Энцыклапедыя прыроды Беларусі
У 5-і т. Т. 1.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 575с.
Мінск 1983
М. Г. Кудрашова, Н. М. Луніна. АСТРА КІТАЙСКАЯ, А. аднагадовая (Callistephus chinensis), аднагадовая травяністая расліна сям. складанакветных. Адзіны від з роду калістэфус. Радзіма — Д. Усход, Кітай, Японія. Цвіце з ліп. да глыбокай восені, пладаносіць у верасні. Дэкаратыўная расліна. Нізкарослыя (да 25 см) сарты выкарыстоўваюцца для клумбаў і бардзюраў, сярэднія і высокія — для групавых пасадак, рабатак і на зразанне. Mae высокую здольнасць павялічваць колькасць адмоўных іонаў паветра.
Выш. 20—100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае, баразнаватае, апушанае. Лісце ад авальна-рамбічнай да лапатападоўжанай формы, буйнавыемчатае або зубчастае, зрэдку суцэльнакрайняе. Кветкавыя кошыкі буйныя, з ілжэязычковых (па краі суквецця) і трубчастых (у цэнтры) кветак. Плод — апушаная сямянка. Размнажаюць насеннем (сеюць у цяпліцах у сак.— крас., у адкрытым грунце ў крас.— маі). Святлалюбная і холадаўстойлівая расліна. А. к.— родапачынальнік махрыстых форм, мае болын за 600 сартоў. У залежнасці ад будовы суквецця і знешняга віду куста вылучаюць больш за 40 груп сартоў А. к.. з іх у кветкаводстве выкарыстоўваецца каля
20. Найб. вядомыя сарты з груп Страусава Пяро, Півонепадобныя, Ігольчатыя, Прынцэса, Унікум, Трыумф.
1. А. Карэўка. АСТРАВЁНСКАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не, у бас. р. Крашанка. Пл. возера 0,14 км2, вадазбору 2,75 км2. Паблізу в. Астравенец.
АСТРАВЁЦКА-ЛЁПЕЛЬСКІ ТАРФЯНЬ'І РАЁН, вылучаны на тэр. Астравецкага, Смаргонскага, Мядзельскага, Вілейскага, Маладзечанскага (паўн. ч.), Пастаўскага (акрамя ГІнУ), Докшыцкага і Лепельскага р-наў, пераважна ў межах Нарачана-Вілейскай і Верхнебярэзінскай нізін. Раён мае найб. ў Паўночнай тарфяной вобласці затарфаванасць— 15 %. Пераважаюць залежы ў поймах рэк. Нізінныя тарфянікі складаюць 72,9 % тарфянога фонду, вярховага тыпу — 20,2, пераходнага — 6,9 %. Ёсць значныя запасы слаба раскладзенага торфу, які можна выкарыстоўваць на подсціл і як гідролізную сыравіну. На некаторых радовішчах ёсць прамысл. запасы вярховага торфу (каля 15 млн. м3) для вытв-сці тарфянога воску. У раёне каля 350 тарфянікаў, 26 з іх маюць пл. болып як па 1000 га, найб.— Габы, Домжарыцкае балота, Бярэзінскае балота, Беразавік, Каралінскае балота, Чысць, Масцішча. Торф здабываецца на паліва і ўгнаенне. Больш як палавіна пл. балот асушана і выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. а. р. Дубавец.
ACT РАВЁЦКАЯ ЛЕСАПАЛЯЎНІЧАЯ ГАСПАДАРКА. Створана ў 1976 на тэр. Астравецкага р-на. Пл. 28,7 тыс. га (1981). Тэр. ў межах Нарачана-Вілейскай ніз. На тэр. гаспадаркі рака Лоша, воз. Бык. Пераважае хвоя, трапляюцца драбналістыя і яловыя лясы. Шмат нізінных балот. Паляўнічыя ўгоддзі для асн. прамысл. відаў сярэдняй якасці (3-і і 4-ы класы банітэту). Водзяцца лось (больш за 40 асобін), дзік (болып за 40), казуля (каля 50), воўк (5), ліс (болып за 20), заяцрусак (каля 60), заяц-бяляк (50) і інш. Вядуцца работы па ахове і ўзнаўленню паляўнічай фауны і лесаўпарадкаванню.
АСТРАВЁЦКІ ЛЯСГАС. на тэр. Асчравецкага р-на. Арганізаваны ў 1966. 7 лясніцтваў. Пл. 55,6 тыс. га, у т. л. пад лесам 51,3 тыс. га (1.1. 1978). Лясы 1-й (21,5 тыс. га) і 2-й (34,1 тыс. га) груп. Хваёвыя займаюць 81,4 %, бярозавыя 9, яловыя 7, іншыя 2,6 % укрытай лесам плошчы. Маладнякоў 61,7 %, сярэднеўзроставых 31.5, прыспяваючых 6,5, спелых лясоў 0,3 %. Агульны запас
дрэвастою 6,04 млн. м3 (у т. л. спелага 0,02 млн. м3), гадавы прырост драўніны 0,19 млн. м3. Сярэднія ўзрост лясоў 32 гады, банітэт 11,0, паўната 0,73. Штогод аб’ём лесасечнага фонду 22 тыс. м3, высечак догляду 30 тыс. м3, лесааднаўленне на пл. 210 га. в. м. кіслякоў.
АСТРАВЁЦКІ РАЁН, на ПнУ Гродзенскай вобл. Пл. 1,6 тыс. км2. Г. п. Астравец — цэнтр раёна. 462 сельскія нас. пуыкты, 10 сельсаветаў.
Паверхня пераважна ў межах раўніннай Нарачана-Вілейскай нізіны, 20 % тэр. займае ўзгорысты рэльеф адгор’яў Ашмянскага ўзвышша. Найвышэйшы пункт 301 м (за 6 км на 3 ад в. Трокенікі), самая нізкая адзнака 108 м (урэз Віліі на граніцы з Літ. ССР). Адносныя перавышэнні на ўчастках узгорыстага рэльефу да 35 м/км2, на выраўнаваных паверхнях да 10 м/км2. 50 % тэр. на выш. 140—160 м над узр. м., 30 % — 160—180 м, каля 5 % — вышэй за 200 м.
Геалагічная будова і к ар ы с н ы я выкапн і. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да схілаў Прыбалтыйскай монакліналі. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту магутнасцю 65—195 м (адклады бярэзінскага, дняпроўскага і. асабліва, апошняга на гэтай тэр. сожскага ледавіка), мелавыя (да 20 м), дэвонскія (да 50 м), сілурыйскія (10—55 м). ардовікскія (25— 60 м), кембрыйскія (70—95 м), верхнепратэразойскія (100—150 м) адклады. Агульная магутнасць платформавага чахла 490—600 м. Пад ім на глыб. 350— 500 м ніжэй узр. м. пароды крышт. фундамента. Вядома 18 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 15,6 млн. т (найб. Цэлевічы, Кляноўка, Якентанскае балота), Падпрудскае радовгшча пясчанажвгровага матэрыялу, і радовішчы глін з запасамі 8,9 млн. м’ (у т. л. Варонаўскае радовішча глгн).
К л і м а т. А. р. адносяць да Нарачайа-Вілейскага агракліматычнага
Астра кітапская.
раёна. Сярэдняя т-ра студз.— 5,9, ліп. 17,9 °C. Ападкаў 600 мм за год. Вегет. перыяд 189 сут. Метэапаказчыкі гл. ў арт. Ашмянская метэаралагічная станцыя. Гідраграфія. Рэкі належаць да Вілейскага гідралагічнага раёна. Найб. р. Вілія (перасякае раён з У на 3), найб. яе прытокі ў межах раёна — Ашмянка (з прытокам Лоша). Страча і Сарачанка (у вярхоўі Клевель), невял. прытокі Газаўка і Балошынка. На Пн Сарачанская група азёр, найб. Тумскае, Вераб’і, Каймін, Туравейскае. У раёне Альхоўскае вадасховішча і Янаўскае вадасховішча. Густата натуральнай рачной сеткі 0,47 км/км2. Працягласць асушальнай сеткі 5,5 тыс. км, у т. л. адрэгуляваных водапрыёмнікаў 63 км, магістральных і падвадных каналаў 356 км, рэгуляцыйных каналаў 367 км. Г л еб ы. А. р. адносяцца да ВілейскаДокшыцкага аграглебавага раёна на Пн і Ашмянска-Мінскага аграглебавага раёна на Пд. Глебы с.-г. угоддзяў (у %): дзярнова-падзолістыя 57, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 22,7, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 10,7, поймавыя (алювіяльныя) 1,2, тарфяна-балотныя 8,4; паводле мех. складу (у %): сугліністыя 29,1, супясчаныя 55,7, пясчаныя 6,8, тарфяныя 8,4. Плоскасная эрозія па 9,6 % ворных зямель, у т. л. на 6,7 % слабая. 8,5 % ворных зямель завалунена. Раслінны і жывёльнысвет. Прыродная раслінпасць належыць да Ашмянска-Мінскай геабатапічнай акругі. Лугі певял. ўчасткамі на 10—100 га, агульная пл. каля 18,9 тыс. га. Сухадолы займаюць 21,9 %, нізінныя лугі 73,8, заліўныя ■— 4,3 % тэрыторыі. Пад лясамі._ якія адносяцца да падзоны дубова-цемнахвойных лясоў, 43 % тэр. раёна; у цэнтры і на Пд пераважаюць невял. масівы па 100—500 га, на У (урочышчы Палясціна, Бораўка), 3 (урочышча Малыя Вайдацішкі) і Пн (урочышча Зацішкі) значныя лясныя масівы пл. ад 1 тыс. га да 40 тыс. га. Склад лясоў (%): хваёвыя 81,4, яловыя 7, бярозавыя 9, асінавыя 0,5, шэраальховыя 0,9, чорнаальховыя 0,8. 21,9 % лясоў — штучныя, пераважна хваёвыя, насаджэнні. 18 балот (належаць да Астравецка-Лепельскага тарфянога раёна) пл. 7,4 тыс. га (часткова асушаныя), з іх 6,7 тыс. га нізінныя, 0,7 тыс. га вярховыя. Найб. балотныя масівы: Цэлевічы, Якентанскае балота, Красны Бор, Кляноўка. 3 паляўнічапрамысл. жывёл водзяцра лось, дзік, заяц-бяляк і заяц-русак, янотападобны сабака, ліс, чорны тхор, вавёрка, лясная куніца, барсук, воўк,
рысь, выдра, андатра, крот, з птушак — глушэц, цецярук, шэрая курапатка, рабчык, качкі.
Прыродакарыстанне і ахова прыроды. Пад с.-г. ўгоддзямі 40,3 % тэр. (27,8 % ворных зямель, 11,8 % лугоў). Асн. землекарыстальнікі — 15 калгасаў (47,5 тыс. га с.-г. угоддзяў агульнага карыстання) і 7 дзяржгасаў (12,9 тыс. с.-г. угоддзяў). На пач. 1982 асушана 12,4 тыс. га с.-г. угоддзяў. Сярэдні бал банітэту с.-г. угоддзяў 38, найвышэйшы — 29. Спецыялізацыя калгасаў і дзяржгасаў — ільнаводства і малочна-мясная жывёлагадоўля, пашыраны пасевы збожжавых і бульбы. Астравецкі лясгас, Астравецкая лесапаляўнічая гаспадарка. Прадпрыемствы харч. прам-сці, па перапрацоўцы с.-г. сыравіны і драўніны, па здабычы і перапрацоўцы карысных выкапняў. На 1.1.1982 у раёне 30 калектыўных і 19,9 тыс. індывідуальных членаў т-ва аховы прыроды. На правым беразе р. Страча помнік прыроды — геал. агаленне Камарышкі, зоны адпачынку Мі-
1. Сярэднеі буйнаўзгорыстае камава-марэннае ўзвышша. Глебы дзярнова-падзолістыя, месцамі эрадзі раваныя супясчана-сугліністыя. Яловыя, хваёвыя, шыракал іста-яловыя лясы, участкі ворных зямель.
2. Сярэднеі буйнаўзгорыстае камавае ўзвышша з лагчынным расчляненнем. Глебы дзярнова-падзол істыя, месцамі эрадзіраваныя пясчанасупясчаныя. Хваёвыя, бярозавыя лясы.
3. Дробнаі сярэднеўзгорыста-градавае марэннае ўзвышша з камамі, озамі, тэрмакарставымі западзінамі, ледавіковымі азёрамі ў глыбокіх лагчынах. Глебы дзярнова-падзол істыя, месцамі эрадзіраваныя супясчана-сугліністыя, тарфяна-балотныя. Ворныя землі.
4. Узгорыста-хвалістая марэнная раўніна з лагчынным расчл яненнем. Глебы дзярнова-падзолістыя, месцамі эрадзіраваныя, дзярновыя забалочаныя супясчана-сугл і ні-
стыя. Ворныя землі, участкі яловых лясоў і нізінных ба-
5. Хвалістая марэнна-зандраеая раўніна з лагчынамі сцёку. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчаныя. Хваёвыя лясы, участкі ворных зямель,
6. Хвалістая водна-ледавіковая раўніна з камамі, дзюнамі, глыбокімі лагчынамі сцёку, занятымі ледавіковымі азёрамі. Глебы дзярнова-падзолістыя супясчана-пясчаныя, тарфяна-балотныя. Хваёвыя лясы, нізінныя балоты, участкі ворных зямель.
7. Хвалістая водна-ледавіковая раўніна з лагчынным расчляненнем, старажытнымі азёрнымі катлавінамі з азёрамі, астанцамі марэннай раўніны. Глебы дзярнова-падзол істыя супясчана-пясчаныя, тарфяна-балотныя. Хваё-
халішкі і Вілія, Варнянскі парк. 3 жывёл і раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларускай ССР, трапляюцца ручаёвая стронга, звычайны харыус, рыбец, вусач (марона), пярэсна еўрапейская, пралеска высакародная, першацвет веснавы, купальнік горны, наперстаўка буйнакветная.
A. А. Костка, Г. П. Рудава, Т. К. Ціханава, М. Ф. Янюк. АСТРАВІТА, возера ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Чарнуйка. Пл. возера 0,48 км2, вадазбору 18,1 км2. Паблізу ад возера вёска Смароднік.