Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
206
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Усталі позна. Паехалі на Witteberger Platz за шортамі. Покуль вярнуліся на Weissensee, быў як раз абед. Калубовіч паехаў праводзіць Забэйду-Су-міцкага272 і сказаў прыйсьці да яго а гадзіне 3-й. Абедалі ў Gaststatte на рагу Wehlanevstr. Ele Klose.
Доўга абіваліся ў Радзе, але лопнула цярпеньне й паехалі з Уладзікам да яго. Бялізну ён не атрымаў у праклятай пральні, але затое выпілі цудоўнай кавы з куханам на апошнія маркі.
Ідучы да трамвая, даведаліся аб Zuteilung273 на ўзьбярэжжы. Аж заскакалі, бо прыходзілася ўжо на вуліцы недакуркі зьбіраць.
23 студзеня 1945.
Прачнуўся рана й стрымліваўся, каб не заснуць, Ціхенька ўстаў, прыбраўся, памыўся. Сьнедаў сам, бо Ўладзік яшчэ валяўся. Выпаў сьнег, вуліцы зрабіліся чысьцейшымі. Доўга чакаў трамваю, але ўсё-ж у час трапіў на Weissensee. Прыйшоў Калубовіч. Працы ня-ма ніякай, і я сяджу ў бібліятэцы, перабіраючы кніжкі.
Хутка далі мне першае даручэньне. Трэба было са сп. Зэйдліц зьезьдзіць на Arbeitsamt, куды яе выклікаюць. Залатвіў гэтую справу й пайшоў да сябе.
Ha рагу Wehlanerstr даюць сяньня клёцкі.
Паступова саля напаўняецца знаёмымі. Я сядзеў з Кушалем і Галячыхай. Уладзік і дырэктар пайшлі да кантыны. Паабедаў нядрэнна за 3 маркі.
У нашым аддзеле яшчэ ўсё зачынена. Сядзеў у рэдакцыі. 3 зайздрасьцю глядзеў, як Уладзік выбірае кіно на сяньня. Мне дык няможна...
272 Міхась Забэйда-Суміцкі (1900-1981), спявак, тэнар, папуля-рызатар беларускіх песень. Ад 1940 г. жыў у Празе.
273 Zuteilung (ням.) — размеркаванне, выдача.
Сшытак 6
207
Зусім дрэнныя справы з прыпіскай. У будынку ЦР прыпісвацца нават прэзыдэнт забараніў. Есьць на-дзея, што ўдасцца на Belselistr. Але дзе сяньня спаць давядзеода?
27.1.1945
Я вырашыў чакаць, покуль усе мае паперы ня бу-дуць у парадку, а тады ўжо пачынаць нейкую прапіску і г. д.
Дзеля гэтага спаў позна, але ўстаў раней ад Уладзіка, як заўсёды. Цыгарэты ў нас яшчэ былі, і я, сеўшы пры ягоным ложку, пушчаў дымок і пера-глядаў альбом з паштоўкамі, што прыслалі з Торна.
Пайшлі ў лазьню. Страшэнна доўга чакалі, але памыліся. Я надзеў апошнюю чыстую пару нацеліва.
Ha Weissensee, покуль я быў у Калубовіча і дакладваў яму аб стане рэчаў, Уладзік прадаў сваю паперу — 10 кн. па 4 маркі.
Пазычыўшы ў Цыбулькіна274 пропуск, пабедалі ў кантыне. Чакалі страшэнна доўга.
Па абедзе загітаваў пайсьці ў кіно. Былі на Elbingerstr, 47. Глядзелі кіно. “Сердцеіцйпательно й мочегонйтельно”, як кажа Уладзік.
Па дарозе дамоў купіў масла й мёду. Прыйшоўшы, палкоўнік сказаў, што ў батальёне будзе а палове сё-май разьвітальны вечар. А я толькі спакаваў бруд-ную бялізну й падрыхтаваўся ехаць да Саны.
Павячэралі яшчэ раз у хаце і паехалі, ясна, на ве-чар. Ha U-Bahn275 прыйшлося чакаць больш поў-гадзіны, але ўсё-ж такі каля восьмай былі ў кашарах. Вечар яшчэ не пачынаўся. Відаць, што людзі заўтра
274 Маецца на ўвазе Аўген Цыбулькін, колішні рэдактар ‘Тазеты Случчыны”, які спачатку выехаў у Нямеччыну, а пазней жыў у ЗША.
275 U-Bahn (ням.) — метро.
208
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
ад’яжджаюць. Бегатня, гамон, носяцца ўверх і ўніз па сходах. На трэцім паверсе напаткаў Сеньку. Ен цягнуў хлеб і цыгарэты. Выклянчыў цыгарэту.
Заля прывітала палкоўніка з “Жыве!” Быў Шу-келойць. Усё йшло добра, але на самым цікавым мейсцы, калі на небасхіле зьявіліся жанчыны і пачалі сьпяваць, дом затросься раз, другі, хтось крыкнуў “Alarm”, і прыйшлося ісьці ў кэллер.
Вечар скончыўся прамовай гэн.-майора Езавітава. Спаткаў пры выхадзе Сеньку. Ен яшчэ сам ня ведае, чы едзе. Купіў сабе ваенную шапку. На ўсякі выпа-дак разьвітаўся з усімі.
9 лютага.
Трэці дзень у Вюрцбургу276. Трэці дзень, як мы бадзяліся між вакзальным NSV277 і прытулкам на Brijen Str. Няма мейсца, каб прытуліцца недзе, ня кажучы аб тым, каб пісаць. Тым больш, што дзень і ноч без перапынку гудуць Voralarm’a, і нам з Уладзікам прыходзіцца бадзяцца па гораду.
3 Цэнтральнай Рады выйшлі ад 3-й гадзіне. Памагалі нам фэльдфэбель Капэльдудка і адзін з ахоўцаў Рады. На станцыі народу — ліха! Ехаць рашылі да Papestr, і таму што яна ляжыць на дыямэ-тральна супрацьлежным канцы Ring’y, выбралі пэ-рон, дзе стаяла менш людзей.
Калі падыйшоў цягнік, аказалася, што ён паў-нюсенькі. Памагатыя аказаліся падлецамі і толькі
276 Вюрцбург (ням. Wiirtzburg) — горад на рацэ Майн у Баварыі, Нямеччына.
277 Маецца на ўвазе Нацыянал-сацыялістычная народная да-брачыннасць (Nationalsozialistische Volksivohlfahrt, NSV) — грамадская арганізацыя, заснаваная нямецкімі нацыстамі адразу пасля іх прыходу да ўлады ў 1933 г. “Дабрачынная нацыстоўская жаночая арганізацыя. Мелі сваю ўніформу й значок. Дапамагалі беларускім бежанцам. Там заўсёды можна было дастаць зупы” (Вітаўт Кіпель).
Сшытак 6
209
ўкінулі рэчы, што несьлі. Адзін куфар, з адарванай ручкай, зачапіўся між дзьвярэй, ледзь-ледзь яго ўцягнулі добрыя людзі. Карацей, апынуўся я ў поўным людзей вагоне, дзе ні охнуць, ні ўздыхнуць. Рэчы, а іх штук з 10, раскіданыя чорт ведае дзе. Добра, што разам са мной улезла Галя278. Ha Papestr я ніколі ня вылез-бы, каб ня ехалі ваеннапалонныя з Abteil'i. Прыйшлося частаваць іх цыгарэтамі.
3 пэрону на той, адкуль ідуць цягнікі на Lichterfelde, пляліся мы, высунуўшы языкі ад натугі на сходах-пераходах. Натальля Аляксееўна нават наня-ла нейкага чалавека.
На першы цягнік мы ня ўлезьлі. Другім неяк дамучыліся. Такім чынам, а нейкай чацьвёртай гадзіне мы былі на парозе ў невядомае. Чакаць прыйшлося страшэнна доўга. Пераносілі з аднаго бо-ку плятформы на другі, групіраваліся і пера-групіроўваліся, урэшце выстраіліся ўсе мужчыны на краю пэрону, маючы за сабой рэчы і жанчын. А пало-ве дзевятай падалі цягнік, і пачалося. Некалькі хлопцаў скочыла ў вокны, а астатнія пачалі шпур-ляць у вагон рэчы, запіхваць дзяцей і жанчын. Маланкава, аж немцы рты парасчынялі, усё было fix und fertig279. Праз вокны дзе-нідзе тырчэла нага чы галава, а з сярэдзіны вагону даносіўся гук, нібы трак-тар працуе.
Трэба-ж і мне ўлазіць. Першы раз у жыцьці даю нырца ў вакно і... стаю ў некага на галаве. Раздаецца ў цемры ёнк і стогн. Тады хапаюся за багажныя паліцы наверсе і падцягваюся. Некалькі часу болта-юся над купэ ў паветры. Потым нехта бярэ мае ногі й ставіць іх на нешта, на чым можна стаяць. Звальваюся ў праход. Тут знаходжу Уладзіка й Галю.
278 Маецца на ўвазе Галіна Ганчарэнка.
279 Fix und fertig (ням.) — як перуном спалена.
210
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Другія суседзі — два немца. Яіпчэ трошкі мітусьні, пад час якой знаходзім торбу Н. А., што ляжала пад нагамі сп-ні Калубовіч (Яні)280, яшчэ некалькі рэчаў выпарваем з самых нечаканых мейсцаў, аддаем чу-жое, і ўсе спакойны. Аказваеода, што я апынуўся ка-ля вакна бяз шыбы. Страшэнна дзьме.
Паволі кранаецца цягнік, гляджу ў апошні раз на S-Bahn, на бэрлінцаў, на ўсё, што называеода так падабаўшымся мне Бэрлінам. Немцы завешваюць вакно коўдрай. Кладу рукзак і сядаю на яго з Галей. Уладзік разьмясьціўся на яе куфры.
Ноччу шмат курым, ямо і дрэмлем. Грэю пры Галі рукі. 3 вакна дзьме страшэнна, але — едзем!
Горай усяго прыбіральнае пытаньне. Прамучыў-шыся цэлых 200 кілёмэтраў, раблю in’s Fenster™1. Майму прыкладу сьледуе Ўладзік.
Дарога, па каторай едзем, ляжыць у надзвычайна жывапісных гарах Гарцу282. Калі віднее, ня гледзячы на сабачы холад, зьбіраемся каля вакна й заха-пляемся цудоўнымі скаламі, старымі замкамі, што няпрыступна стаяць на далёкіх вяршынях.
Нам пашанцавала, і перасядка, на каторую ўсе з жахам спадзяваліся, не адбылася. Такім чынам, a гадзіне трэцяй дня мы былі на плятформе вакзалу Wurzburg. Частку рэчаў здалі на Aufbewarung288. NSV
280 Яніна Каханоўская (дзяв. Шабуня, 1905-2005), грамадская дзяячка, пляменніца Івана і Антона Луцкевічаў, першая жонка А. Калубовіча (Каханоўскага), маці Ю. Андрусішынай. Скончыла Менскую польскую гімназію і агульнаадукацыйныя курсы, пра-цавала медыцынскай лабаранткай. Ад 1944 г. — на эміграцыі, спачатку ў Нямеччыне, потым у ЗША. Жыла ў Нью-Ёрку.
281 In’s Fenster (ням.) — у акне.
282 Гарц — самыя высокія горы Паўночнай Нямеччыны, знахо-дзяцца на тэрыторыі зямель Ніжняя Саксонія, Саксонія-Ангальт і Цюрынгія.
283 Aufbewarung (ням.) — захоўванне.
Сшытак 6
211
аказалася тут-жа. Сустрэлі нас там даволі добра. Дасталі мы абед: зупу манну з кілбасой, на вячэ-ру — гарбату і хлеб з мармэлядай. Начавалі, як і ўсе наступныя дні, у прыюце на Prymstr. Мы з Уладзікам спалі на другім паверсе побач.
Распарадак дню ў нас быў наступны:
Сьпім да 7-ай гадзіны. Устаем апошнімі, калі ўсе ўжо ў парадку. Мыемся. Наўючваем на сьпіны рукзакі, бярэм тэчкі і пляцемся на вакзал. Сьне-даем. Да гадзіны дзесятай неяк бавімся, а там аль-бо алярм, альбо ўборка памешканьня выганяюць нас. I мы пачынаем бадзяцца.
Гэта — найлепшыя гадзіны дню. Зь якой прыем-насьцю ходзім па маленечкіх Gdsschen2M, між ам-шэлых дамоў; праходзіш па пляцох, дзе стаяць сто-гадовыя Вгйппеп2№.
Цудоўны горад. Высокія горы, на іх вінаграднікі. Падэшвы гэтых волатаў абмывае блакітны Майн. Па якой вуліцы ні ідзеш, адусюль бачыш горды за-мак, абнесены трайнымі сьценамі286. Калі ён бу-даваўся, ня ведаю, але ў 1200-х гг. быў пера-роблены Furstbischof ам287. Паходжаньне яго, аказваецца, сабе і ўявіць цяжка, — Keltischer Rirgburg288.
Некалькі помнікаў позьняга нямецкага Rokoko289:
284 Gdsschen (ням.) — завулачкі.
286 Вгйппеп (ням.) — фантан.
288 Маецца на ўвазе крэпасць Марыенберг — умацаванне, раз-мешчанае над горадам Вюрцбург, што было ў Сярэднявеччы рэзідэнцыяй мясцовых князёў-епіскапаў.
287 Furstbischof (ням.) — тут маецца на ўвазе князь-епіскап, уладальнік Вюрцбурга ў часы Сярэднявечча.
2в« Тут Сямёнаў мае на ўвазе, што крэпасць Марыенберг была па-будаваная на ўзгорку, дзе ў часы кельтаў знаходзілася паган-скае капішча.
289 Ракако — стыль у мастацтве (найперш у дызайне інтэр’ераў), які ўзнік у Францыі ў XVIII ст. і для якога былі ўласцівыя
212
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
раскошная Residenz290 і маленькі домік (1752) на базарнай плошчы. На той-жа плошчы Marien-kapelle (1377-1479)291 позьні готык. 3 прыемнасьцю зьнімаем шапкі перад домам, дзе вынайшаў Рэнтгэн292 свае праменьні ў 1895.