Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Радзіма A. 3 i б а л ь д a (J, sieboldiana) — Японія, Паўд. Сахалін. Выш. да 20 м. Лісце даўж. да 1 м (з 9—15 лісткоў). Плады даўж. да 5 см, сабраныя ў пучок да 20 арэшкаў. Інтрадукаваныя ў БССР віды прыдатныя для дэкар. садоўніцтва, рэкамендуюцца для адзінкавых, групавых пасадак і на прысады.
В. Р. Анціпаў. АР9ХАВАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не, у бас. р. Усыса. Пл. 0,30 км2. Даўж. 1 км, найб. шыр. 0,4 км. Катлавіна выцягнутая з 3 на У, акаймавана лесам, берагі нізкія, паўд. забалочаны. Злучана пратокамі з азёрамі Лугавое і Шчарбакоўскае. За 1 км ад возера г. Гарадок.
АР9ХАВАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не, у бас. р. Патачанка. Пл. 0,22 км2. Даўж. 2 км, найб. шыр. 0,9 км, найб. глыб. 23 м. Вадазбор (21,5 км2) узгорысты. Берагі забалочаныя, зах. стромкі. Дно выслана іламі, сапрапелем, у зах. ч. пясчапае. Праточнае, злучана пратокай з р. Патачанка, упадае 5 ручаёў.
АРЭХАКВЁТНЫЯ (Juglandales), парадак двухдольных раслін. Вядомы 2 сям.— арэхавыя і раіптэлейныя, 8 родаў, каля 60 відаў, пашыраных ва ўмераных і субтрапічных абласцях Паўн. паўшар’я; нямногія віды трапляюцца ў гарах тропікаў і ва ўмеранай зоне Паўд. Амерыкі. У СССР 2 роды, 8 відаў. Шэраг відаў інтрадукаваны, з іх на Беларусі 10 відаў з роду арэх. Сярод А. харч., тэхн. і дэкар. расліны.
Аднадомныя дрэвы, зрэдку кусты з чаргаваным, радзей супраціўным перыстаскладаным лісцем без прылісткаў. Кветкі аднаполыя, тычынкавыя няправільныя з простым калякветнікам, часта ў павіслых каташках; песцікавыя правільныя, з двайным калякветнікам, адзіночныя або па некалькі ў гронках. Гінецэй з 2 глыбаказрослых пладалісцікаў. Завязь верхняя ці ніжняя, з адным семязародкам. Плод — касцянкападобны або арэх. Насенне без эндасперма. Апыленне анемафільнае і энтамафільнае.
Літ.: Ж н л н н С. Г. Порядок Ореховые (Juglandales).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 5. Ч. 1. Цветковые растення. М„ 1980; Тахтаджян А. Л. Снстема н фнлогення цветковых растеннй.— М.; Л„ 1966.
АРЭХАПЛОДНЫЯ РАСЛІНЫ, дрэўныя расліны, якія даюць плады (арэхі) — ядомыя і пажыўныя ядры ў сухой дзеравяністай абалонцы. 3 дзікарослых А. р. у лясах Беларусі пашыраны ляшчына звычайная, дубы звычайны і скальны. 3 інтрадукаваных відаў вядомы: арэхі (грэцкі, маньчжурскі, шэры, чорны), ляшчыны (амерыканская, дрэвападобная, або мядзведжы арэшнік), дубы (балотны, паўночны, чырвоны). А. р. вырошчваюць для атрымання плаД°Ў і драўніны (ідзе на сталярныя і такарныя вырабы), як дэкар. (для зялёнага буд-ва). Жалуды дубоў на-
рыхтоўваюць для вытв-сці сурагату кавы.
АРЭХАТВОРКІ (Cynipoidea), надсямейства насякомых атр. перапончатакрылых. У сусв. фауне каля 1900 відаў, у асн. у Паўн. паўшар’і. У Еўрап. ч. СССР пашыраны пераважна ў дубовых насаджэннях і на ружавых. Лічынкі паразітуюць у тканках раслін і ўтвараюць яарасты (галы) накшталт арэшкаў (адсюль назва), характэрныя для кожнага віду А. Некаторыя віды А. паразітуюць у лічынках насякомых (напр., мух капуснай і цыбульнай); карысныя.
Даўж. цела A. 1—5. зрэдку да 12,5 мм. Чорныя або бурыя. Яйцаклад скрыты. Крылы са спрошчаным жылкаваннем. Вусікі ніткападобныя, членістыя. Ператварэнне поўнае. У А. бывае чаргаванне двухполага (летам) і аднаполага (з адных самак, вясной) пакаленняў. Лічынкі бязногія, S-падобныя, белыя.
Т. П. Панкевіч.
АР9ХАУКА, вярховае балота на ПнУ Клічаўскага р-на, у вадазборы р. Сушанка. Mae значныя запасы гідролізнага торфу, уваходзіць у склад Міжрэчанскай комплекснай сыравіннай базы. Пл. балота 0,8 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,6 тыс. га. Глыб. торфу да 5 м, сярэдняя 2,6 м, ступень распаду 26 %, попельнасць 3 %. На 1.1.1978 запасы торфу 2,1 млн. т. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.
АР9ХАЎКА (Nucifraga caryocatactes), птушка сям. крумкачовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў лясной зоне Еўропы, Азіі, у СССР ад Прыбалтыкі і Кольскага п-ва на 3 да Ахоцкага ўзбярэжжа Камчаткі на У. На Беларусі рэдкая. Гняздуецца пераважпа ў паўд. і цэнтр. раёнах (да шыраты Бабруйска), у паўд. раёнах бывае спарадычна. У межах Беларусі жыве падвід А. еўрапейская, часам залятае А. сібірская. Колькасць А. восенню і зімой павялічваецца за кошт асобін, якія адкачоўваюць з Пн і ПнУ. Жыве ў ельніках, ялова-лісцевых лясах з падлескам ляшчыны. Корміцца А. насеннем елкі, хвоі, дуба, арэхамі, насякомымі і іх лічынкамі. Разносіць і хавае ў зямлю насенне дуба і ляшчыны, чым спрыяе ўзнаўленню каштоўных лясоў.
Арэхаўка.
Даўж. да 36 см, маса да 200 г (самкі крыху буйнейшыя за самцоў). Дзюба тоўстая. прамая, чорная. Ногі чорныя. Апярэнне буравата-карычневае з Фелымі плямкамі (плямак няма на галаве, крылах 1 хвасце), белая палоса на канцы хваста. Голас — хрыплае, працяглае «рэээж — рэээж — рэээж» або «крэй — крэй». Гнёзды пераважна на елках на выш. 8—12 м з галінак дрэў, лубяных валокнаў, зялёнага моху, лішайнікаў, высцілае сухой травой. поўсцю. пухам раслін. Яйцы (3—4, радзей 2—6) бледна-блакітныя з бурымі і шэра-фіялетавымі стракацінкамі нясе ў красавіку. Наседжванне 16—18 сут. Птўшаняты вылятаюць праз 28 сут. М. С. Долбік. АР9ХАЎНА, возера ў Полацкім р-не, у бас. р. Нача. Пл. люстра 0.47 км2. Даўж. 1,1 км, найб. шыр. 0,66 км, найб. глыб. 0.8 м, сярэдняя 0,4 м. Аб’ём вады 0,2 млн. м3. Вадазбор (179 км2) сярэднеўзгорысты, пераважна разараны, пад лесам 42,7 %.
Катлавіна рэшткавага тыпу. авальнай формы, выцягнутая з ПдУ на ПнЗ. Схілы выш. 5—10 м. спадзістыя. разапаныя. на ПдУ невыразныя, на Пд абразійны Ўступ выш. 3—4 м. Берагавая лінія (даўж. 3,16 км) слабазвілістая. Берагі сплавінныя (шыр. 5—8 м), нізкія, пойма шыр. 20—50 м, на ПдУ да 700 м, забалочана і ўкрыта хмызняком. Дно плоскае, востра'ў пл. 0.5 га. Уздоўж берагоў 1 вострава вузкая палоса апясчаненага ілу, астатняя ч. дна выслана крэменязёмістым сапрапелем. Мінералізацыя вады да 240 мг/л, празрыстасць да дна. Эўтрофнае. зарастае. Выцякае р. Нача, упадаюць 2 ручаі і меліярапыйны канал, злучана пратокай з воз. Забеліна. Водзяпца шчупак. акунь. плотка. кпаснапёрка, верхаводка. На паўн. беразе в. Арэхаўна.
АР9ХАЎНА, возера ва Уптацкім р-не, у бас. р. Крашанка. Пл. возера 0,17 км2, вадазбору 126 км2.
АР9ХАЎСКАЕ ВбЗЕРА. у Маларыцкім р-не, у бас. р. Маларыта. Пл. 4,6 км2. Даўж. 5.2 км, найб. шыр. 2,1 км. найб. глыб. 2,1 м, сярэдняя 1 м. Аб’ём вады 4,4 млн. м3. Вадазбор (291 км2) нізінны з дзюннымі градамі і марэннымі ўзгоркамі. пераважна разараны, пад лесам 19 % тэрыторыі.
Катлавіна плоская. сподкападобная. Tbinv азёп-разліваў, выцягнутая з ПдЗ на ПнУ. Берагавая лінія (даўж. 10,6 км) слабазвілістая. Берагі нізкія. забалочаныя. на У марэнныя ўзгоркі выш. да 3.5 м. Прыбярэжная ч. падводяай катлавіны выслана заіленым пяском. астатняя — грубаі тонкадэтрытавымі сапрапелямі (гл. AvaxaycKae радовішча сапрапелю'і. Глыбіні да 1 м займаюць 44 % пл. возера. Моцна зарастае. шьтр, палосы надводнай расліннасці 150—200 м (пераважна каля паўн., усх. 1 паўд.-Vcx. берагоў). каля зах. 1 паўн.-зах. берагоў развіваеппа сплавіна. Мінералізацыя валы да 100 мг/л, празрыстасць да дна. Дыстрофнага тыпу. Слабапраточнае. Меліярац. каналамі злучана з р. Маларыта і воз. Олтушскае. У выніку меліярацыі ўзровень возера знізіўся на 1,5 м. Водзяцца лінь, карась, язь, шчупак, плотка. На паўд-ўсх. беразе возера в. Арэхава. Л. Б. Навуменка.
АРЭХАЎСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛІН і СУГЛІНКАЎ, на паўн.-ўсх. ускраіне в. Арэхаўка Дзяржынскага р-на. Паклад у выглядзе адорвеня ў канцова-марэнных адкладах сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 425 тыс. м3, перспектыўныя 620 тыс. м3. Гліністых часцінак драбней за 0,01 мм у іх 31—85,7 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,2—10,8 м, ускрышы 0,2—2,5 м. Гліны і суглінкі пры абагачэнні прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не эксплуатуецца.
М. Ф. Янюк.
АРЭХАЎСКАЕ РАДОВІШЧА МЁЛУ. за 0,5 км на ПдЗ ад в. Арэхава Маларыцкага р-на. Пластавы паклад прымеркаваны да адкладаў сантонскага і кампанскага ярусаў. Разведаныя запасы 15 тыс. т, перспектыўныя 23,7 млн. т. Мел белы, шаравата-белы шчыльны, трэшчынаваты; СаСОд у ім 83—97 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 10—31 м (уся не пройдзена), ускрышы 3—15 м. Мел прыдатны на вытв-сць вапны і вапнаванне кіслых глеб. Радовішча эксплуатуецца вытв. участкам Кобрынскага камбіната буд. матэрыялаў. (в. Арэхава). в. м. грушэцкг.
АРЭХАЎСКАЕ РАДбВІШЧА САПРАПЁЛЮ. у Маларыцкім р-не, у Арэхаўскім возеры. Сапрапель арган. тыпу, запасы 8,7 млн. м3. Высцілае 51 % пл. азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць адкладаў 3,2 м, найб. 7 м. Натуральная вільготнасць каля 95 %. Попельнасць 29 %. У сухім стане мае (у %): азоту 3,2, вокіслаў алюмінію 2, жалеза 6,8, кальцыю 2,5, калію 0,1, магнію 0,4, фосфару 0,5. Вадародны паказчык (pH) 5,8. Сапрапель асабліва каштоўны як лек. гразь, прыдатны і для буравых работ, на ўгнаенне.
АРЭХАЎСКІ КАНАЛ, магістральны меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не. Даўж. 34 км. Пачынаецца з воз. Арэхавец на тэр. Валынскай вобл., упадае з Пд ў водападзельны б’еф Дняпроўска-Бугскага канала. Прытокі — Лелікаўскі, Церабовіцкі (злева), Павіцценскі і Травінскі (справа) каналы. Пабудаваны ў 1905—10, рэканструяваны (12 км) у 1973. Назіранні з 1978 на гідралаг. пасту Мелянкова.
АРЗХАЎСКІ МОХ, балота пераважна нізіннага (49 %) і вярховага (46 %) тыпаў у Пухавіцкім і Уздзенскім р-нах, у вадазборы р. Шаць і Асачанка (прытокі Пцічы). Пл. 7,7 тыс. га, у межах прамысл. паклада 6 тыс. га. Глыбіня торфу да 10,5 м, сярэдняя 3,1 м, ступень распаду ад 29 % (вярховы) да 34 %
(нізінны), попельнасць адпаведна 3 і 9 %. Першапачатковыя запасы 32,1 млн. т, на 1.1.1978 — 27,1 млн. т. На балоце ёсць невял. азёры, на У да яго прымыкае Сяргееўскае воз. На ўскраінах балота ўчасткі торфу, прыгоднага на подсціл с.-г. жывёле. На пл. 1,5 тыс. га торф з павышанай колькасцю бітуму, прыдатнага для вытв-сці тарфянога воску. На балоце трапляюцца сухадольныя ўчасткі агульнай пл. 0,6 тыс. га.
У Пухавіцкім р-не 5,4 тыс. га балота. У карыстанні торфапрадпрыемства «Сяргеевіцкае» 2,5 тыс. га. Штогод здабываецца 610—650 тыс. т торфу, большая частка на паліва. На 800 га торф выпрацаваны і зямля перададзена ў карыстанне гаспадаркам р-на. У Уздзенскім р-не 2,3 тыс. га балота, у т. л. перададзена торфапрадпрыемству «Сяргеевіцкае» 1,86 тыс. га. Астатняя тэр. асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць. На неасвоеных участках — хваёвы лес. I. Я. Врытаў. АРЭШАК, птушка сям. валавокавых; тое, што валавока.