Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
Рушылі мы ўдваіх назад. На лётнішчы я ня вытрымаў і ўсё-ж залез у самалёт. Але Ўладзік не дазволіў доўга сядзець. Прайшлі яшчэ трошкі і натрапілі на ягады. Наеўся да аскомы.
Толькі крануліся далей, пачаўся страшны дождж. Мы настолькі хацелі піць, настолькі былі змучаныя гарачынёю, што разьдзеліся голыя, паадчынялі ра-ты і ішлі так пад зьдзіўленыя пагляды амэрыканцаў, што з паднятымі каўнярамі праяжджалі туды й сюды. Але гэтакае “блаженство”
403 Forstamt (ням.) — дэпартамент лясной гаспадаркі.
Сшытак 6
261
хутка скончылася. Зазьзяла сонца, і ад асфальту так паваліла пара, што з шасы прыйшлося сыйсьці. Натрапілі на паземкі й зьбіралі іх, аж покуль нас дагнала Kircher.
У Heidweiher'bi404 выкупаліся. У доміку пры возеры выпілі вядры з два вады, падсілкаваліся трохі й рушылі далей.
А пятай гадзіне былі ў хаце.
Тут даведаліся, што ў актораў быў з візытам лейтэ-нант РККА*05 — Кустов. Ня буду распаўсюджвацца, але скажу, што акторы паставіліся страшна дрэнна і ў выніку атрымалі паперку, што знаходзяцца пад апекай “Уполномоченного Совнаркома СССР no ре-патрйацйй советскйх граждан”. Далейшыя канцэр-ты ў амэрыканцаў ім забаранілі. Ды амэрыканцы й самі ад іх адмовіліся. Сказалі, што нічога ня могуць параіць, а калі акторы адмовяцца ехаць дамоў, бу-дуць вымушаныя арыштаваць іх і судзіць. Наша публіка насы павесіла.
Лейтэнант паехаў у Прагу па новыя загады, па тэк-сты і праграмы выступленьняў. Да апошняга дню (29.5) яго яшчэ няма.
У гэты-ж дзень (25) хадзілі з Уладзікам на рэгі-страцыю ў польскі лягэр. Усё прайшло добра. Я маю ў кішэні дакумант, дзе чорным па беламу стаіць, што я паляк, родам з Вільні і г. д.
2 6.5.45 вечарам адчыніліся дзьверы, і ўвайшоў бацька. Мы не паверылі сваім вачам. Загарэлы, чор-ны, у цывільнай марынарцы, у вайсковых портках і ботах.
Ягоная гісторыя. Пры набліжэньні амэрыканцаў было пастаноўлена, што дывізія рухаецца на
404 Heidweiher — возера ў Баварыі, недалёка ад Гіршаў.
405 РККА (Рабоче-крестьянская Красная армня) — афіцыйная на-зва Узброеных сілаў Расіі і СССР у 1918-1946 гг.
262
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Passau406. Шувалаў407 сеў на самаход прэзыдэнта і паехаў наперад. Бацька-ж меў у сваім распа-раджэньні брычку з парай коней. Шувалаў самахо-дам праскочыў, а бацьку з дывізіяй адрэзалі амэры-канцы. Немцаў раззброілі, часткаю яны
406 Passau — горад у Ніжняй Баварыі на месцы зліцця трох рэк: Дуная, Іна і Ільца.
407 “Палкоўнік Шувалаў быў расейцам. Як ён сам гаварыў, ён паходзіў з графаў Шувалавых, добра вядомых у царскай Расеі. Служыў афіцэрам у царскай арміі. Быў у сваяцтве із адной польскай арыстакратычнай сям’ёй, да якой і ўцёк у Польшчу пасьля балыйавіцкага перавароту. Калі пачалася польска-бальшавіцкая вайна, праз пратэкцыю сваіх сваякоў ён быў прыняты ў польскую армію, дзе й служыў увесь час у чыне палкоўніка, камандуючы палком. У1939 г. ён пайшоў із сваім палком на фронт і трапіў у нямецкі палон. Палон ён адбываў у адным зь лягероў недалёка Бэрліну. Нейкім чынам, у па-чатку 1945 г., ён даведаўся, што ў Бэрліне знаходзіцца БЦР і арганізуецца беларускае войска. Вось тады ён і прыпомніў сабе, што ён “тоже белорусс”, бо маёнтак ягоны быў у Магілёўшчыне. Аднойчы ў студзені 1945 г. у габінэце прэз. БЦР Астроўскага зьявіўся пад нямецкім канвоем палкоўнік Шувалаў і запрапанаваў яму свае ігаслугі як выдатны вайско-вы спэцыялісты. Астроўскі за гэта ўхапіўся й адразу пачаў за-хады перад нямецкімі вайсковымі ўладамі аб зеальненьні палк. Шувалава зь лягеру палонных і адданьне яго ў распараджэнь-не БЦР. У даволі кароткім часе захады Астроўскага былі за-даволеныя. Палкоўнік Шувалаў выйшаў з палону й то зусім нябедным чалавекам. Будучы ў палоне, ён на працягу шэрагу год атрымліваў пачкі Чырвонага Крыжу й ад сваіх польскіх сваякоў з Ангельшчыны ды прывёз з сабою вялікі запас розных каштоўных прадуктаў, асабліва цэнныху тыя галодныя ваен-ныя часы. Сп. Астроўскі вельмі ўсьцеійыўся як палк. Шувала-ву, гэтак і ягоным прысмакам і адразу запрапанаеаў Шувала-ву закватаравацца ў прыватнай кватэры ў яго. Ад’ютанты сп. Астроўскага таксама прыйшлі ў захапленьне ад госьця й ягонага багажу. Неўзабаве ў памешканьні сп. Астроўскага па-чалося новае, шмат весялейшае жыцьцё.
Палкоўнік Шувалаў быў вызначаны Астроўскім міністрам вайсковых справаў пры БЦР на месца ген. Езавітава" (Ліст Ф. Кушаля да К. Акулы ад 18.09.1958 // Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум... С. 166).
Сшытак 6
263
раззброіліся самі. Полк застаўся чыста беларускі пад беларускай камандай. Зброі не хапала, а з усіх бакоў націскала SS. Недалёка знаходзілася су-працьпаветраная дывізія РОА гэнэрала Мальцава408. Бацька дагаварыўся з гэн., і беларускі полк злучыўся з РОА. Тады была наладжаная су-вязь з амэрыканцамі, і ад апошніх атрыманы загад разьмінаваць шляхі, разьбіць загароды і ачысьціць дарогі для амэрыканскіх танкаў. 3 большымі ці меншымі цяжкасьцямі гэта было выканана. У пад-зяку амэрыканцы пры сустрэчы адабралі ўва ўсіх зброю, пагрузілі на самаходы і павезьлі ў лягэр (ка-ля Cham403). У лягэры — жудасныя ўмовы, бруд, гразь па калена, сто тысяч людзей, чыстае поле, га-роджанае дротам. Немцы вар’яцелі — нашы не. Празь некаторы час лягэр разгружалі, і частка беларусаў з бацькам разам трапіла ў такія самыя ўмовы ў Рэгенсбург410. Дзе другая частка — невядо-ма. Празь некаторы час бацьку, як змогшага дака-заць, што ягоная сям’я знаходзіцца ў Амбэргу, выпусьцілі411.
Разам з бацькам прыйшоў нейкі чалавечак — сп. Дэмша412, як пазьней даведаўся. Бацька паслаў
408 Віктар Мальцаў (1895-1946), рускі ваенны дзеяч, палкоўнік Чырвонай арміі. Падчас акупацыі Крыма добраахвотна пагадзіўся на супрацоўніцтва з нацыстамі. Генерал-маёр, ка-мандуючы Ваенна-паветранымі сіламі РОА. Напрыканцы вай-ны выдадзены ў СССР, асуджаны і павешаны.
409 Cham — Кам — горад у Нямеччыне, раённы цэнтр у зямлі Баварыя.
4,0 Рэгенсбург (Regensburg) — горад у Нямеччыне, у зямлі Баварыя. У першыя пасляваенныя гады ў яго ваколіцах размяшчаўся адзін з найбуйнейшых лагераў для перамешча-ных асобаў.
411 Параўн. аповед Франца Кушаля ў лістах да Кастуся Акулы. Гл.: Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум... С. 140-191.
412 Маецца на ўвазе Аўген Дэмша (1905-1987), грамадскі дзеяч. Пазней жыў у ЗША. “Дэмша, здаецца, са Слоніму, дапамагаў
264
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
мяне зь ім прывесьці нейкі самаход, што стаіць каля нейкай брамы. Самаход знайшлі каля Vilstor413. Пры набліжэньні да яго я перажыў незабыўнае. Уявіць сабе, што на самаходзе з афіцыйнымі Permits Military Gouvernement4'4 разьвяваўся бел-чырвона-белы сьцяг. Самаходам прыехалі сп. сп. сябры Белару-скага камітэту ў Рэгэнсбургу415 Жданюк, Дэмша, жон-ка Жданюка (мянчука, між іншым).
6.7.45
Хмары на нашым небасхіле згушчаюцца.
Сяньня па абедзе мы сядзелі ў хаце. Я з інжынэрам над ангельскім, Уладзік з Жэняй за шахматамі, бабушкі й Дзюнік ў куточку ў карты гулялі. Натальля Дзьмітрыеўна вязала нешта, седзячы на сваім лож-ку. Бацькі ў хаце ня было, маці ляжала. Раптам у дзьверы пастукалі, і жаночы голас спытаў: “Можно к вам?” Нашы закрычалі: “Herein, bitte, please, com in, пожалуйста, ja, так”.
Увайшло трое. Шыкарная дама, маладая, блён-дынка, зь нейкай паперкай у руках; мужчына сярэдніх год у плашчы карычнявага колеру і ў такой-жа шапцы. Трэці (мужчына) уяўляў сабой тыповага савецкага чалавечка, прыгадаў мне чамусьці Калечыца. Боцікі “гормошкой”, пацёрты пінжачок, мятая кашуля, крыва завязаны кроват.
“Здравствуйте!”— маўчаньне.
“Тут русскйе есть?”— маўчаньне, і раптам Чэмярысава пачынае гаварыць чысьцюсенькай
Аляксандру Русаку. Пасьля вайны жыў у Саўт Рывэры” (Вітаўг Кіпель).
413 Vilstoi-гарадская брама ў Амбергу.
414 Permits Military Governement (анг.) — дазволы Ваеннага ўрада.
415 “Камітэт арганізаваў Аляксандар Русак. Шафёрам быў Іван Фёдаравіч Нядзьвіга, мой хросны" (Вітаўт Кіпель).
Сшытак 6
265
беларускай моваю: “He, тут толькі беларусы”. Боты падскочылі ад радасьці й жвавенька спыталіся: “А з Менску тут нікога няма?” (па-расейску).
“He”.
“А откуда вы?”
“3-пад Шаркаўшчызны”.
“Я слышал, что в лагере лучше” (Плашч). “Почему Вы не йдете в лагерь?”
“Нам і тут добра”.
“А как с пйтанйем, тут ведь голодно?”
“А мы харчаваньне зь лягэру атрымліваем”.
“С какого?!”
“3 польскага!!”
Потым выпытвалі, чы няма сярод нас “военнообя-заных” і спэцыялістаў арганізацыйнае працы. Яны, бачыце, нічога ня ведаюць, толькі што прыехалі з Нюрнбэргу, першы раз у Амбэргу. Кажуць, пгго недзе 10-15 км ад гораду яны арганізавалі лягэр і падшук-ваюць кіраўніка. Некалькі (5—6) разоў боты выпы-твалі “Нет лй кого-нйбудь йз Мйнска?” Пыталіся, дзе мы жылі ў Нямеччыне, як доўга мы тут.
Гаварылі зь імі Чэмярысава, Туся, Уладзік. Як дзіўна: Чэмярысава па-беларуску, Уладзік па-расейску.
Потым я заўважыў, што ў плашча надзвычай до-брыя, выпрасаваныя савецкія афіцэрскія порткі з контам. Зрабілася трошкі не па сабе.
Выйшлі яны, папрасіўшы каго-небудзь, хто разумее па-расейску, праводзіць іх да лягэру. Пайшоў Уладзік. Плашч паказаў яму сваё пасьведчаньне. Капнтан Конев! Уполномоченный по репатрнацнн. Вліплі!!
А з Рэгэнсбургу ніхто ня едзе. Ціхая паніка!416
416 "Я жыў у Рэгенсбургу ад 1945 амаль да канца 1946 году. Прыехаў я ў Рэгенсбург у верасьні 1945 (мне тады толькі споўнілася 18 год) і пасяліўся на Маршаль штрассэ, дзе быў беларускі
266
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
1946
Michelsdorf"'
7-8.1.46
Першы раз у жыцьці мною пануе зайздрасьць. Да гэтага не здаралася нічога падобнага. Ідэалістычная хвароба, прыступы каторай радзеюць штораз,
камітэт. Дазвалялася нам там толькі спаць, бо днём камітэт функцыянаваў і быць у памешканьні не дазвалялася. Пад канец верасьня нас, беларускіх юнакоў і юначак, якія спалі ў камітэце, сабралося чалавек 15-20. На параду дырэктароў камітэту мы ўсе запісаліся ў украінскую гімназію. Некаторых там прынялі адразу, некаторым зрабілі экзамен, бо ня былі пэўнымі, у якую клясу нас накіраваць. [...] Праз нейкіх пару месяцаў нас у гімназіі было ўжо парадачна. Адчынілася такса-ма ў горадзе і беларуская школа. Недзе пад Каляды, на сходзе ў беларускім камітэце (мы туды хадзілі часта) нам сказалі, што ўжо ёсьць дастаткова вучняў і што беларусы атрымалі такса-ма дазвол на адчыненьне беларускай гімназіі. I гэтак з Калядаў 1945 году мы перайшлі ў беларускую гімназію. Вось прозьвішчы былых вучняў-беларусаў Украінскае Гімназіі ў Рэгенсбургу: Уладзімер Кушаль, Дзіма Сямёнаў (гэтыя скончылі Украінскую Гімназію), Валя Вайцяхоўская, Янка Шыбут, Ніна Палянская, Туся Шчаглова, Зора Савёнак, Алесь Хібінскі, Юрка Станкевіч, Вітаўт Кіпель, Вячка Станкевіч (гэтыя перайшлі ў белару-скую гімназію і яе скончылі), было яшчэ два-тры, якіх не магу прыпомніць” (Кіпель, Вітаўт. Успаміны пра Ўкраінскую Гімназію ў Рэгенсбургу П Кіпель, Зора. Дні аднаго жыцця. Успаміны, артыкулы, дзённікі. Мінск, 2010. С. 21).