крават (ням. krawatte) — гальштук.
    393	Маепца на ўвазе Яніна Каханоўская.
    394	Маеода на ўвазе Аўген Калубовіч (Каханоўскі).
    256
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік, 1943-1947
    Гэткім чынам, учора а палове сёмай раніцы кампанія мяняльшчыкаў у складзе нас дваіх і Ка-лубовіча, пакінуўшы за плячыма Амбэрг, рушыла па шасэ на Гіршаў. Пагода — нішто сабе. Ідзецца добра. Перад самым Гіршаў спыніліся ў лясочку, каб пача-каць др. Станкевіча, каторы таксама выбраўся на раздабыткі, але з роварам. Неўзабаве пад’ехаў і ён. Абмеркавалі плян далейшага руху. Каля злога сабакі, па сенажаці, полем, выйшлі на лягэр.
    Так хацелася завярнуць туды, дзе правялі столькі прыемных гадзінаў. Здавалася, што зараз убачым знаёмыя постаці актораў, але толькі янкі маячылі перад вачыма.
    Возера ізноў ёсьць, толькі моцна абмялела. Вый-шлі на дарогу, па каторай тады ехалі ў Graferwohr395. Станкевіч то ішоў з намі, то абганяў нас, а потым адпачываў, чакаючы, покуль мы прыйдзем. Ад Амбэру да мястэчка 21 км. Трошкі стаміліся. Мне рэзаў левы чаравік.
    Першы блін як заўсёды, комам. У вёсцы з намі на-ват ніхто й гаварыць не захацеў. Доктару сялянка запрапанавала скарыначку хлеба, але ён не ўзяў. Вырашылі ісьці далей. Па знаёмай шашы дайшлі да вёскі Sengast. Ізноў бясконцае бадзяньне па хатах. Усяроўна, як той паяц перад праклятымі немцамі. Дастаем нешта, паказваем і выслухоўваем адказ: “Jetzt nicht”™6. 3 нейкай бежанкай з Дусельдорфу абмянялі блюзачку на кавалачак масла. Больш нічога ня клеіцца. Настрой жудасны, ногі баляць.
    Ох, ды што гаварыць! Зрабілі мы за гэты дзень кілёмэтраў 70. Ногі пасьціралі да крыві і прынесьлі дамоў дрэнь.
    395 Graferwohi— горад у вобласці Верхні Пфальц зямлі Баварыя, Нямеччына.
    396 “Jetzt nicht"(ням.) — “не цяпер”.
    Сшытак 6
    257
    16.6.45
    Камандант лягэру сабраў сяньня ўсіх тых сваіх па-даных, што не хацелі ехаць да бацькі, і сказаў ім на-ступнае: ‘‘Я трымаў і бараніў вас, колькі мог. Цяпер-жа выйшаў новы загад аб звароце вас і вам падобных на радзіму. Вы мусіце ехаць. Гэта датычыцца ўсіх тых, што да 1939 г. жылі ў Саюзе”.
    У нас паўстае ціхая паніка. Ня хочацца думаць аб блізкай сьмерці. Але я не паеду!!!397
    Латыш нейкі, што быў надоячы ў Вюрцбургу, расказваў аб тамтэйшых парадках. Там сказалі ўсім грамадзянам краіны, “где так вольно дышет чело-век”, каб ехалі дамоў, бо хто на працягу двух тыдняў ня выедзе, будзе пазбаўлены аўтаматычна савецкага грамадзянства.
    Што будзе?!
    25.6.45
    Цікавыя рэчы робяцца на гэтым сьвеце.
    16.6.45 прыехалі з турнэ акторы. Панавезьлі абут-ку, адзеньня — страх! Мы (чы, можа, толькі я) перасталі хадзіць на пляж і прападаем у вясёлых людцаў. Яны рэпэтыруюць новую праграму. На пача-так яе ідзе ўступ (інтродокшэн), прнвет с поклоном.
    397 “Быў канец красавіка 1945 году. Вайна падыходзіла да канца. Разьмясьцілі нас у школе, куды праз два дні зьявіўся нямецкі вайсковец у чыне капітана і сказаў нам: “Нямеччына на дарозе да капітуляцыі. Нямецкія войскі адступаюць, гэты рэгіён зой-ме, праўдападобна, француская армія. Вы, беларусы, а такса-ма ў іншых месцах украінцы і расейцы, разглядаецеся як нашы саюзьнікі, а значыць, калябаранты. Вас будуць выдаваць павод-ле Ялцінскае ўмовы (мы гэта чулі ўпершыню!). Дык вы ляпей падавайцеся на ўсход ды ідзеце, хто куды. Калі нямецкія ўлады змогуць вам чым дапамагчы — добра, пытайце дапамогі. Найляпей, аднак, — ідзеце далей на ўсход, магчыма, там бу-дуць амэрыканскія еойскі... Можа, выжывеце...”(Кіпель, Яўхім. Эпізоды... С. 241-242).
    258
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Нешта накшталт рэв’ю. Я некалькі разоў быў на гэ-тай штуцы і штораз мэлёдыя (Шчаглова) мне падаба-ецца больш. Потым ідзе цыганскі табар, у каторым прыймаюць удзел усе. Усе паказваюць свае таленты. Пяюць, танцуюць, іграюць.
    Новы нумар: “Сэрэнады трох дам аднаму амэры-канцу”. Выконваюць: Вержбаловіч398, Чэмярысава і Лідзія Грыг399.
    Валя танцуе галяндскі танец. Гэтага я яшчэ ня бачыў, але думаю, што добра.
    Адпачыўшым пасьля паездкі акторам умовы ляге-ру здаліся проста невыноснымі. Яны пачалі ціснуць на амэрыканцаў, каб тыя далі ім памешканьне на старане. Даўгі час ня было ўсё падрыхтавана, але ўрэшце Bep. Mix. атрымала ключы, а вечарам сама-ход UNRRA400 вывез нашых таленавітых з ванючага лягэру.
    Незадоўга перад тым меўся быць канцэрт, дзе павінны былі прысутнічаць прадстаўнікі ад нейкай (здаецца, 5-й) дывізыі, куды мелі запрасіць групу ў новае турнэ. Канцэрт не адбыўся. Прыехаў Боб і
    398 Маецца на ўвазе цётка Галіны Ганчарэнкі, оперная спявачка Барбара Вержбаловіч (1901-1967).
    399 Маецца на ўвазе Лідзія Янушкевіч-Нядзвіга (дзяв. Грыг), спявачка, акторка. Уваходзіла ў трупу Менскага Першага бела-рускага тэатра, стрыжнем якога быў хор У. Тэраўскага. У 1944 г. у Нямеччыне ўдзельнічала ў Беларускай канцэртна-эстраднай групе “Жыве Беларусь”. Пасля вайны пераехала ў ЗША, дзе працягнула канцэртную дзейнасць.
    400 UNRRA (United Nations Relief and Rehabilitation Administration) — Адміністрацыя Аб’яднаных Нацый па дапа-мозе і рэабілітацыі, створаная краінамі антыгітлераўскай кааліцыі ў 1943 г. для дапамогі краінам, якія пацярпелі ў Другой сусветнай вайне, у галіне фінансаў, прамысловага і сельскагаспадарчага аднаўлення, здароўя і інш. У складзе арганізацыі дзейнічаў таксама камітэт па пытаннях утрымання перамешчаных асобаў. Менавіта гэтая арганізацыя клапацілася пра арганізацыю і ўтрыманне лагераў DP.
    Сшытак 6
    259
    сказаў, што нейкі генэрал прыехаў, і таму канцэрта быць ня можа. Так пгго новае турнэ само сабой адкла-лася на няпэўны час.
    У дзень выезду актораў зь лягэру раптам зьявіўся нейкі савецкі лейтэнант. Яму было даложана, што існуе трупа, якая ўсімі праўдамі й няпраўдамі ўкланяецца ад звароту на Радзіму. Бравы афіцэр быццам загадаў актораў зь лягэру не выпушчаць, a сам паімчэў у камандатуру. Была ціхая паніка. 3 ля-гэру акторы ўсё-ж выехалі...
    Было ў палякаў (лягерных) Купальле. Кір’янаў з Зіначкай пёрлі дамоў пасьля балю з выпівонам. Гадзіньнік паказваў ужо амаль 10. Рабоў Божых арыштавалі. На другі дзень Кір’янаў прыслаў Дакіневічу401 пісульку: “Сяджу ў турме. Выручай". В. М. пайшла да Бобі. Той зусім паважна хацеў заперці абодвух гулякаў на 30 дзён, але потым усё-ж зьміласьцівіўся й выпусьціў.
    Акторы жывуць каля вакзалу, у будынку, дзе знаходзілася KDF402. Маюць пяць пакояў і залю. Пакоі разгароджаны між сабой шклянымі пе-рагародкамі. Даволі міла.
    401 Язэп Дакіневіч (1906-?), вайсковы і грамадскі дзеяч. Быў у са-маахове ў Слонімскай акрузе. Акруговы намеснік БКА на Слонімскую акругу. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку ў Нямеччыне, потым выехаў у Бразілію, быў прадстаўніком Беларускага цэнтральнага прадстаўніцтва. Паводле слонімскага краязнаўцы Сяргея Чыгрына, потым пераехаў у Полыпчу.
    402 KDF (Kraft durch Freude) — “Сіла праз радасць” — палітычная арганізацыя ў нацысцкай Нямеччыне, якая займалася пытаннямі арганізацыі і кантролю вольнага часу і адпачынку насельніцтва Рэйху ў адпаведнасці з устаноўкамі нацыянал-сацыялізму. Дзейнічала ў 1933-1945 гг., хоць з пачаткам Другой сусветнай вайны яе праца была амаль спыненая. Гэта была своеасаблівая найбуйнейшая турыстычная агенцыя Трэцяга Рэйха.
    260
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    25 хадзілі з Fr. Kircher на лесараспрацоўкі. Forstamt403 дае дровы за 13 км ад гораду. Трэба, як у Менску, сячы самім з корня, расьпілваць, ачысьціць і скласьці ў стаякі.
    Вышлі мы раніцою а гадзіне шостай. Накіраваліся проста па рэгэнсбургскаму шасэ. Я не чакаў, што гэта так далёка. Шлі каля возера, каля вялікага ваеннага лётнішча, на каторым яшчэ поўна самалётаў, праўда, абламаных. Лётнііпча вельмі цікавае. Самалёты ста-яць проста ў лесе. Поля для разьбегу няма.
    Ад шасы разыходзіода шмат дарогаў. Па баках шасы й дарогаў у лесе зроблены пляцовачкі, для ад-наго зьнішчальніка кожная. Разьбягаліся яны па шасэ.
    Ледзь дапаўзьлі да места прызначэньня. 13 км стаяла на слупе. Пасьнедалі й прыняліся за працу. Лес страшэнна паршывы. Нейкі абгарэлы. Таму ў хуткім часе мы выглядалі, як трубачысты. Стра-шэнна мучыла смага. Справіліся да гадзіны першай. Зрабілі два мэтры для Fr. Kircher. Для Шыробліхі рашылі не працаваць. Яна-ж трох сыноў дома мае. Апошнія вельмі пакрыўдзіліся. He вітаюцца нават.