• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі У 5-і т. Т. 1.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    У 5-і т. Т. 1.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 575с.
    Мінск 1983
    434.01 МБ
    АСВЁПСКАЕ БАЛОТА, пераважна нізіннага (37 %), вярховага (35 %), мяшанага (25 %) тыпаў на Пн Верхнядзвінскага р-на, у вадазборы Асвейскага возера. Пл. 5,1 тыс. га, у межах прамысл. паклада 4,6 тыс. га. Глыб. торфу да 6,3 м, сярэдняя 2,8 м, ступень распаду нізіннага 29 %, мяшанага 25, вярховага 20 %, попельнасць адпаведна 7, 5, 3 %. Першапачатковыя запасы торфу 20,6 млн. т, на 1.1.1978—19,3 млн. т. На ПдЗ А. б. паклад сапрапелю магутнасцю да 3,5 м, агульныя запасы 7,4 млн. м3.
    1,9 тыс. га балота ў карыстанні торфабрыкетнага з-да «Асвейскі», з іх на 0,5 тыс. га з 1970 здабываецца штогод каля 150 тыс. т торфу на паліва_і ўгнаенне. Неасвоеная ч. балота ў складзе Асвейскага паляўнгчага заказнгка, часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць. На ёй растуць нізкія дрэвы бярозы, хвоі, вольхі, месцамі пашырана травяное покрыва з асок. касача, падвею. Амаль палавіна тэр. мае куп’істы рэльеф са сфагнавымі імхамі і журавінамі.
    К. М. Канапелька.
    АСВЁПСКАЕ ВОЗЕРА. у Верхнядзвінскім р-не, у бас. р. Дрыса, у межах Асвейскага паляўнічага заказніка. Пры ўзроўні возера 129,8 м пл. люстра 52,8 км2; даўж. 11,4 км, найб. шыр. 7,8 км, найб. глыб. 7,5 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 104 млн. м3.
    Вадазбор (206 км2, без пл. возера) — градава-хвалістыя ўзвышшы ледавіковага паходжання з чаргаваннем раўнінных паніжэнняў. 3 ПнЗ і 3 прымыкае Латгальскае ўзвышша, на Пд і ПдУ водападзел праходзіць па Асвейскай градзе. Пад лесам 25 %. Лясныя масівы гал. чынам на Пн вадазбору. Катлавіна падпруднага тыпу, авальная, выцягнутая з ПдЗ на ПнУ. Схілы — узгоркі 1 грады з адноснай выш. да 30 м, складзеныя з супескаў, аблесеныя, радзей разараныя. На Пд яны размешчаны блізка да возера. месцамі парэзаныя невял. ярамі і ручаямі. На Пн і У ланцуг спадзістых узгоркаў і невялікіх град выш. да 10 м; на 3 да возера прымыкае вял. забалочаная нізіна. На 3 ад г. п. Асвея на паверхню выходзяць крыніцы.
    Берагі на Пд амаль зліваюцца са схіламі катлавіны, параслі сухадольнымі травамі, у інш. ч. возера яны звычайна нізкія, спадзістыя, тарфяніста-пясчаныя, параслі балотным разнатраўем, рэдкім хмызняком. У разводдзе і паводкі ч. ўзбярэжжа пл. да 2 км2 укрыта вадой, у зах. ч. шыр. разліву да 1,3 км. Берагавая лінія (даўж. 33,4 км) слабазвілістая. Рэльеф дна складаны, невял. разрозненыя водмелі чаргуюцца з паніжэннямі. Каля 80 % пл. дна возера ўкрыта гліністымі іламі, крэменязёмістым (гл. Асвейскае радовішча сапрапелю) і тонкадэтрытавым сапрапелямі. Уздоўж паўн.-ўсх. берагоў дно выслана заіленым пяском. У зах. ч. возера востраў пл. каля 5 км2, выш. да 30 м, узгорысты, амаль увесь разараны, вакол яго палоса надводнай расліннасці (чарот, трыснёг) шыр. да 100 м і невял. ўчасткі пяску каля паўд. берага. Каля 40 % пл. люстра занята надводнай расліннасцю.
    Для возера характэрна ўстойлівая летняя і зімовая межань I павышаны ўзровень вады ўвосень. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню 56 см, найб. 93 см (1959). Разводдзе пачынаецца ў 2-й пал. сак., найб. ў канцы крас,-— пач. мая. спад вады цягнецца 70—120 дзён. У ліп.— жн. ўстойлівая летняя межань. Увосень бываюць паводкі. Каля берагоў замярзае ў 2-й дэкадзе ліс.т., устойлівы ледастаў у пач. снежня. Сярэдняя таўшчыня лёду 40—50 см, найб. 76 см. (1940). Растае лёд звычайна ў красавіку. Невял. глыбіні і вял. памеры возера спрыяюць добраму ветравому перамешванню і праграванню вады (пераважна ў чэрв.— ліп.). Пры скорасці ветру 5 м/с выш. хвалі 30 см, пры 15 м/с—1 м. Тэмпература вады на глыб. 0,5 м у летнюю межань 15,8 °C, у зімнюю —0,6 °C.
    Вада мяккая, слабамінералізаваная. гідракарбанатная. Найб. мінералізацыя ў зімовую межань — да
    210 мг/л каля паверхні і 250 мг/л каля дна, найменшая ў жніўні — 100—205 мг/л. Кіслародная насычанасць добрая ўвесь год (на глыб. 0,5 м летам 9,6 мг/л, зімой 6,7 мг/л). ІІразрыстасць вады дасягае 2,3 м. Возера эўтрофнага тыпу, слабапраточнае (умоўны водаабмен раз за 3 гады): упадаюць р. Выдрынка і канал без назвы, сцёк праз канал Дзегцяроўка. Пачатковымі даследаваннямі ў складзе фітапланктону выяўлена 73 віды арганізмаў (біямаса 6,8 г/м3), зоапланктону — 28 відаў (1,4 г/м3), зоабентасу — 50 відаў (15,3 г/м2). Вядзецца прамысл. лоўля рыбы. Водзяцца лешч, шчупак, язь, судак, карась, мянтуз, сазан; ёсць вугор. У трысняговых зарасніках на ПдЗ возера разводзяць андатру, водзіцца бабёр. А. в. — месца гнездавання птушак, у т. л. занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР (лебедзь-шыпун, малая чайка). Гідралаг. назіранні ў 1928—40 і з 1945. На паўд. беразе возера г. п. Асвея. Іл. гл. на ўклейцы.
    АСВЁЙСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Верхнядзвінскім р-не, у Асвейскім возеры. Сапрапель крэменязёмістага тыпу, запасы 86,7 млн. м3. Высцілае 65 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 3 м, найб. 7,5 м. Натуральная вільготнасць 88 %. Попельнасць 61 %. У сухім стане мае (у %): вокіслаў кальцыю 1,8, калію 0,6, фосфару 0,9. Сапрапель прыдатны на ўгнаенне.
    АСВЕЙСКАЕ РАДОВІШЧА САПРАПЁЛЮ, у Верхнядзвінскім р-не, пад слоем торфу Асвейскага балота. Сапрапель крэменязёмістага тыпу, запасы 7,4 млн. м3, пл. залягання 0,8 тыс. га. Сярэдняя магутнасць адкладаў 0,9 м, найб. 3,5 м. Попельнасць 82 %. У сухім стане мае (у %): азоту 0,7, карбанатаў кальцыю і магнію 12,6, вокісу калію 0,6, пяцівокісу фосфару 0,04. Вадародны паказчык (pH) 6,9. Сапрапель прыдатны для кальматацыі глеб. АСВЕЙСКАЯ ГРАДА, на крайняй поўначы БССР, у Верхнядзвінскім р-не; усх. адгор’е Латгальскага марэннага ўзвышша. Працягнулася зд даліны р. Сар’янка на У па паўд. беразе Асвейскага воз. да воз. Белае больш як на 30 км. Mae выгляд асіметрычнага вала з абс. выш. больш за 200 м.
    Сфарміравалася ў браслаўскі стадыял паазерскага зледзянення як канцавая марэна, якая была натуральнай падпрудай стараж. прыледавіковага возера. Складзена з марэнных завалуненых суглінкаў і супескаў. Паўн. схіл А. г. абрываецца да Асвейскага воз. некалькімі тэрасамі, утварае над ім амфітэатр выш.
    да 50—60 м. Паўд. схіл паката спускаецца да Полацкай нізіны. Глебы с.-г. угоддзяў дзярнова-падзолістыя. Куставая і лугавая расліннасць асталася на паўн. схіле.	В. П. Якушка.
    АСВЕЙСКІ ПАЛЯУШЧЫ ЗАКАЗНІК. Размешчаны на тэр. Верхнядзвінскага р-на. Засн. ў 1977 з мэтай зберажэння месцаў масавага гнездавання вадаплаўных птушак і стварэнпя для іх найлепшых умоў размнажэння. Уключае Асвейскае возера, частку Асеейскага балота і тэр. на Пн ад мяжы з Латв. ССР і Пскоўскай вобл. Пл. 22,6 тыс. га (1981).
    Паверхня заказніка — градава-ўзгорыстыя марэнныя ўзвышшы, якія чаргуюцца з раўніннымі паніжэннямі. На ПнЗ адгор’і Латгальскага ўзв., на Гід Асвейская града. На тэр. заказніка р. Выдранка, Дзегцяроўка, Зілупе, ёсць ручаі, асушальныя каналы. Лясістасць тэр. каля 25 %. Лясныя масівы сканцэнтраваны ў паўн. ч. заказніка. На ўзвышшах расце ў асноўным хвоя, у паніжэннях — елка, бяроза, асіна. Забалочана каля 30 % тэр., балоты пераважна пераходнага тыпу.
    А. п. з.— месца масавага гнездавання мясцовых і канцэнтрацыі пралётных вадаплаўных (лебедзі, гусі, качкі) і інш. птушак (да некалькіх дзесяткаў тыс.). Адзначана вял. колькасць гогаля, паганак, лысухі, трапляюцца шыраканоска, шылахвостка, даўгадзюбы крахаль і інш. Жывуць шэры журавель, белая курапатка, вялікі кулон, вялікі вераценнік, чорны бусел, арлан-белахвост, сапсан, дзербнік. Гняздуюцца рэдкія ў Віцебскай вобл. чырвонагаловы нырэц, малая чайка, чубатая чэрнець, белакрылая крачка. У А. п. з. найбуйнейшыя на Беларусі гнездавыя калоніі звычайнай чайкі. На возеры водзяцца андатра,
    Сярэдняя асветленасць гарызантальнай паверхні ў Мінску ў поўдзень, кілалюксы
    
    1
    11
    111
    IV
    V
    VI
    VII
    V111
    IX
    X
    IX
    XII
    Пры ясным небе
    23
    41
    60
    82
    86
    89
    88
    76
    61
    44
    28
    19
    Пры пахмурным небе
    8
    13
    21
    23
    24
    25
    24
    23
    18
    11
    6
    5
    Асвейская града каля г. п. Асвея Верхнядзвінскага раёна.
    бабёр. Лясы багатыя баравой дзічынай. Водзяцца лось, дзік, казуля, заяц, ліс, воўк, у вадаёмах — акунь, шчупак, сазан, лешч, язь, мянтуз, плотка і інш. А. п. з.— месца кальцавання птушак, арніталаг. даследаванняў, база для вывучэння біял. асноў вядзення паляўнічай гаспадаркі.	/. в. Хрусталін.
    АСВЕЙСКІ ПАРК. Размешчаны ў г. п. Асвея (Верхнядзвінскі р-н) на паўд. беразе Асвейскага воз. Пл. 15 га (першапачатковая каля 40 га). Пейзажнага тыпу перыяду рамантызму. Быў ч. палацава-паркавага ансамбля. Спалучаў пейзажную ч. са складанай сістэмай каналаў і вадаёмаў, злучанай з Асвейскім воз., і маляўнічы партэр, дзе размяшчаўся 2-павярховы палац арыгінальнай планіроўкі (пабудаваны ў 1782, знішчаны ў 1914). Растуць пераважна мясцовыя пароды дрэў і кустоў. Сярод экзотаў таполі даўталістая, белая, валасістаплодная і канадская, лістоўніцы еўрапейская і сібірская, спірэі, рабіннік рабіналісты, ружа маршчыністая, снежнаягаднік белы і інш. Парк захаваўся часткова. Перспектыўны для аднаўлення.
    A. Т. Федарук. АСВЕТЛЕНАСЦЬ ПРЫРОДНАЯ, асветленасць зямной паверхні і аб’ектаў на ёй прамой радыяцыяй і рассеянай радыяцыяй Сонца, ноччу — святлом Месяца і зорак. Залежыць ад часу сутак і пары года, воблачнасці, празрыстасці атмасферы, а для вертыкальных і нахіленых паверхняў — таксама ад іх арыентацыі і вугла нахілу. Вымяраецца ў люксах (лк). На Беларусі ў сонечны летні поўдзень А. п. зямной паверх-
    ні дасягае 116 кілалюксаў, пры змярканні пасля заходу Сонца — не больш за 0,6 кілалюксаў, ноччу пры поўным Месяцы — не болып за 0,3 люкса. Чытанне звычайнага тэксту магчыма пры асветленасці ў 20 лк. Найбольшая А. п. летам, калі прамяні Сонца падаюць на зямлю пад макс. вуглом (гл. табл.), мінім.— у зімовыя месяцы. А. п. ўлічваецца пры праектаванні штучнага асвятлення ў памяшканнях. Ад А. п. залежыць бачнасць. і. а. Савікоўскі. АСВІЦА, зона адпачынку мясцовага значэння, па тэр. Старадарожскага і Слуцкага р-наў, за 40 км на ПнУ ад Салігорска, у сутоку р. Асвіца і р. Арэса. Устаноўлена ў 1981. Пл. 4,3 тыс. га. Разлічана на адначасовы адпачынак да 10,9 тыс. чал. Прадугледжана размяшчэнне ўстаноў для доўгатэрміновага адпачынку дзяцей і дарослага насельніцтва Слуцка і Салігорска.
    АСВЯТА. возера ў Шаркоўшчынскім р-не, у бас. р. Дзісна. Пл. 0,5 км2. Даўж. 1,5 км, найб. шыр. 0,4 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд. Берагавая лінія (даўж. 3,55 км) слабазвілістая. Берагі нізкія, тарфяністыя з балотнай расліннасцю. Дыстрофнае. Зарастае. На Пд выцякае ручай у р. Дзісна. АСЁЛАСЦЬ, уласцівасць жывёл жыць у дадзенай мясцовасці незалежна ад сезонных змен. Сведчыць пра высокі ўзровень прыстасаванасці (жывёлы знаходзяць спрыяльныя ўмовы існавання або здольны пераадольваць дзеянне неспрыяльных фактараў знешняга асяроддзя ва ўсе перыяды года). У фауне Беларусі шмат аселых жывёл, сярод іх насякомыя, малюскі, паўзуны, птушкі (болыпасць дзятлаў, сініцы, цецеруковыя), млекакормячыя (крот звычайны, бабёр, лось, дзік, вавёрка