• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзённік. 1943-1647  Дзмітры Сямёнаў

    Дзённік. 1943-1647

    Дзмітры Сямёнаў

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 334с.
    Мінск 2012
    71.57 МБ
    А 12-ай гадзіне — абед. Спачатку ў NSV, а потым у рэстаране, альбо наадварот. Потым ізноў бадзянь-не, вечарам шлёпаем у прыют, курым, ямо і кладземся.
    Але прыйшоў дзень, калі гэткаму жыцьцю прыйшоў канец.
    Міністры нашыя293 дасталі пуцёўку ў Stuttgart294. Ехаць туды ніхто ня думаў, толькі начальства спа-дзявалася, што нас даўно ўжо ў горадзе няма. I вось калі Стаськевіч295 пазваніў да некага, яму перадалі распараджэньне гаўляйтэра Mainfranken296, каб мы сяньня-ж выбраліся з гораду, у іншым выпадку нас з
    лёгкасць, вытанчанасць, багацце дэкаратыўных дэталяў, увага да міфалогіі.
    290	Маецца на ўвазе Вюрцбургская рэзідэнцыя — архітэктурны комплекс, пабудаваны ў 1719—1744 гг. як рэзідэнцыя архіепіскапаў-курфюрстаў. Палац з’яўляецца шэдэўрам барока і занесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
    291	Marien-kapelle — капліца Марыі, пабудаваная на месцы зніпічанай у XIV ст. сінагогі. У 1945 г. у выніку авіяналёту капліца была моцна пашкоджаная.
    292	Нямецкі фізік Вільгельм Конрад Рэнтген (1845-1923) у 1885-1899 гг. жыў у Вюрцбургу, дзе спачатку кіраваў кафедрай фізікі, а пазней быў рэктарам мясцовага ўніверсітэта.
    293	Магчыма, маюцца на ўвазе А. Калубовіч, М. Шчаглоў-Куліковіч, М. Стаськевіч, С. Кандыбовіч і інш., хто быў у групе дзеячаў ВЦР, якія выехалі з Берліна.
    294	Stuttgart — горад у Нямеччыне, сталіца зямлі Бадэн- Вюртэмберг.
    295	"Сьцяпан Стаськевіч — мянчук, доўгі час быў у БЦР. Працаваў перакладчыкам у Бібліятэцы Кангрэсу. Памёр у Нью Ёрку” (Вітаўт Кіпель).
    '1Ж	Mainfranken — Ніжняя Франконія. Вюрцбург быў адным з цэнтраў Ніжняй Франконіі.
    Сшытак 6
    213
    паліцыяй пасадзяць на цягнік. I тут нашая кампанія пачала скоропостнжно разпадацца.
    У Шчагловых быў пропуск на 4 14 пэрсоны ў Nurnberg297. Прыняўшы пад увагу нас траіх, яго перарабілі на 7 %. Каманду ўзяла ў свае рукі Арсеньнева.
    Калубовічу Натальля Аляксееўна перадала свой пропуск на тры асобы, з каторых зрабілі 8. Гэты атрад таксама пад началам цёткі Арсеньневай.
    Кандыбовіч298 выхлапатаў сабе дазвол аставацца ў горадзе яшчэ на суткі, а потым ён паедзе на нейкі млын — млынаром.
    Стаськевіч, дзьве дзяўчыны, Іна і Іра, каторыя аказаліся немкамі, едуць у кірунку Konstanz299 і ду-маюць застанавіцца кілёмэтраў 60 перад ім.
    Калядычыха будзе чакаць мужа.
    Таполя300 засталася там-жа, Трысмакоў301 тое-ж.
    Саматугам дасталі вячэру й начлежку. Спалі на тых самых мейсцах, хоць і адбылася такая-сякая пературбацыя.
    297 Nurnberg — горад у Нямеччыне, у цэнтральнай Ваварыі.
    298 Сымон Кандыбовіч (псеўд. Кабыш, 1891-1972), палітычны і грамадскі дзеяч, гісторык.
    299 Konstanz — галоўны горад Водэнскай акругі зямлі Бадэн-Вютрэмберг у Нямеччыне, знаходзіцца на беразе Водэнскага возера на мяжы з Швейцарыяй.
    300 Вольга Таполя (сапр. Зубко, 1902-?), пісьменніца. Падчас ня-мецкай акупацыі працавала ў “Веларускай газеце”, выдавецтве “Менск”. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Жыла ў баварскім Лавінгене, пазней у лагеры Ватэнштэт. Друкавалася ў беларускіх эміграцыйных перыёдыках. Аўтар кніг: “Снягурка і мурка” (1946), “Маці” (1948). У 1948 г. вярнулася ў БССР. Друкавалася ў газеце ‘Толас Радзімы”.
    301 Парфіры Трысмакоў (1903-1985), грамадскі дзеяч, педагог. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Менскай гарадской управе, быў сябрам Беларускага навуковага таварыства. 3 лета 1944 г. — на эміграцыі. На працягу 1945—1949 гг. працаваў настаўнікам фізікі і хіміі ў гімназіі імя Я. Купалы. Эміграваў у Аўстралію, жыў у Адэлаідзе.
    214
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    Закончу ўспаміны аб гэтым цудоўным горадзе, сказаўшы, што ў ім я першы раз еў такую смачную смажаную бульбу, перажыў алярм, трываўшы цэлы дзень; бачыў у другі раз “Frau meiner Тгайте”302.
    Раніцою 12.2.45 мы пасьля некаторых клопатаў сядзелі ў нюрнбэргскім цягніку і прыкладна а 12-ай гадзіне без асаблівых прыгодаў апынуліся на плят-форме вакзалу гэтага старога гораду. Выйсьці адтуль не давялося. Н. А. прынесла білеты на цягнік, ідучы ў кірунку нейкага Ambergy303.
    Нашае шчасьце, што ідзе сьнег, як на Каляды. Інакш не пазьбегнуць нам Tiefflieger'аўзм. Праз бе-лую посьцілку разглядаем прыгожыя ваколіцы. Цягнік ледзь сунецца. Спалі, елі, курылі, чыталі
    зог “prau meiner Trdume” (ням.) — “Жанчына маёй мары” — ня-мецкая кінастужка 1944 г. з удзелам вядомай акторкі Марыкі Рок.
    303	Amberg — горад у Баварыі, Нямеччына, за 60 км ад Нюрнберга. "Апоійнімі часамі жыцьцё ў Бэрліне зрабілася блізу немагчы-мым. Частыя налёты, бамбардаваньні, пажары не давалі магчымасьці працы. Нарэшце пасьля налёту 3 лютага, калі ўвесь цэнтар Бэрліну абярнуўся ў мора агню, мы наважыліся пакінуць горад. Ночай, у поцемках, нам удалося з бою, праз во-кны, убіцца ў нейкі цягнік на аднэй са станцыяў на паўдзённай ускраіне Бэрліну. Муж застаўся пры Радзе. Ехалі ізноў мы, Шчагловы, Каханоўскія. Пасьля доўгага вандраваньня па роз-ных нямецкіх гарадох нам пашэньціла прыпыніцца ў маленькім гарадку Амбэргу, недалёка ад чэскае мяжы. Умовы, у якіх мы як уцекачы, а да таго яшчэ і аўслендэры, апынуліся, былі вельмі цяжкія. Мы спалі на падлозе, на саломе, усе разам. Ня мелі ніколі цёплай вады, ня мелі гарачае кавы ці проста звы-чайнага вару раніцамі. Ледзь не галадалі. Але гумару, як і заўсёды, ня трацілі й духам ня падалі. Я нават з прыемнась-цяй, як мілы ўспамін, ахоўваю сяньня ў памяці гэтыя галодныя й халодныя амбэргскія часы’’ (Арсеньнева, Натальля. Аўтабіяграфічны нарыс П Юрэвіч, Л. Беларуская мэмуарысты-ка на эміграцыі... С. 265).
    304	Tiefflieger (ням.) — самалёты, якія нізка лятуць.
    Сшытак 6
    215
    газэту і ўрэшце прыехалі. За сяньняшні дзень мы адмахалі 171 км.
    Вечар. Мокры сьнег лепіць. Маленькі вакзал, патануўшы ў цемры. Сярод пэрону куча рэчаў, пры ёй, паставіўшы каўнеры і схаваўшы рукі ў рукавы, кучка людзей — мы. Міністры пад кіраўніцтвам Н. А. пайшлі клапаціцца аб нашым лёсе. Ужо прайшла гадзіна часу, а іх усё няма. Холадна, а галоўнае го-ладна. Пачынае балець галава.
    Спачатку сьмяемся, а калі голад ужо цісьне, як прэ-сам, сьмех сьціхае. Бунтуемся й хочам ісьці ў пача-кальню. Але калі пачынаем цягнуць рэчы, высьвят-ляецца, што пэрон замкнуты. 3 другога боку ў нашым становііпчы стаяць правадыры. Сьнег проста шалее. Канчаецца тым, што перадаем рэчы праз рашотку і выходзім... нармальным выхадам, бо пасьпявае нейкі цягнік, і мы прымыкаем да натоўпу пасажыраў.
    Хутчэй, хутчэй... Рэчы на перахаваньне, і мы ўжо шлёпаем у цемры па незнаёмых вуліцах. Спы-таўшыся некалькі разоў, трапляем у начлежку. Сустракае нас вельмі ветлівая немка. Высьвя-тляецца, бежанка з Саарбрюккену305. Пакой-спальня ўяўляе сабой з 30 матрацаў. Дастаем па мяккай бай-кавай коўдры, п’ем каву з хлебам, купленым на вак-зале, і засынаем. Кажуць, што ўначы было горача, але я спаў, не распаранаўшыся, як каменны.
    13	лютага.
    Устаем прыблізна а 8-й. Накіраваліся па хлеб і іншую жратву. Крыху ўклаўшы, агледзілі горад. Думаю, ён такой па вялічыні, як Cosel. Правінцыя
    305 Саарбрукен — горад на захадзе Нямеччыны, цэнтр зямлі Саар. У часе Другой сусветнай вайны побач з горадам знаходзіўся канцэнтрацыйны лагер Брэм, дзе загінула багата нараджэнцаў Вялікабрытаніі. 3 гэтай нагоды ў чаее саюзніцкіх авіяналётаў горад быў амаль знішчаны.
    216
    Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943-1947
    зусім глухая. Вулічкі брудныя, дамы самыя разна-стайныя, пафарбаваныя ў зусім нечаканыя колеры. Некаторыя будынкі вельмі старыя. Так, напрыклад, натрапілі мы на бюргерскі склад (так мы думаем), што будавалі ў 1526 годзе. Увесь горад можна падзяліць на дзьве часткі: старую й новую. Яны рас-паложаныя, груба кажучы, канцэнтрычнымі кру-гамі — стары ў сярэдзіне, новы навокал яго. Стары горад абнесены мурам з байніцамі, перад каторым знаходзіцца глыбокі роў. Мы бачылі дзьве брамы з вежамі і гарадскім гэрбам на іх.
    Сабраліся на абед у сталоўку насупраць нашай шко-лы. Аддалі шмат марак, але абед быў цудоўны: шпам, зупа і апеканка накшталт нашай хатняй шарлоткі. Адзіны жаль, што акрамя вады з вадаправоду піць нічога няма. Па абедзе вырашылі схадзіць у кіно, като-рых тут чатыры. Але разьленаваліся настолькі, што ў кожнай знаходзілі толькі “Ausverkauft’306.
    Дарэчы, нашыя мудрыя кіраўнікі пайшлі складаць візыты бургамістру і іншым уладарам гэтага сьвету. Вынікі самыя добрыя. Будуць нас харчаваць у ней-кай Gaststatte30''. Наконт нашага побыту сказалі, што трэба чакаць і што мы ў іх на чарзе. Што можа быць лепш?
    Павячэралі проста цудоўна. Кожнаму далі па поўнай талерцы маленькіх селядцоў (мне дасталося 18 штук), некалькі бульбінаў, і яшчэ мы дасталі цудоўнага (які яшчэ ёсьць эпітэт) піва. Закурылі зь нябеснай прыемнасьцю.
    На вуліцы цёпла. Прыемна прайшліся да вакзалу. Даведаліся, калі ідзе цягнік на Hirschau308, і ўкінулі
    306 "Ausverkauft” (ням.) — “Усё прададзена”.
    307 Gaststatte (ням.) — рэстарацыя.
    308 Hirschau — Гіршаў — горад у Нямеччыне ў зямлі Баварыя, акрузе Верхні Пфальц, уваходзіць у раён Амберг-Зульцбах.
    Сшытак 6
    217
    лісты ў скрынку. Трэ’ сказаць, што за гэтыя дні я напісаў некалькі паштовак: Мані, Соні, Сане й Люсі.
    Усё ішло добра, але толькі мы ляглі — Voralarm, потым адбой; потым безпасрэдна алярм, пры като-рым мы выйшлі на вуліцу і, так як самалёты лёталі над галавамі, забрылі з Дзюнікам309 у банкаўскі кэл-лер. Дачакаліся Vorentwarnung’y310 і вярнуліся да ся-бе. Ізноў ляглі. Alarm. Апрануліся й спусьціліся ўніз. Чакалі, чакалі й пайшлі да сябе. А тут пачалося... Мусіць, з гадзіны паўтары ляцела над нашымі галовамі армада паветраных караблёў. Трэба мець моцныя нэрвы, каб вытрымаць гул, жудасны, ціснучы гул матораў. Чэмэрысава311 цярпела, цярпе-ла і ўсё-ж пабегла. Я сядзеў на сваім ложку, за-ткнуўшы вушы, і маліўся Богу.
    Скончылася, мусіць, а гадзіне трэцяй. He распра-наўся больш, а проста як сядзеў, нырнуў у Нірвану сну.
    14	лютага 1945.
    Пасьля кашмарнай ночы прачынаюся даволі разь-біты. Ідзем на сьнеданьне. Даюць салодкую каву і дзьве вялікія лусты хлеба з маслам. Для Галіны хлеб бяру з сабой.
    На мэце — купіць цыгарэты. Адразу за мастом ба-чым невялічкую чэргу, да каторай і прыстройваемся. Стаяць прыйшлося дзьве гадзіны. За гэты час адной дзяўчынцы з чэргі зрабілася дрэнна, і я памагаў пе-рацягнуць яе.
    Дасталі па дзесяць цыгарэт на брата. Але будучы-ня зусім цёмная — раней, як 24-га, нічога не дастанем.