Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
A. I. Галаўко.
АСОБШАЎСКАЕ РАДОВІШЧА СУГЛІНКАЎ, за 0,7 км на ПдЗ ад в. Асобіна Буда-Кашалёўскага р-на. Паклад (4 лінзы, 2 з іх выпрацаваныя) звязаны з старажытнаалювіяльнымі адкладамі паазерскага зледзяпення. Разведаныя запасы 14 тыс. м3, прагнозныя 564 тыс. м3. Суглінкі шэрыя. жоўта-шэрыя з вохрыстымі плямамі, цічыльпыя. пластычныя. Гліністых часцінак (драбней за 0,01 мм) 30—55,3 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—5,3 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,2—2,4 м. Суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча эксплуатуецца цагельным заводам (пас. Макаўе). м. ф. Янюк. АСОВІНЫ. пераходнае балота ў Глыбоцкім і Ушацкім р-нах, на водападзеле р. Бярэзіна і Шоша (бас. Зах. Дзвіны). Пл. 3,6 тыс. га, у межах прамысл. паклада 2,2 тыс. га. Глыб. торфу да 3 м, сярэдняя 1,5 м, ступень распаду 25 %, попельнасць 4,2%. На 1.1.1978 запасы торфу 5,9 млн. т. Балота ў натуральпым стане, пераважна пад хмызняком і нізкім лесам з хвоі.
АСОТ (Sonchus), род адна-, двухі шматгадовых травяністых, зрэдку
паўкустовых раслін сям. складанакветных. Вядома каля 70 відаў, пашыраных у Еўразіі і Афрыцы, некалькі відаў трапляюцца амаль па ўсім зямным шары. У СССР 11 відаў, з іх на Беларусі 4. Кармавыя і меданосныя расліны з млечным сокам. Многія віды — пустазелле. А. часта называюць віды раслін з роду бадзяк.
А. ш у р п а т ы (S. asper) расце на агародах, у садах, па засмечаных мясцінах, уздоўж дарог. Цвіце ў ліп.— верасні. Адналетнік выш. 30—60 (100) см. Корань верацёнападобны. Сцябло ўнізе голае, уверсе апушана бураватымі залозістымі шчацінкамі. Лісце цвердаватае, падоўжанае або падоўжана-яйцападобнае, завостранае, з калючымі зубцамі. Кветкавыя кошыкі залаціста-жоўтыя, у шчытках. Плады — сплясканыя, гладкія сямянкі. Ахвотна паядаецца жывёлай (асабліва свіннямі). А. балотны (S. palustris) трапляецца зрэдку ў Гомельекай вобл. Расце на балотах, у хмызняках і па берагах рэк. Цвіце ў чэрв.— ліпені. Мнагалетнік выш. 80— 200 см. Карэнішча касое, нясе бакавыя карані. Сцябло тоўстае, пустое, унізе
Асот палявы: 1 — агульны выгляд расліны; 2 — кветка; 3 — плод.
I
Аспергіл чорны: 1 — агульны выгляд;
2 — канідыяносец з канідыямі.
голае, уверсе залозіста-валасістае. Лісце голае, цвёрдае, па краі дробнакалючазубчастае, каля асновы стрэлападобнае, з доўгімі вострымі вушкамі; ніжняе — глыбокаперыста-надрэзанае, верхняе — яйцападобна-ланцэтнае. Кветкавыя кошыкі ў галінастых, шчыткападобных суквеццях. Сямянкі жоўта-бурыя, падоўжаныя, 4-гранныя. А. агародны (S. oleraceus, нар. назвы малочнік, дзедзьвір) расце па засмечаных мясцінах, уздоўж дарог, на пустках, агародах. Цвіце ў чэрв.— верасні. Адналетнік выш. 30—80(100)см. Корань верацёнападобны. Сцябло пустое, разгалінаванае, звычайна голае або ў верхняй частды з доўгімі залозістымі валаскамі. Лісце буйное, перыста-раздзельнае або выемчата-надрэзанае, па краі з дробнымі зубчыкамі, якія заканчваювда мяккай калючкай, мяккае, зверху цёмна-зялёнае; ніжняе — на крылатых чаранках, верхняе і сярэдняе — сядзячае, каля асновы з вушкамі. Кветкавыя кошыкі светла-жоўтыя, у невял. парасонападобных шчытках. Сямянкі бурыя, з тонкімі рабрынкамі і чубком з белых мяккіх валаскоў. Пустазелле агародаў. Добра паядаецца жывёлай. Меданос. A. п а л я в ы, або жоўты (S. arvensis, нар. назва жаўтасот), расце на аблогах, пустках. засмечаных мясцінах, каля канаў, дарог, на палях. Цвіце ў чэрв,— верасні. Мнагалетнік выш. 50—150 см. Карэнішча шнурападобнае, паўзучае. усаджанае прыдаткавымі пупышкамі. Інтэнсіўна размнажаеода адрэзкамі каранёў, якія ўтвараюцца пры апрацоўцы глебы. Сцябло пустое, рабрыстае. Лісце пвердаватае, выемчата-лопасцевае або стругападобна-перыста-раздзельнае, з сэрцападобнай сцеблаабдымнай асновай. Кветкавыя кошыкі ярка-жоўтыя, дыям. каля 2,5 см, у галінастых шчытках на верхавінцы сцябла, абгортка іх разам з кветаносамі апушана залозістымі валаскамі. Сямянкі шматлікія. цёмна-бурыя, падоўжаныя, з чубком белых валаскоў. Шкоднае пустазелле яравых збожжавых і прапашных культур. Меры барацьбы хім. 1 агратэхнічныя. Ахвотна паядаецпа жывёлай. Меданос. 3. А. Калініна.
АСОТНА, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Чарнец. ІІл. 0,23 км2. Даўж. 1,32 км, найб. шыр. 0.25 км. Пл. вадазбору 1,75 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з Пн на Пд. Схілы выш. да 25 м, на Пд да 10 м, пераважна стромкія, пад лесам. Берагавая лінія (даўж. 2,8 км) слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі. Слабапраточнае, злучана ручаём з воз. Вял. Таболы.
АСОЦКА, рака, левы прыток Нёмана, у Навагрудскім р-не. Даўж. 14 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 %0. У сярэднім цячэнні каналізавана. Вадазбор (58 км2) нізінны, пад лесам 48 %.
АСПАРАГУС, род раслін сям. спаржавых; тое, што спаржа.
АСПЕРГІЛ, палівачкавы грыб, касматая галава (Aspergillus), род недасканалых грыбоў сям. маніліевых. Вядома каля 100 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. У СССР, у т. л. на Беларусі, найб. вядомы віды 5 груп. Болыпасць А.— сапратрофы. Развіваюцца ў глебе, на розных субстратах, асабліва на раслінных прадуктах. Некат. віды — паразіты чалавека, жывёл і раслін, уз-
буджальнікі аспергілёзу. Упершыню апісаны італьянскім міколагам П. Мікелі ў 1729. 3 сярэдзіны 19 ст. віды А. пачалі вывучаць як актыўных разбуральнікаў разнастайных матэрыялаў, узбуджальнікаў хвароб, прадуцэнтаў антыбіётыкаў (фумагілін), ферментаў (амілаза, пратэіназа, ліпаза, пекціназа, глюкааксідаза, таназа, цэлюлаза), арган. к-т (лімонная, шчаўевая, глюконавая, фумаравая), вітамінаў (біяцін, тыямін, рыбафлавін). А. выкарыстоўваюць для атрымання ферментных прэпаратаў, спірту, алкалоідаў, пры вывучэнні сродкаў аховы ад грыбоў розных прамысл. вырабаў, пры ацэііцы ўстойлівасці паперы да плеснення, пры вызначэнні эфектыўнасці фумігацыі, у лабараторных даследаваннях па генетыцы, фізіялогіі, біяхіміі. Некат. віды выкарыстоўваюць для біял. барацьбы з фітапатагеннымі мікраарганізмамі.
Калоніі А.— налёты плесні рознага колеру, часцей блакітна-зялёнага і чорнага. Вегетатыўнае цела — шматклетачны. галінасты. бясколерны, светлаафарбаваны або бледна-карычневы міцэлій унутры субстрату. Іншы раз з клетак міцэлію ўтвараюцца склероцыі. Канідыяносцы аднаклетачныя ці з папярочнымі перагародкамі, розных памераў, галоўчатаўздутыя, са стэрыгмамі. Канідыі розных колеру. формы, памераў. гладкія, шурпатыя ці шыпаватыя. у простых ланцужках на вяршыні кожнай стэрыгмы, складаюць радыяльную галоўку або калонку. Некат. А. уласціва сумчатая стадыя споранашэння, якая належыць да відаў парадку эўрацыяльных. Пладовыя целы (клейстатэцыі) шарападобныя, танкасценныя, звычайна светлага колеру. Сумкі акруглыя або эліптычныя. Сумкаспоры болып-менш дыскападобныя. Аптымальная т-ра для развіцця большасці відаў i рас А. выпіэй 30 °C і нярэдка каля 38 °C.
У БССР найб. практычнае значэнне маюць 5 відаў. А. ч о р н ы (А. niger) утварае буйныя, плоскія, хуткарослыя калоніі, спачатку аксамітныя. белаватыя, пазней мучністыя, цёмна-карычневыя, чарнаватыя або цёмна-фіялетавыя. А. ж о ў т a р ыс а в ы (A. flavus-oryzae) характарызуецца пушыстымі, залаціста-жоўтымі, радзей зеленавата-аліўкавымі калоніямі. А. г н е з д а в ы (A. nidulans) адрозніваецца шыракарослымі, цёмна-зялёнымі, аксамітна-мучністымі калоніямі. А. дымучы (A. fumigatus) утварае хуткарослыя, мучністыя, блакітна-зеленаватыя, зрэдку шэрыя калоніі. А. рознакаляр о в ы (A. versicolor) вызначаецца вузкарослымі, пукатымі, шчыльнымі калоніямі жаўтавата-зялёных або сіняватых адценняў.
Літ.: С нзов a Т. П. Род Аспергплл (Aspergillus).— У кн.: Жнзнь растеннй. Т. 2. Грнбы. М., 1976. Т. П. Аляксеева. АСПЕРГІЛЁЗ, хранічная інфекц. хвароба жывёл і чалавека, якая выклікаецца грыбамі з роду аспергіл,
Спарадычна трапляецца на Беларусі. Заражэнне адбываецца праз дыхальныя шляхі і стрававальна-кішачны тракт.
3 ж ы в ё л да А. ўспрыімлівыя качкі, гусі, галубы, буйн. par. жывёла, коні, авечкі, сабакі, кошкі,. пчолы. Хворыя птушкі вялыя, маларухомыя, калі ўдыхаюць, выцягваюць галаву і іпыю, у іх чханне. панос, з дзюбы цячэ пеністая вадкасць; у буйн. par. жывёлы, коней, авечак, сабак, кошак парушаюцца дыханне і страваванне. Хворыя на А. пчолы (аспергіламікоз, каменны расплод, каменная чэрва) слабнуць і хутка гінуць; іх трупы, лічынкі і кукалкі высыхаюць у цвёрдыя маршчыністыя камячкі і праз і—2 сут робяцца зеленавата-жоўтымі або чорнымі. А. у чалавека. Бывае ў людзей, занятых перапрацоўкай заражанай спорамі грыба с.-г. сыравіны, выяўляецца ў запаленні скуры, слізістых абалонак, органаў дыхання і стрававання (гл. Мікозы).
Прафілактыка: для жывёл — вет.сан. нагляд, правільнае захоўванне і абясшкоджванне кармоў; вуллі з пчоламі размяшчаюць на сухіх, добра асветленых месцах, соты з пашкоджаным расплодам ператапліваюць, пчол перамяшчаюць у новыя вуллі, падкармліваюць мёдам або цукр. сіропам з 17—19 % вады; для чалавека — выкананне правіл асабістай гігіепы, вентыляцыя вытв. памяшканняў, дэзінфекцыя.
Л. М. Гаршанава. АСПІДАГАСТРЫДЬІ, складкавабрухія (Aspidogastridae), сямейства паразітычных чарвей кл. смактуноў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. У СССР, у т. л. ў БССР, 3 віды роду аспідагастэр (Aspidogaster): A. conchicola паразітуе
Аспіцылія шэрая: 1 — агульны выгляд слаявіны з пладовымі целамі; 2 — сумка са спорамі.
Аслідыстра высокая.
ў нырках, калясардэчнай сумцы двухстворкавых малюскаў — бяззубак і жамчужніц, A. limocoides — у страўніку карпавых, бычковых, сомавых рыб, A. amurensis — у страўніку амураў, сазана.
Даўж. да 3, шыр. да 1 мм; нагадваюць кувалду, на брушной паверхні маюць дыскападобнае разрастанне тканак (адсюль 2-я назва А.), якім прымацоўваюцца да тканак гаспадара. Развіццё простае. Яйцы памерам 0,128—0,1134x0,048'— 0,05 мм з рухомай лічынкай унутры. Лічынка скідвае абалонкі яйца 1 развіваецца ў полаваспелую асобіну.
АСШДЬДСТРА ВЫСОКАЯ (Aspidistra elatior), шматгадовая травяністая расліна сям. лілейных. Радзіма — Японія, Кітай. На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях.
Лісцева-дэкаратыўная бессцябловая вечназялёная карэнішчавая расліна. Лісце шырокае, скурыстае, прадаўгаваталанцэтнае, на доўгіх чаранках, цёмназялёнае (ёсць формы з стракатым, паласатым лісцем). Кветкі дробныя, званочкападобныя, цёмна-бурыя з фіялетавым адценнем, развіваюцца на карэнішчах каля паверхні зямлі. Цвіце рэдка. Плады — ягады грушападобнай формы. Непатрабавальная да ўмоў вырошчвання расліна. Размнажаюць дзяленнем карэнішча. Перасаджваюць праз 2—3 гады ў лют.— сак. ў сумесь глініста-дзярновай, лісцевай, перагнойнай зямлі і рачнога пяску (2:1:1:0,5). А. в. часта называюць «дружнай сямейкай».