• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    На абед і вячэру была зупа. Свае два абеды ня траціў, хоць і хацелася вельмі есьці. Дзень так і прайшоў.
    Бачыў Марыю. Пагаварылі зь ёю. Умовіліся веча-рам спаткацца. Я яе шукаў, шукаў, але не знайшоў. Чорт зь ёю! Думае, я буду бегаць.
    219 Вымэльдавацца (ад meldestelle (ням.) — бюро рэгістрацыі, кан-тора) — выпісацца.
    220 Unguentum zinci (лац.) — цынкавая мазь.
    221 Аляксандр Шэлер (1838-1900), расійскі пісьменнік, пісаў пад псеўданімамі А. Міхайлаў, Шэлер-Міхайлаў.
    162
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Вечарам прыходзіў Гарадзецкі. Прьшёс яшчэ дзьве мае фоткі. Гэтыя “хітрыя”. Кажа, што прыехаў Рыхэль. Дзякуй Богу, ня будзе Анэлька непакоіцца.
    Шукелойць купіў пайку хлеба за пяць марак. 3 гэ-тае нагоды цэлы вечар елі.
    Кажуць “нашыя”, што сёньня будзе Ўласаў222 мець аўдыенцыю ў Гітлера. Што-та будзе, што-та будзе.
    25 кастрычніка.
    Прыехалі Ал. Ал. і В. Ал. Усё добра там, дзе яны былі, але няма памешканьняў.
    Ад вечару засталася скарынка хлеба, якую і з’еў з несалоджанай кавай. Потым жаласьлівая Еўд. Сьц. дала мне кавалак пайкі, каторы зжор вышэйпададзе-ным мэтадам.
    Ад нуды напісаў ліст Уладзіку. Купіў “Новое Слово” і “VB”. Схадзіў так сабе да Раманцава. Дастаў кавалак цыгарэты. Падыйшоў абед. Узяў два, бо да-юць мармэляду. Наеўся бульбы па горла. Сыты. Але ізноў гора — курыць. Паплёўся да Вал. Вал. Мілы ён чалавек. Даў мне крыху табакі. Увесь час і ў антрак-тах між пералічанымі падзеямі чытаў Шэлера.
    Аляксандр Аляксандравіч перадаў прывітаньні ад Саўко. Ен нарэшце ў пэрсанальным аддзеле.
    Дзень праходзіць.
    Прыехаў Антон Антонавіч. Ен гаварыў з Рыхелем. Той успомніў аба мне, пытаў, як чуюся, што думаю рабіць. Шукелойцу ён раіць альбо прыняць прапано-ву Калубовіча і заняцца аховаю каштоўнасьцяў, аль-бо перайсьці ў аддзел прапаганды пры, здаецца, Уласаўскім штабе. Што рабіць мне? Рыхель думае так, як і дзядзька. Трэба моцна выбраць, узважыць
    222 Андрэй Уласаў (1901-1946), былы савецкі генерал-лейтэнант.
    Захоплены ў палон, перайшоў на бок нацыстаў. Узначаліў Рускую вызваленчую армію.
    Сшытак 4
    163
    усё і ўзяцца за працу. Калі я жадаю прысьвяціць ся-бе палітычна-арганізацыйнай працы, то трэба ісьці ў СБМ. A то, з ведаю мовы, зрабіцца, як Цьвячкоўскі — перакладчыкам у войску. Божа, Божа, як цяжка пы-таньне маёй будучыні.
    3 такімі думкамі павячэралі, і толькі сабраўся A. А. пісаць нейкі ліст — згас сьвет. Так у цемры й заснулі.
    Злавіў вош на сьпіне пад кашуляй. Чы не за-стрэліцца мне ад усяго гэтага?
    26 кастрычніка.
    Хоць учора піў мала, але ўночы бегаў. Калі дырэк-тар пачаў зьбірацца на працу, я прачнуўся з тым, каб уставаць. Пачакаў, пакуль A. А. еў і апранаўся, а по-тым, калі ён выйшаў, сеў сам да стала. Скончыў мар-мэляду і кілбасу. Капаўся да паловы восьмай, а там пайшоў да лекара. Думаў, што буду адным з першых, але сядзела ўжо дзесяць чалавек. Калі-ж пачаўся прыём, то папёрла столькі французьні і італьян-іпчыны, што да дзесятай гадзіны прыйшлося чакаць. Руку перавязалі. Як зьнялі бінт, я аж спужаўся. Страшна выглядае. Усе струпы ад нарываў папры-сыхалі да мазі, і разам зь ёю іх змылі. Асталіся дзірачкі і пухіркі з гноем. Прысыпалі дэрмантолям, каб сохла, і завязалі ізноў. Ізноў трэба пазаўтра на перавязку.
    Да абеду чытаў. Браў два, бо давалі цукар. Ізноў чытаў, аж покуль кніжкі ня скончыў. Добрая рэч. 3 цыклю “Семья Муратовых” два раманы: “Хлеба н зре-лніц” і “Старое гнездо”223.
    Пайшоў да Раманцава і прабалаганіў крыху ў яго. Нічога не дастаў. Пайду заўтра па табаку. Да дзядзь-кавага прыходу сядзеў і гаварыў з “Вэрачкай”.
    223 Творы А. Шэлер-Міхайлава.
    164
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Прынесьлі ліст ад Уладзіка, пісаны толькі ўчора. Дрэнь, дрэнь і дрэнь.
    Дырэктар прывёз памідораў, якія яму, відаць, дала Аня, што прыяжджала ў Рацібор. 3 прыемнасьцю_ павячэралі імі і выпілі салодкай кавы з булкай і маслам.
    Два разы тройчы гасла сьвятло. За другім разам я заснуў, да стала прытуліўшыся. Разбудзілі мяне, і я пералез на ложка.
    Уночы была пякельная гарачыня ў штубе. Лётаў часта, і можна сабе ўявіць, якая гэта з адной рукой прыемнасьць.
    27 кастрычніка.
    Мікраскапічнымі дозамі хлеба й булкі, якія пакінуў дырэктар мне на сьняданьне, ясна, наесьціся няможна. Бадзяюся між баракамі. Курыць не ўдаецца. Прыйшлі лістоўкі ад Валі і Юркі. Адпісаў Уладзіку і ім абодвум. Рабіць абсалютна няма чаго. Рука баліць, чаго раней ня было. Чую, як яе расьпірае.
    Ледзь-ледзь дачакаўся абеду. Была бульба, сос, тварог, капуста, мясная клёцка, хлеб і масла. Паеў і закурыў. Пачаставаў мяне Ц. А. Крыху паваляўся, a потым пайшоў да Раманцава. Той пачаставаў мяне хлебам з маслам, і папрасіў, узяўшы з сабой Іва-нушкіна, праверыць Bestand224 у остаўскіх бараках. Ідучы да Іванушкіна, спаткаў Марыю. Аб тым веча-ры — ні слова. Кажа, што мае кнігу “Ключ”. Трэба, як яна прасіла, потым зайсьці і ўзяць. Аблазіўшы баракі й зрабіўшы ўсё, што можна было, пайшоў ізноў да В. В. Атрымаў разам з цыгарэтай заданьне схадзіць у Bieran-Ost па картачкі. Пайшоў. Чакаў доўга,
    224 Bestand (ням.) — тут: прысутнасць.
    Сшытак 4
    165
    доўга, бо спазьніўся, але картачкі дастаў. За ўзна-гароду дастаў бутэрброд з сырам і абяцанку, што дасьць табакі. Узяў у В. В. кніжку “Металл”. Крыху пасядзеў у штубе, схадзіў па газэту. Прадавала сёнь-ня тая...
    Прыйшоў паляк і прасіў, каб A. А. прыйшоў да яго па табаку. Дастаў вячэру. Павячэралі даволі смачна. Дзядзька прывёз... сьлімакоў! 3 бульбай, памідорамі і цыбуляй смакуе дзіўна. Толькі адно — мыць посуд дзядзьку не да густу. Але няхай памые! Рука не дае спакою. Баліць і выклікае тым самым трывогу ў сэр-цы. Баюся, каб дрэнна ня скончылася. Пайду, думаю, пашукаю Марыю, можа кніжку дастану, бо тэй “Металл” — такая дрэнь. Каля бараку 1640 спаткаў усё-ж такі яе. Я папрасіў даць мне кнігу. Аляксеева, як убачыла маю руку і выслухала гісторыю хваробы, пашкадавала мяне й параіла пайсьці да др. Ні-калаеўскай у 1604. Я адважыўся й пайшоў. Марыся праважала. Доктар аказалася на дзіва сымпатычнай жанчынай. Называла мяне “деточкой”. Як я даўно гэ-тага ня чуў. Вылаяла мясцовых лекараў канаваламі і шаўцамі і сказала, што заўтра зь ёю паеду ў Ambulanz, а адтуль атрымаю накіраваньне да спэцыялістага. 3 перавязкай, зробленай на совесьць, і надзеяй на лепшае кладуся спаць. Наўмысьля нічога ня піў, але да таго дайшло, што калісоны перамяніць прыйшлося. Раз за разам.
    28 кастрычніка.
    Раніцою, адзеўшыся ў лепшае і пазычыўшы 20 ма-рак у 3. Ів., рушыў да др. Зь ёю ў Heydebreck, адтуль у Орреіп225 праз Rgfld. Лекар даволі сымпатычны, але па гутарцы нагадаў мне гандляра сродкам для
    226 Oppelh — сёння горад Аполе — сталіца ваяводства ў Сілезіі, Польшча.
    166
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    прасаваньня порткаў на Alexanderplatz226. Супакоіў мяне, прапісаў мазі і адпусьціў за 4 маркі. Горад до-бры. Рацібор у вялікіх памерах. Паабедаў, бо есьці хацеў во!
    Па прыезьдзе ў лягер са скандалам атрымаў таба-ку. Бачыў др Нікалаеўскую, і яна сказала, што калі атрымаю лекі, каб прыходзіў да яе. На стале застаў ліст ад Валі.
    Шукелойць прывез навіны і сярод іх забарону Reiseverkehr221 у сыботу-нядзелю. Сам ён хацеў ехаць у Тропаў з Садоўскім у СБМ. Але паездка ляснула.
    29 кастрычніка, нядзелька.
    Раніцою дырэктар пачаў уборку. Мёў, чысьціў. Потым ён некуды хадзіў, прыходзіў і выходзіў ізноў. Так і прайшоў дзень.
    Са значных падзеяў: 1. Вэрачка атрымала раскош-ную пачку з Прагі. Пачаставала чакаляднай цукер-кай. Вось бы мне такую штуку. 2. Раніцою варылі хвасольную зупу са скурай з сала, што я вёз з хаты. 3. Вечарам чыталі “Новае Слова”. 4. Хадзіў да Марыі, аддаў кнігу. 5. Гаварылі з A. А. на розныя арга-нізацыйныя тэмы.
    30 кастрычніка.
    Хлеба няма. Голадна. 3 самага ранку даведаліся, што ў нас будзе дэзынфэкцыя. 3 гэтае прычыны пачалі пакавацца, складаць ложкі, прыгатаўляцца да выноскі. Мыючыся, я бачыў Meintok’a і спытаў яго, чы будзе ў нас гэтая непрыемнасьць. Будзе. Карацей кажучы, дзень быў сапсаваны. Выносіліся, мёрзлі, уносіліся, нюхалі смурод, потым жарыліся ад таго, што папусьцілі цяплыні, каб хутчэй сохла.
    226 Alexanderplatz — адна з найбольш вядомых плошчаў Берліна.
    227 Reiseverkehr (ням.) — пасажырскія перавозкі, паездкі.
    Сшытак 4
    167
    Па абедзе я залез на верх і заснуў. Прачнуўся, калі было ўжо цёмна і гарэла сьвятло. Узяў для дзядзькі вячэру. Самому есьці амаль не хацелася. Дзядзька сьпяшаўся да чэхаў. Ён выконвае розныя спэкуля-цыйныя даручэньні.
    У асноўным за дзень: 1. Атрымаў паштоўку ад Юркі. 2. Дастаў у Раманцава 5 цыгарэт. 3. Спаткаў Андрусава, каторы пытаўся, куды я еду. 4. Шу-келойць прывёз ліст ад Ані, дзе яна піша, што гава-рыла аба мне з Тамыком, і той можа паслаць мяне на курсы праваднікоў. 5. Рыхэль хворы.
    Па ўсіх думках, трэба ехаць у СБМ. Што-ж, пазма-гаемся з Акінчыцамі228 і навучымся арганізацыі і камандаваць.
    31 кастрычніка.
    Дырэктар прывёз учора мазь, выпісаную лекарам. Я сабраўся і пайшоў да доктаршы, але спаткаў яе на палове дарогі. Яна прасіла выбачыць, але так, ня надта шчыра, што моцна занятая і сказала, каб ішоў у Ambulanz.
    Так сяньня й зрабіў. Цікава, што як толькі я туды выбіраюся, ідзе дождж. Сяньня ён, на шчасьце, перастаў, і я сухі дайшоў да станцыі.
    228 Фабіян Акінчыц (1886-1943), грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, рэдактар. Быў старшынёй Беларускага бюро прапа-ганды пры Міністэрстве прапаганды ў Берліне. У пачатку 1940 г. быў старшынёй Беларускага камітэта ў Варшаве. Арганізатар Вустраўскай школы прапагандыстаў (пад Верлінам), куды траплялі асобы з ліку савецкіх ваеннапалон-ных. Сярод яго супрацоўнікаў былі Генрык Барановіч, Васіль Камароўскі, Аляксандр Крыт. Пасля заканчэння курсаў многія выпускнікі накіроўваліся на працу ў акупацыйную адміністрацыю на Беларусі.
    Сямёнаў, відаць, мае на ўвазе якраз выпускнікоў згаданых курсаў, называючы іх “Акінчыцамі”.
    168
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Выпісаўшы пропуск, дастаўся да амбуляторыі. Доўга чакаў выпадку пагутарыць з лекарам, тым, што дзядзьку лячыў. У канцы ён папрасіў сваю ся-стру, і яна перарабіла ўсю штуку. Цяпер рука за-бінтаваная, як рукавічка надзета, кожны палец паасобна.
    Каля выхаду напаткаў немца, і між намі адбылася такая размова: