Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
361 Іван Няронскі (Наронскі, 1909-?), ад’ютант Р. Астроўскага. У 1941-1944 гг. памочнік Астроўскага падчас працы ў Бранскай і Смаленскай адміністрацыях, у 1944 г. — яго ад’ютант і ша-фёр, выконваў даручэнні. Пасля капітуляцыі Нямеччыны жыў у Браўншвайгу (Ніжняя Саксонія).
362 Анатоль Плескачэўскі (1911-1980), грамадскі дзеяч. У 1940-1942 гт. жыў на тэрыторыі Літвы. У 1944 г. — ад’ютант Р. Астроўскага. Ад лета 1944 г. — на эміграцьгі. Працаваў у сакратарыяце БЦР у Берліне. У пасляваенны час вучыўся ва ўніверсітэце UNRRA ў Мюнхене, потым — ва Украінскім тэхнічна-сельскагаспадарчым інстытуце на спецыяльнасці “ветэрынарыя”. У 1949 г. выехаў у ЗІПА. Жыў у штаце Нью-Джэрсі.
236
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Сэляхаў363, Комараў364 і г. д. Наагул хацелі выкінуць усіх старых радных, але падчас схапіліся й пакінулі для праслойкі двух “усходнікаў” — Калубовіча й Шчаглова.
Ад усяго гэтага робіцца вялікая галава. Трэба да ўсіх навін дадаць, што іх паведаміў Рыжызю.
Ямо дрэнна. Нашае афіцыянткі няма. Былі ў кіно. Дрэнь безнадзейная. “Floh іт Ohr”366.
363 Вячаслаў Сэлях (на эміграцыі Качанскі, часам пісаўся Селях-Качанскі, 1885—1976), оперны спявак, тэатральны і грамадскі дзеяч. У 1943 г. вярнуўся ў Беларусь з Ленінградскай вобласці, працаваў кіраўніком аддзела культуры і мастацтва пры ВНС, потым узначальваў аддзел культуры ва ўрадзе БЦР. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне стварыў тэатральна-мастацкую групу “Жыве Беларусь”, з якой гастраляваў па беларускіх асяродках. У 1950 г. выехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рыверы (Нью-Джэрсі).
364 Анатоль Комар (1902—?), грамадскі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у менскай гарадской управе, пасля смерці В. Іваноўскага ў снежні 1943 г. прызначаны начальнікам (бурмістрам) Менска. 5 красавіка 1944 г. прызначаны намеснікам БЦР на горад Менск. Удзельнік Другога Усебе-ларускага кангрэса. 3 лета 1944 г. на эміграцыі, браў удзел у берлінскіх пасяджэннях БЦР, выступаў за супрацоўніцтва з Уласавым, увайшоў у Беларускі камітэт пры Камітэце вызва-лення народаў Расіі. Пасля вайны эміграваў у Канаду.
365 Уладзіслаў Рыжы-Рыскі (псеўданім У. Сноп, 1925 (?) -1978), грамадскі і рэлігійны дзеяч. У гады Другой сусветнай вайны працаваў у структурах БНС у Глыбоцкай акрузе, быў сакрата-ром аддзела моладзі ВЦР. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса. Ад 1944 г. — на эміграпыі. Жыў у Нямеччыне, потым вучыўся ў Лювенскім універсітэце (Бельгія). На пачатку 1950-х выехаў у Рым, дзе нядоўгі час вучыўся ў Папскім універсітэце. Адтуль перабраўся ў Мадрыд, дзе заснаваў фантомны Інстытут беларусаведы імя Л. Сапегі. У 1958 г. выехаў у ЗША, дзе вучыўся ў Прынстанскім універсітэце. Заснаваў уласную рэлігійную структуру “старакаталіцкую субожню” і ад студзеня 1960 г. усклаў на сябе абавязкі апостальскага візітатара для беларусаў-каталікоў.
366 “Floh іт Ohr” (ням.) — “Блыха ў вусе” — нямецкая кінакамедыя 1943 г.
Сшытак 6
237
23.3.45
Je suis, tu es, il est, elle est, nous sommes, vous setes, ill sont, elle sont367 — зубру я французкія пачаткі. Цяжка даецца! Але покуль ёсьць час і кніжкі, чаму не павучыцца?
За гэтыя дні сабралося трохі навін.
1. Пытаньне памешканьняў. Пазаўчора дастаць па-перак, аб якіх я казаў вышэй, не ўдалося. Шэсьць разоў хадзіла Н. A. у NSV, іпэсьць разоў перашкаджаў ёй алярм. Усё-ж учора трымалі іх у руках. Тры вёскі недалёка ад Гіршаў, а адна Mitbach — чацьвёртая станцыя ад Амбэргу ў тым-жа кірунку. Апошнюю па-перку Н. А. захавала ад іншых з тым, каб мы з Уладзікам праехаліся на мейсца і паразьнюхалі, чы ня выйдзе што для нас. Сяньня, ня гледзячы на аляр-мы і яшчэ раз алярмы, а палове другой мы сядзелі ў вагончыку цягніка-самаварчыка. Званок, сьвісток, і замільгалі ў вакне знаёмыя будынкі, вуліцы, цэрквы. Дарога аднакалейная, цягнічок крошачны, надвор’е цудоўнае — настрой... нічога.
Пасьля хвілін дваццаці мелкай трасухі мы апы-нуліся на “вакзале” — Mitbach. Выгляд будынку такі-ж, як добра памятнага “Kemnitz”. Навокал палі ўперамежку з пакрытымі лесам узгоркамі. Пад адным зь іх кучка домікаў — вёска. Пад другім — некалькі зялёных баракаў, флягшток, будка вартавога. Вартавы ў форме RAD™9. Між лягэрам і вёскай уецца дарога, што зьнікае хутка за блі-жэйшым хвойніку. Аглянуўшыся яшчэ раз на
367 Пададзены парадак скланення дзеяслова быць “etre"y француз-скай мове: я ёсць, ты ёсць і г. д.
*" RAD (Reichsarbeitsdienst) — Імперская служба працы — арганізацыя ў Трэцім Рэйху у 1933-1945 гт., якая адказвала за выкананне грамадзянамі Нямеччыны абавязковай працоўнай павіннасці.
238
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
мультыплікацыйны цягнічок, кіруемся разам з “натоўпам” пасажыраў. Вёска кідаецца адразу ў вочы брудам і няўтульнасьцю. Пытаемся ў нейкай дзяўчыны, дзе жыве бургомістр. Па страшэннай вуліцы, не — пародыі на вуліцу, брыдзем да беленькага будынку, на каторым чытаем шыльд — “Wohnung des Burgermeisters”389. У глыбіні вялікага двара працуюць дзьве жанчыны, якія, ясная рэч, зачынены, і, азіраючыся ва ўсе бакі, (Scharfer Hund?) ідзем да цётак.
Burgermeister — стары хрыч, выглядае, як і яго вё-ска. Калі я адрапартаваў, што мы бэрлінцы й прыехалі сюды ў справе памешканьня, бедны струсіў і пачаў не-як незразумела дзеяць. Высьветлілася, аднак, што ён прыняў нас за кантролю памешканьняў чы рэвізыйную камісыю. Даведаўшыся, што мы ўсяго толькі шукаем памешканьня, гэты правінцыяльны тып прамармытаў нешта аб “Alles belegt” і яшчэ шмат іншых абсалютна незразумелых словаў. Мы разьвіталіся.
Дарэчы сказаць, што перад высокай адміністра-цыяй мы гаварылі з простай бежанкай. Абагаціліся, ведаю аб тым, што ў Jasthaus’e370 сьпяць 20 бежан-цаў. Значыць, пытаньне жыльлёвае — безнадзейнае. Аднак гэта абсалютна не падзеіла на нас у дрэнны бок — наадварот. Цэлае шчасьце, што ня будзем жыць у гэтым балоце!
Па далёка ня точных падліках, наш самаварчык будзе ехаць назад праз паўтары-дзьве гадзіны. Што рабіць!? Вырашылі зайсьці ў Jasthaus, можа ўдасцца перакусіць. Але дзе! Нават піва няма. Сонечны гадзіньнік паказваў палову трэцяй, калі мы выйшлі з Mitbach’y. Паглядзелі трохі на спартыўныя
369 "Wohnung des Biirgermeisters" (ням.) — “Дом бургамістра”.
370 Маецца на ўвазе гатэль (ням. gasthaus).
Сшытак 6
239
практыкаваньні службоўцаў працы й папаўзьлі, высунуўшы ад сьпякоты языкі, да станцыі. Час да прыходу цягніка мог бы спаборнічаць зь ім у хуткасьці (самаварчык спазьніўся на 15 хвілін). Мы й курылі, і ляжалі, і хадзілі... Заўважылі вярбу. Уладзік наламаў галінак, пакрытых прыгожымі “коцікамі”. Калі на небасхіле зьявіўся наш сродак зносін, я ўспомніў аб небясьпецы сустрэчы з Ка-лубовічам і Чэмярысавай. Справа ў тым, што А. Ф. паехаў сяньня ў Гіршаў у справе памешканьняў, Чэмярысава-ж — на рэпэтыцыю.
Ясна, пгго як мы ні варажылі, трапілі ў адзін вагон, дзе сядзелі яны. Проста цудам нас не заўважылі. Да бліжэйшага прыпынку ехалі на пляцоўцы, а там другім бокам драпанулі да іншага вагону.
2. Афіцыянтка наша “скончылася”. Па нейкім пры-чынам выехала на вёску. На разьвітаньне далі ёй 10 марак на чай. Прыслужвае цяпер іншая — мілавідная блёндынка. Дзеля завязваньня знаёмства зь ёю далі ёй за два пггамы тры маркі.
3. Былі ў кіно. Глядзелі "Fasching’™1. Аказваецца, я бачыў гэты фільм у Soldatenkino у Менску.
4. Немачка з NSV наведваецца да нас. Прынесла некалькі кніжачак чытаць.
5. У дывізыі 25 сакавіка — вялікае сьвята. Будзе Прэзыдэнт са сьвітай, Гэнэрал Езавітаў. На канцэрце прыймуць удзел Чэмярысава і нашая маці372. Калубовіч будзе прамаўляць.
6. Галку прымушаны былі аддаць у шпіталь. Лекар піша: Verdacht aufakute osteomyelitis373.
371 “Fasching” (ням.) — “Карнавал” — нямецкая кінастужка 1939 г.
372 Маецца на ўвазе Наталля Арсеннева.
373 Verdacht auf akute osteomyelitis (ням.) — падазрэнне на востры остэаміеліт.
240
Дзмітры Сямёнаў Дзённік. 1943-1947
7. Уладзіку замест старых прыслалі з Гіршаў зусім новенькія салдацкія чаравікі. А цяпер ён атрымаў павешчаньне на дзьве пары leichte Strassensuchue. Шанцуе чалавеку.
8. Першы раз мыў бялізну. Дзьве пары шкарпэтак і анучы.
9. Падаў у Wirtschaftsamt374 прашэньне на адзень-не і чаравікі. Чакаю вынікаў.
25 сакавіка.
Учора днём Калубовіч, Яня, Чэмярысава і нашая маці паехалі ў Гіршаў. У пакоі ціха й пуста. Надвор’е цудоўнае. Цэлы час гудзяць алярмы. Пад час аднаго зь іх над самымі стрэхамі Амбэргу праімчаліся шэсьць варожых штурмавікоў тыпу з двума фюзэляжамі. Ніколі яіпчэ ня бачыў варожых машынаў так нізка, так блізка.
Па абедзе пайшлі да Віці. Мусіць быць гатовая мая новая вопратка. У хаце быў толькі Віця. Меў табак, до-бра пакурылі. Куртачка мая ўжо гатовая, няма толькі гузікаў і пэтляў. У нас былі білеты ў кіно, і мы сьпяшаліся на вячэру. Але на выхадзе нас затрымалі. Доктар з жонкай і з цешчай вяртаўся дамоў. Зазвалі нас яшчэ раз наверх, паабяцаўпгы пакарміць вячэрай. Цудоўна пахла смажаным салам, і ў салодкіх думках аб смачнай бульбе мы рэзаліся да шсхл'ай гадзіны ў дурня. Засталіся ў сапраўдных дурнях. Калі мы з ветлівасьці прыпомнілі, што мусім ісьці, нам сказалі: “Ідзіце, ідзіце, a то спозьніцеся”. Ледзь пасьпелі павярхоўна ўкусіць у дурной. Глядзеў ізноў “Abenteuer іт Grandhotel”.
27 сакавіка.
Ужо каторы раз да нас наведваецца лэйтэнант
374 Wirtschaftsamt (ням.) — дырэкцыя.
Сшытак 6
241
РОА, той, каторага бачылі ў сталоўцы. Прынёс трохі махоркі, кніжак. Пазычаў патэфон.
Нашыя, прыехаўшыя з Гіршаў (першая партыя) расказвалі, як там было. Раніцою выстраіліся на краю лесу нашыя войскі. Прыгожа веялі над імі беларускі і эсэсаўскі сьцягі. Усіх вітаў камандзір дывізыі Siegling375, потым наш Прэзы-дэнт — Астроўскі.
У горадзе адбыўся парад. Перад упрыгожанай трыбунай прайшлі агнямётчыкі, зьнішчальнікі танкаў і шмат, шмат іншага. Тут-жа нашыя былі за-прошаныя на ўрачысты абед. Пры стале адбылося знаёмства з усімі вышэйшымі чынамі дывізыі. Карысьць ад гэтага знаёмства перавысіла ўсе чаканьні. Siegling дазволіў нам пасяліцца ў забаро-ненай зоне.
7 красавіка
Шмат часу прайшло ад таго разу, калі я трымаў у рукох гэты сшытак. Шмат падзеяў гураганам пракаціліся над белым сьветам, пакідаючы на яго-ным абліччы больш чы менш прыкметныя сьляды.