• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    309 Эдвард (Дзюнік) Шабуня (1915-1990), брат Яніны Каханоў-скай.
    310 Vorentwarnung (ням.) — адбой.
    311 Наталля Чэмярысава, першая жонка М. Шчаглова-Куліковіча, маці Тусі.
    218
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Кіруемся на вакзал. Бяру з перахаваньня рукзак. Уладзік — свой рукзак і матчын.
    Хутка ідзем на абед. Каля пошты застае нас Voralarm. Настрой крыху псуецца, верней, псуецца зусім, бо я і так добрым гуморам не адрозьніваюся. Некаторы час шукаем уваходу ў Bierhalle3'2. Ледзь пераступаем парог утульнай салькі з тыпу “Gemein-sehaftsraum”— трывога. Усе-ж паабедаем. Стравы сягаюць далёка за межы таго, аб чым думалі: зупа, селядцовая салята з бульбай і кава з булачкай. Фінал — піва.
    Выходзім удвох з Уладзікам. На вуліцы пуста. На мосьце спыняе нас паліцыянт. Тлумачым, хто, куды і адкуль.
    Самалёты лятуць яшчэ даўжэй, як уначы.
    Вырашылі ісьці ў кіно. Становімся ў чэргу й ку-пляем 8 білетаў на "Oh diese Manner”3'3. Вяртаемся назад пасьля дарэмнай спробы трапіць у кан-дытарскую.
    На вячэру давалі зупу з хлебам. Вечар быў цу-доўны. Цёпла, ціха, зорна й двурогі маладзічок асьвятляў горад, ператвараючы брудныя домікі й завулкі ў тэатральную дэкарацыю.
    Кіно маленькае, але ўтульнае. На пачатку быў культурфільм аб маланцы, а потым выслухалі мы Luftlagemeldung314 і пачаўся фільм. Акторы добрыя, і Паўль Гёрблігер315 выступае ў камічнай ролі. Усё ішло, як па маслу, але раптам запалілася сьвятло — alarm.
    312 Bierhalle (ням.) — піўная.
    3,3 “Oh, diese Manner” (ням.) — “Ой ужо гэтыя мужчыны” — ня-мецкая кінастужка 1941 г.
    314 Luftlagemeldung (ням.) — інфармацыя аб бягучым становішчы.
    316 Маецца на ўвазе аўстрыйскі і нямецкі актор Паўль Гёрбігер
    (1894-1981).
    Сшытак 6
    219
    Гэтую ноч перанёс шмат лепш за мінулую. Гул ты-сяч самалётаў успрымаўся, як звычайнае грукацень-не колаў па дрэнным бруку.
    15	лютага.
    На сьнеданьне дасталі каву і хлеб з кілбасой.
    Абедалі пад акампанэмэнт алярму. Елі добрую зу-пу й капусту з бульбай і кілбасой.
    Былі ў кіно. Глядзелі фільм “Alles wegen den Hund”3'6. Нішто сабе. Schnucki і Ossi.
    На вячэры адабралі ў нас картачкі.
    Спалі спакойна.
    16	лютага.
    Усё, як і раней. Сьнедалі на вакзале. Хацелі купіць малака, але спозьніліся. Выў алярм, і бамбілі Regensburg3'7. Было добра чуваць. Дзеля гэтага схадзілі ў сховішча.
    Абедалі дрэнна. Jemuse + Jemuse318. Былі ізноў у кіно. “Gluck bei Frauen”319.
    Вячэралі ў двух мейсцах. Выдаў 100 м. на Spatzl.
    Спалі зусім спакойна, толькі было халодна.
    Р. С. Дзюнік гаворыць, што гарадзкія муры ў Amberg’y будаваліся ў 1574.
    У нашым пакоі начавалі сын з маткай. Яны з Івацэвічаў. Расказвалі, што самалёты, каторыя ляцелі праз нас, разьнесьлі в дребезгн Dresden, Chemnitz320.
    318 “Alles wegen den Hund" (ням.) — “Усё праз сабаку”.
    317 Regensburg — горад у Нямеччыне, у зямлі Баварыя, сталіца вобласці Верхні Пфальц.
    318 Магчыма, Сямёнаў мае на ўвазе gemiise (ням.) — гародніна.
    319 “Gliick bei Frauen” (ням.) — нямецкая кінастужка 1944 г.
    320 Асабліва моцныя бамбардаванні Дрэздэна саюзніцкай авіяцыяй адбыліся 13-14 лютага 1945 г. Тады быў амаль цалкам знішчаны цэнтр горада, загінулі 25-30 тыс. чалавек, збольшага ўцекачы з усходу.
    220
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Хоць Калубовічу й не падабаецца, шпілілі на патэ-фоне, а я з Тусяй нават танцаваў пад час алярму.
    Учора Галя аддала нам Rauncherkartu. Шчаглоў зьліцца, а мы курым табачок.
    17	лютага.
    Цягнецца дзень за днём. Усе такія аднолькавыя, шэрыя. Хоць на вуліцы ўжо пахне вясной, настроі ў нас паршывыя. Нас зусім забылі. Урэшце, ня так і дрэнна не працаваць, але здаровы разсудак кажа, што доўга рай на зямлі цягнуцца ня будзе. I таму хо-чацца, каб хутчэй вырашаўся наш лёс, каб хоць ця-пер, пасьля доўгіх месяцаў бадзяньняў, знайсьці жа-даны спакой. А покуль пгго ходзім у кіно (“Танец з кайзэрам”321), рэжамся ў ачко з асабліва сумнымі для Ўладзіка вынікамі.
    23.2.45
    Чацьвёрты дзень на новым памешканьні. Жывем на Steinhofgasse ў будынку сельскагаспадарчай шко-лы. Бежанцамі заняты толькі два пакоі. Апякуецца намі Hausmeister322 — сымпатычны чалавек. Учора яму сабралі трохі грошай, і ён чы яго жонка наварылі поўную каструлю бульбы і нагрэлі жбан кавы.
    Заняткі тыя-ж, што на тым памешканьні. “Стук-с”, кіно і г. д. Прыбавілася толькі “хаджэньне да кабы-лы” (шкілет каня, што стаіць у калідоры). Свайго ро-ду курыцельны клюб.
    3 асобых здарэньняў трэба адзначыць:
    Заўчора згубіў папку з усімі картачкамі (фота- і харчовымі) і грашыма. Даў заяўку ў Fundburo323 і
    .321 “танец з кайзерам” (“Tanz mit dem Kaiser”) — нямецкая кінастужка (мюзікл) 1941 г.
    322	Hausmeister (ням.) — камендант.
    323	Fundbiiro (ням.) — бюро знаходак.
    Сшытак 6
    221
    дастаў новыя картачкі. Здаецца, нават я выйграў. Учора ў газэце зьявілася абвестка аб знаходцы, над-та падобнай на маю згубу. Быў у паліцыі, але — не, ня тое.
    Нас ужо прапісалі. Цяпер мы — грамадзяне гораду Амбэргу.
    Замэльдаваліся мы і ў ArbeitsaMm’e. Але гэтая страшнейшая ўстанова ня ведае, што з намі рабіць. Учора прыходзіў нейкі службовец, каб пазнаёміода з намі. Кажа (з жалем да нас), што трэба чакаць. Што нам больш жадаць?!
    6.3.45
    Сяньня спаўняецца месяц, як мы выехалі з Бэрліну. Час ляціць страшна хутка, але хочацца, каб бег, імчаўся яшчэ хутчэй.
    Становішча нашае безнадзейнае. Хоць і здаецца, што трэба на ўсё пляваць і берагчы здароўе. Ужо каторы дзень жывем пад пагрозай выгнаньня. На нашыя сеньнікі хочуць пакласьці вугорцаў, нейкіх прэсавых работнікаў і ліха ведае каго япічэ. Кожную раніцу зьвязваем цюкі, напіхваем рукзакі і сядзім, прыслухоўваючыся да крокаў на карыдоры. Часам і прыходзіць нехта. Тады мы аказваем яму дружны адпор, бо ведаем, што ў Grube-Lagen32i, куды нас хочуць увапхнуць, няма ні печак, ні сеньнікаў, а ў столі зроблена дзіра на вольнае паветра.
    Даўно з’еў я свой хлеб і, наагул, усё. Знаходжуся на Кушалёўскім утрыманьні. Харчуюся штамамі. 24 гадзіны ў суткі хачу есьці. А тут яшчэ й рацыён зьмяншаюць. Скасавалі: 125 гр. масла, 250 гр. Nahrmittel325 і 1500 гр. хлеба.
    324 Grube-Lagen — вёска недалёка ад Лербаха ў раёне Остэродэ зямлі Ніжняя Саксонія ў Нямеччыне.
    325 Nahrmittel (ням.) — пажыўныя рэчывы.
    222
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    3 курывам таксама дрэнь. Ужо паўтара тыдня, прыблізна, зьбіраем акуркі. Табачны голад даводзіць да нахабства, прымушаючы на вачох публікі апу-стошваць папяльнічкі ў страўнях, а на вуліцы вырываць бычкі ледзь не з зубоў курцоў.
    Будучыня прадстаўляецца мне беспрасьветнай. Хаджу зусім абарваны. Чаравікі выглядаюць, як сіта, абшлагі портак — як бахрама, сам я — жабрак ды й толькі.
    8сакавіка
    Трошкі ўсё ўладзілася. 6-ага перад абедам прыехаў “прафэсар” з Гіршаў. Разам зь ім нашыя “главкн” хадзілі ў NSV і дабіліся таго, што нас пакінуць у спакоі і будуць апекавацца намі ў сэньсе дапамогі. Крыху адлягло ад сэрца.
    Курыць няма чаго. Ад’яжджаючы, “прафэсар” пакінуў мне свае Raucherabschmitte і прасіў купіць яму цыгарэт. Мы вырашылі ягоныя цыгарэты ўжыць, а аддаць яму сваімі. Але выйшаў з гэтае камбінацыі “пшык”. Цыгарэт не дасталі, хоць сталі ў чаргу a сёмай гадзіне.
    Учора прыходзілі да нас з NSDAP326 і з NSV. Загадалі падрыхтаваць да прасмотру нашыя паперы наконт высьвятленьня нашых асобаў. Сказалі, што хто мае кроўных у войску, будзе прыраўняны ў правох да Volksdeutsch,aў. Таму я раблюся пля-меньнікам Натальлі Аляксееўны.
    Уладзіку, беднаму, страшэнна баліць зуб. Ляжыць цэлы дзень альбо соўваецца, як цень.
    Быў у кіно. “Dir zuliebe’w і цудоўная мультыплікацыя
    326 NSDAP — Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая пар-тыя — кіруючая партыя ў Нямеччыне ў 1933—1945 гг.
    327 “Dir zuliebe” (ням.) — “Дзеля цябе” — нямецкая кінастужка (камедыя) 1944 г.
    Сшытак 6
    223
    “Hochzeit іт Korallenmeer’*328.
    12.3.45
    Дзень пачаўся зусім безабідна. Нават добра пачаўся дзень, у каторы месяц назад мы ступілі на амбэргскую зямлю.
    Пасьнедаўшы, селі гуляць у вядомую “тышчонку”. Хацелася трошкі запоўніць перапынак між з’едзе-ным і заказаным у сыботу тортам. Ужо сядзеў Дзюнік на мінусах, як у наш пакой уляцела трох немцаў, і сярод іх чалавек, запрашаўшы нас на працу да Каттегега. 3 кароткай, але бурнай гутаркі выявілася, што нас забіраюць на працу, быццам на 8 дзён, альбо да таго часу, покуль мы ня выедзем з Амбэргу. Пры чым патрабуюць двух чалавек.
    Пайшлі ўсе трое. Мы з “братам” на працу — Дзюнік — паглядзець, што мы будзем рабіць. Прывялі нас на апошнюю перад вакзалам вуліцу і ў нейкім двары здалі нейкаму немцу на рукі, зага-даўшы чакаць шэфа.
    Трошкі разгледзіліся і ўбачылі, што апынуліся мы ў двары нейкага бровару. 3 гэтага — праход у другі двор, дзе складзеныя дровы і кучаю навалены вялікія кіпы стружак у перамежку з бухтамі драў-ляных вяровак. Апошнія цягаў некуды наверх вы-шэйпрыгаданы немец.
    Чакалі мы доўга. Ногі неяк самі вывелі нас на вуліцу. Ад нечага рабіць купілі па дзьве булачкі. Тут зьявіўся й іпэф.
    Як уводзіны да далейшых нашых прыгодаў падам апавяданьне працаваўшага немца:
    328 “Hochzeit іт Korallenmeer” (ням.) — “Шлюб у Каралавым мо-ры” — нямецкі мультыплікацыйны фільм 1943 г.
    224
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Шэф прыехаўшы з Westpr.329, меў там фірму і 400 галоў рабочых. Цяпер прыехаў у Амбэрг адзін і хоча, як відаць, пачынаць усё яшчэ раз з пачатку. Што мы будзем рабіць — невядома. Здаецца, плесьці з струж-кавых вяровак маты. Ен сам (немец) бежанец з Saarbrucken’y.
    Шэф выглядае сурова. Халодны спэкулянт і жулік, магчыма. Несымпатычны прусак. Кажа, што мы мусім як найхутчэй высьветліць сваё становішча ў NSV. Бо калі ўстроімся стала ў яго працаваць, то на-ват калі-б і выехалі з гораду, будзем вымушаныя кож-ны дзень езьдзіць сюды. А покуль што загадаў пера-цягнуць наверх усе кіпы стружак. Гэта было вельмі хутка зроблена. Працавалася з запалам, як на фізкультуры.
    Тым часам пачалі зьяўляцца дзяўчаты, каторыя, відаць, будуць працаваць з намі. Ёсьць із ножкамі.
    Новае заданьне, і мы чацьвёркай паехалі з возікам па струмант. Прыцягнулі цьвякоў, малаткоў, абцу-гоў, пласкагубцаў і г. д.
    Надыходзіў абедзены час, а гаспадар пасылае нас на мэблёвую фабрыку, дзе мы мусім атрымаць 10 Doppelbetten33n для нейкіх Auslander’aў і адвезьці іх да Каттегег’а, дзе яны будуць жыць (А.).