Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
лавата-трохгранныя, апушаныя,
жаўтавата-зялёныя, з жылкамі і кароткім носікам. А. ч о р-
н а я (С. nigra) трапляецца часта. Адрозніваецца шырокім экалагічным арэалам. Расце на пераходных і нізінных балотах, сырых лугах, у забалочаных хвойных лясах. Цвіце ў лаі — чэрвені. Цёмна-зялёная, рыхладзярністая расліна выш. 10— 80 см, з доўгімі гарызантальнымі парасткамі. Сцяблы ўверсе шурпатыя, з бурымі похвамі. Лісце вузкалінейнае. Колас з 1 тычынкавым і 2 — 4 падоўжанымі, сядзячымі песцікавымі каласкамі. Лускавінкі каласкоў падоўжана-ланцэтныя, цёмна-карычневыя са светлай палоскай пасярэдзіне. Рыльцаў 2. Мяшочкі пляската-пукатыя, з жылкамі і светлым кароткім носікам. Кармавая расліна (па хім. саставу падобпая да злакаў). А. шарападобная (С. globularis) — рэдкі еўразійскі від барэальна-сармацкага пашырэння, занесены ў спіс рэдкіх і знікаючых раслін ВССР. Адзначана ў асн. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абл., дзе дасягае паўд. мяжы арэала. Расце на купінах у забалочаных лясах (сфагнавыя хвойнікі, чарнічныя ельнікі). Цвіце ў маі — чэрвепі. Расліна выш. 20—50 см, утварае зрэджаныя дзернавіны. Карэнішча доўгае, пурпуровае. Сцяблы тонкія, слабыя, уверсе шурпатыя, каля асновы з пурпуровымі похвамі. Лісце вузкае, мяккае. Колас з 2—4 каласкоў, з кароткім прыкветным лістом. Верхні каласок тычынкавы, лінейны, ніжнія песцікавыя, шарападобныя. Лускавінкі каласкоў шырокаяйцападобяыя, іржавыя. Рыльцаў 3. Мяшочкі адваротнаяйцападобныя, крутлаватыя, з жылкамі, апушаныя, буравата-зялёныя, з кароткім носікам. Індыкатар моцна кіслых глеб. Іл, гл. таксама на ўкл. .
Літ.: Егорова Т. В. Род Осока — Carex L.— У кн.: Флора Европейской частп СССР. Л., 1976. т. 2; ІІванкнна В. М. Домннантная роль осок в фнтоценозах Белорусспн.— Ботаннка: ІІсследовання, 1979, в. 21. В. М. Іванкіна. АСАКАКВЁТНЫЯ (Cyperales), парадак аднадольных раслін. Філагенетычна выводзяцца з парадку лілеякветных. Вядома 1 сям.— асаковыя, каля 90 родаў, болып за 3,5 тыс. відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, асабліва ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я. У СССР 21 род, 569 відаў, з іх на Беларусі 13 родаў (асака, балотніца, блісмус, сцырпоідэс, дыхастыліс, мечтрава, падвей, пуханос, сітоўнік, сыць, схенус, чарот, чаротнік), 83 ві-
ды. Многія віды — добрыя пашавыя расліны. Сцяблы, лісце і карэнішчы прыдатныя на пляценне і як буд. матэрыял. Шмат відаў — торфаўтваральнікі. Есць лек. і дэкар. расліны.
Пераважна шматгадовыя травы з доўгімі або кароткімі карэнішчамі. Сцяблы суцэльныя, трохгранныя, радзей цыліндрычныя, з вузламі пераважна каля асновы, часта бязлістыя. Лісце з лінейнымі пласцінкамі 1 замкнёнымі похвамі, ніжняе (або ўсё) часта рэдукавана да похваў. Кветкі двухці аднаполыя, непрыкметныя, у дробных каласках, якія ўтвараюць складаныя суквецці — парасона-, коласа,гронкападобныя, мяцёлчатыя; іншы раз каласкі адзіночныя. У двухполых кветак калякветнік у выглядзе 6 плевачак, лускавінак, 1—6 шчацінак або рэдукаваны. Аднаполыя кветкі без калякветніка. Тычынак 3. Пыльнікі прымацаваны да тычынкавай ніці сваёй асновай (адрозненне ад злакаў). Гінецэй з 3, радзей 2 пладалісцікаў. Завязь верхняя, з 1 перавернутым (анатропным) семязародкам. Плод — аднанасенны, пераважна трохгранны, пляскаты або амаль шарападобны арэшак. Насенне з багатым мучністым эндаспермам. Апыленне анемафільнае.
Лгт.: Тахтаджян А. Л. Снстема п фнлогення цветковых растеніій.— М.;
Л„ 1966.
АСАКОВА-ГШНАВЫ ТОРФ, намножыўся ў нізінных балотах, часта складае іх на ўсю глыбіню. Утварыўся пераважна з зялёных імхоў, асок і трыснягу. 3 гіпнавых імхоў найб. пашыраны прадстаўнікі родаў дрэпанаклад і каліергон. 3 асок найб. частыя рэшткі валасістаплоднай і ўспухлай. Радзей трапляюцца рэшткі омскай, плёткападобнай і дзірваністай асок, трыснягу, бабку, шэйхцэрыі, хвашчу, падвею, хвоі, бярозы і вольхі. Торф дробнавалакністай будовы, бурага колеру, натуральная вільготнасць 90 %. Ступень распаду ў сярэднім 27 % (ад 10 да 45 %), попельнасць 7,5 % (ад 3,5 да 14 %), цеплатворная здольнасць 20,8 МДж/кг (4980 ккал/кг). Выкарыстоўваецца на паліва і ўгнаенне, а пры ступені распаду да 20 % — як подсціл на жывёлагадоўчых фермах.
АСАКОВА-СФАГНАВЫ нізінны ТОРФ, намножыўся на моцна абводненых участках нізінных балот з панаваннем асакова-сфагнавых фітацэнозаў. Залягае пляміста або невялікімі пластамі. Сфагнавых імхоў ў торфе ў сярэднім 38 %. Асок (у т. л. валасістаплодная, успухлая, омская) у сярэднім 34 %. Як дамешкі трапляюцца рэшткі трыснягу, шэйхцэрыі, хвашчу, падвею, бабку, злакаў, кары і драўніны вольхі і бярозы. Торф валакністай будовы, колер буры да чорнага. Ступень распаду ў сярэднім 24 % (ад 20 да 35 %), попельнасць 9 % (ад 3,6 да 12,2 %), пеплатворная здольнасць каля 24 МДж/кг: (5700 ккал/кг). Выкарыстоўваецца на паліва і на ўгнаенне.
АСАКОВА-СФАГНАВЫ ПЕРАХОДНЫ ТОРФ, кампанент тарфяных радовішчаў мяшанага, пераходнага і вярховага тыпаў. Залягае звычайна ў пласце паміж нізінным і вярховым торфам. Магутнасць яго да 1—1,5 м. Асн. маса нераскладзенай часткі торфу складаецца з рэшткаў сфагнавых імхоў і валасістаплоднай, успухлай, омскай асок. Трапляюцца рэшткі падвею, трыснягу, шэйхцэрыі, радзей шабельніку, хвашчу і зялёных імхоў а таксама кары і драўніны хвоі, оярозы, верасу. Торф валакністай будовы, бурага колеру. Ступень распаду ў сярэднім 28 % (ад 15 % да 40 %), попельнасць 4 % (ад 2,2 да 5,2 %), цеплатворная здольнасць 23,9 МДж/кг (5714 ккал/кг). Выкарыстоўваецца на паліва і ўгнаенне.
АСАКОВЫ НІЗШНЫ ТОРФ, намножыўся на нізінных балотах. На асобных участках тарфяны паклад можа быць з гэтага тыпу торфу амаль цалкам. Магутнасць яго да 5 м. Складаецца пераважна з рэшткаў валасістаплоднай (каля 33 %), омскай (25 %), успухлай (16%) і дзірваністай (14 %) асок. Радзей трапляюцца карэньчыкі плёткападобнай, багнавай, збліжанай і двухтычынкавай асок, зрэдку — рэшткі зялёных імхоў, трыснягу, бабку, a таксама бярозы, вольхі і хвоі. Торф тонкавалакністай будовы, колер цёмна-буравата-жаўтаваты, ступень распаду ў сярэднім 31 % (ад 15 да 55 %), попельнасць 8 %, цеплатворная здольнасць 21,1 МДж/кг (5060 ккал/кг). Выкарыстоўваецца на паліва і ўгнаенне, а пры ступені распаду да 20 % — як подсціл на жывёлагадоўчых фермах.
АСАКОВЫ ПЕРАХОДНЫ ТОРФ, намножыўся на мезатрофных участках тарфяных балот, пакрытых добра развітымі асаковымі групоўкамі з удзелам сфагнавых імхоў. Трапляецца ў верхніх частках тарфяных пакладаў пераходнага тыпу або ў пакладзе вярховага тыпу ў выглядзе прамежкавага слоя паміж вярховымі і нізіннымі тарфамі. Магутнасць звычайна не болып 1 м. Найб. пашырана валасістаплодная (31 %), радзей омская і багнавая асокі. Трапляюцца рэшткі вярховых сфагнавых імхоў, шэйхуэрыі, падвею, трыснягу, бабку, хвашчу, зялёных імхоў, хвоі і бярозы. Торф дробнавалакністай будовы, бурага колеру, натуральная вільготнасць 91 % (ад 86 да 96 %). Ступень распаду ў сярэднім 30 % (ад 10 да 50 %), попельнасць 4 % (ад 2,2 да 7,5%), цеплатворная здольнасць 21,9 МДж/кг (5223 ккал/кг). Выкарыстоўваецца на паліва і ўгнаенне, а пры ступе-
ні распаду да 20 % — як подсціл на жывёлагадоўчых фермах.
АСАУЦОУСКАЕ РАДОВІІПЧА ПЯСКУ, каля в. Асаўцы, за 4 км на ПдЗ ад ускраіны Гомеля. Пластавы паклад дробнаі сярэднезярністых пяскоў звязаны з алювіяльнымі адкладамі надпоймавай тэрасы Сажа. Разведаныя запасы 16,2 млн. м3. Гліністых часцінак і ілу 2—38 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,5—14,5 м, ускрышы 0,1—0,4 м. Пяскі прыдатныя на вытв-сць сілікатнай цэглы, сілікатных буйнагабарытных сценавых блокаў. Радовішча эксплуатуецца вытв. аб’яднаннем ГомельбудмаТЭрьіЯЛЫ. Л. А. Нечыпарэнка.
АСАЦЫЯЦЫІ РАСЛІН, р а с л і нныя асацыяцыі (ад позналац. associatio злучэнне), асн. класіфікацыйныя адзінкі раслінных згуртаванняў (фітацэнозаў). Характарызуюцца аднародным відавым складам і структурай, паслядоўнасцю феналагічнага развіцця і пэўнай прадукцыйнасцю расліннай масы. Залежаць ад умоў асяроддзя — клімату, глеб, біятычных фактараў. Называюць А. р. па раслінах, якія пераважаюць у фітацэнозе або вызначаюць яго асаблівасці. А. р. аб’ядноўваюць у фармацыі раслінныя. На Беларусі ў межах аднаго тыпу лесу вызначаюць шэраг асацыяцый, якія адрозніваюцца па садамінантных відах (напр., у дуброве кіслічнай — дубнякі ляшчынава-кіслічны, сніткава-кіслічны, ліпава-кіслічны і інш.). На лугах вызначаюць шматлікія асацыяцыі з перавагай асобных відаў злакаў, асок, бабовых і разнатраўя. На балотах пашыраны сфагнавыя, асакова-сфагнавыя. трысняговыя і інш. асацыяцыі. Пры змяненні знешніх умоў і пад уплывам антрапагеннага ўздзеяння адбываюцца змены асацыяцый, Класіфікацыя А. р. мае значэнне пры даследаваннях расліннага покрыва, складанні геабат. карт, распрацоўцы гасп. мерапрыемстваў па павышэнню прадукцыйнасці лясоў, лугоў, балот.
Б. М. Прусакова. АСАЧАНКА, рака, правы прыток Пцічы, у Уздзенскім і Пухавіцкім р-нах. У верхнім цячэнні наз. Бабёнка. Даўж. 17 км. Пачынаецца каля в. Русакова (Уздзенскі р-н). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. На працягу 14 км каналізавана. Вадазбор (135 км2) раўнінны, пад лесам 51 %.
АСВЁПСКА-БРАСЛАУСКІ АГРАКЛІМАТЫЧНЫ РАЕН, уваходзіць у Паўн. ўмерана цёплую вільготную агракліматычную вобласць. Займае Браслаўскую граду і ч. Латгальскага ўзв. (Межы А.-Б. а. р. гл. на карце да арт. Агракліматычнае раяна-
ванне.) Характэрны марэнныя грады выш. да 210 м. Шматлікія азёры займаюць да 10 % тэрыторыі. Параўнальна нізкія т-ры паветра зімой і летам. Сярэдняя т-ра студз, —7,2, ліп. 17,5 °C. Макс. т-ра паветра 36, мінім. —40 °C, сярэдні са шматгадовых мінімумаў 29 °C. Вегет. перыяд 184 сут (з 15—16 крас. да 19— 20 кастр.). Працягласць перыяду з т-рай паветра вышэй за 0 °C — 227 сут, вышэй за 10 °C — 140 сут, вышэй за 15 °C — 77 сут. Сума т-р вышэй за 10 °C складае 2100°. Апошнія замаразкі заканчваюцца ў сярэдзіне мая, першыя пачынаюцца ў канцы верасня. Слабыя замаразкі (да — 1 °C) магчымы адзін раз у 4 гады ў 3-й дэкадзе мая, кожны другі год у 3-й дэкадзе верасня. Працягласць безмарознага перыяду 136 сут. Ападкаў за год каля 600 мм, у т. л. за цёплы перыяд 415 мм. Каэфіцыент увільгатнення Іванова за цёплы перыяд 0,9—1. Устойлівае снегавое покрыва назіраецца 89— 91 сут, прыкладна з 12 снеж. да канца сакавіка. Сярэдпяя з найб. дэкадных вышынь снегавога покрыва дасягае 27 см, запас вады ў снезе 85 мм. За снежань — люты бывае 35 сут з адлігай, Сярэдняя з найб. глыбінь прамярзання супясчанай і лёгкасугліністай глебы складае 50—■ 55 см. Палявыя работы пачынаюцца 25—27 крас. Лепшыя тэрміны сяўбы ранпіх яравых 2—4 мая, бульбы 8—10 мая, жніва азімых 23—31 ліп., сяўбы азімых 25—26 жн. Васковая спеласць у ранніх яравых наступае 8—10 жн., бульбоўнік завядае 12— 14 верасня. Метэаралагічныя звесткі гл. таксама ў арт. пра Верхнядзвінскую метэаралагічную станцыю.