• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    Сшытак 5
    181
    Сяньня новае распараджэньне. Покуль ня будуць вымытыя падлогі, вокны і наогул ня будзе штуба ў па-радку, не дадуць талёнаў на абед. Таму пачалося гран-дыёзнае мыцьцё. Мне як інваліду мейсца няма, і я вы-мушаны акалачвацца на вуліцы. Холад сабачы, ногі замёрзьлі. Ледзь-ледзь дачакаўся дзясятай, узяў на пе-чы рукзак з дзядзькавым кажухом і пліткай і закрочыў да станцыі. Я чамусьці думаў, што цягнік 10:27 па сы-ботам ня ходзіць, але дарэмнымі аказаліся мае думаньні. Сеў у купэ да двух жаўнэраў, якія ехалі да Ratiborhammer’y. Потым ехаў адзін. Мёрз пякельна.
    У Раціборы такі самы дождж, як і ў нас. Паплёўся, шлёпаючы па балоце, да Мар’і Нікалаеўны. У бара-ку, у тым памешканьні, дзе яна жыве, аказалася толькі дачка Гарадзецкага. Прыняла вельмі ня-ветліва. Нават не запрасіла зайсьці. Але я сам даў рады і, пакінуўшы кажуха, пісульку і ніткі ды яшчэ ліст да Ольгі Гэнрыхаўны, пайшоў.
    Падыходзячы да Штабу, убачыў на небасхіле фігуру Савёнка, а потым доўгую постаць Ліма-ноўскага. Кінуўся на ўздагон, ледзь насьціг дзядзьку Лявона каля нейкай крамкі, куды ён зьбіраўся па-дацца, каб ануляваць свае карткі. Пліткі ён браць не хацеў, і я мусіў ісьці шукаць Штабу. Доўга круціўся на сходах-пераходах і ў канцы патрапіў на бягучага галопам Сташэлеўскага, каторы сказаў мне, што ў іхнім памешканьні нікога няма. Што-ж, часу губляць няма як, і я накіраваўся да Псоты. Па дарозе зайшоў у краму і купіў Ціхану Ал. жылетку. Боты былі гато-выя. Каштавалі 3.40 RM. На шляху назад, перахо-дзячы вуліцу, чую сваё імя. Азіраюся — Алесь. Едзе на ровары, трымаючы ў аднэй руцэ нейкае судзьдзе. Прымусіў яго зьлезьці. Разгаварыліся. Найка-рысьнейшае тое, што можна паправіць гадзіньнік. Прыехаў нейкі новы майстра і г. д. Гадзіньніка дам. Горш, чым ёсьць, ня зробяць.
    182
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Накіраваў свае боты да Клямкі. Дзядзька Савёнак ужо стаяў за прылаўкам. Часу было палова першай, і я есьці не рызыкнуў. Стаяў на дажджы і, клянучы сваю долю, чакаў, покуль прагоніць голад наш Крывічанін247. Дачакаўся да таго, што ўжо трэба бег-чы на станцыю. Піхнуў плітку дзядзьцы і паляцеў. Ехаў назад, чытаючы “Volkischer Beobachter”.
    A. А. з’еў палову майго абеду, і я застаўся галодны. Папрасіў дырэктара прыбраць маё ложка і заваліўся спаць. Ляжаў, чытаў; журыў, але ня спаў. Да таго-ж доктар пачаў апавядаць штось цікавае. Потым прыйшлі і сказалі, што за дваццаць хвілін пачынаец-ца кіно. Бягом панесьліся туды. Горны, Дзіжэўскія праскочылі, а перад нашым носам (доктар, Вэрачка і я) сказалі: “Vur fur Reichsdeutscehe’™. 3 носам назад. Ізноў залез на ложка.
    Напісаў ліст міламу Уладзіку. Ен у адказ на маю лаянку такі прыгожы ліст напісаў. Дарагі Сябручок!
    Дзядзька Антон кудысь сьпяшаецца і гоніць мяне на вячэру. Прынёс, з’елі.
    Сяньня ў царкве ўрачыстае набажэнства. Будзе служыць айцец Фёдар. Ягоны сын, нарэшце, вяр-нуўся. Публіка дзеліцца на часткі. Адны ідуць у кіно на сэанс, што тады не адбыўся з прьгчыны нейкае паломкі. Другія — у царкву, трэція (я) — сядзяць у хаце.
    Кіно так і не адбылося. Колькі разоў лётаў туды Ул. Ал. з жонкай — не пусьцілі.
    Калі дырэктар вярнуўся з царквы, я быў ужо ў ложку. Расказваў ён, што а. Фёдар мае моцныя ўплывы ад захаду — ад касьцёлу. Служба ягоная на-гадвае ксяндзоўскую. Гаворыць хутка, рухаецца так-жа.
    247 Крывічанін — літаратурны псеўданім Лявона Савёнка.
    248 "Vur fur Reichsdeutscehe" (ням.) — ‘Толькі для немцаў”.
    Сшытак 5
    183
    Ціхан Аляксандравіч быў пад уражаньнем пана-гійнага крыжа249, што а. Фёдар мае. Доўга гаварыла-ся на гэтую тэму.
    12	лістапада.
    Спаў я добра, дзякуй Богу, хоць учора напіўся ўволю. Прачнуўся дваццаць па восьмай. Дырэктар устаў, відаць, як на працу, бо пасьпеў выкупацца, падрыхтаваць да варкі зупу і аднесьці яе на кухню. Таму мне было загадана хутчэй зьбірацца і ісьці назіраць за тым, каб ніхто зупы не патрывожыў. Надта не сьпяшаючыся, апрануўся, вымыўся, пры-часаўся і пацягнуўся, бо надта-ж мне не хацелася трычаць сярод гвалту так знаёмых мне хатніх гаспадынь. Але доктар сяньня быў, як ніколі, до-бранькі. Сам правёў большую частку часу каля міскі. Я-ж то папраўляў сваё ложка і хадзіў па соль, то ра-зам зь ім, а не адзін сачыў за гатаваньнем.
    Зупа ўдалася добрая, хоць і жыдкаватая. Па сьнеданьні залез на ложак, чытаў і слухаў размовы на розныя тэмы, што адбываліся ўнізе.
    Непрыкметна падыйшоў абед. Бульба з нязь-меннымі дадаткамі. Крыху бульбы, а потым хлеба з кавай і кішкі абдураныя.
    Ізноў на ложка. Доктар пацяшаў “цудоўнымі” анэкдотамі.
    Зінаідзе Адамаўне балела галава, і свой білет у кіно яна ўступіла мне. Трапіць у залю, г. зн. у нашую кухню, аказалася не такой лёгкай справай. Набралася остаўцаў, палячча і іншай швалі, і зрабілі Суражскі рынак, лезьлі па галовам. Пасьля доўгіх мучэньняў трапілі ў сярэдзіну. Пачалося “кіно”, і
    249 Магчыма, маецца на ўвазе панагія — невялічкі абразок Багародзіцы, які часам рабілі ў выглядзе крыжа. Панагія ў праваслаўі з’яўлялася адзнакай архіерэяў.
    184
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    пачалася мука. Горача, ні чорта не відаць, толькі са-мы верх экрану і патыліцы актораў, гук такі, што го-рай быць ня можа. Я вытрымаў толькі дзьве часткі і разам з Ул. Ал. уцёк. Дзядзька Антось сустрэў мяне словамі: “Валі ты ня бачыў?” Якая, думаю, Валя? Аказваецца, у нашую адсутнасьць прыходзіла Валя Юшкевіч, нават два разы. Пакінула пісульку, што за недахопам памешканьня ў гатэлі застанавілася ў Алеся. Будзе тут да 20- га. Што яе прынесла?
    Акрамя гэтага дзядзька абрадаваў мяне навіной, што заўтра мне прыйдзецца ў Рацібор ехаць. Чорт, як ня хочацца! Трэба яшчэ і ў амбуляторыю пасьпець. Што будзе, ня ведаю. У горшым выпадку, устаўшы a палове шостай, прыду з Heydebreck-Sud пешкі.
    А цяпер восьмая гадзіна. За вакном недзе высока-высока бурчыць самалёт. “Падазроны самалёт” — толькі пасьпеў сказаць Зінаідзе Адамаўне, як засьвісьцелі бомбы, і два разы моцна гукнула. Сьвятло гарыць. Але ўжо стукаюць у вакно й кры-чаць: выбягайце.
    На гэтым і скончылася. Трэба сказаць, што аця-пленьне ў бараку сапсутае, і холад такі, што ног я ня чую. Кладземся спаць. Я накрыўся трыма коўдрамі і палітом зьверху. Нічога.
    Прачнуўся раптам ад крыку. Крычыць Ал. Ал. Пазьней даведаўся, што яму сьніўся алярм. Кажа, сьвісьцяць бомбы, а я яшчэ ляжу.
    Перастаў ён крычаць, супакоілася штуба, і чую я, што ізноў бурчыць нейкі самалёт. Зінаіда Ада-маўна і сказані: “Такі самы, як і тады”. Ня хочучы слухаць, завярнуўся на здаровае вуха, нацягнуў коўдру на галаву і падумаў: “Альбо пан, альбо прапаў”. Толькі бліснула ў галаве тая думка, як сьвісьне, ды як грукне... Вагонь мільгануў у ва-коньніцах. Пасыпаліся людзі з ложкаў. Мне якраз прысьпічыла ў пэўнае мейсца зьлётаць. Раз-два і
    Сшытак 5
    185
    гатова: на босыя ногі — боты, на споднюю кашу-лю — марынарку, і ўсё. Даляцеў туды, а ізноў гудзіць, ізноў сьвішча. Я ў бункэр. Тут і дзядзька блізка быў. Калоцімся ад холаду так, што косьці стукаюць. Пачакалі, покуль сьціхла, шмыгнулі ў барак, апрануліся, здаецца, закурылі, чуем ізноў: ж-ж-ж... б-бух! б-бух! Потым бегалі ў бункэр, сядзелі там некаторы час.
    13	лістапада.
    Праспалі ўсе і ўсё. Гадзіньнік паказваў амаль вось-мую, калі я расплюшчыў вочы. Усе сьпяць. Цішыня. Чую, на заводзе гудзе сырэна. Чамусьці падумаў, што трэба ўставаць. Ускочыў, выбег на вуліцу. Холад! Неяк дацягнуў да наступнага цягніка.
    Зрабілі перавязку добра, але на цягнік спазьніўся. Ішоў пешкі.
    Па абедзе залез на ложка, закурыў і ўзяўся за кнігу. Чую, мяне хтось пытае. Аказваецца, стараста. Ён прынёс ад Раманцава даручэньне зрабіць сьпіскі працуючых і непрацуючых. За поўгадзіны трэба бу-дзе ісьці да Струкава і зь ім брацца за работу.
    Тут, як на бяду, прышла Валя. Нічога амаль з таго, што яна гаварыла, паслухаць не ўдалося. Трэ’ было пісаць.
    Працы Раманцаў даў не шкадуючы. У чэхаў купілі булачку цудоўнейшага хлеба. Смачны, як торт. Заплацілі толькі 20 марак, а там кілё 2. Купілі-б яш-чэ, але вечар быў вар’яцкі. Усё перамяшалася. Гудуць гудкі трывогі і адбою, гасьне й запальваецца сьвятло, холадна. Да гэтага і пісаць трэба. Сьпіскаў так і ня кончыў. Спаў добра.
    14	лістапада.
    Цягнік 8:34 з дзядзькавай дапамогай праспаў. Паехаў 10:27, папярэдня скончыўшы і здаўшы
    186
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Раманцаву працу. Узнагарода перавысіла ўсе мае спадзяваньні. Акрамя ласкавых, шчырых словаў атрымаў пачку табакі, дзьве кніжачкі паперы і абед-шонност.
    У Рацібор ехаў і Раманцаў, але... у 2-й клясе. Дакуманты правяралі. На плошчы каля вакзалу купіў “УВ”і “На досуге”. Так як ня было чаго рабіць, праседзеў у М. Н. да наступнага цягніка. У Вольгі Гэнрыхаўны рука абвязана страшна. Відаць, баліць. Кажух-“капота” цяжэйшы за маё паліто, і таму я яго надзеў, а паліто нёс у руках. Як узнагароду за ўсё зробленае, дзядзька даў мне свайго кажушка. Наогул, сяньня ён у цудоўным настроі.
    Абед у нас — дай Бог заўсёды. Зупа гарохавая, гу-стая. Дзядзька пакрышыў часначку, і стала яшчэ смачней. Кампот з булкай. Кава. Эх! Які я быў сыты! Нават занадта.
    Больш нічога за дзень прыкметнага ня здарылася.
    Аддаў A. А. гадзіньнік для Алеся.
    15	лістапада.
    Адыходзячы на станцыю, A. А. пабудзіў мяне. Устаў, выйшаў на вуліцу, вярнуўся, закурыў. Потым паставіў плітку грэць зупу. Пасьнедаўшы, закурыў яшчэ раз і раптам чую, хтось ідзе. Хутчэй плітку са стала. Трывога аказалася ложнай. Прыйшла гаспа-дыня пліткі — Валентына Іванаўна.
    Гадзіна сёмая, а яшчэ не гатовы. Хутчэй, хутчэй, і я ўжо на станцыі. Усё сёньня мне ўдаецца. Хутка атрымаў пропуск, быстра перавязалі, нават прышло-ся чакаць цягніка.
    Новае распараджэньне аддаў Lagerfuhrer, каб яму ні дна, ні пакрышкі. Усё, што ёсьць на абед, мусіць налівацца ў адну пасуду. Такім чынам, бульбу, сос, капусту атрымаў разам. Пойла, ды й годзе. Далі
    Сшытак 5
    187
    мармэляды, шмат, лыжак са тры (чайных). Хоць і ня смачна, але трэба есьці. Па абедзе, як той казаў, Хра-павіцкага задаў250. Разыгралася непагода. Дождж лупіць. Спаць так соладка.
    Прачнуўся, калі Шацкі, Ясінская і Варэцкая чы-талі хорам “VB”. Аб Уласаўскім руху. Аб першым паседжаньні камітэту ў Празе251. Аб усім іншым.
    Як мог, прывёў у парадак судзьдзё. Ціхан Аляксан-дравіч курыў цэлы дзень маю табаку. Цяпер яны ўдвух з Ул. Ал. пайшлі купляць гэтае зельле. Ул. Ал. упаў у лужу, згубіў галёшы, а Ц. Ал. уцёк. Ул. Ал. лае цяпер яго ж...