Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
А. л. Беларусі) займае раўнінныя плато, ніжнія часткі пакатых схілаў і іх шырокія падножжы. Глебы дзярнова-падзолістыя сярэднеі моцнаападзоленыя, якія развіваюцца на супесках і суглінках, падасланых сугліністай марэнай. Магутнасць перагнойна-акумуляцыйнага гарызонта 20—25 см. Дрэвастоі асіны з дамешкам елкі, дубу, радзей бярозы, ліпы, грабу (банітэт I—Іа класаў, запас спелай драўніпы да 300 м3/га). У падлеску ляшчына, рабіна, крушына, брызгліна бародаўчатая. У наглебавым покрыве пашырапа кісліца звычайпая, растуць таксама ажыка валасістая, чарніцы, зоркаўка дуброўная, майнік двухлісты, пралеска высакародная. Пры прыродным аднаўленні на Пн БССР пераважае падрост елкі, на ПдУ — шыракалістых парод: дубу, ясеню, клёну. Падрост асіны прадстаўлены каранёвымі парасткамі. Пасля высечкі асінавага дрэвастою аднаўляюцца яловыя і дубовыя лясы. А с і н н і к к р а п і ў н ы (1 % пл. асіннікаў) расце ў добра праточных паніжэннях з перагнойна-глеевымі супясчанымі і сугліністымі вільготнымі глебамі. Дрэвастоі асіны з дамешкам бярозы бародаўчатай і пушыстай, елкі, ясеню, вольхі (банітэт I—1а класаў, запас спелай драўніпы да 280 м3/га). У наглебавым покрыве пашырана крапіва двухдомная, растуць падалешнік еўрапейскі, вятроўнік вязалісты, асака падоўжаная, сачавічнік вясенні і інш. Прыроднае аднаўленне слабае, пераважае падрост ясеню, вольхі чорнай, клёну, бярозы і елкі. Асіннік п a парацевы (1,7 % пл. асіннікаў) займае паніжэнні з перагнойна-глеевымі супясчанымі або сугліністымі глебамі, ускраіны нізінных балот. Дрэвастоі асіны з дамешкам елкі, дубу, вольхі чорнай, бярозы бародаў-
Да арт. Асінавыя лясы.
Асіннік арляковы.
чатай і пушыстай (банітэт I—Іа класаў, запас драўніны да 230 м3/га). У падлеску пераважаюць крушына, рабіна і ляшчына. У наглебавым покрыве пашырана папараць жаночая, растуць асокі, шчытоўнік мужчынскі, касцяніцы, хвошч лясны, падалешнік еўрапейскі. Прыроднае аднаўленне слабае, пад полагам дрэвастою каранёвыя парасткі асіны, вольхі чорнай, елкі і ясеню. A с і ннік прыручайна-травяны (1,2 % пл. асіннікаў) расце на тарфяніста-глеевых, моцнаабводненых, сярэднепраточных глебах. Асінавыя дрэвастоі з невялікім дамешкам бярозы, вольхі чорнай і елкі (банітэт I—II класаў, запас спелай драўніны да 250 м3/га). Падлесак рэдкі з ляшчыны, крушыны, рабіны, чаромхі, вярбы шэрай. У наглебавым покрыве пашыраны асокі, ажыка валасістая, лісахвост лугавы, пахучы каласок, папараць жаночая, вострыца дзірваністая і інш. Пры прыродным аднаўленні пераважае падрост елкі, хвоі і вольхі чорнай. A с і н н і к сніткавы (16,9 % пл. асіннікаў) пашыраны на дзярнова-падзолістых сугліністых, гумусаваных, вільготных, часта аглееных глебах. Дрэвастоі асіны з дамешкам елкі, дубу, радзей вольхі чорнай, ліпы, грабу, ясеню (банітэт I—Іа класаў, запас спелай драўніны да 270 м3/га). Падлесак з ляшчыны, рабіны, крушыны, бружмелю ляснога, чаромхі, брызгліны бародаўчатай. У наглебавым покрыве пераважае снітка звычайная, растуць кісліца звычайная, дабраполь жоўты, падалешнік еўрапейскі, пралеска высакародная. Прыроднае аднаўленне асінніку сніткавага адбываецца так, як асінніку кіслічнага. Асіннік чарнічны (13,7 % пл. асіннікаў) займае паніжэнні або невял. схілы з дзярнова-падзолістаглеевымі супясчанымі або сугліністымі вільготнымі глебамі. Дрэвастоі асіны з дамешкам бярозы бародаўчатай, радзей пушыстай, елкі, дубу, хвоі (банітэт I—II класаў, запас спелай драўніны да 220 м3/га). Падлесак з рабіны, ляшчыны, крушыны. У наглебавым покрыве пераважаюць чарніцы, растуць ажыка валасістая, асака пальчатая, медуніца няясная, майнік двухлісты і інш. Пад полагам дрэвастою прыродна аднаўляецца елка; асіыа і інш. пароды аднаўляюцца дрэнна. Іл. гл. таксама на ўклейцы. в. С. Гельтман,
П. Я. Пятроўскі.
АСШАЎКА, возера ў Міёрскім р-не, у бас. р. Мёрыца. Пл. 1.16 км2. Даўж. 3,85 км, найб. шыр. 0,52 км, найб.
глыб. 7,5 м, сярэдняя 2,9 м. Аб’ём вады 3,33 млн. м3. Вадазбор (31,1 км2) дробнаўзгорысты, на ПнУ нізінны, тарфяністы, пераважна разараны.
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з ПнУ на ПдЗ. Схілы спадзістыя, на ПдУ і ПдЗ стромкія. Берагавая лінія (даўж. 9,7 км) звілістая, невял. залівы і паўастравы. Берагі нізкія. укрыты хмызняком, на ПнУ сплавінныя. Дно карытападобнай формы, у паўд. частцы 3 упадзіны і падняцце. у паўн.— невял. востраў пл. 0,8 га. Літаральная зона глыб. да 2 м складзена з заіленага пяску і займае 33 % пл. возера, глыбакаводная — з гліністага ілу і крэменязёмістага сапрапелю. Мінералізацыя вады 211 мг/л. празрыстасць 1,5 м. Надводнай расліннасцю занята 20 % пл. возера, шыр. палосы расліннасці да 25 м. Эўтрофнае, злучана пратокамі з азёрамі Ворань і Міёрскае. Водзяцца лешч, шчупак. мянтуз, плотка. верхаводка. За 1 км на ПнУ ад возера г. Міёры. 13. Р. Мгронаў. АСІНАЎКА, рака, правы прыток Пцічы, у Пухавіцкім р-не. Даўж. 11 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0.8 %0. У верхнім і сярэднім цячэнні каналізаваная. Вадазбор (126 км2) раўнінны, пад лесам 57 %.
АСІНАЎКА, нізіннае балота на Пн Пухавіцкага р-на ў вадазборы р. Цітаўка (прыток Свіслачы). Пл. 1,2 тыс. га, у межах прамысл. паклада 0,5 тыс. га. Глыб. торфу да 3,9 м, сярэдняя 1,4 м, ступень распаду 33 %, попельнасць 10 %. Першапачатковыя запасы торфу 1,4 млн. т, на 1.1.1978—1,3 млн. т. Балота асушана дрэнажом, выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць.
АСІНАЎКА, радовішча глін і суглінкаў за 4 км на ПнУ ад г. Касцюковічы Магілёўскай вобл. Паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 135 тыс. м3. Гліны цёмна-бурыя, легкаплаўкія, тлустыя; гліністых часцінак у іх 20,5— 30,6 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,2—2,9 м, ускрышы (пяскі, тоіікія супескі) 0,2—1,4 м. Гліны і суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча не эксплуатуецпа.
Г. -4. Трышкіна. АСІНАУСКАЕ БАЛОТА, пераважна вярховага (64 %) і нізіннага (34%) тыпаў у Дубровенскім, часткова Аршанскім р-нах, на водападзеле Дняпра (р. Выдрыца) і Зах. Дзвіны (р. Вярхіта). Пл. 5,4 тыс. га, у межах прамысл. паклада 3,2 тыс. га. Глыб. торфу да 6,8 м, сярэдняя 2,2 м, ступень распаду 22—24 %, попельнасць 3 % (вярховы), 8 % (нізінны). Першаначатковыя запасы 12,8 млн. т, на 1.1.1978—6 млн. т. На торфе А. б. працуе Беларуская ДРЭС (з 1930). Торфапрадпрыемства «Асінторф» на А. б. (1,3 тыс. га) у 1975—80 здабы-
вала штогод па 150—200 тыс. т торфу на паліва і ўгнаенне.
У Дубровенскім р-не асушана адкрытай сеткай 4,1 тыс. га. Аршанскаму лясгасу перададзена 3,1 тыс. га выпрацаванага тарфяніку, у т. л. на 1,2 тыс. га пасаджана хвоя. Каля 1 тыс. га выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць 1 ворыва. На 1,4 тыс. га балота выяўлены адклады сапрапелю магутнасцю да 0,6 м, агульным аб’ёмам 7,8 млн. м3. Есць 2 пясчаныя астравы, на адным з іх рабочы пас. Асінторф. У Аршанскім р-не 440 га А. б. ўкрыты лесам.
К. М. Канапелька.
АСШАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Віцебскім р-не, у бас. р. Палоная. Пл. 0,17 км2. Даўж. 0,7 км, найб. шыр. 0,3 км, найб. глыб. 5 м, сярэдняя 3 м. Пл. вадазбору 2,3 км2. Катлавіна авальная, схілы ўзгорыстыя, Выцякае р. Палоная. Выкарыстоўваецца як рыбагадавальнік (вырошчваецца пелядзь). АСІННІКІ, тое, што асінавыя лясы. АСІННІКІ, нізіннае балота на Пн Камянецкага р-на, у вадазборы р. Белая (прыток р. Правая Лясная). Пл. 1,7 тыс. га, у межах прамысл. паклада 1 тыс. га. Сярэдняя глыб. торфу 1,2 м, ступень распаду 45 %, попельнасць 20 %. На 1.1.1978 запасы торфу 1,9 млн. т. Балота асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
АСІНТОРФСКАЕ РАДОВІШЧА ГЛШ, каля ўсх. ускраіны рабочага пас. Асінторф Дубровенскага р-на. Пластавы паклад звязаны з марэннымі адкладамі паазерскага зледзянення. Запасы разведаныя 247 тыс. м3, перспектыўныя 543 тыс. м3. Гліны цёмна-шэрыя, бурыя з чырвоным адценнем, трапляюцца лінзы пяску і суглінку цёмна-жоўтага і жоўтага колеру; гліністых часцінак у іх 31— 61 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 5,2—10,5 м, ускрышы (пяскі, марэнныя суглінкі) да 3,6 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы і керамзіту. Радовішча эксплуатуецца цагельным заводам Белміжкалгасбуда.
Г. А. Трышкіна.
АСІПОВІЦКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Асіповіцкім р-не. Створана ў 1953 плацінай у ніжнім цячэнні Свіслачы
(43,6 км ад вусця) для энергет. мэт (Асіповіцкая ГЭС, 2250 кВт), водазабеспячэння сажалак рыбгаса «Свіслач», Асіповіцкага кардонна-руберойдавага завода. Пл. люстра 11,9 км2, даўж. 23,7 км, найб. шыр. 1,2 км, сярэдняя 0,5 км, найб. глыб. 8,5 м, сярэдняя 1,5 м. Аб’ём 17,5 млн. м3. Вадазбор (4370 км2) у межах Мінскага ўзв. і Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэльеф у верхняй ч. (да Мінска) моцна ўзгорысты, у сярэдняй (да в. Дукора Пухавіцкага р-на) згладжаны, узгорысты, у ніжняй (да створу Асіповіцкага гідравузла) — хвалістая раўніна з абс. адзнакамі 140—200 м. Глебы дзярнова-падзолістыя на сярэдніх і лёгкіх суглінках і супесках. Пад лесам 35 %, азёрнасць 1,5 %, у т. л. пад вадасховішчамі 1,1 %.
Катлавіна доўгая, выцягнутая ў даліне Свіслачы. Схілы стромкія, радзей спадзістахвалістыя, супясчана-сугліністыя, у асн. укрытыя лесам, часткова пад ворывам. Берагавая лінія амаль плаўная, даўж. 55,3 км. Берагі пераважна высокія, часам да 6—8 м. Ложа ў межах затопленай поймы моцна перасечанае шматлікімі мелкаводнымі ўчасткамі. Дно выслана ілам (60 %) 1 пяском (35 %). 4 невял. астравы агульнай пл. 15 га. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўніо складае 81 см (найб. 144 см, 1958). Праточнасць вялікая, аб’ём воднай масы аднаўляецца на працягу 7—8 сут. Сярэднешматгадовы сцёк у створы плаціны 790 млн. м3. Асн. прыток вады па р. Свіслач (каля 99 %). 3 7 вадасцёкаў, якія ўпадаюць у А. в., 6 функцыяніруюць у перыяд моцных дажджоў 1 разводдзя. Сярэднемесячная т-ра вады на паверхні 15,2 (май). 19,5 (чэрв.), 21 (ліп.), 19,9 (жн.), 14,8 °C (вер.). Мінералізацыя 330— 370 мг/л. Празрыстасць летам 1—2 м. Колер вады зеленавата-жоўты. Замярзае ў пач. снеж., крыгалом у 1-й дэкадзе красавіка. Таўшчыня лёду 40—60 см. Агульная пл. зарастання 35 %; умоўна вылучаюць раёны — ніжні прыплацінны (фрагментарнага зарастання), пераходны (зарастанне асобнымі ўчасткамі) і верхні (суцэльнага зарастання). У складзе расліннасці 52 віды сасудзістых 1 кветкавых раслін, водарасцей (у т. л. гідатафітаў 18, гідрафітаў і гіграфітаў 34 віды); макрафіты — жабнік звычайны, мнагакарэннік звычайны, стрэлкаліст звычайны, эладэя канадская, разак звычайны, рдзесты (кучаравы, шыракалісты, пранізаналісты, грабеньчаты), гарлачык белы, гарлачык жоўты, раска маленькая. Водзяцца лешч, акунь, плотка, шчупак, карась, лінь, джгір. На ўзбярэжжы в. Вяззе і в. Лапічы; санаторый «Вяззе». Вакол А, в. зона адпачынку Асіповічы. Рэжым А. в. вывучаецца (з 1954) на гідралаг. пасту Асіповіцкая ГЭС (каля в. Вяззе). Іл. гл. на ўкл.