Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
41. Плоскаўвагнутая нізіна з рэдкімі астанцамі тэрас. Нізінныя балоты, пазапоймавыя лугі
й VIII. АЗЁРНА-БАЛОТНЫ ЛАНДШАФТ 3 ТАРФЯНА-БАЛОТНЫМІ
I ДЗЯРНОВА-ПАДЗОЛІСТЫМІ ГЛЕБАМІ
42. Плоскахвалістая нізіна са шматлікімі астанцамі водна-ледавіковай раўніны з дзюнамі. Бярозавыя.хваёвыя лясы, нізінныя і пераходныя балоты, участкі ворных зямель
43. Плоскаўвагнутая нізіна з азёрамі,рэдкімі астанцамі водна-ледавіковай раўніны. Нізінныя балоты, бярозавыя лясы
44. Плоская нізіна з астанцамі водна-ледавіковай раўніны з дзюнамі Балоты нізінныя I пераходныя, хваёвыя лясы, участкі ворных зямель
Нарту снлалі супрацоўніні Беларуснага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна Г. I. Марцынневіч, Г. Т. Харанічава
ГІадпісана да друку 24.11.1982 г
70 м. Паўн. крыло болып стромкае паўд.— пакатае. Структурныя планы паверхняў фундамента і рыфейскіх адкладаў залягаюць згодна паміж сабою і рэзка адрозпіваюцца ад вендскіх і сярэднедэвонскіх. Фарміравалася А. п. ў рыфейскі час.
АСІПбВІЦКАЯ ЛЕСАПАЛЯЎПІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1966 у Асіповіцкім р-не. Пл. 76,9 тыс. га (1981). Тэр. ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. На тэр. гаспадаркі рэкі Бярэзіна (бас. Дняпра). Каменка, Ботча, Жыцінка і інш. Пераважае хвоя, ёсць драбналістыя лясы. Шмат вярховых балот. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. прамысл. відаў сярэдняй якасці (3-і і 4-ы класы банітэту). Водзяцца лось (каля 160 асобін), дзік (180), казуля (80), воўк (5), ліс (100), заяц-русак (350), заяц-бяляк (880) і інш. Рэакліматызаваны высакародны алень (каля 490 асобін). Вядуцца работы па ахове і ўзнаўленню паляўнічай фауны і лесаўпарадкаванню. ю. I. Сяржанін. АСІПбВІЦКІ ЛЯСГАС, на тэр. Асіповіцкага р-на. Арганізавапы ў 1936. 11 лясніцтваў. Пл. 89.2 тыс. га. у т. л. пад лесам 79,5 тыс. га (1.1.1981). Лясы 1-й (48,2 тыс. га) і 2-й (41 тыс. га) груп; хваёвыя займаюць 44,
1. Спадзістахвалістая марэнная раўніна з лагчынамі, западзінамі. Глебы дзярнова-падзо• лістыя супясчана-сугл іністыя. Ворныя эемлі.
2. Пласкахвалістая марэнна-зандравая раўніна з лагчынамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчаныя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі, лясы бярозавыя, шыракалістаяловыя, чорнаальховыя.
3. Пласкахвалістая водна-ледавіковая раўніна з дзюнамі, астанцамі марэннай раўніны, катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя пясчана-супясчаныя, тарфяна-балотныя. Лясы хваёвыя, драбналі-
стыя, ворныя землі, участкі вярховых балот. 4. Плоская азёрна-балотная нізіна з астанцамі водна-ледавіковай раўніны з дзюнамі, азёрамі. Глебы тарфяна-балотныя, дзярновападзолістыя забалочаныя супясчаныя. Балоты пераходныя, вярховыя, участкі ворнай зямлі. 5. Плоская азёрна-балотная нізіна з камавымі і марэннымі ўзгоркамі. Глебы тарфянабалотныя, дзярнова-падзол істыя супясчанасугліністыя. Ворныя землі, участкі хваёвых і драбналістых лясоў.
бярозавыя 26,2, альховыя 9,2, яловыя 7,5, дубовыя 6,6, асінавыя 4,9, іншыя 1,6 % пакрытай лесам плошчы. Маладнякоў 48,9 %, сярэднеўзроставых 37, прыспяваючых 12,1, спелых лясоў 2 %. Агульны запас дрэвастою 10,82 млн. м3 (у т. л. спелага 0,39 млн. м3), гадавы прырост драўніны 0,35 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 33 гады, банітэт 1,9, паўната 0,72. Штогод аб’ём лесасечнага фопду 114 тыс. м3, высечак догляду 48 тыс. м3, лесааднаўлення 490 га. На тэр. лясгаса адзіны на Беларусі ўчастак (85 га) перастойных ліпавых насаджэнняў, ёсць спелыя дубовыя. ясянёвыя і кляновыя дрэвастоі, помнікі прыроды — акцябрскі дуб-велікан і брыцалавіцкі дуб-волат. АСІПОВІЦКІ РАЁН, на ПдЗ Магілёўскай вобл. Пл. 1,9 тыс. км2. Горад абл. падпарадкавання Асіповічы— цэнтр раёна, рабочыя пасёлкі Градзянка, Татарка, Ялізава, 170 сельскіх нас. пунктаў, 12 сельсаветаў.
Паверхня слаба парэзаная далінамі, у межах фізіка-геагр. раёна Цэнтральнабярэзімская раўніна. 45 % пл.— хвалістая марэнная раўніна, 55 % пл.— водна-ледавіковая раўніна. Мяжа паміж імі праходзіць па лініі Асіповіцкага вадасх. і далей на
6. Даліна з плоскай поймай, вадасховішчам, лакальнымі тэрасамі з дзюнамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-пясчаныя, поймавыя тарфяна-балотныя. Лясы хваёвыя, поймавыя лугі, участкі ворнай зямлі.
7. Спадзістахвалістая марэнная раўніна з камавымі і марэннымі ўзгоркамі, участкамі водна-ледавіковай раўніны, лагчынамі, катлавінамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя супясчаныя. Ворныя землі, участкі бярозавых лясоў.
Пн ад аўтамаб. дарогі Мінск — Бабруйск. 98 % тэр. на выш. 150—170 м. Найвышэйшы нункт 206,5 м (4 км на 3 ад в. Пратасевічы), найб. нізкая адзнака 136 м (урэз Бярэзіны, на крайнім ПдУ, каля в. Краснае). Адносныя перавышэнні рэльефу да 5 м/км2, паблізу значных узгоркаў і па схілах далін 10—15 м/км2.
Геалагічная будова і к ар ы с н ы я в ы к а п н і. У тэктанічных адносінах паўн. ч. раёна прымеркавана да Чэрвеньскага структурнага носа Аршанскай упадзіны. Па ПнЗ раёна лакалыіая структура Асіповіцкага падняцця. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 55—100 м, ніжэй неагенавыя (0—20 м), палеагенавыя (0—10 м). мелавыя (5—30 м), дэвонскія (110—165 м), верхнепратэразойскія (440—590 м). Агульная магутнасць платформавага чахла 690—835 м. Пад ім на глыб. 540—700 м ніжэй узр. мора пароды крышт. фундамента. 137 радовішчаў торфу з агульн. запасамі 46,9 млн. т. (найб. Цэльская Лясная Дача, Ясень, Сальнік, Карытняншчына, 2 радовішчы буд. пяскоў з запасамі 60,5 млн. м3 (Сіняе радовішча пяскоў і Ручайскае радовгшча пяскоў), Селішчанскае радовгшча глін.
К л і м а т. У кліматычных адносінах раён належыць да Бярэзінскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя т-ра студз. —6,7°, ліп. 18,7 °C. Ападкаў 640 мм за год. Вегет. перыяд 192 сут. Метэаралагічныя паказчыкі гл. таксама ў арт. Бабруйская метэаралагічная станцыя і Мар’інагорская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі належаць да Цэнтральнабярэзінскага гідралагічнага раёна. Найб. р. Бярэзіна (левыя прытокі — Свіслач з Сіняй, Ботчай і Жыцінкай. Каменка), якая цячэ на мяжы з Кіраўскім р-нам; на паўд.-зах. ускраіне •— р. Пціч. На ПдУ пачынаецца р. Ясенка (прыток Ваўчанкі). На Свіслачы створапа Асіповіцкае вадасховішча. Густата натуральнай рачной сеткі 0,5 км/км2. Агульпая працягласць асушальнай сеткі 5,8 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 82 км, магістралыіых і падвадных каналаў 535 км, рэгуляцыйных 547 км. Г л е б ы А. р. адносяць да Уздзенска-Асіповіцка-Чэрвеньскага аграглебавага раёна. Глебы с.-г. угоддзяў (%): дзярновыя і дзярнова-карбанатныя 0,9, дзярнова-падзолістыя 41,1, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 26, дзярновыя і дзярпова-карбапатныя забалочаныя 8.9, алювіяльпыя 5,5, тарфяна-балотныя 17,6; паводле мех. складу (%): сугліністыя 9.9, супясчаныя 55,6, пясчаныя 16,9, тарфяныя 17,6. Плоскасная эрозія на 2,8 % пл. ворных зямель, у т. л. на 2,6 слабая; 4.9 % ворных зямель завалунена. Раслінны і жывёльны
с в е т. Паводле складу і структуры расліннасць А. р. належыць да Бярэзінска-Перадпалескай геабатанічнай акругі. Агульная пл. лугоў 12,5 тыс. га. Нізінныя займаюць 55,8 %, сухадолы 26,6, заліўныя 17,6 %. Пад лясамі, якія адносяцца да падзоны грабова-дубова-цемнахвойных лясоў, 55 % тэр. раёна; масівы суцэльнага лесу на Пн па 12—30 км2, на Пд і ПдЗ — 4—8 км2; найб. масіў урочышча Немярклін. Склад лясоў (у %): хваёвыя 46,2, бярозавыя 29,9, чорнаальховыя 8,7, яловыя 6,4, дубовыя 4,1, асінавыя 3,2. 16,8 % лясоў штучныя, пераважна хваёвыя насаджэнні. 137 балот (належаць да Барысаўска-Глускага тарфянога раёна) пл. 31,9 тыс. га, з іх 19,7 тыс. га нізінных, 10,4 тыс. га вярховых, 1,7 тыс. га пераходных. Найб. балотныя масівы: Цэльская Лясная Дача, Ясень, Карытняншчына, Сальнік, Вязавы Востраў. 3 паляўніча-прамысл. жывёл водзяцца: алень, лось, дзік, казуля, вавёрка, тхор чорны, ліс чырвоны, куніца, зайцы бяляк і русак, воўк; з птушак — глушэц, цецярук, шэрая курапатка.
Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 31,1 % (19,1 % ворныя землі, 11,4 % лугі і пашы). Асн. землекарыстальнікі — 14 калгасаў (37,5 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 5 дзяржгасаў (17,7 тыс. га с.-г. угоддзяў). На пач. 1982 асушана 17,8 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 33, найвышэйшы 40, найніжэйшы 24. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — малочна-мясная жывёлагадоўля са значным развіццём ільнаводства, пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Прадпрыемствы шкляной і харч. прам-сці. Acinoвіцкі лясгас. Асіповіцкая лесапаляўнічая гаспадарка, зона адпачынку Асіповічы. На тэр. раёна помнікі прыроды ■— акцябрскі дуб-велікан, брыцалавіцкі дуб-волат. 3 ахоўных жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кпігу Беларускай ССР, трапляюцца белая курапатка, баранец звычайны, пралеска высакародная, чубатка пустая, званочак персікалісты, купальнік чорны, ворлікі звычайныя, сон шыракалісты, пальчатакарэннік бузінны, тайнік сэрцападобны, мядзведжая цыбуля, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі. На 1.1. 1982 у раёне (без Асіповіч) 11,3 тыс. індывід. і 33 калект. члены т-ва аховы прыроды.
Ф. Ф. Бурак, Г. П. Рудава, Т. К. Шханава, М. Ф. Янюк.
АСІПОВІЧЫ, горад абл. падпарадкавання, цэнтр Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. Чыг. вузел. За 136 км ад Магілёва, 3 км ад аўтамаб. дарогі Мінск — Гомель. Пл. 19,1 км2. Размешчаны ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэльеф злёгку ўзгорысты. 3 Пд і У горад акаймоўвае р. Сіняя (берагі на ўсім працягу забалочаныя). Чыгунка, якая праходзіць праз А., дзеліць горад на паўн. і паўд, часткі. 120 вуліц, агульнай даўж. 76,4 км. Зялёных насаджэнняў 139,6 га, у т. л. паркі Камсамольскі (13 га) у паўн. ч. і імя 50-годдзя Кастрычніка (3 га) у паўднёвай, скверы і бульвары (0,5 га), сады на прысядзібных участках (108,9 га), насаджэнні вуліц і плошчаў (3,4 га). Даўж. лінейных пасадак 33,8 км. На 1.1.1982 у горадзе 28 калектыўных, 9,6 тыс. індывід. членаў т-ва аховы прыроды. На ПнЗ, за 2 км ад А., хваёвы лес, за 4 км на Пн — зона адпачынку Асіповічы. Прадпрыемствы: буд. матэрыялаў, металаапрацоўчай і харч. прам-сці. к. м. Гулік. АСІПОВІЧЫ, зона адпачынку ў Магілёўскай вобл., у сутоку Свіслачы і Бярэзіны, вакол Асіповіцкага вада-
Аскабол гноевы: апатэцый з сумкамі і сумкаспорамі (у разрэзе).