Дзённік. 1943-1647
Дзмітры Сямёнаў
Выдавец: Медысонт
Памер: 334с.
Мінск 2012
Р. S. Парваў порткі!!!
14 кастрычніка.
Ноччу зусім ня спаў. Напала на мяне дрыстуха. Раз за разам. Акрамя гэтага здарылася яшчэ няш-часьце. Покуль злазіў з ложку, апранаўся, абуваўся, вобмацакам ішоў у цемры, згадзіў калісоны й порткі. Седзячы ў прыбіральні й трасучыся ад холаду, мыў насавачкай порткі. Сьмярдзяць. Калісоны прыйшло-ся перамяніць.
Паравое аграваньне не працуе. Цэлую ноч мёрз, як сабака. Так заснуць і ня выйшла.
Ад учарашняга дню і ад падзей гэтае ночы настрой сапсуты. Гэта-ж толькі думаў іншыя порткі надзець, каб не ірваць далей гэтых, а тут... Як я іх пачышчу... чы памыю?
Баляць рукі. Усюды нарыўчыкі з белым гноем. Некаторыя схаваліся глыбока пад тоўстую скуру далоняў і баляць. Дрэнь.
Устаў, пасьнедаў і замёрзшаю рукою пісаў спачат-ку дзёньнік, а потым лісты. Напісаў і адправіў Сане, Уладзіку, Люсі. Але якое сьвінства! Я дагэтуль не атрымаў япічэ ні радка.
Ізноў, як учора, пранеслася дурная чутка аб аляр-ме. Да ліхай матары. Зноў палёт. Крыху лягчэйшы ад учарашняга, але Blechhammer190 усё-ж бамбілі.
Дастаў абед па тэй картачцы. Зьеў. Добрая пярло-вая зупа. Потым лёг і заснуў. Спаў з гадзіны
190 Blechhammer — месца, дзе размяшчаліся канцэнтрацыйныя лагеры, а таксама прадпрыемствы хімічнай прамысловасці нацыстаў, сёння Блахоўня Сілезская ў Апольскім ваяводстве Польпічы.
Сшытак 3
143
паўтары. Вычысьціў высыхлыя порткі. Выскраб жы-леткай191. Пераапрануўся. Крычаць: “Шукелойцу тэ-леграма!” Акрамя гэтага ёсьць ліст ад Цьвячкоўскага на імя д-р Абрамавай192.
Скончыўся табак. Пайшоў папрасіў Вэрачку ўзяць мой абед па ружовым талёнчыку. На маргарыне падсмажыў бульбу. Потым сам узяў Шукелойцаў Schonkost193. Бульбы A. А. прынцыпова ня еў. Я па-чынаю да ягоных цяжкасьцяў прывыкаць.
Вечарам чыталі “Новае Слова”194. Крычаць і тру-бяць. “Едйненйе, борьба за обіцую Родйну-Россйю”.
Рана ляглі спаць. Спаў добра.
15 кастрычніка, нядзеля.
Прачнуўся позна, ужо ўсе ўсталі. Памыўся, пагаліўся, парэзаўся. Прыйшоў назад. Закурыў, і як зрабілася мне дрэнна! Галава кружыцца, як пасьля шклянкі гарэлкі. Слабасьць.
191 Ад польск. zyletka — прылада для галення, брытва. Польская назва паходзіць ад прозвішча амерыканскага вынаходніка брытвеннага станка — Кінга Кампа Жылета (King Camp Gillette).
192 Надзея Абрамава (пасля 1945 г. Тэадаровіч, 1907-1978), адна з кіраўнікоў СБМ. У час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі працавала ўрачом-псіхіятрам у Менскай інфекцыйнай бальніцы. 3 кастрычніка 1942 г. узначальвала дзіцячы сек-тар Беларускай народнай самапомачы, з чэрвеня 1943 г. — службу юначак Саюза беларускай моладзі. Была пастаянным супрацоўнікам рэдакцыі часопіса “Жыве Беларусь!”. Уваходзіла ў Беларускую Цэнтральную Раду. Удзельніца Другога Усебе-ларускага кангрэса. Ад 1944 г — на эміграцыі ў Нямеччыне. Працавала ў адноўленым Кіраўнічым штабе СБМ у г. Тропаў (Опава, Чэхія). Выдавала бюлетэнь “Вучэбны лісток”. 15 верас-ня 1944 г. кааптаваная ў склад БЦР у Берліне. Пасля вайны працавала ў Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен), займалася пытаннямі рэлігіі і атэізму.
193 Schonkost (ням.) — спецыяльная дыета.
194 “Новое Слово” — уласаўская газета, выдавалася ў Берліне.
144
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
У Тропаў195 Шукелойць хацеў паслаць мяне адна-го. Я кажу, што калі ехаць, то ўдваіх. Бо сам я магу кожны дзень паехаць. А ён, бачыце, ня хоча псаваць сабе нядзелі, хоча пабыць дома. Быў-жа ён цэлы дзень дома, як налёт быў (13.10). He паехаў з нас ніхто. Дастаў ад Раманцава цыгарэту, як хадзіў па картачку для A. А.
Разьлічыліся з дырэктарам. Аддаў мне 14 марак. Цяпер у кашальку маю 18.
Да абеду A. А. чытаў “Раніцу”, а я бадзяўся, ня ве-даючы, што рабіць.
Дачакаліся абеду. Сяньня на рабочы талён давалі зупу, бульбу, кавалак мяса, кавалак кілбасы, капу-сту, хлеб і масла.
Пад час абеду прынесьлі квіток на заказны ліст. Скуль — Berlin — Charlottenberg196. Далі мне й другі — на імя Мікалая Сямёнава. Першы ліст мяне непакоіў. Няўжо, думаю, з фірмы? Ня вытрымаў і, ве-даючы, што пошта ўжо не працуе, папёр туды. На шчасьце, застаў поштмайстра, які замыкаў дзьверы. Упрасіў яго выдаць мне лісты. Мікалай Сямёнаў аказаўся прафэсарам, так што ліст пойдзе назад. A мне піша Ўладзік. “На тых мяст” адказаў яму, хоць толькі ўчора адаслаў ліста.
Вымыў пасуду. Дырэктар пытаецца, што думаю рабіць, чы не пайду куды. Я, ясная рэч, вольны. Пайшлі разам глядзець Сылезскую восень. Праз вё-ску прайшлі ў лес. Па дарозе ў вёсцы знайшлі прыго-жую каплічку. Маленькі музэй. Расьпяцьце, фігура Яна-Непамука197 і яшчэ аднаго сьвятога рэзаны рукамі. Нагадваюць нашыя экспанаты.
196 Тропаў (ням. Тгоррай) — сёння горад Апава ў Мараўска-Сілезскім краі Чэхіі. У згаданы Сямёнавым час у Тропаў знаходзіўся Кіраўнічы штаб СБМ, у тым ліку і Надзея Абрамава.
196 Charlottenberg — раён у заходняй частцы Верліна.
197 Ян Непамуцкі — чэшскі каталіцкі святы.
Сшытак 3
145
У лесе падсілкаваліся брусьніцамі. Прыпадкова натрапілі на цудоўнае мейсца. Маленькі ручай сярод абмішэлых соснаў, што нахілілі да сьветлага люстра вады сівыя галіны. Мосьцік. Перад ім ручай крыху разьліваецца. Трошкі вышэй — маленькая Ніагара. Селі закурылі. Пад журчаньне вадаспаду нахлынулі ўспаміны. “Ты набрала ў далоні серабранай ва-дзіцы”... Пакурылі й памалу пайшлі назад. Шуке-лойць прыйшоў крыху ў лепшы настрой. Каля ўваходу ў лягэр застанавілі нас werkschutz’bi. Забралі ў дзядзькі ягоны аўсвайс, а мне прыйшлося выцяг-ваць Schutzbrief1^.
Каля ўмывалкі з Валодзькам Смрукавым стаяў Лесь. Я астаўся зь імі. Кніжку, што я прасіў аддаць мне для Зоры, Лесь, барані лоб, перадаў сам. Няма чаго чытаць. Узяў у Валодзькі Марка Твэна “Амэ-рыканскі прэтэндэнт”199. Сьвятла няма. потым успых-вае на адзін момант і зноў зьнікае.
Хочацца есьці. Пайшоў у сталоўку. Аказваецца, па рабочых талёнах можна было атрымліваць толькі да 2-ой гадзіны. Але нашыя жанчыны былі ў лягэрфю-рэра, і той дазволіў у апошні раз.
Раманцаў сказаў прыйсці а палове сёмай. He дачакаўся я паловы і, падняўшы Шукелойца, што драмаў соладка, дзьвінуў на вячэру. Людзей поўна і ўсе рабочыя. Шукелойць плюнуў і сказаўшы “Як сабе хочаш, а я стаяць ня буду”, пайшоў. Крыўдна мне зрабілася — страх. Але я нічога не сказаў і стаяў да канца. Запалілася сьвятло.
У бараку грыбная эпідэмія. Усе вараць, жараць, ту-шаць. Дзядзька сустрэў мяне зьдзеклівымі
198 Маецца на ўвазе адзін з варыянтаў дакументаў для жыхароў лагераў на тэрыторыі Нямеччыны.
199Марк Твен (сапр. Самюэль Клеменс, 1835—1910), амерыканскі пісьменнік.
146
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
ўсьмешкамі. Я не вытрымаў і на ягонае пытаньне “Чы можна ўзяць бульбы? Я думаў, што не дасі’’ адказаў “Індык думаў, думаў...”. He пакрыўдзіўся ён, а для мяне гэткая штука, як іскра на электрычнай машыне — разрад.
Частавалі грыбамі й нас. Павячэралі добра.
Паднялі паніку, што алярм, але мы ляглі спаць, хоць было яшчэ рана. Усё роўна цёмна.
16 кастрычніка.
Устаў даволі рана. Чорт ведае, які дрэнны панядзе-лак. Хлеба і наогул нічога няма. Табакі таксама. Рабіць, ізноў-жа, няма чаго. Ляжаў чытаў. На галод-ны страўнік ня надта чытаецца. Каб хутчэй ішоў час, рашыў заснуць да абеду.
Комната наша звар’яцела на грыбах. Сяньня ўсе жанчыны ўсталі а нейкай шостай і папёрлі ў лес. Цяпер каля майго ложка ўлучылі ў штэпсэль трайнік. Стаіць на стале тры печкі, і каля іх таў-чэцца штук дзесяць гаспадынь. Спакою няма ні на хвіліну. Усё-ж я праспаў да паловы дванаццатай.
У лягеры здарыўся няшчасны выпадак. Дзеці каталі бэтонныя кругі для калодзежу. Адна дзяў-чынка ўлезла ў круг, і раптам адзін круг стукнуўся аб той, дзе яна была. Стукнуўся й разваліўся на ча-тыры часткі. Аднэй зь іх дзяўчынку прыбіла на сьмерць. Яшчэ й цяпер відаць сьляды крыві.
Па абед ня было чаргі, як на дзіва. Давалі нячыш-чаную бульбу, капусту, сос і хлеб з маргарынай. Даведаўшыся, што я яшчэ нічога ня еў, “Вэрачка” да-ла мне дзьве бульбяныя катлеты. Умяў усё, за вы-ключэньнем капусты. Чуюся сытым. Цяпер хочацца закурыць. Выйшаў на выведку. Убачыў Лёньку. Прычапіўся да яго й дастаў цыгарку нейкай слабю-сенькай самасейкі. Незадаволеныя, абодва пайшлі шукаць Раманцава, каб стрэліць у яго па цыгарэтцы.
Сшытак 3
147
Яго нідзе не знайшлі. Пазычылі ў Літвінава на пару адну цыгарэту. I то добра.
Прыехаў Андрусаў. Учора дзядзька казаў, што да-гадваецца аб прычыне строгасьцяў у лягэры. Панаяжджалі з Варшавы і іншых мейсцаў палякі. A Oberschlesier'w200 ведама, якім духам дышуцца. Але для мяне ад гэтага не лягчэй. Сум і нуда.
Чы думае Іван Васільевіч Каляда, што я пішу на ягоным сшытку?
Я жадаю [закрэслена, нечытэльна] арміі найлеп-шых посьпехаў. Ведаю, што буду ў яе шэрагах. I мару аб гонары з вінтоўкаю ў руках увайсьці ў родны го-рад. Як ён жыве? Дзе столькі маіх знаёмых: Зарына, Жэня, Чачнёвы і шмат, шмат іншых, не гаворачы ўжо аб бацькох, каторым, відаць (ох, ня сладка — сын дзе?) зусім дрэнна. Чы ўбачу я яшчэ маці, бацьку? Няхай знайшоўся-б чараўнік, што сказаў-бы мне праўду аб чакаючым мяне ў прышласьці. Я-б аддаў яму ўсё, што маю.
Ляжу й чытаю. Раптам узбрыло ў галаву напісаць ліста сп-ні Шрэдэр. Пачаў. Пісаў, перапісваў. Скончылася чарніла. Пайшоў да Раманцава, набраў чарніла і дастаў цыгарэту. Зь якой прыемнасьцю я курыў! Дужа, дужа дзякую Вам, Валенцін Ва-ленцінавіч, за Вашае добрае сэрца!
Ліста так і не напісаў. Неяк сумняваюся. Чы слаць, чы не?
Выпрасаваў порткі. Вярней, амаль выпрасаваў. Зьнікла сьвятло, ды й на вуліцы цёмна зрабілася. Выйшаў на бераг рэчкі. Паціху прайшоўся туды й сю-ды. Калі вярнуўся, спаткаў у дзьвярох A. А. Пайшлі на вячэру. Доўга, доўга смажыў дырэктар цыбулю, a яшчэ даўжэй бульбу. Кавы ён мне ня даў. Але дзякуй за тое, што дае.
200 Oberschlesier — сілезцы, тут: жыхары Верхняй Сілезіі.
148
Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
Купіў у кіёску два нумары “Angriff”201. Хоць ведаць буду, што на сьвеце дзеецца. Дырэктар недзе зьнік. Відаць, пайшоў купляць табаку. Пасуда стаіць нямы-тая. Я мыць ня буду.
Хачу заўтра перадаць Зоры ўзятыя тады кнігі й папрасіць новых. Напісаў пісульку.
Прыходзіў два разы Гарадзецкі. Шукаў A. А. Казаў, што прынесьлі табак. Калі дырэктар прыйшоў з пустымі рукамі, я паслаў яго туды. Прынёс ён паўкілё табакі на гэтай справе выйграў грамаў з сот-ню. Курым. Купіў яшчэ хлеба сабе й Садоўскаму. Толькі мы сабраліся закурыць — згас сьвет. Трывога. Бамбілі недзе далёка — нават ня чулі.