Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
Адна-, радзей двухдомныя расліны з падоўжанымі або ўкарочанымі карэнішчамі, утвараюць рыхлыя або шчыльныя дзернавіны 1 купіны. Сцябло звычайна трохграннае, іншы раз круглаватае, каля асновы з похвамі. Лісце лінейнае з вострашурпатымі краямі, ніжняе — лускападобнае, бялёсае, бурае, чорнае, пурпуровае. Кветкі аднаполыя, дробныя, непрыкметныя, без калякветніка, у каласках, якія ўтвараюць розныя суквецці, дзе кветкі сядзяць у пазухах покрыўных лусачак; у тычынкавых кветак 3 тычынкі, у песцікавых 1 песцік з верхняй завяззю, доўгі слупік, 2 або 3 рыльцы; завязь абгорнута плеўкавай або скурастай абалонкай — мяшочкам. Плод — арэшкападобны, трохгранны або пукаты, у мяшочку рознай формы (важная сістэматычная прыкмета).
У БССР найб. вядомы 15 відаў. А. б е р a г а в а я (С. riparia), трапляецца часта, асабліва на Палессі ў бас. Прыпяці. Расце па берагах вадаёмаў, на нізінных балотах, у поймах рэк, іншы раз дамінуе ў раслінных згуртаваннях. Цвіце ў маі — чэрвені. Шэра-зялёная расліна выш. 60—150 см. Сцяблы з чырванавата-бурымі похвамі. Лісце шырокалінейнае, пляскатае, па краі грубаі вострашурпатае. Колас з 3— 6 тычынкавых і 5—6 песцікавых каласкоў. Прыкветны ліст перавышае суквецце. Лускавінкі каласкоў яйцападобныя, вострыя. Рыльцаў 3. Мяшочкі тупатрохгранныя, цёмнашэрыя, з жылкамі. Кармавая расліна (у маладым стане). Выкарыстоўваецца на пляценне. А. Буксбаўм a (С. buxbaumii) — рэдкі барэальны від, занесены ў спіс рэдкіх і знікаючых раслін БССР. У рэспубліцы праходзіць паўд. мяжа арэала; трапляецца рэдка, пераважна ў Мінскай вобл. Расце на нізінных лугах. Цвіце ў маі. Від пад пагрозай знікнення ў выніку меліярацыі і касьбы. Зберажэнне віду магчыма на ўчастках па вывучэнні сістэматыкі раслін. Шэра-зялёная расліна выш. 30— 80 см, утварае рыхлыя дзернавіны. Сцяблы моцныя, востратрохгранныя, пад суквеццем тонкашурпатыя, з цёмна-пурпуровымі похвамі, знізу
аблісцелыя. Лісце цвёрдае, вузкалінейнае. Колас складаецца з верхавінкавага булавападобнага каласка з тычынкавымі кветкамі ўнізе і з 2— 3 яйцападобных песцікавых каласкоў. Лускавінкі каласкоў іржавыя, яйцападобныя, з шылападобнай воссю. Рыльцаў 3. Мяшочкі шырокаавальныя, зеленавата-белаватыя, дробназярністыя, з жылкамі і шырокавыемчастым носікам. А. в а л асістаплодная (С. lasiocarpa)
Асака: 1 — ценявая (агульны выгляд і мяшочак); 2 — малакветная (агульны выгляд, каласок і мяшочак); з — дзірваністая (агульны выгляд, суквецце і мяшочак); 4— заліўная (агульны выгляд, суквецце і мяшочак).
трапляецца часта. Расце на пераходных сфагнавых, радзей нізінных асакова-гіпнавых балотах; дамінант раслінных згуртаванняў. Цвіце ў маі — чэрвені. Шэра-зялёная расліна выш. 70—140 см, утварае рыхлыя дзернавіны. Сцяблы няяснатрохгранныя, каля асновы з чырвона-бурымі, глянцаватымі расшчэпленымі похвамі. Лісце доўгае, вузкае, жалабатае. Колас з 3—5 каласкоў і прыкветнага шчацінкападобнага ліста. Верхнія каласкі тычынкавыя, вузкія, ніжнія — песцікавыя, цыліндрычныя, сядзячыя. Лускавінкі каласкоў цёмна-бурыя, шырокаланцэтныя. Рыльцаў 3. Мяшочкі яйцападобныя, з густым буравата-шэрым апушэннем, з жылкамі. Выкарыстоўваецца як валакністая сыравіна. А. в о с т р а я (С. acuta) трапляецца часта. Расце ў поймах рэк, па берагах вадаёмаў, на нізінных балотах, лугах; утварае зараснікі. Найб. плошчы ў пойме Прыпяці. Вельмі зменлівы амаль па ўсіх прыкметах від. Цвіце ў маі — жніўні. Нар. назва разанец. Цёмна-зялёная расліна выш. 50—140 см, з доўгім гарызантальным карэнішчам, утварае дзернавінкі. Сцяблы аблісцелыя, вострашурпатыя, з чырвона-бурымі похвамі. Лісце шырокалінейнае, пляскатае, па краі шурпатае. Колас складаецца з 2—3 тычынкавых і 3—4 цыліндрычных, паніклых песцікавых каласкоў на доўгіх ножках. Лускавінкі каласкоў ланцэтныя, чорнапурпуровыя. Рыльцаў 2, Мяшочкі двойчыпукатыя, эліптычныя, з жылкамі і цёмным носікам. Скошаная да цвіцення — добры корм для буйн. par. жывёлы (мае высокую пажыўную каштоўнасць). Выкарыстоўваецца як упаковачны, набіўны і для
пляцення матэрыял; атрымліваюць грубае валакно. А. двухрадков а я (С. disticha) трапляецца часта. Расце на поймавых і забалочаных лугах, на травяна-асаковых балотах, у хмызняках. Найб. плошчы займае ў пойме Прыпяці. Цвіце ў маі — чэрвені. Расліна выш. 30—140 см. Сцяблы прамыя, уверсе шурпатыя, добра аблісцелыя. Лісце пляскатае, тонказавостранае. Колас падоўжаны, густы, з 15—30 каласкоў, верхнія і ніжнія з іх — песцікавыя, сярэднія — тычынкавыя. Лускавінкі каласкоў яйцападобныя, вострыя, іржава-бурыя. Рыльцаў 2. Мяшочкі сціснутыя, бурыя, з жылкамі і падоўжаным носікам. У маладым стане багата пратэінам. Кармавая расліна (сена). А, д в у х т ы ч ы н к ав а я (С. diandra) трапляецца часта. Расце звычайна на нізінных балотах, іншы раз па забалочаных берагах рэк і азёр; дамінант раслінных згуртаванняў. Цвіце ў чэрвені. Расліна выш. 30—120 см з кароткапаўзучым карэнішчам, утварае рэдкія дзернавіны. Сцяблы тонкія, унізе гладкія, з чорна-бурымі суцэльнымі похвамі. Лісце шэра-зялёнае, жалабатае, вузкалінейнае, па краі вострашурпатае. Колас невялікі, цыліндрычны, з кароткімі, лускападобнымі прыкветнымі лістамі. Каласкі авальныя з тычынкавымі кветкамі ўверсе, песцікавымі ўнізе. Лускавінкі каласкоў яйцападобныя, вострыя, карычневыя. Рыльцаў 2. Мяшочкі пукатыя, яйцападобныя, каштанавыя, бліскучыя, з няяснымі жылкамі і доўгім носікам. Кармавая расліна. А. дзірваністая (С. caespitosa) трапляецца часта. Расце на нізінных балотах, у алешніках, забалочаных хмызняках. Цвіце ў маі. Расліна выш. 20—140 см, утварае купіны. Сцяблы скучаныя, тонкія, востратрохгранныя, каля асновы з цёмна-пурпуровымі, сеткаватарасшчэпленымі похвамі. Лісце зялёнае, пляскатае, вузкалінейнае, завостранае. Колас з 1 тычынкавага і 2 песцікавых кароткацыліндрычных каласкоў. Прыкветны ліст шчацінкападобны. Лускавінкі каласкоў яйцападобныя, тупыя, чорна-бурыя. Рыльцаў 2. Мяшочкі двойчыпукатыя, эліптычныя, іржава-зялёныя, без жылак, з кароткім носікам. Кармавая расліна, мае 3,8 % пратэіну. Выкарыстоўваецца на сілас. А. з авостраная (С. acutiformis) трапляецца часта. Расце па берагах nana^ вадаёмаў, на нізінных балотах, асабліва ў алешніках; дамінант расліннага покрыва. Цвіце ў маі — чэрвені. Шэра-зялёная расліна выш. 40—130 см, з доўгім, тоўстым, паўзучым карэнішчам, іншы раз утварае
купіны. Сцяблы моцныя, аблісцелыя, з сеткавата-расшчэпленымі чырвона-бурымі похвамі. Лісце шырокае, знізу кіляватае, іншы раз з загорнутым краем. Колас складаецца з 2—3 збліжаных, таўставатых каштанавых тычынкавых і 3—4 расстаўленых, цыліндрычных песцікавых каласкоў. Лускавінкі каласкоў завостраныя, чорна-бурыя. Рыльцаў 3. Мяшочкі пляскатыя, шэра-зялёныя, падоўжаныя, з жылкамі і кароткім носікам, Скошаная ў раннія тэрміны дае сена здавальняючай якасці. Прыдатная на пляценне. А. заліўная (С, paupercula) — вельмі рэдкі арктабарэальны від, занесены ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. У рэспубліцы — за паўд. мяжой арэала. Вядомы астраўныя месцазнаходжанні ў Бярэзінскім запаведніку. Расце спарадычна, курцінамі ў забалочаных чорнаальховых, пушыстабярозавых і яловых лясах. Цвіце ў чэрвені. Колькасць віду паменшылася ў выніку парушэння ўмоў росту, выкліканага асушэннем і гасп. асваенпем тэрыторый. Для зберажэння віду неабходна строгае захаванне запаведнага рэжыму ў месцах росту віду, дзе ён адзначаны. Ярка-зялёная расліна выш. 20—60 см, утварае рыхлыя дзернавіны. Сцяблы тонкія, слабыя, уверсе аблісцелыя, з бураватымі похвамі. Лісце вузкалінейнае, пляскатае, па краі шурпатае. Колас складаецца з верхавінкавага тычынкавага, 2—3 песцікавых падоўжаных каласкоў на ножках і доўгага прыкветнага ліста. Лускавінкі каласкоў ланцэтныя, чорна-пурпуровыя. Рыльцаў 3. Мяшочкі шырокаяйцападобныя, пляскатыя, зеленавата-шызыя, з няяснымі жылкамі і кароткім носікам. А. з б л і ж а н а я (С. appropinquata) трапляецца часта. Расце на нізінных травяных балотах, забалочаных лугах, у алешніку, дамінант раслінных згуртаванняў. Цвіце ў маі — чэрвені. Расліна выш. 50— 120 см, утварае шчыльныя купіны. Сцяблы тонкія, каля асновы з чорна-бурымі валакністымі похвамі. Лісце пляскатае, вузкалінейнае, воласападобна-завостранае. Суквецце коласападобна-мяцёлчатае, шматкаласковае, з прыціснутымі галінкамі. Каласкі падоўжана-авальныя, нешматкветныя, з тычынкавымі кветкамі ўверсе і песцікавымі ўнізе. Лускавінкі каласкоў падоўжана-яйцападобныя, вострыя, чырванавата-бурыя. Рыльцаў 2. Мяшочкі круглавата-яйцападобныя, спераду моцнапукатыя, з жылкамі, бураватыя, матавыя, з падоўжаным носікам. Кармавая расліна (у маладым стане). А. малакветная (С. pauciflora) —
АСАК 137 рэдкі галарктычны барэальны від, занесены ў спіс рэдкіх і знікаючых раслін БССР. Адзначана ў Віцебскай (4 пункты), Брэсцкай і Гомельскай абл. На Палессі праходзіць паўд. мяжа арэала. Расце на купінах вярховых асаковасфагнавых балот. Цвіце ў маі — чэрвені. Бледна-зялёная расліна выш. 5—40 см. Карэнішча тонкае, паўзучае, жаўтаватае. Сцяблы ўзыходныя або прамастойныя, тонкія, з жаўтавата-бурымі похвамі. Лісце шчацінкападобнае, згорнутае, каля асновы парасткаў жаўтавата-бурае. Каласкі адзіночныя, 3—6-кветныя, без прыкветнага ліста; уверсе з 1—3 тычынкавымі, унізе — 2—5 песцікавымі кветкамі. Лускавінкі каласкоў яйцападобна-ланцэтныя, светла-карычневыя, хутка ападаюць. Рыльцаў 3. Мяшочкі ланцэтнашылападобныя, саламяна-жоўтыя, адагнутыя ўніз. А. о м с к а я (С. elata) трапляецца часта. Расце на нізінных балотах, балоцістых берагах вадаёмаў, іншы раз на поймавых лутах. Дамінуе ў раслінных згуртаваннях. Цвіце ў маі — чэрвені. Расліна выш. 45— 100 см, шчыльнадзернавінкавая, утварае буйныя купіны. Сцяблы моцныя, каля асновы са светла-жоўтымі, глянцаватымі похвамі. Лісце шырокалінейнае. Колас з 1—2 тычынкавых каласкоў і 2—3 песцікавых, цыліндрычных. Лускавінкі падоўжанаяйцападобныя, тупыя, цёмна-бурыя. Рыльцаў 2. Мяшочкі яйцападобныя, пляската-пукатыя, жаўтавата-зялёныя, без жылак, з кароткім носікам. Выкарыстоўваецца на сілас. А. ц ен я в а я (С. umbrosa) — рэдкі цэнтральнаеўрап. від, занесены ў Чырвоную кнігу СССР і Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Адзначана ў Драгічынскім, Пінскім, Горацкім і Пухавіцкім р-нах; на Палессі паўн.ўсх. мяжа арэала. Расце невял. групамі на лугах, парослых хмызняком. Цвіце ў крас.—маі. Для зберажэння віду неабходны выяўленне новых месцаў знаходжання і кантроль за станам папуляцый. Расліна выш. 20—40 см, утварае густыя дзернавіны. Сцяблы тонкія. бледна-зялёныя з светла-шаравата-бурымі валакністымі похвамі. Лісце доўгае, пляскатае, вузкалінейнае. Колас з 2—4 збліжаных каласкоў, з ніжнім прыкветным лістом, які мае похву і кароткую пласцінку. Верхні каласок тычынкавы, ланцэтны; ніжнія — песцікавыя, падоўжаныя, рыхлыя. Лускавінкі каласоў яйцападобныя, вострыя, бурыя. Рыльцаў 3. Мяшочкі падоўжана-адваротнаяйцападобныя, круг-