• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    Сшытак 4
    155
    абедзе прыходзіць і прамываць мае нарывы нейкім лекам. Прамылі й сёньня.
    Хутка прабег час да абеду. Сяньня я атрымліваў абед першым. Давалі лапшу, цукар, хлеб і масла. З’еў крыху лапшы і шмат мёду. Мусіць, будзе дырэк-тар злы, што ня вытрымаў і так нішчу яго. Па абедзе лёг і паспаў гадзінкі з дзьве. Чытаць няма чаго. Узяў у Вольгі Фамінічны “30 Pf. Roman”21''. Але, вядома, нямецкі. Зьбіраюцца ўсе ад’яжджаць. Прыходзяць разьвітвацца супрацоўнікі клімін-ту (укр.)- Мусіць, хутка і Горны выедуць. Доктар Андрусаў зрабіўся scharfer215. Ня хоча слухаць аб шматлікіх паездках. Высылае людзей, як найхутчэй вон.
    Канец трэцяга сшытку.
    Сшытак4
    1944 год. Восень.
    Сылезія. Лягер Біраў
    Пачата: 20.Х.44
    Скончана: 5.ХІ.44
    20	кастрычніка, пятніца.
    Думаў, што ўстану рана, але, прачнуўшыся, уба-чыў, што Шукелойця ўжо няма. Есьць ад вечара не засталося нічога. Пайшоў памыўся, апрануўся ў свой “добры” касьцюм і так як надыйшла восьмая гадзіна, пакрочыў да выхаду паспрабаваць, чы ўдасцца вы-брацца з нашага мілага лягэру. Зрабіў дзелавы
    214 “30 Pf. Roman” — танная кніжная серыя “дамскіх” раманаў.
    215 Scharfer (ням.) — тут у значэнні “востры, рэзкі”.
    156
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    выгляд, які так патрэбен, калі ў кішані ляжыць ста-рая паперка са Штабу.
    Schutzmann,216 быў заняты прывядзеньнем у пара-дак сваёй будкі і, зразумела, на такую дробязь, як я, не зьвярнуў увагі. Я “торжествовал”.
    Раніца халодная. Вісіць туман. Покуль дайшоў да станцыі, крыху прамёрз. Цягніка прыйшлося чакаць даволі доўга. Падыйшлі нашыя работнічкі, і ў іх ліку Валодзька Струкаў, з каторым я ехаў. Па дарозе разгадвалі крыжаслоўе ў “Новым Слове”.
    У Einsatzstabe ціха. Сядзяць прафэсар (украннско-го пронсхождення), Ліманоўскі, дзядзька Савёнак, Садоўскі, дачка Сташэўскага, немец і мой ТТТу-келойць. Атмасфэра лягчэйшая, як была пры мне. Балбатаў крыху з дзядзькам Савёнкам. Скардзіцца на жыцьцё-быцьцё. Цяжка пасьля Менску.
    Пайшлі з A. А. да лекара. Між іншым, гэта я пер-шы раз быў у прыватнага лекара ў Нямеччыне. Пры-гожы пакой для чакаючых. Мяккія мэблі, абразы па сьценках і вялікае люстра ў куце. Чысьціня! Чакаць (мне заўсёды трэба чакаць) сказалі, хоць і прыйшлі мы запозна. Перад намі было шмат людзей, і покуль падыйшла нашая чарга, дзядзька Антон нават носам дзёўбаць пачаў.
    Нарэшце паклікалі нас. Лекар быў зьдзіўлены, калі мы ўдваіх уварваліся ў габінэт, але я адразу-ж высьвятліў стан рэчаў, адрэкамэндаваўшыся, як Dolmetsecher217. Доўга мучылі беднага дырэктара, і ўсё дарма. Па законах вайны ён мусіць насіць свае акуляры аж покуль бачыць перастане. За тое, што ён аб гэтым даведаўся, заплачана 8 (восем) марак.
    Мне хацелася за дробнай справай. Накіраваліся ў бок адпаведнага мейсца. Але па дарозе дырэктар
    216 Schutzmann (ням.) — вартавы.
    217 Dolmetsecher (ням.) — перакладчык.
    Сшытак 4
    157
    завярнуў у вулічку і пацягнуў мяне ў нейкую краму. Аказваецца, туды, дзе чамаданы чыняць. Даволі камічны інцэдэнт адбыўся між Шукелойцам, гаспада-ром майстроўні і мною. Гаспадар кажа, каб прыходзілі за дзесяць дзён; дырэктар кажа, што быў тут два дні таму і яму было тое самае сказана. Я ў поўным адчаі. Ды й “тое” дае сябе чуваць. Пайшлі з носам.
    Ізноў бачу, адчыняе A. А. нейкія дзьверы, і мы апынуліся ў шаўца. Сустрэлі нас не зусім ветліва, на-ват спыталі дырэктара, калі ён, паправіўшы адзін чаравік, скідаў другі: “Чаго ты яшчэ хочаш?” У кан-цы канцоў я дасягнуў мэты.
    Час блізіўся да адыходу майго цягніка, і я, захапіўшы заказны ліст да Калубовіча, папёр да вак-залу. Ліст здаў, купіў газэт і за дваццаць хвілін дру-гая быў у Райчырсфэльдзе. Мяне чакаў абед. З’еў. Адважыў A. А. 250 гр. мёду, а астатняе (праўда, менш чайнай лыжкі) зжор.
    На стале ляжала доўгачаканая карэспандэнцыя. Паштоўка ад Валі і паштоўка ад Юркі. Гэты апошні штось круціць. Нават адрасу свайго не падае.
    Курыць хочаода сьмяротна. Падумаў, што можна зарабіць цыгарэту ў Раманцава, прачытаўшы яму Юркаў ліст. Выйшла. Накіраваўся да лекара чы, Bap-Heft, да фэльчара. Яго ня было. Вярнуўся дамоў і патрапіў на табачную раздачу. Курым! Крыху пабалтаўся і пайшоў ізноў мазаць свае “раны”. Добрая штука. Сохнуць праклятыя язвы!
    “Вэрачка” прыгатавала грыбы і бульбяныя катле-ты. Пачаставалі й мяне. Я сёньня ў добрым гуморы: і сыт (п’яны выключаецца), і нос у табаке.
    Блізіцца час прыходу дзядзькі. Прынёс вячэру. За сталом даведаўся, што ёсьць ліст ад фр. Longt. Дзядзька думае ў нядзелю адправіць мяне ў Тропаў і пісаць у БКА. Я рады, што становішча нашае высьветлілася. Адно дрэнна, школа маўчыць.
    158
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Прынёс дзядзька дзьве кніжкі. Адну чытаю сам, другую Ал. Ал. Бацюшка, што жыў у нашай штубе, часта наведвае нас. Расказваў страшэнна цікавыя рэ-чы. Між іншым, восеньню 1942 г. ён быў у Менску. Ён мне падабаецца, хоць і non.
    Сядзелі, покуль ня згасла сьвятло. Так як нічога ня піў вечарам, спаў спакойна.
    21	кастрычніка, сыбота.
    Няма вады, пары і сьвятла. Холадна. Хочацца яш-чэ паляжаць, але ногі зусім замёрзлі. Устаю. Паступова пачынаюць зьяўляцца цяплыня, вада і сьвятло. Кой-як памыўся. Есьці-ж заставіў мне ды-рэктар адну лустачку хлеба. Мёд ён есьць. Добра.
    Дапісаў дзёньнік за ўчарашні дзень і сеў чытаць. Кніжкі на гэты раз трапіліся ерундовыя. Мая завец-ца “Запретный хлеб”, аўтар Гойер218. Дрэнь. Скар-дзіцца на сваю кнігу Ал. Ал.
    3	ранішняй поштай прыйшоў ліст ад Уладзіка. Навін няма. Піша, што грошы выслаў. Дзе-ж яны? Адразу-ж напісаў яму адказ.
    Надыходзіць час абеду, а есьці не даюць. 3-за адсутнасьці вады й быццам быўшага алярму абед будзе а гадзіне трэцяй, чацьвёртай. Я галодны, як цюцька. Паскардзіўся сваім суседзям, і мяне па-частавалі баршчом і хлебам. Калі дадаць да гэтага, што “Вэрачка” раніцою дала мне гарбаты з хлебам, то я жыву проста, як жабрак. Цяжка.
    Час з галодным страўнікам цягнецца страшэнна. Быў гарачы прас, і я прывёў у парадак порткі. Прасаваў праз паперу. Так параіў гінеколёг.
    218 Леў Гоер (1875-1939), юрыст, фінансіст, пісьменнік, масон. Нарадзіўся ў Менску. Быў міністрам фінансаў у Калчака. Эміграваў у Кітай. Працаваў дырэктарам Руска-азіяцкага бан-ка ў Манчжурыі і Шанхаі. Пераехаў у Парыж, дзе і выдрукаваў у 1939 г. “Запретный хлеб”.
    Сшытак 4
    159
    Зноў няма чаго рабіць. Вэрачка ўзялася прасьці маю бялізну. Як я ні артачыўся, прыйшлося даць.
    Нарэшце даюць абед. Усё, што атрымаў, з’еў адра-зу — зупу гарохавую, кампот, хлеб і маргарын. Страўнік поўны прыемнай цяжкасьцю.
    Аднёс ліст на пошту і накіраваўся да Rianken Reveit чы Revue, як называе яго Літвінаў. На руцэ злазіць скура, і выглядае яна жудасна. Нашмараваў ізноў.
    Андрусаў выклікаў да сябе Вэрачку і прапанаваў ёй ехаць на нейкі завод зараджаць акамулятары. Баюся, што скора й за маю душу возьмуцца. Трэба ўцякаць. У Бэрлін!
    Табака разыходзіцца з катастрафічнай хутчынёю. Што будзе далей?
    Набліжаецца вечар. Публіка з нашай штубы зьбіраецца на канцэрт. Білеты прадаюцца ад учора ў школе. Я-ж ня маю ніякага настрою слухаць канцэр-ты. Лепш заставаода з маім горам.
    Узяў Шукелойцу вячэру. Сам залез на ложак, узяў у Ал. Ал. кніжку “Война за опнум” і чытаю. Есьці ня стаў, бо толькі а чацьвёртай з’еў сваю порцыю.
    Так праходзіць час. Калі прыйшлі канцэртнікі, я ўжо ня чуў — спаў.
    22 кастрычніка, нядзелька.
    He пасьпеў прадраць вачэй, як пачуў пытаньне з ніжняга ложка: “Чы паедзеш у Тропаў? ” Ехаць, шчыра кажучы, ня хочацца. Уночы ішоў дождж. Цяпер пах-мурна. Адказваю, што падумаю. Шкада ўсё-ж дзядзькі, трэба яму дапамагчы. Устаю й пачынаю ўбірацца ў “новае бельле”. Капаўся доўга, так што калі спытаў, каторая гадзіна, і аказалася восьмая, я яшчэ ня быў зусім гатовы. Але на цягнік пасьпеў. Аказалася, што едзе ў Тропаў цэлая кампанія: Валодзька Струкаў, Рыма, а ў Маркдорера дабавівда Алесь. Я быў гэтым
    160
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    вельмі ўзрадаваны. Алесь сеў у першы вагон, хоць я з апошняга крычаў і махаў яму шапкай. Але ў Раціборы сустрэліся. У Кранштэце да нас прыядналіся яшчэ дзьве дзяўчыны: Іна і Ніна. Ніна вельмі нагадвае мне Соню. Такая-ж фігура і твар нават падобны. Іна мала-дая прыгажуня. На мой густ.
    Да Тропаў даехалі хутка. Сьмяяліся шмат, варажылі па кнізе. На вакзале разьвітаўся з кам-панейцамі і пайшоў на старое памешканьне дзяўчат недалёка ад станцыі. Там іх ужо не аказалася, і дзяўчаты з СБМ, што там жывуць, з горам папалам растлумачылі мне, дзе шукаць трэба. Ясная рэч, знайшоў мамэнтальна. Дома была толькі Аня. Дужа дзякавала за ўсё тое, што я прывёз. Дала торбачку памідораў і дзьве ігрушы. Прачытаў ёй ліст Цьвячкоўскага. Яна якраз пісала да Вэры, і я прыпісаў пару словаў. Пайшлі ў рэстаран, дзе спаткаліся з Зосяй і Міхасяй. Смачна й сытна з’елі. Правялі мяне дзяўчаты да вакзалу і пайшлі. Я пакурыў, улез у вагон і стаў чакаць сваіх.
    Зьявіліся і яны. Да Кранштэту проста вагон ламалі. Весела было! Потым яны вылезьлі, і я застаўся адзін.
    У Раціборы блукаў па горадзе, зайшоў у парк і еле-еле дачакаўся цягніка. Замёрз у дарозе — страх. Прыехаў у лягер, было ўжо цёмна. За вячэрай з’елі ўсе памідоры з бульбай і цыбуляй. Я доўга не чакаў і лёг спаць. Так прайшла нядзеля.
    Рука мая — усё горш і горш. Заўтра скажу гэтым лекарам, што-б больш ня мазалі, бо толькі больш нарываў зрабілася. Выглядае жудасна. Пальцы паапухалі й баляць.
    23 кастрычніка, панядзелак.
    Быў вельмі зьдзіўлены, устаўшы, калі ўбачыў ды-рэктаравы акуляры, порткі, марынарку і інш. Аказваецца, ён на працу не паедзе, а пойдзе
    Сшытак 4
    161
    клапаціцца, каб адмацавацца ад лягернага харчаваньня.
    Дзень багаты пісьмамі. Атрымаў ліст ад Уладзіка, паштоўку і цэтлік ад Валі і цэтлік ад Юркі. Напісаў ім усім адказы.
    Быў у фэльчара. Ен сказаў прыйсьці заўтра й даў мазі.
    Паехала О. Ф., заўтра раненька выяжджае М. Н. Памог ёй вымэльдавацца219.
    24 кастрычніка.
    Дырэктар ізноў дома. Я быў у лекара. Намазалі ру-ку unguentum zinci220 і сказалі прыйсьці праз дзень на перавязку. Абвязалі так, што толькі вялікі палец чуць-чуць тырчыць. Прыйшоў ад лекара — на стале ляжыць ліст ад “Чаючаткі”. Піша аб нейкай мэдыч-цы, каторай даў мой адрыс. Хто-б гэта мог быць? Ліст ягоны — ізноў пэрл.
    Хочацца страшна курыць. Раманцава не відаць. Спаткаў “сынка”. Той абяцаў прынесьці закурыць. Я з надзеяй вярнуўся ў штубу, узяў у Вэрачкі кніжку Шэлера-Міхайлава221, залез на ложак і чы-таю. “Сын” не падвёў. Прынёс 5 цыгарэт. Задымілі з дырэктарам.