• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    Рыхэль пабег у ўстанову Лянчкора. Я пайшоў зь ім. Па дарозе ён сказаў мне, што Томсон згодны часова трымаць нас, але ўся загвоздка ў памешканьні. Гэтае пытаньне ён пастараецца высьветліць сёньня-ж. Магчыма, што трэба будзе жыць недзе на вёсцы.
    Др. пабег да Лянчкора, а мяне папрасіў зайсьці ў бібліятэку на рагу (дзе клямка) і ўзяць замоўленыя ім кнігі. Там я нікога не знайшоў.
    Мы беглі назад з вар’яцкай хутчынёю. Рыхэль пазьніўся на абед. Шукелойцу баліць “брух”, ён не
    238 Gemeinschaftsraum (ням.) — зала чакання.
    Сшытак 5
    175
    давольны тым, што мы засталіся без абеду. Глянулі на гадзіньнік. Маем япічэ хвілін пятнаццаць часу. Рашылі зайсьці ў паграбок. Зайшлі. Сядзіць там дзядзька Савёнак. Піва было надзвьгчайнае, і настроі нашыя крыху падняліся.
    Дома смажылі бульбу, што засталася ад ўчора, і елі зупу. Вечарам быў даклад Іванова. He падабаецца мне ўсё гэта. Дрэнь і маё цяперашняе становішча. 3 пісулькі, перасланай др-ам Рыхелем праз Аляксеева, відаць, што ўсё добра, і памешканьне ёсьць у нейкім Hohenbirken239, і нават для нас пакойчык знойдзецца. Але дзядзьцы больш падабаецца СБМ.
    8	лістапада.
    Надвор’е зусім васеньняе. Дождж, перамяшаны са сьнегам, і вецер, вецер. Па вялікіх лужынах, пакры-ваючых дарогу, шлёпаю на станцыю. Яшчэ рана, і прыходзіцца доўга калець на холадзе. Heydebrecky стараўся зрабіць усё як мага хутчэй, бо ісьці дамой у такі дзень пешкі ня надта прыемна. Сястра Інна спа-чувае мне і стараевда рабіць усё спрытна. Падвяла чыгунка, але ў адваротным сэньсе. Цягнік спазьніўся хвілін на дзесяць. Замёрз, як шчанюк. Злы прыйшоў дадому. He пасьпеў апрытомнець, як дзядзька зды-мае боты і адпраўляе мяне ў Рацібор. Я збунтаваўся. Але такі-ж мой лёс — прыйшлося ехаць. Але там толькі замок пацалаваў. Лаяў усё, на чым сьвет стаіць. Накіраваўся да Клямкі, па дарозе заходзіў у кілбасныя, але крыві, чы па-нямецку “фюле”, ужо ня было. Позна. У Клямкі з’еў пару талерак кашы і, вы-ходзячы, убачыў Савёнка. Той сказаў, што дарма я стучаў у зачыненыя дзьверы, бо там былі адчыненыя другія дзьверы на зіму. Я кінуўся бегчы. Пасьпеў
    239 Hohenbirken — мястэчка ў нямецкай Баварыі, недалёка ад
    Гарміш-Партэнкірхена.
    176
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    усё-ткі. Боты ўзялі. Але дзядзьцы прыдзецца даўжэйшы час сядзець у хаце. Купіў сто грамаў мас-ла, выпіў у падвале піва і паехаў дамоў.
    Дзядзька быў мне ўдзячны і смажыў бульбу. Прымусіў мяне ўзяцца за пяро і напісаць ліст Валі і Влодку. Аднёс на пошту.
    Ш. зноў баліць “брух”, ляжыць ён. Я-ж выпрасіў кніжку, што ўсе чыталі з такім запоем, і заваліўся на ложка. Кніжка завецца “Любовь Царевнча” і “Страсть н душа”. Княгіня Ольга Бебутова — аўтар240. Раман “для дам”, але ўсё-ж робіць уражань-не. Якое прыгожае жыцьцё апісана ў ім. Між іншым, тут і мае ідэалы “сьвятой дружбы” закрануты. I зрабілася мне так горка, што няма блізка чалавека, катораму, як Мары, можна было-б даверыць сэрца.
    Ноччу “злавіў рыбку”. Чорт ведае, што са мною робіцца.
    9	лістапада.
    Па страсе барабаніць дождж. Пад коўдрай так цёп-ла. Сапіць пада мной дзядзька. Ляжыць побач до-ктар, захінуўшыся ў сваю “кожанку”.
    Устаю. Выходжу на двор, надзеўшы паліто на спод-нюю кашулю. Холадна, зябка. Варочаюся ў штубу, за-курываю. Крыху пабалтаўшы з Ул. Ал., лезу ізноў да сябе, дастаю кніжку й чытаю. Кніга падбаецца мне. У ёй можа і дрэнна, і пошла, і бульварна апісана ка-ханьне Царэвіча Георгія. Каханьне насьледніка цар-скага прастолу да простай княгіні. Прыгожае каханьне.
    На мяне кніга падзеіла241. Больш чым калі-небудзь чуюся самотным. Прачнулася струнка рамантызму ў
    240 Вольга Бебутава (1879-1952), пісьменніца, акторка.
    241 “А я выхоўваўся на “Как закалялась сталь”Астроўскага ды на вуліцы ” (Вітаўт Кіпель).
    Сшытак 5
    177
    маёй душы. Вінавата выхаваньне чы начытанасьць, але я вырас усё-ж з любоўю да прыгожага, пяшчотна-га, нежнага, няхай сьвятога. Мне трэба было-б быць у прошлым стагодзьдзі. Можа, гэта і ня так, але мне здаецца, што кожны меў тады свае радасьці, свой мірок, свой кут, сваю сьвятыню ў сэрцы. Як яскрава адбілася дзяцінства ў памяці мамы. Зь якой прыем-насьцю ўспамінае яна вучылішча, дом і радасьці, маленькія радасьці гаротнага, сіроцкага жыцьця. Родная вёска, землякі, сябры, падругі і друзья.
    А я? Я мушу клапацівда аб цэласьці сваіх пор-так, аб тым, каб хто-небудзь памыў мне бялізну, зашыў ушчэнт парваную кашулю. Аб тым, каб ня легчы галодным спаць (і ўсяроўна кладуся ня еўшы). Як не хапае мне нейкага друга, няхай нават Марыі, катораму можна было-б адкрыць сэрца! Як не хапае!
    Дзе Вы? Дзе мае мілыя Жэня, Соня? Сьмейцеся, брудныя пашлякі! Сьмейцеся з свайго суджэньня, што між жанчынай і мужчынай ня можа існаваць дружбы. Глупыя вашы довады.
    А цяпер хочацца пазбыцца лягернай няволі, апекі з кожным днём усё больш і больш нелюбімага дзядзькі, хочацца нырнуць у новае жыцьцё, у новыя ўражаньні, перажываньні. Хай у тэй самай чужыне, хай з лёсам, каторы я лічу загадзя няшчасным, хай. Але я патрабую перамены! Чуеце Вы гэта, Антон Антонавіч? Чаму Вы не разумееце мяне? Чаму Вы халодны, як сьнег, чаму няма ў Вас і кропелькі ласкавасьці? У нас з Вамі зусім рознае нутро. Гэта мне ясна. Трымае мяне з Вамі Ваш розум. I толькі. I цяпер чы знойдзецца чалавек, што скажа аба прыемнасьці жыцьця розумам? Куды ня кінь вока — у жыцьцё, у літаратуру — усюды знойдзеш паць-верджаньне маім словам. А калі дадаць, што мне толькі 18 год?
    178
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    3 кожным днём адчуваю ўсё больш і больш сваю неадукаванасьць. Пяро, як аглобля, у маіх руках. Я дурны, як стол, на каторым пішу. Як цяжка гэта разумець!
    Але час прачынацца! Час адкінуць думкі і заняцца тым, што называеода жыцьцё.
    Перамяніў бялізну і апрануўся пад бурчаньне дзядзькі. Ён, бачыце, грэе каву, і я мог патрусіць туды, апранаючыся. Пасьнедаў разагрэтаю буль-бай. Крыху пісаў да абеду і чытаў. Слухаў расказы Ціхана Аляксандравіча. Прайшоў зь ім у Meldestelle і завярнуў да Раманцава набраць чарніл у ручку.
    Надышоў час абеду. Дзядзька з прычыны хваробы не частуе мяне булкай. Ем зупу са сваёй пайкай, калі ён п’е саладжоную цукрам каву і жарэ тоўста нашма-раваную маслам булку. Божа! Ты бачыш, што мне зусім нешкада гэтага. Але я галодны! Я хачу есьці. I крышачку смачна. Праклятая зайздрасьць!
    Шмат куру і чытаю. Ізноў гаворыць наш “горобец”. Так бяжыць час. Вечарам купіў “Новое Слово”. Нічога новага, як заўсёды. “VB” нашаму брату не прадаюць.
    Сьпяшаюся дачытаць кнігу. Шкада, што ўсё прыго-жае так недаўгавечна.
    У штабе кажуць, што пушчана ў ход V2242, што сяньня прамаўляў Гітлер, што на будучых днёх мы зробімся ізноў ахвярай дэзынфэкцыі. Бацюшка атрымаў тэлеграму, што ягоны сын і Co былі арыш-таваныя й скора вернуцца.
    Дырэктар з’еў усё масла, амаль увесь цукар. Я пасьпеў толькі лізнуць. Цяпер ён пайшоў шукаць
    242 “уц V2, “Fau eins", “Fau zwei"—ракеты, новая зброя, якая шу-гала на Англію. У перамогу пры дапамозе “Fau”ніхто ня верыў. Але перад запускам гэтых ракетаў прапаганда была моцная, маўляў, новая зброя прывядзе да перамогі" (Вітаўт Кіпель).
    Сшытак 5
    179
    хлеба, а я лёг і ад няма што чытаю “Grete Minde’™. У хуткім часе вярнуўся A. А. і запрапанаваў мне: “Ты бы выйшаў на двор”. I сьмешна, і крыўдна. Завяр-нуўся да яго сьпіной. Крыху слухаў, як прапаведаваў Ціхан Аляксандравіч, а потым заснуў. Спаў амаль спакойна.
    10	лістапада.
    Сёньня я прачнуўся раней, як у кожны амбулятор-ны дзень. Сырэны яшчэ ня было. Дырэктар ужо нед-зе лётаў. Я з’еў запрапанаваныя ім хлеб і кілбасу, запіў кавай, закурыў і, паклаўшы ў кішэню мазь, пайшоў. Сяньня холадна, і холад нейкі ня наш, мо-кры, прамозглы. Гадзіньнік паказваў дваццаць па сё-май. На пэроне сабраўся ўжо натоўп, але ён крыху растаяў пасьля цягніка на Рацібор. Падыйшла Марыя. Разгаварыліся. Яна, аказваецца, паслана до-ктарам Андрусавым у Arbeitsamt244. Недзе пры J9 ад-чыняецца швальня, і яна праэктуе туды. Трэба ўцякаць (у каторы раз я гавару гэта).
    Тымчасам падалі нейкі састаў пустых вагонаў. Скуль ён узяўся? Публіка папёрла па вагонах. Я хацеў спытацца, куды пойдзе цягнік, але ўбачыў, што сядае доктарша — мая сталая спадарожніца. Выйшла тое, што і з “Человеком рассеяным”245. Селі ў... “отцепленный вагон”. Падыйшоў нармальны, і мы пералезьлі ў яго. У Heydelbreck-Sud прыйшлося распрашчацца. Я пабег як хутчэй у Wache246. У амбу-ляторыі перамены. Зрабілі пачакальню — хлеўчык.
    243 “Grete Minde” — раман нямецкага пісьменніка Тэадора Фантанэ (1819-1898).
    244 Arbeitsamt (ням.) — служба занятасці.
    245 Маецца на ўвазе верш Самуіла Маршака (1887-1964) “Вот ка-кой рассеянный”.
    246 Wache (ням.) — дзяжурная.
    180
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Я думаў, што прыдзецца доўга тырчаць там, але до-ктарша перадала сястры Інне аба мне, і я зараз-жа быў пакліканы. Рука зажывае, і мяне пацешылі, што да сярэдзіны чы да канца наступнага тыдня пе-равязкі здымуць.
    На цягнік назад пасьпеў, хоць і засопся канчаткова.
    Крыху перакусілі, закурылі, і пайшлі гутаркі-перагутаркі. У штубе холад сабачы. Ногі мерзнуць.
    Паступова дацягнулі да абеду. Далі бульбы, сосу, тварогу, капусты, масла і хлеба. Я еў толькі сваё. Дырэктар точна так-жа. Палову хлеба пакінуў на вя-чэру. Запіў кавай з астаткам цукру і, ясна, спаць. He так спаць, як захацелася сагрэцца. Накрыўся палітом і задрамаў.
    Прачнуліся чамусьці ўсе разам: і Ціхан Ал., і до-ктар, і Ул. Ал. Закурыў, бачу, пгго дырэктар жуе бул-ку, і захацелася мне есьці. Зжор увесь хлеб, масла і тварог.
    Крыху пагаварылі з дзядзькай аб бялізьне, адзеньні, працы і інш. На мой вялікі жаль, A. А. ня робіць ніякіх оргвывадаў. А трэба! Дакуль марнавац-ца ў праклятым Біраў?
    Павячэраў трыма бульбінамі з сольлю. Дырэктар панёс бялізну да прачкі. Вярнуўся ён. Я сказаў “пару цёплых слоў” аб тым, што я маю права хацець і не ха-цець, і мы пайшлі да (я да Марыі, а ён да Але-ксеевых). Марыя пачаставала мяне півам, клёцкай і кнігай “Жнль Блас”.
    11	лістапада.
    Першы позірк у вакно і поўны зьдзіўленьня вокліч: “Снег!” Але што за снег? Мокры, з дажджом. Балота на ўвесь лягер. А дзядзька выпраўляе мяне ў Рацібор. Я хацеў ехаць у 8:34, але дырэктар утрымаў мяне — ён смажыў бульбяную кашу. I які добранькі зрабіўся. Інакш, як “Дзімачка”, і не гаворыць.