• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    Сшытак 2
    117
    18.7.44
    Надзеў усё чыстае. Мыюся аж рыпіць. Усё роўна — поўзаюць. Пагода дрэнная. Хлеба няма. Настрой ад-паведны. Зьявіўся Панін144.
    19.7.44
    Дождж і дождж. На маім фроньце перамога. Дырэктар сьпіць, а сёньня ягоны Geburtstag145.
    20.7.44
    Сонца. Былі ў Раціборы. Выбіралі прадукты. Дзядзьку Савёнка146 абжурылі на 30 гр. Kase141.
    21.7.44
    Хадзілі ў лес. 3 дзядзькам Лявонам148 сабралі
    перабраўся ў Мюнхен для працы ў беларускай рэдакцыі радыё “Вызваленне”, аднак працаваў там нядоўга. Вярнуўся ў Чы-кага. Праз канфлікт з В. Тумашам адышоў ад БІНіМ. 3 часам абарваў кантакты з беларусамі.
    144	Нейкі Сяргей Аляксандравіч Панін, які, магчыма, працаваў недзе пры БЦР, а ў 1944 г. апынуўся ў Нямеччыне, згадваецца ў лістах Антона Адамовіча да Наталлі Арсенневай 1944 г. Аднак дакладна гэтую асобу ідэнтыфікаваць не ўдалося (Адамовіч, Антон. Лісты да Натальлі Арсеньневай 1944-1945 гг. // Запісы БШіМ. №33. Нью-Ёрк — Менск, 2010. С. 121-216).
    145	Geburtstag (ням.) — дзень нараджэння.
    “Лявон Савёнак (1897—1974), пісьменнік, фельетаніст, журналіст. Бацька Зоры Кіпель. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у “Беларускай газеце”. Напісаў сатырычныя нататкі “Дзённік Ів. Ів. Чужанінава”. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне настаўнічаў, быў дырэктарам Бела-рускай гімназіі ў Остэргофене. Адзін з ініцыятараў ад-наўлення Рады БНР (пакінуў Раду праз канфлікт з М. Абрамчыкам). У 1948 г. увайшоў у кансісторыю адноўленай БАПЦ. Ініцыятар заснавання газеты “Бацькаўшчына”. У 1950 г. выехаў у ЗША.
    147	Kase (ням.) — сыр.
    148	“У тым месцы Лявон Савёнак напісаў працу “Друк: рэдакцыя-газэта-цэнзура", а таксама большую пра беларускі пэрыядыч-ны друк пры Саветах. Па словах Савёнка, усё засталося ў канцылярыі’’(Вітаўт Кіпель).
    IIS
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    крыху грыбоў. “Наталка Палтаўка”149. Начны алярм. Юрка і Валя.
    22.7.44
    Павінен прыехаць Рыхэль150, каторага няма. Спазьніліся на цягнік. Езьдзілі ў горад.
    23.7.44
    Цэлы дзень дождь. Сядзім у хаце.
    24.7.44
    Працаваў на кухні. Шукелойць з Валяй езьдзілі ў Рацібор. Прыехаў Рыхэль. Атрымалі ліст ад Тусі151. Адправіў Сане.
    25.7.44
    Раніцою паехалі ў Штаб. Чакалі Рыхэля. Дага-варыліся чакаць яго да панядзелка або да суботы. Магчыма будзем у Музэі.
    26.7.44
    Паступіў да Раманцава на працу.
    27.7.44
    Працаваў — пісаў аж да галаўной болі.
    149 “Наталка Палтаўка” — п’еса, напісаная ўкраінскім драматур-гам I. Катлярэўскім у 1819 г.
    150 “У пэрыяд майго прабываньня ў Менску вялікую ролю ў маім жыцьці адыграў доктар Альберт Рыхэль — Немец, сын пра-фэсара ўнівэрсытэта ў Франкфурце на Майне. Пад канец вайны загінуў у баях пад Бэрлінам. Калі я яго ведала, ён працаваў у Менску як навуковы працаўнік. Валодаў дзесяцю мовамі. Пад канец вайны яго мабілізавалі й паслалі на фронт’’ (Катковіч, Анэля, Катковіч-Клентак, Вэраніка. Успаміны... С. 42-43).
    151 Наталля (Туся) Шчаглова (у замустве Кушаль, 1929-1967), будучая жонка Уладака Кушаля.
    Сшытак 2
    119
    Усяроўна — не пасьпеў зрабіць, што трэба было.
    28.7.44
    3 раніцы ішоў дождж. Пад вечар распагодзілася. Працаваў далей. Увечары гулялі з Зорай152.
    29.7.44
    Ізноў чакаем. Рыхэля няма. Настрой сапсуты. Куплялі Nahrmittel^. Жанчына, чый муж у Ковелі. Напісаў Уладзіку ліст. Хадзілі гуляць за шосэ у Козельскім кірунку154. Згубілі Юрку і Валю.
    30.7.44
    Добрае надвор’е, але страшэнна баліць жывот. Ледзь сьціх да вечара. Крыху працаваў. Вечарам быў канцэрт.
    152 Зора Савёнак (у замустве Кіпель, 1927-2003), грамадская дзяячка, бібліёграф, літаратуразнаўца, дачка Л. Савёнка, жонка В. Кіпеля. У 1936-1941 гг. у сувязі з высылкай бацькі жыла з маці ў Крычаве. Па вяртанні ў Менск вучылася ў бела-рускай школе, потым у настаўніцкай семінарыі. Працавала ў “Беларускай газеце” і газеце “Голас вёскі”. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. У 1945-1948 гт. вучылася ў Белару-скай гімназіі ім. Я. Купалы, потым на медыцынскім факуль-тэце Цюбінгенскага ўніверсітэта. У 1949-1954 гг. вучылася на хімічным факультэце Лювенскага ўніверсітэта, які скончы-ла з дыпломам магістра. У 1955 г. выехала ў ЗША. У 1956 г. пабралася шлюбам з В. Кіпелем і пазней пераехала ў Ратэр-форд (Нью-Джэрсі). У 1966 г. скончыла Ратгерскі ўніверсітэт (Нью-Джэрсі) са ступенню магістра бібліятэказнаўства і інфармацыйных тэхналогій і пачала працу ў Нью-Еркскай публічнай бібліятэцы (NYPL). Аўтарка больш як двухсот бе-ларусаведных публікацыяў у шэрагу навуковых выданняў, найперш у галіне беларускай літаратуры і крыніцазнаўства, складальніца шэрагу бібліяграфіяў.
    153 Nahrmittel (ням.) — прадукты.
    154 Маецца на ўвазе горад Козель або Канджын-Козель (ням. Kandrzin-Cosel), дзе ў часе Другой сусветнай вайны былі кан-цэнтрацыйныя лагеры і буйныя хімічныя прадпрыемствы. Сёння гэта горад K^dzierzyn-Kozle ў польскай Сілезіі.
    120
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    31.7.44
    Ізноў у Штабе, ізноў Рыхэля няма. Рыхэль пры-ехаў, але ізноў трэба чакаць. Колькі-ж, Божа! Прывіўка.
    1.8.44
    Устаў рана, бо так хацеў мой патрон. Працаваў бяз толку, як заўсёды. Атрымаў цыгарэты. Зжуліў абед. Едзем у Ulm155. Хоць заўтра.
    2.8.44
    Працаваў цэлы дзень у Штабе. Цягалі скрынкі з беларускімі матар’яламі. Атрымаў ад Уладзіка ліст.
    3.8.44
    Працую ў Einsatzstab. Сволачы — сапсавалі мой гадзіньнік. Дзе цяпер адрамантаваць. Атрымаў ліст ад Сашачкі.
    4.8.44
    Працую ізноў у Штабе. He знаходжу супакою. Ад’езд наш адклалі яшчэ на тыдзень. А я спа-дзяваўся! Бачыў Анэльку.
    5.8.44
    Атрымалі па 11 марак грошай і фатаграфаваліся. Адаслаў лісты Сане і Уладзіку.
    6.8.44
    Добрая пагода. Прыяжджала Аня. Лес. На станцыі стаяць пасты і чуваць страляніну.
    7.8.44
    Ratibor. Einsatzstab. Два разы дзённая трывога.
    155 Ulm — горад у Нямеччыне, у зямлі Вадэн-Вюртэмберг.
    Сшытак 2
    121
    Разьбіты Heydebreck156 завод. Няма сьвятла і вады.
    8.8.44
    Застаўся ў лягеры, на ўсякі выпадак. Баюся, каб не пагналі на працу. Выратаваўся. Дастаў дзьве порцыі.
    9.8.44
    Чакаем цягніка. Прыехалі ў Рацібор a 11-ай гадз. Атрымалі новыя навіны. Мусіць, ніколі ўжо не выед-зем. Хварэю.
    10.8.44
    Адзяржаў ліст ад Уладзіка. Застаўся дома, бо яшчэ надта дрэнна чуюся. Быў алярм. У Раціборы былі Аня і Зося.
    11.8.44
    Працаваў у Штабе. Прыехаў Langkopf. Гаварыў з Шукелкойцам надта арыгінальна. Адзяржаў па-штоўку ад Уладзіка.
    12.8.44
    Выгнаны з Штаба.
    Як хачу ўехаць!
    12 верасьня.
    Бэрлін спаткаў мяне вясёлым сонцам здаровай восені. Паволі ішоў цягнік да Friedrichstr157, і маім
    156 Heydebreck — Гайдэбрэк — частка комплексу нацысцкіх кан-цэнтрацыйных лагераў Верхняй Сілезіі Аўшвіц III — Мановіц, дзе знаходзіліся важныя прадпрыемствы хімічнай пра-мысловасці. 3 гэтай нагоды брытанскія сілы пачалі бамбаваць яго адным з першых ужо ў чэрвені 1944 г.
    157 Friedrichstrasse — гандлёвы цэнтр Берліна, амаль знііпчаны ў часе вайны.
    122
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    спадарожнікам было шмат часу, каб падзівіцца на сталіцу іхняй новай радзімы. 3 жалем глядзелі яны на разбураныя прыгажуны-муры, весела сьмяяліся шпаркаму руху S-Bahn™, званком безьзлічу трамваяў, гудкамі маленькіх аўтаў і вялізарных аўтобусаў.
    Але вось і вакзал, дзе канчаецца наш шлях. Я здаў чамадан на перахаваньне, і мы пайшлі шукаць гатэлі. Недалёка ад Dorotheenstr, 74 знайшлі гатэлю Jenfer Hof, дзе я замэльдаваў Хмялеўскага. Яшчэ бы-ло зарана, і мы пайшлі блукаць па горадзе. Урэшце, Хмялеўскі атрымаў карткі, і накіраваліся зь ім да фірмы.
    23 верасьня 1944.
    Учора толькі зьбіраўся ехаць на Schlachtensee™, як лясь! і прыйшлі 8 чалавек палякаў з Дармштату. Ня ведалі, што зь імі рабіць, і яны ад сёмай гадзіны таўкліся ў бюро. Покуль іх перапісвалі, я заўважыў, што ў кожнага ёсьць па вечнаму пяру, а ў некаторых і па чатыры. Стаў прасіць, каб прадалі. He хацелі. Адзін афэрысты запрапанаваў мне сьцягнуць для яго “дыенотбух”. Як ён цягнуў пасьведчаньні, г. зн. блян-шэты, я бачыў, але прамаўчаў. Чорт іх бяры! Але цібрыць кніжку я не зьбіраўся. Хоць гэны афэрысты і даў мне, як “пооіцренне”, асадку.
    Потым Шміт даў мне выпісанае на маё імя пась-ведчаньне і сказаў, што я павязу людзей у Кемніц160, акруга Зораў. Людзям сказалі, каб а адзінаццатай
    158 S-Bahn (ад ням. Stadtbahn., Stadtschnellbahn ці Schnellbahn) — хуткасная чыгунка, якая выкарыстоўваецца ў якасці гарад-скога, прыгараднага і міжгародняга транспарту, адзін з відаў рэйкавых сістэм у Нямеччыне, Аўстрыі і Швейцарыі. У іншых краінах мае аналагі пад назвамі гарадской дарогі (cityrail), га-радской электрычкі і г. д.
    169 Schlachtensee — возера недалёка ад Верліна.
    160 Кемніц — горад у Саксоніі, Нямеччына.
    Сшытак 2
    123
    гадзіне былі ўсе ў зборы, і я паехаў па білеты. Покуль купляў на GdrlitzerM білеты і вярнуўся назад, прайш-ло багата часу. Была амаль адзінаццатая, а людцы мае толькі разыйшліся. Аб тым, як я зьбіраў і чакаў, доўга казаць. Дось таго, што на цягнік мы спазьні-ліся і мусілі ехаць другім у 1:57. Чакалі ў 3-й клясе. Крыху пад’елі.
    У Котбусе162 мелі перасядку. Другая павінна быць, як мы даведаліся, у Jeuplitz. На станцыі Котбус пайшлі ў вайсковае Betreuungsstelle163. Дастаў для ўсіх зупы. Наеўшыся, усе селі пісаць лісты. Напісаў і я да Юркі. Пайшоў дождж. Вечарэе. Хто ведае, дзе начаваць будзем. Даехалі да Jeuplitz, і аказалася, што апошні цягнік малае дарогі, като-рая зьяўляецца адзіным сродкам зносін з Kemnitz, адышоў а 6-й гадзіне, г. зн. поўгадзіны таму. Нейкая вельмі мілая чыгуначніца параіла нам ісьці пешкам. Дожджык быў слабенькі, і мы вырашылі ісьці, хоць перад намі быў шлях у 12 км. Пайшлі. Вымаклі, як мышы. Адзінай пацехай былі яблыкі з ваколічных садоў. Шмат разоў пыталіся дарогі, урэшце дайшлі. Даволі скора дабіўся толку. Выдалі кожнаму па пяць коцаў і два матрацы. Есьці дастаў Zwieback164. Спаць сказалі ў вялікай будыніне, якойсь стайні чы складу. Бязь дзьвярэй і падлогаў.
    Мяне паклікалі да нейкага немца, каторы крыху расьпёк нашу фірму ў агуле й мяне асабіста.
    Спаў дрэнна. Халодна. Чухаўся.
    А якой шостай гадзіне прыйшоў па мяне немец з фірмы Breidt und Daub. Ен добра гаворыць
    161 Gorlitzer Bahnhof— назва чыгуначнай станцыі ў Берліне.
    162 Котбус — горад ва ўсходняй Нямеччыне, другі па велічыні го-рад зямлі Брандэнбург.