Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
Можа, гэта і ня так (надзея), але, здаецца, што і Іра ня любіць мяне. Мажліва, бачыць ува мне сябру, дру-га — добрага, старога друга, але ня болей. Гэта вельмі дрэнна сазнаваць, і я пешчу сябе, будуючы паветра-ныя замкі і трызьнячы Ею, пішу доўгія, доўгія лісты адзін на другі, як блізьняты, падобныя. Можа, выля-чыць мяне праца. Можа, калі ня будзе часу на іх,
429 “Адна з першых забаваў — танцы ў Міхельсдорфе. Звычайна гралі свае музыкі, але рэдка запрашалі немцаў-баварцаў. 7 ма-рак — сума сярэдняя, але ня танная”(Вітаўт Кіпель).
Сшытак 6
279
адыйдуць ад мяне ціснучыя думкі. А мо яны самі знойдуць, здабудуць сабе час. 0, не, ня трэба! Я хачу вучыцца. Ня так хачу, як сознаю, што мушу. Іншага выхаду няма, хіба канец. Як пазбавіцца гэткіх думак? Дзе знайсьці крыніцу аптымізму і як стаць самім са-бой? Чы, прынамсі, як страціць страшную здольнасьць глядзець на самаго сябе збоку? А мне толькі 20 год.
25.8.46
Вось толькі вярнуўся з гораду — кіно. Фільм так са-бе. “Nacht іт Hafen”430. “А на экране драма в тума-не”... У чарзе па білеты страціў гузік. Выпіў дрэ-ненькага піва. 3 радасьцю й “предвкушенйем блаженства” выцягнуўся ў выгодным крэсьле. A калі запаліліся яркія лямпачкі ў прыгожай салі, і ў адчыненыя дзьверы зазірнуў звычайны “сНат’скі” дзень — так марна зрабілася, скончыўся добры гу-мар. Здавалася, застаўся-б назаўсёды з тымі — на экране, жыў-бы прымітыўнай радасьцю іх, толькі не вяртацца ў страшныя будні ДП.
Галя Сасукевіч захацела ў цырк. Па вуліцы ішлі тры немачкі — сымпатычныя дзяўчаткі. Спытаўся ў іх Саша сваім дыялектам, сказалі й расьсьмяяліся. Расьсьмяяліся й мы. Я азірнуўся ўсьлед дзяўчатам і спаткаў такую мілую ўсьмешку. Здаецца, сама ра-дасьць была перада мною.І зрабілася яшчэ сумней. Heimweh nach Freude43'.
1 верасьня 1946.
Холадна. Мокра. Трошкі сьвеціць сонца. Усё на-сельніцтва лягэру ў царкве432. Ідзе малебен “па ўсіх
430 “Nacht іт Hafen” (ням.) — “Ноч ў порце” — амерыканская кінастужка 1942 г.
431 Heimweh nach Freude (ням.) — імкненне да радасці.
432 “Міхельсдорф — былыя баракі каля вёскі Michelsdorf, зробле-ныя для лётчыкаў. Тут-жа за баракамі былі зробленыя
280
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
школьніках”, як кажа Кінуся433. На самой справе, пазаўтра пачатак школьнага году. Пачатак і для мя-не. Заўтра паеду ў Мюнхэн. А ну-ж удасцца паступіць на Technische-Hochschule Munchen434'. Вось быў бы ну-мар! Ды яіпчэ, каб удалося прыватнае памешканьне дастаць! А калі не? Уладзік застанецца на сваёй УНРР’Ы, а я? Паеду студыяваць, што Бог пашле. Можа, неяк улезу на якую-небудзь хэмію. Словам, трэба прабаваць. Грошай трошкі маю. Праўда, з тых 400 засталося налічнымі 190. Астатнія мне вінаваты скаўты. Урабіў 100 марак на адзнакі і яшчэ каля гэта-га на часопісы, легітымацыю і г. д. Праежджу цяпер марак з сотню, і што далей? Абутку няма. Зь вялікіх чаравікоў аддаў сарваць падноскі і прыбіць іх на свае старыя. Гэта некалі будзе. Туфлі канчаюцца. Дрэнь.
16.9.46
У ясным васеньнім небе гарыць над прыціхшымі баракамі зорны коўш Вялікае Мядзьведзіцы. Су-зор’ямі сьвецяцца лямпачкі лягеру. За рознымі ў
ангары, утрамбаваныя некалькі дарожак і адна-дзьве асфаль-таваныя для нямецкае лярнічае “адзінкі"— зьнішчальнікаў, якія лёталі на фронт, усходні й заходні. Гэтае лётнішча паўстала ў вайну. Тады там было каля 20-30 зьнішчальнікаў мэсэршмітаў. Калі наступіла капітуляцыя, амальусе самалё-ты былі пазьнішчаныя, ангары разбураныя, а лётчыкі забра-ныя ў палон. Селішча было пустое — дзясятак баракаў, адзін зь іхуборная, другі — душ-умывалка. Гэта UNRRA забрала пад сваю апеку. Як толькі мы прыехалі — адразу-ж была добраўпарадкаваная царква — спачатку a. М. Лапіцкі, потым а. Кай ка ” (Вітаўг Кіпель).
433 Маецца на ўвазе Кінуся Норык — малодшая дачка Яніны Каханоўскай. Цяпер удава, была замужам за Лёнем Норыкам, амерыканскім беларусам з Наваградчыны; мае дачку Ніну, жы-ве ў штаце Вашынгтон.
434 Technische-Hochschule Munchen (ням.) — Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт.
Сшытак 6
281
кожным вакне фіранкамі канчаюць працоўны дзень ДП. У залі сабраліся артысты драматычнага ма-стацтва, і чуваць голас Сэляха — дырэктара драма-тычнай студыі, што арганізуецца ў сяньняшні ціхі вечар.
Апоіпнім часам лаўлю сябе ўсё больш і больш на тым, што думаю аб Тамары. Пачуцьцё да Іры схава-лася далёка, чы я сам пастараўся схаваць яго, каб ня зьмяць, ня зьнішчыць прыгажосьці. Я са сваёй ідыёцкай натурай патрабую аб’екта да таго, каб ча-сам выгаварыцца, і дамагаюся, каб мяне “шкада-валі”. Але Іра — гэта больш...
Настрой непрацоўны. Сасукевіч хоча ісьці праца-ваць у УНРР’у. Ягонае мейсца тут застанецца мне. A калі я вучыцца? Хто тады? Загадка.
Хочацца напляваць.
19.9.46
Рушыцца скаўцкая арганізацыя. Мой твор. Хоць славу кіраўнікоў і арганізатараў зьбіралі ўсякія Кірылікі435, Маньковы436 і Сасукевічы. А хто зь іх зрабіў столькі, страціў столькі нэрваў і меў столькі клопатаў, сколькі я? Можа (праклятае слова) гэта і няпраўда, што рушыцца? Але пастараюся сабраць усе факты разам і тады скласьці рэзюмэ. Як той казаў, што мы маем на сёньняшні дзень?
Поўная адсутнасьць выхаваных і адпаведна вы-шкаленых кіраўнікоў437. Такія, як Кіпель, Бута,
435 Маецца на ўвазе Сцяпан Кірылік.
436 Палікарп Манькоў (1910-1999), грамадскі дзеяч. У 1939-1941 гг. служыў у Савецкай Арміі, трапіў у палон. У 1942-1943 гг. працаваў у слонімскім гебітскамісарыяце. Ад чэрвеня 1943 г. узначальваў СБМ у Слуцкай акрузе. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне, потым у ЗІПА.
437 “Затое была ахвота працы!" (Вггаўт Кіпель).
282
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
я — адзінкі. Дый гэтыя адзінкі ня маюць настолькі багатай фантазыі, каб стварыць і выдумаць усё тое, што стварылі людзі на працягу дзясяткаў год у гэ-тай галіне. Падручнікаў, кніжак для самаадукацыі, літаратуры скаўцкай няма. Няма нічога. I вось та-му, што цэлы час прыходзіцца ламаць галаву над тым, што рабіць на наступнай зборцы, ламаць га-лаву і не прыдумаць што — прападае цікавасьць да працы. Была-б кніжка, разгарнуў-бы яе і... ліха, як цікава, вось бы й нам такое зрабіць! Кніжак няма.
99 % усіх скаўтаў вучыцца. Працы ў іх багата. Арганізуюцца розныя гурткі, драматычны, хор. Цікавасьць да працы ў дружыне прапала. Таму ідуць сьпяваць, езьдзіць на самаходзе й гуляць у “Мікітаў лапаць”438. Калі-ж я сваруся й кажу, што мусяць, павінны працаваць, то ў адказ дастаю: “Няма часу”.
Безумоўна, культурная праца ў лягэры пастаўлена безнадзейна. Па-за школай тыя, хто ня йдзе на гур-ток, займаюцца палітыканствам або цягаюцца, абняўшыся, у лес: “трэба-ж і адпачыць, і зусім ня хо-чацца ні на якую зборку”.
Сасукевіч нядаўна папрасіўся на працу ў УНРР’у. Кушаль пушчае. Заступнікам застаюся ўсё той-жа — я. Праўда, я згадзіўся на гэта, бо Сасукевіч чы так, чы так не прынёс ніякае карысьці. Калі я што скажу, ён зробіць. Але-ж цэлы час прасіць і пера-конваць... Гэта-ж так цяжка.
Адамовіч — адзіны добры чалавек, каторы і душой, і справай мог-бы памагчы ў любую хвіліну — сапраўды ня мае часу. Грамадзкая й настаўніцкая праца не пакідаюць яму часу нават на нармальны сон.
438 “Мікітаў лапаць” — п’еса Міхася Чарота.
Сшытак 6
283
Толькі што атрымаў ад Зоры падарунак. Прыйшоў да яе з жалкай мапай усіх матар’ялаў, што маюцца ў маім распараджэньні. Думаў складаць праграмы працы на наступны месяц. А яна: “Ведаеш, думаю адмаўляцца ад усяе працы. Вось зьбяру сыгіскі атрымаўійых уніформы, і скончана”^9.
Гэта ўжо перапоўніла, сапраўды, бяздонную чашу маёй цярплівасьці. Цяпер стаю на раздарожжы. Выхадаў я, быццам бы, маю шмат:
Можна напісаць рапарт у Галоўнае кіраўніцтва, што арганізацыя ў амэрыканскай зоне скончылася. Будзе сорамна некаторы час, потым гэта пройдзе. Магчыма, дольшы час будзе мучыць сумленьне. Ды гэта ўжо ня будзе такой бядой, якой зьяўляецца ця-перашняя камэдыя: гульня ў існаваньне.
Можна зьвярнуода перад гэтым да грамадзтва. Калі ўсе “дзяржаўныя мужы” палічаць, што гальштукі на шыях прыносяць карысьць, няхай дапамагаюць. Калі не, то й разьвязаць ЗКСЧ будзе лёгка.
Я яшчэ буду гаварыць з Кушалям. Можа ён што до-брае параіць? Буду націскаць праўдамі й няпраўдамі на Сасукевіча. He прыйму ад яго сьцягу, покуль ня будзе парадку. Буду меркаваць з Адамовічам. Вось бы яго на штандаровага! Эх, мары, мары...
Я маю япічэ адзін мэтад. Прыпомніць пры нагодзе словы скаўцкае прысягі. Цалаваньне сьцягу. Чы дапаможа?
20.9.46
Даводзіцца цяжкавата. Першаму ўсю горыч накі-пеўшага выліў Буце. Ен выслухаў і згадзіўся па ўсім
439 “Зора спачатку таксама вельмі заклапацілася, прост далася ў паніку, ці створым мы кіраўніцтва, але паступова ўпэўнілася, што так, створым, і была аднэй зь вядучых, дынамічных кіраўнічак, уцягнула ў дзявочы скаўтынг пазьней і Натальлю Арсеньневу” флтаўх Кіпель).
284
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
пунктам маёй прамовы. Толькі сказаў, што разьвя-заць арганізацыю нельга. Я сам гэта ведаю і параўноўваю гэтае разьвязваньне з трўсасьцю сама-губства. Але лічу, што такое сяньняшняе “втйранйе очков’’ найбольшая мана ў сьвеце. Бута, словам, праняўся. Быў-бы ён добрым памочнікам, каб меў трохі болей часу.
На ўчора прыпадала якраз і зборка Бутавай дру-жыны. Каб адвесьці душу, прайшоўся на зборку. Бута ўмее абыходзіцца з хлапцамі: плёў страшэнна непраўдападобную гісторыю (са свайго, ясна, жыць-ця-быцьця). Уставіў у добрую, трэба сказаць, байку ўсе веды скаўцкага мастацтва.
Хлопцаў у “Сокале” ужо 10. Столькі-ж і дзяўчат у “Васільку”. Каб зрушыць з месца Валю440, паклікаў яе да сябе. Даў тое-сёе з малай толікі матар’ялаў і сказаў, каб склала нейкі плян. Нейкая яна ні рыба, ні мяса. 3 братцам ейным “Арлом”441 абыйшоўся ка-рацей і прасьцей. Даў яму складзены ўжо плян і загадаў правесьці ўсе чатыры зборкі. Аб выкананьні далажыць. Ен, ясна: ОК. Паглядзім. Бута недзе бе-гае. Пляну яшчэ ня даў. Затое Кіпель зрабіў. Ліха, мудрыя штучкі ён адкалвае: “Ідэолёгія скаў-тынгу і HJ’’ — ня кожны патрафіць адрозьніць442.
440 Маецца на ўвазе Валя Вайцяхоўская.
441 Кастусь Вайцяхоўскі (нар. 1926), грамадскі дзеяч. Падчас ня-мецкай акупацыі вучыўся ў Баранавіцкім дарожна-будаўнічым тэхнікуме, настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы, сябра СБМ. 3 лета 1944 г. на выгнанні: спачатку ў Судэтах, потым у Баварыі. У Заходняй Нямеччыне належаў да беларускага скаўтьшгу, скончыў Беларускую гімназію імя Я. Купалы. У верасні 1949 г. разам з бацькамі выехаў паводле кантракту ў ЗША. Жыве ў Сан-Дыега (Каліфорнія).